• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    «Памылковае» мысленне мае багата адэптаў і сёння. Яно вечнае.
    Чын жыцця ў езуіцкім асяроддзі, схаластычная практыка навучання, таталітарны дух Таварыства Ісуса здаўна мелі дасведчаных крытыкаў. Лышчынскі не мог абмінуць увагай выдадзены ў Празе трактат Джардана Бруна «Сто шэсцьдзесят тэзісаў супраць філосафаў нашага часу», дзе было шмат выпадаў супраць таго жы вёльнага стану, які насаджала царква пад выглядам высокай духоўнасці. У прыватнасці, Бруна пісаў: «Да таго дайшлі бессаромнасць і боязь айцоў невуцтва, што яны нават наклалі забарону на дыспуты, загадалі пастаянства ў лекцыях, абвясцілі пахвальным трымацца аднойчы ўспрынятага меркавання. Падобныя ўстаноўкі, зразумела, павінны быць аднесены да жывёл — аслоў, бараноў, коней, быкоў. Бо такія правілы робяць з чалавека лжывае падабенства чалавека».
    Пакінуўшы ў 1666 годзе ордэн, Лышчынскі ажаніўся на Ядвісі Жалі-
    хоўскай, атрымаў частку Лышчыцаў і заняўся сваім трактатам. Адначасна ён прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці павета і ваяводства. Ужо ў 1669 годзе на Брэсцкім ваяводскім сейміку яго вылучаюць дэпутатам на вальны элекцыйны сейм. Элекцыя — гэта абранне на трон новага караля, якое фармальна здзяйснялася дэпутатамі ад земляў. Каралём Рэчы Паспалітай стаў Міхал Карыбут-Вішнявецкі, нашчадак старажытнага ўкраінскага княжацкага роду. Панаванне яго было нядоўгім, нічога значнага ён зрабіць не паспеў ці не здолеў. Лышчынскі атрымаў ад караля прывілей на пасаду мельніцкага падстолія. У 1674 годзе ён зноў прадстаўляў брэсцкую шляхту на элекцыйным сейме, які абвясціў каралём Яна Сабескага, выдатнага палкаводца, пераможцу туркаў у славутай бітве пад Хоцінам. Разгром 80-тысячнага султанскага войска адбыўся незадоўга да элекцыйнага сейма, і Сабескага пасадзіла на трон хваля славы. Пры ім на нейкі час замірыліся магнацкія групоўкі, але ўзяць над імі верх каралю не ўдалося. Свавольства магнатаў ўзрастала, дзяржава знясільвалася, і калі Сабескі сканаў, па сутнасці, адначасна упала былая магутнасць Рэчы Паспалітай.
    Але паставіць свой подпіс пад смяротным выракам Казіміру Лышчынскаму кароль Ян яшчэ паспеў. Праўда, за сем гадоў да гэтага, 22 сакавіка 1682 года, ён адзначаў у прывілеі: «Каб не толькі ранейшыя заслугі падданага нашага ўзнагародзіць, але і наперад да другіх падтрымаць, пастанавілі мы сцвердзіць для яго пасаду падсудка брэсцкага... I тую пасаду памянёнаму Казіміру Лышчынскаму, падстолію мельніцкаму і суддзі гарадскому брэсцкаму даем і канфірмуем — пакуль яму вышэйшая пасада з ласкі нашай не будзе нададзена. Затым з гэтага часу мае права і ўладны будзе той шляхетны Лышчынскі па выкананні прысягі да абавязкаў пасады прыступіць і прывілеямі і даходамі да пасады належнымі карыстацца».
    Відаць, Казімір Лышчынскі такса-
    ма ўдзельнічаў у бітве пад Хоцінам ужо як крылаты гусар. Бо ягоныя ваенныя заслугі адзначаны ў дакументах. Дарэчы, забітых пад Хоцінам ушанавалі — пахавалі іх не ў агульнай брацкай магіле, як часцяком робіцца на вайне, а прывезлі целы да парафіяльных касцёлаў, дзе па старажытнаму звычаю паклалі на падлогу і адслужылі спецыяльную мшу. I калі сёння ўваходзім мы ў які старадаўні касцёл, дык не грэх нам будзе прыгадаць, што ляжалі тут са свечкамі ў руках тыя з нашых продкаў, хто ратаваў радзіму ад турэцкага нашэсця.
