• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    Гэтыя поспехі рускай зброі ў Рэчы Паспалітай і адначасныя няўдачы ў вайне з Турцыяй падштурхнулі Фрыдрыха II узнавіць з Кацярынай размову пра падзел Полыпчы і Вялікага княства. Фрыдрых жадаў атрымаць частку Паўночнай Польшчы паміж Брандэнбургскім курфюрствам і Прусіяй. Захапіць яе самастойна, без дазволу Расіі ён асцерагаўся. Кацярына, падумаўшы, згадзілася, але далучыла да гэтага саюза аўстрыйскую імператрыцу Марыю Тэрэзу. У 1772 годзе ў Пецярбургу была падпісана адпаведная канвенцыя. Прусія атрымала Памеранію, Аўстрыя — Галіцыю і частку Паўднёвай Польшчы, Расіі адышло Інфлянцкае ваяводства, амаль уся Полаччына, Віцебшчына, поўнасцю Мсціслаўскае ваяводства і частка Менскага. 16 жніўня Кацярына II аддала загад генерал-губернатару «над прылучанымі ад Полыпчы да імперыі нашай зямель» аб наступных мерах:
    «1. Между 1 н 7 чпслом наступаюгцего сентября месяца взять в действнтельное наше владенне все под росснйскнй скппетр назначенные мес-
    та н землн н расположа в ннх наперед определенные для того войска такнм образом, чтоб в ннх как порядок н тншнна внутренне совершенным нзвне обеспеченнем невреднмо сохранены, так н должное к новой властн повнновенне вкоренено н обнадежено быть моглн.
    4.	Велеть обнестн все пространство новых граннц от одного края до другого столбамн с пмператорскнм нашнм гербом, дабы после в частных межах с лнтовцамн ннгде спора оставаться не могло.
    5.	Co дня действнтельного тех земель занятня под державу нашу собпрать все публнчные доходы в нашу казну, не допуская нх в чужне рукн отнюдь нпкуда н нн под какпм предлогом.
    6.	Суд н расправу велеть до временн пронзводнть в настояіцнх судебных местах по тамошнпм правам н обычаям, но нашнм уже нменем н властью...».
    Вырашалася і «дысідэнцкае» пытанне. За наступныя сем гадоў з уніяцтва ў праваслаўе было пераведзена рашучымі мерамі 500 тысяч беларусаў. Але езуіцкі ордэн, насуперак указу Пятра I ад 1719 года і таму, што Рэч Паспалітая на сваіх землях яго скасавала, падтрымала Кацярына. Дзейнасць езуітаў на Беларусі на ват актывізавалася. 3 імператарскай ласкі яны паспелі шмат зрабіць для далейшай каталізацыі і паланізацыі свядомасці шляхты ва Усходняй Бе ларусі. У іх не секвестраваліся нават землі і сяляне, хоць Кацярына хутка адняла ў Агінскіх, Радзівілаў, Cane­ray, Мнішкаў, Пацеяў мястэчкі і вёскі з агульнай колькасцю жыхароў 95 тысяч чалавек. He трэба памыляцца, мяркуючы, што казённае ўпраўленне палепшыла людзям лёс. Савецкі гісторык М. М. Пакроўскі наконт гэтага пісаў: «...награждать русскпх слуг нового режпма землямн, отобраннымн у поляков, давно вошло в обычай: егце усмпрптелн пугачевіцпны получнлп нменпя в Белорусснн, по первому разделу доставшейся Росснн как раз около того временн. Болыпая
    часть потемкннскнх владеннй была там же, н оттуда же бралось прнданное для большннства мелклх екатерннннскнх фаворятов».
