• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    Замірэнне Аўгуста з Карлам XII дазволіла апошняму скіраваць свае стратэгічныя ўдары на рускіх. Шведскае войска зноў з’явілася на Беларусі. Карл XII планаваў паход на Маскву і адпаведна выбраў маршрут це-
    раз Магілёў. Тут шведы затрымаліся, рабуючы горад і нават цэрквы і касцёлы. 3 царкоўнага серабра Карл XII біў манету для выплаты задоўжанасці войску. Супрацьстаяць рэгулярнай, добра ўзброенай арміі праціўніка харугвы канфедэратаў не маглі. Да бітвы пры вёсцы Лясной шведы не зведалі ніводнага буйнога паражэння. Аднак у верасні 1708 года 12-тысячнае войска Левенгаўпта было ўшчэнт разбіта Меншыкавым, і гэтая перамога абвясціла пералом у ходзе вайны, прымусіла Карла XII адмовіцца ад маскоўскага паходу. Шведы павярнулі на Украіну, як вызначылася праз хуткі час, да сваёй магілы. Саюзнікамі Карла XII выступалі кароль Станіслаў Ляшчынскі і гетман Мазепа. Аднак Ляшчынскі не прывёў войска, a Мазепа, якому здрадзіў палкоўнік Іскра, здолеў арганізаваць толькі дзве тысячы казакаў. 27 чэрвеня адбыўся славуты Палтаўскі бой, што, па сутнасці, вырашыў зыход вайны. Карл XII, паранены, без войска, апынуўся на турэцкай тэрыторыі. Загінуў у 1718 годзе, калі вяртаўся ў Швецыю, пад час перастрэлкі на граніцы. Нека торыя даследчыкі мяркуюць, што ён стаў ахвярай змовы, бо ваенная палітыка Карла XII зацягнула Шве цыю ў процьму. Векавыя заваёвы шведаў былі страчаны за два дзесяцігоддзі.
    Пасля Палтаўскай бітвы Пётр I вярнуў Аўгусту трон Рэчы Паспалітай і Таруньскім трактатам абавязаў сябе аказваць каралю вайсковую да памогу. Рускія палкі і канфедэраты канчаткова разбілі прыхільнікаў Ляшчынскага і рэшткі шведскай арміі на Беларусі і Літве. Аднак доўгачаканы мір не надышоў, баявыя дзеянні працягваліся. Пётр I і прускі кароль бачылі для сябе карысць ў раз’яднанні Польшчы і Вялікага княства, і таму падтрымоўвалі абсалютысцкія планы Аўгуста на Беларусі і Літве. Дзеля абароны былых вольнасцяў стварылася канфедэрацыя беларускай і літоўскай шляхты. Аўгуст прывёў саксонскія войскі, канфедэраты вырашылі пазбавіць яго каралеўскага трона. Выратаваў Аўгуста Пётр I, які
    дабіўся пагаднення паміж варагуючымі бакамі. Гродзенскі сейм 1717 года прыняў рашэнне аб вывадзе саксонцаў з Рэчы Паспалітай. Але адначасна падрываліся абарончыя магчымасці дзяржавы: войска Вялікага княства скарачалася да 6 тысяч чалавек, польскае — да 18 тысяч. Рэч Паспалітая ператварылася ў другарадную, залежную ад волі суседзяў дзяржаву.
    He маючы магчымасці ажыццяўляць самастойны палітычны курс, Аўгуст арганізаваў правакацыю, якая, па яго задуме, мелася прывесці да падзелу Рэчы Паспалітай. У 1724 годзе былі спалены на агні некалькі дысідэнтаў 7— пратэстантаў. Кароль спадзяваўся, што абурэнне гэтай падзеяй прымусіць пратэстанцкія краіны Еўропы стварыць кааліцыю для падзелу Полыпчы, Літвы і Беларусі. Гэта, аднак, не здзейснілася, бо Пётр I ба чыў больш карысці ў існаванні слабай буфернай дзяржавы паміж Расіяй і Заходняй Еўропай, чым у набліжэнні прускіх граніц і наогул ва ўзмацненні немцаў.