    Свой вольны час Лышчынскі аддаваў філасофскім заняткам. Шматгадовы роздум і вынікі адкрыццяў ён занатаваў у рукапісе трактата «Аб неіснаванні бога». Але выдаць яго не спяшаўся. Калі б яму вельмі хацелася ўбачыць трактат у выглядзе кніжкі, дык ён, можна меркаваць, вынайшаў бы шляхі публікацыі — пад псеўданімам ці без пазначэння аўтарскага імя на тытульным лісце. Хоць, вядома, давялося б пашукаць такога адважнага друкара, які б узяў на сябе рызыку размножыць атэістычны твор. Гэта нам сёння, выхаваным атэістычнай дзяржавай, атэізм здаецца нечым настолькі натуральным, што пра яго нецікава і гаварыць. Аднак у тое стагоддзе, калі ўсё жыццё было прасякнута рэлігійнай ідэалогіяй, выдаць твор, які адмаўляў бога,— не што іншае, як сапраўдны подзвіг самазабойства дзеля вызвалення свядомасці ад прымхаў. He па сабе б зрабілася друкару, калі б прачытаў ён, напрыклад, такія тэзы:
    «Чалавек — стваральнік бога, a бог — стварэнне чалавека. Такім чы нам, людзі — творцы багоў, і бог з’яўляецца не сапраўднай існасцю, a стварэннем розуму і да таго ж хімерычным; таму бог і хімера — адно і тое ж.
    Лжэмудрацы падманваюць просты народ, апутваючы яго лжывай верай у бога, і падтрымліваюць яе такім чынам, што нават калі б мудрацы захацелі вызваліць народ з дапамогай праўды ад гэтага прыгнёту, дык муд-
    рацоў душаць з дапамогай самога ж народа».
    Хоць Лышчынскі не хаваў сваіх перакананняў і думак і пры кожным зручным выпадку, нават на сейміках, гаварыў: «Мы, атэісты», усё ж смерць на агні наўрад ці адпавядала ягонаму светапогляду. Ен не быў фанатыкам і разумеў, што перарабіць свет адным трактатам, нават самым геніяльным, немагчыма. Да таго ж ягоная крытыка грамадства не абмяжоўвалася толькі крытыкай рэлігіі. Моцны ўплыў на светапогляд Лышчынскага зрабіла утопія Кампанелы «Горад сонца», нават у некаторых фармальных пунктах. У тэстаменце, які фігураваў на судзе, адзначалася, што Лышчынскі жадае, каб пасля смерці яго спалілі, а на вогнішчы паставілі камень з эпітафіяй. У «Горадзе сонца» чытаем: «Целы памёрлых не хаваюцца ў зямлю, а, каб пазбегнуць пошасці, спальваюцца і ператворваюцца ў агонь, высакародную і жывую стыхію, якая зыходзіць ад сонца і да яго вяртаецца. Гэтым выключаецца магчымасць ідалапаклонства ».
    Большую значнасць, зразумела, набылі сацыяльныя погляды Лышчынскага, якога абвінавачвалі і ў тым, што ён жадаў «мець свет без улады, гарады без начальнікаў, народы без валадароў». Адсутнасць рукапісу не дазваляе меркаваць пра сацыяльную праграму Лышчынскага, але, без сумніву, яго моцна хвалявалі пытанні справядлівасці — і дзяржаўнай, і грамадзянскай, і прыватнай. Вопыт гарадскога суддзі і ваяводскага падсудка (выконваў абавязкі следчага і адваката) даваў яму багата прыкладаў таго, як пануе дужы над слабым, пан — над мужыком, ксёндз — над веруючымі, езуіты — над сумленнем, свавольства — над дзяржаўнымі патрэбамі.