    Драпежнікі накінуліся на доўгачаканую здабычу. Пра тое, хто і колькі атрымаў, будзе прыгадана далей. А тут варта адзначыць больш важкі момант. Той, каго рабуюць, прымушаючы пры гэтым пагадзіцца з доказамі справядлівасці рабунку, нявольна пачынае думаць пра штучнасць тых доказаў. Пашыраючы імперыю за кошт Беларусі і Украіны, Кацярына II тлумачыла правамоцнасць захопу «нсконной прлнадлеж:ностью этнх земель к Росснл». Такі тэзіс абгрунтавалі ўгодлівыя палітыкі і гісторыкі. Але на кожную тэзу ёсць антытэза, тым больш на тэзу беспадстаўную, фантастычную. Нечаканая акупацыя, бясконцы паток новых гаспадароў у секвестраваныя маёнткі, перавод значнай часткі насельніцтва ў падаткавае саслоўе, прыраўненне мяс тэчак, што раней мелі магдэбургскае права да вёсак, рэкруцкія наборы, руская адміністрацыя, наогул разбурэнне ўсяго аб’ёму палітычнай і юрыдычнай культуры, здабытай за стагоддзі, спыненне складанага механізма адносін, звычаяў, непісаных законаў далі разам з узброеным супраціўленнем зусім непрадугледжаны вынік. Абуджаная, абражаная нацыянальная свядомасць народаў, што на працягу стагоддзяў складалі саюз Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, нарадзіла ў той драматычны час ідэю незалежнасці Украіны, Літвы, Беларусі. Яна мела падмуркам заўсёдныя сепаратысцкія настроі правячых колаў Вялікага княства,
    тысячагадовую гісторыю вольнасці запарожскага казацтва.
    Гвалтоўнае далучэнне ўсіх зямель былога Вялікага княства да Расіі, якое з трыумфам завяршыла шэраг войнаў XVI—XVIII стагоддзяў за «акно ў Еўропу» і «лсконные землл», прымусіла пераможаных уважліва зазірнуць у гістарычныя дакументы і крыніцы. Зусім невыпадкова ў пачатку XIX стагоддзя з’явіўся на белы свет са старога куфра на Ваўкавышчыне Летапіс Быхаўца. Нехта пачаў чытаць старыя хронікі, адшукваць там пацвярджэнні сваім сумнівам і горкім пачуццям. Паспрыялі новым асэнсаванням даўніны і шматлікія бунты насельніцтва беларускіх мястэчак, што дамагаліся былых пра воў, і насілле над уніятамі, і рускія батальёны ў гарадах, і новы герб, і новыя падаткі, і перанесеная з усходу на захад дзяржаўная мяжа. Замена паланізацыі русіфікацыяй прымусіла нарэшце адукаваную частку грамадства, не усіх, зразумела, а найбольш сумленных, звярнуць увагу на прысутнасць у культуры беларускай мовы, мовы дзядоў, і адпаведна на родныя святыні, на постаці герояў і пакутнікаў мінуўшчыны.
    Народжаная ідэя незалежнасці праз тры дзесяцігоддзі ўжо мела пэўнае кола прыхільнікаў. Старэйшыя пакаленні, безумоўна, не хацелі яе прымаць, бо смуткавалі па « добрых старых часах». Прыгнечанае сялянства ніяк не магло рэагаваць на палітычныя абстракцыі. Але гэтую ідэю прыняла моладзь, якую прыцягвала будучыня і якая прагнула перамен. Плён яе працы стаў відочным у другой палове XIX стагоддзя. Ен служыць і сённяшнім пакаленням.
    Начальнік паустання
    Зорнай красавіцкай ноччу 1817 года у маленькім гарадку Салюр кантона Золатурн швейцарскай рэспублікі, у гэтай ці хай, аддаленай ад бурлівай еўрапейскай рэчаіснасці мясціне, у доме бургамістра Франца Цэльтнера стары чалавек, якому перайшло за семдзесят гадоў, складаў тэстамент. Ледзь чутна рыпела гусінае пяро, і на паперы адно за адным узнікалі наступныя словы: «Глыбока адчуваючы, што прыгонны стан супярэчыць закону прыроды і дабрабыту народаў, я сведчу гэтым, што знішчаю яго цалкам і на вечныя часы ў маім маёнтку Сяхновічы Брэст-Літоўскага ваявод ства як ад уласнага імя, так і ад імя наступных яго ўладальнікаў. Я прызнаю жыхароў вёскі, што належаць да маёнтка, вольнымі грамадзянамі і нічым не абмежаванымі гаспадарамі зямель, якімі яны валодаюць. Я па збаўляю іх ад усякага без выключэння чыншу, паншчыны і асабістых павіннасцей, якія яны да гэтага часу мусілі выконваць ў адносінах да ўладальнікаў гэтага маёнтка. Я заклікаю іх толькі, каб яны для сваёй уласнай карысці і для Радзімы паклапаціліся аб наладжанні школы і пашырэнні асветы сваіх дзяцей...» Пісаў гэтыя словы Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка — найзнакаміты сын Брэсцкай зямлі, генерал амерыканскай рэспубліканскай арміі, начальнік паўстання 1794 года ў Полыпчы, на Бе ларусі і Літве. А перад вачыма яго паўставалі родныя краявіды Белавежскай пушчы, берагі Шчары, ву-
    лачкі Косава, твары сяхновіцкіх сялян Салея, Максімюка, Амельянюка, Нічыпарука, Белазорыка, Салы, пры гадваліся дні шчасця і кахання, дні пакут і расчараванняў, няспоўненыя спадзеі і мары, невыпраўныя памылкі, ад якіх ніколі не пазбаўляецца па мяць.