    Паўночная вайна каштавала Беларусі трэцяй часткі насельніцтва. Загінула ў баях, ад гвалту, голаду, эпідэмій каля мільёна чалавек. Уявіць такую лічбу ахвяр немагчыма. Тым не менш так было. Праз паўстагоддзе пасля «патопу» край зноў напаткала разруха гаспадаркі, зноў зарасталі кустоўем палі, абязлюдзелі гарады і мястэчкі, зноў галеча апанавала вёску. Але і гэтая бяда нічога не змяніла ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай. У той час як Пётр падаваў прыклад рэфармацыі, Полыпча, Літва і Беларусь не маглі нават забараніць права «ліберум вета» на сеймах. Праўда, і Прусія, і Турцыя рабілі ўсё, каб «вольнасць» захоўвалася, бо праз унутраныя інтрыгі і подкуп «ліберум вета» дазваляла зрываць любую разумную прапанову на сейме, што было надзейнай гарантыяй ад перамен. I яіпчэ° адна акалічнасць заўжды давала суседзям падставу для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай — пытанне пра іншаверцаў. Прусія «хвалявалася» за
    пратэстантаў, Расія — за праваслаўных. Уніяты, хоць іх жыло ўжо чацвёртае пакаленне, па-ранейшаму лічыліся рускай царквой і дзяржавай рэлігійнымі ахвярамі.
    Пётр I, які не вылучаўся вялікай набожнасцю і сваю павагу да царквы не распаўсюджваў далей таго, што наведваўся туды без парыка, да уніятаў, аднак, ставіўся з вялікай суро васцю. Запальчывасць, імпульсіўнасць, гняўлівасць цара ўвайшлі, так мовіць, у хрэстаматыі. Да таго ж Пётр любіў пачаставаць сваіх сяброў і гасцей гарэлкай, якую лічыў неабходным атрыбутам абеду і вячэры, і тым больш свята. Зразумела, што ў падпітку ён не быў застрахаваны ад бла гіх учынкаў. Такое здарылася з ім, напрыклад, у Полацку. Дзіўнае супадзенне, але цар дабіраўся да войска тым жа шляхам, якім пяцьдзесят гадоў раней ехаў яго бацька Аляксей Міхайла'віч — праз Віцебск і Полацк. Як насустрач цару Аляксею выходзілі праваслаўныя святары, так віталі яны зараз і Пятра. Як пры Аляксею Міхайлавічу віцебскія і полацкія уніяты дрыжэлі ў падпеччы, так адчувалі яны сябе і перад ягоным сынам. I трэба адзначыць, не без падстаў. Пётр прыбыў у Полацк 10 ліпеня — у дзень сваіх імянін. 3 тае нагоды наладзілі святочны абед на кацеры, што стаяў пасярэдзіне Дзвіны. Было тут шмат блізкіх да Пятра афіцэраў, баляваў сярод іх і будучы «рэйхс-маршал» Аляксандр Меншыкаў. А чацвёртай гадзіне, ужо добра пагуляўшы, Пётр і ягоная світа нечакана накіраваліся ў Сафійскі сабор, якім валодалі уніяты. Апрача Сафіі ім належалі пры ёй мужчынскі і жаночы манастыры і Барысаглебскі манастыр у Задзвінні. Неабходна сказаць, што нічога добрага для сябе полацкія уніяцкія святары ад наведання Пятром горада не чакалі, бо некалькі раней, даведаўшыся пра маючы быць прыезд рускага цара, вывезлі з Сафійскай царквы ў Жыровічы раку з астанкамі кананізаванага ў святыя Іасафата Кунцэвіча. Але на адным з алтароў, прысвечаным Кунцэвічу, стаяў абраз з яго выявай.
    Пётр з афіцэрамі ўвайшлі ў царкву падчас мшы. Там нікога не было, за выключэннем некалькіх святароў і манахаў. Настаяцель па жаданні pa­pa даваў тлумачэнні аб старадаўняй гісторыі царквы св. Сафіі. Каля алтара з абразом Кунцэвіча уніяцкі non зрабіў памылку, распачаўшы падрабязны аповяд пра жыццё святога, што відавочна прыводзіла цара ў лютасць. Калі ж выпадкам non прамовіў слова «схізматык» — здарылася нечаканае. Пётр выхапіў кінжал і ўдарыў святара. Паслужлівы Меншыкаў у наступны момант секануў шабляй другога. Астатніх уніятаў афіцэры збілі да паўсмерці, аднаго скінулі з хароў. Потым пагром перамясціўся ў манастыры, адкуль насельнікі іх ратаваліся, хто як мог. Дасталося і тым вёскам, што належалі царкве і манастырам. Скарбніца полацкіх уніятаў была канфіскавана, а Сафійская царква, разрабаваная і растрыбушаная, ператворана ў вайсковы склад. Начальнік царскага гарнізона ў По лацку атрымаў загад не прымаць да разгляду скаргі ад уніятаў. Калі тыя звярталіся за абаронай ад гвалту ці рабаўнікоў, ім давалі адзін адказ: «Жальцеся куды захочацца. Хоць свайму папу рымскаму». Гэткія ж адносіны зведалі уніяты і іншых гарадоў. У прыватнасці, калі Пётр быў у Менску, дык хапіў ліха базыльянскі манастыр і царква св. Духа. Наогул, гады з 1705 — па 1710 сталіся для уніятаў цяжкімі ўдубальт — апроч вайны цярпелі яны і рэлігійны ўціск ад пятроўскіх ваяроў. Многія святары разбегліся і ратавалі жыццё на вёсцы.