    Паходзіў Тадэвуш Касцюшка са старога беларускага роду. Далёкі яго прапрадзед Фёдар атрымаў Сяхновічы, што паблізу Жабінкі, на Брэстчыне, ад князя Казіміра IV у 1458 годзе. Сын Фёдара Канстанцін служыў пісарам у вялікакняжацкай канцылярыі, яго паважаў і любіў Жыгімонт Стары і пяшчотна называў Кастусь, Касцюша — адгэтуль і прозвішча сям’і. Гербам Касцюшкі мелі «Рох трэці», большасць з іх вылучалася на сярэдніх пасадах вайсковай службы. Маёнтак Сяхновічы быў невялікі, Канстанцін Фёдаравіч выстаўляў з яго ў войска «тры коні». Жонкай Кастуся стала Ганна Гальшанская, з княжацкага роду, параднёнага з польскімі каралямі і вялікімі князямі літоўскімі праз шлюб сясцёр Гальшанскіх з Ягайлам і Вітаўтам. Да сярэдзіны XVII стагоддзя Касцюшкі, якіх ужо стала багата, трымаліся праваслаўя, але ў часы «патопу», як і многія з брэсцкай шляхты, адышлі ад дзедаўскай веры — адны ў каталіцтва, другія — да уніятаў. Сяхновіцкія Касцюшкі былі каталікамі. Людвік, бацька Тадэвуша, вызначаўся энергіяй, дамогся ў 1731 годзе тытула мечніка ваяводства Брэсцкага, абіраўся ў 1743 годзе ад шляхты вая-
    водства ў Літоўскі Трыбунал, здолеў нейкім чынам адсудзіць у Сапегаў маёнтак Мерачоўшчына, што знаходзіўся за вярсты дзве ад Косава, на тым менавіта месцы, дзе зараз разбураецца дажджамі прыгожы будынак Косаўскага палаца.
    У Мерачоўчшыне прайшлі дзіцячыя гады Тадэвуша Касцюшкі. Палаца тады яшчэ не было, сям’я жыла ў звычайнай, драўлянай, на некалькі пакояў, пад саламяным дахам хаце — выгляд яе захаваўся на старажытных малюнках. У Тадэвуша меліся дзве сястры — Ганна і Катарына — і брат Юзаф. Маці паходзіла з Ратомскіх, звалася Тэкля. Лічыцца, што яна трымалася праваслаўнага веравызнання і па нараджэнні чацвёртага дзіцяці — сына хрысціла яго ў царкве, дзе і надалі яму імя Андрэй, а ўжо бацька перахрышчваў яго ў Косаўскім касцёле. Можа два гэтыя хрышчэнні і прадвызначалі Тадэвушу доўгі век, бо смерць часта круцілася вакол яго, ды і ён сам неаднойчы шукаў з ёй сустрэчы. Юзаф і Катарына памерлі яшчэ да паўстання, Ганна сканала ў 1814 годзе. Бацькі не стала, калі Тадэвушу было дзесяць гадоў.
    Жылі Касцюшкі са 115 валок. Дзяліць іх не прыходзілася. Тадэвуш забяспечваў сябе (за выключэннем некалькіх гадоў) толькі ўласным заробкам. Маёнткам карысталіся брат, які меў невялікія гаспадарскія здольнасці, потым сястра Ганна, затым яе дзеці, хоць лічыліся Сяхновічы за малодшым Касцюшкам.
    Вучыцца Тадэвуша аддалі не ў Брэсцкую езуіцкую калегію, а ў калегію піяраў у Любашаве за Пінскам. У гэтым рашэнні адчувалася не столькі апазіцыя езуітам, колькі прызнанне таго факта, што піяры даюць лепшую адукацыю. Манаскі ордэн апошніх займаўся выключна выхаваннем моладзі. Калі некаторыя даследчыкі звычна пішуць, што і школы піяраў былі «зброяй польска-каталіцкай феадальнай экспансіі на беларускіх землях, сродкам прымусовай асіміляцыі і акаталічвання беларускага народа», дык у гэтым мала праўды. I акаталічванне і паланізацыя ўяўлялі