    Паводзіны Пятра, які распараджаўся тут, як ва ўласнай імперыі, не мелі законных падстаў, паколькі далучэнне Беларусі і Літвы да Расіі не абгаворвалася ніводным дакументам ці рашэннем. Але ў рэальнасці цар мог смела лічыць іх прылучанымі, бо ні ў Вялікага княства, ні ў Рэчы Паспалітай у цэлым не было такой моцы, каб яму супрацьстаяць. Наяўнасць уніяцкай царквы не адпавядала палітыцы Пятра I і ягонаму выхаванню. Ён выказваўся каралю Аўгусту, што на Беларусі і Літве па-
    вінны дзейнічаць толькі «ваша і наша царква» (каталіцкая і праваслаўная). Дарэчы, не меншую нянавісць, чым уніяты, выклікалі ў Пятра езуіты. У 1719 годзе цар выдаў спецыяльны указ, які на вечныя часы забараняў ім знаходзіцца ў Расіі. Можна не сумнявацца, што ўласцівыя Пятру энергія і рашучасць прыкончылі б уніяцкую царкву за некалькі гадоў. Але пасля няўдалага Пруцкага паходу, дзе руская армія на чале з царом была разбіта туркамі, Турцыя запатрабавала, каб расійскія войскі пакінулі Вялікае княства і Польшчу, інакш яна распачне ваенные дзеянні. Паколькі Паўночная вайна яшчэ цягнулася, a заваёву Балтыйскага ўзбярэжжа Пётр лічыў справай болып важнай, дык ён вывеў рускія гарнізоны з беларускіх гарадоў. Аднак жах, зведаны уніятамі, пайшоў на карысць не праваслаўнай, а каталіцкай царкве, бо тая частка шляхты, якая яшчэ вагалася ў сваіх рэлігійных сімпатыях, прыняла каталіцтва...
    Тут варта засяродзіцца на адным з момантаў асабістага жыцця расійскага цара. У 1705 годзе, у самы напружаны час Паўночнай вайны, Пётр пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай — Кацярынай I. Адносіны гэтых дзвюх асоб заслугоўваюць увагі. Кацярына нарадзілася ў Віцебскім павеце ў красавіку 1684 года. Бацька яе меў прозвішча Сямён Скаўрон. Шматдзетная сям’я належала пану. Інакш кажучы, Кацярына паходзіла з бедных прыгонных сялян. I сапраўднае імя яе, нададзенае бацькам, было іншае — Марта. 3 Марты Сямёнаўны ў Кацярыну Аляксееўну яна ператварылася тады, калі прыняла праваслаўе і стала жонкай цара. Але да гэтага Марту рана аддалі замуж за латгала, напачатку вайны ён пайшоў у войска драгунам і ў хуткім часе загінуў. Маладая ўдава апынулася ў Марыенбургу прыслугай у пастара Глюка. Пасля ўзяцця горада рускімі войскамі трапіла да Шарамецьева, ад яго да Меншыкава, і тут Марту прыкмеціў і закахаўся з першага позірку цар. Ад Пятра яна нарадзіла двух дачок — Ганну і Лізавету,
    якіх цар узаконіў пасля шлюбу з Кацярынай у 1712 годзе.
    Гэта адзіны выпадак у гісторыі, што сялянская дзяўчына з прыгоннай сям’і становіцца жонкай імператара, а ў 1724 годзе і сама атрымоўвае імператарскі тытул. Калі Пётр I сканаў, Кацярына, дзякуючы інтры гам Меншыкава, села на трон Расійскай дзяржавы. Ей было тады трыццаць дзевяць гадоў. Толькі такі моцны чалавек, як цар Пётр, мог адважыцца на беспрэцэдэнтны крок — абысці ўвагай тысячы каралеўскіх, баярскіх, дваранскіх выхаваных і вытанчаных дачок і ўпрыгожыць каронай былое прыгоннае дзяўчо. Ён выкупіў з прыгону братоў Кацярыны, якія з гаротных Скаўронаў сталі заможнымі графамі Скаўронскімі.