    Цяжка ўявіць, як склаўся б далейшы лёс Лышчынскага, калі б сусед і блізкі сябар дзяцінства пан Ян Бжоска не пазычыў у яго сто тысяч талераў. Грошы вялікія, не хапіла б адной падводы, каб перавезці такую колькасць срэбраных манет. 3 Бжоскам Лышчынскі разам вучыўся, а ў ста-
    лыя гады выпілі яны разам, мусіць, не адзін штоф гарэлкі, сустракаліся на сейміках, ездзілі адзін да другога ў наведкі, Бжоска тыднямі гасцяваў у Лышчынскага, яны дзяліліся думкамі, пан Казімір, відаць, чытаў сябру свой трактат, і той барзджэй за ўсё пры гэтым не хрысціўся. Адным словам, сяброўства было блізкае. Але ў 1686 годзе Лышчынскі з нейкай сямейнай нагоды папрасіў Бжоску вярнуць пазыку. Той грошай альбо не меў ці не хацеў з імі развітвацца, і ў выніку гэтага нежадання нарадзіўся план хуткай расправы з Лышчынскім.
    Родны брат Бжоскі Гедэон з’яўляўся членам езуіцкага ордэна. На гэтай падставе многія даследчыкі будуюць версію аб змове супраць Лышчынскага, якую выпеставаў ордэн. Наўрад ці яна мела месца. Бо чаго б Гедэон і іншыя езуіты чакалі такі доўгі час: трактат быў напісаны яшчэ ў 1672 годзе, па загаду езуітаў Бжоска мог выкрасці яго ў кожны момант. Так што пра змову гаварыць тут не даводзіцца, «рухавіком» паслужыла подласць Яна Бжоскі. Ен меў хітры розум і прадбачыў усе вынікі, да якіх прывядзе данос аб атэізме крэдытора. Але галаслоўны нагавор нічога не вырашыў, для інквізіцыйнага суда па трабаваліся яўныя, рэчавыя доказы. I вось пан Бжоска прыязджае да суседа гасцяваць, сядзіць за сталом, п’е, ухваляе здольнасці гаспадыні і адукаванасць дачкі пана Казіміра, а ў зруч ную хвіліну ці ўначы выкрадае 15 сшыткаў яго трактата і кнігу вядомага пратэстанта Альстэда «Натуральная тэалогія», на палях якой Лышчынскі зрабіў шмат памет небяспечнага для сябе зместу: «Мы, атэісты, так думаем», «Выходзіць, што бога няма» і г. д. Да выкрадзенага Бжоска дадаў свой цытаваны вышэй «Маніфест аб атэізме Лышчынскага» і конна, наўскач, адамчаў гэтыя матэрыялы віленскаму біскупу Бжастоўскаму. Той, пэўна, аж ахнуў, калі ўбачыў такі падарунак — выкрыццё атэіста магло быць узнагароджана папам рымскім кардынальскай мантыяй. Да таго ж надарыўся зручны выпадак узбудзіць рэлігійны фана-
    тызм, скалыхнуць абыякавых, прыстрашыць смелыя галовы.
    Бжастоўскі перадаў рукапіс і кнігу ў Віленскі універсітэт на «экспертызу». Там, на тэалагічным факультэце, панурыя універсітэцкія схаласты з паедзенымі мышамі курсамі лекцый, штатныя артадоксы, што прадалі душу за кватэру і малую прафесарскую ўладу, спецыялісты ад афіцыйнага багаслоўя аднадушным галасаваннем прызналі тое, чаго хацелася біскупу — «бязбожжа». Пасля гэтага Бжастоўскі напісаў каралю просьбу на дазвол арыштаваць атэіста. Кароль, не надта думаючы, загадаў віленскаму ваяводзе зняволіць Лышчынскага. Загад неадкладна быў выкананы, і пан Казімір трапіў у віленскую турму.
    Неўзабаве адбыўся біскупскі суд, узначальваў які, аднак, не Бжастоўскі, а інфлянцкі біскуп, блізкі сябра і любімец караля Мікалай Паплаўскі. Яму таксама захацелася кардынальскага пурпуру. Сярод абвінавачванняў супраць атэіста фігураваў і наўмысны здзек над касцёлам, што вынікала з тэстаменту, якім Лышчынскі пакідаў дачцы дваццаць тысяч талераў, а царкве аддаваў тры талеры. Абараняцца падсуднаму не далі, выслухаць яго не захацелі. Біскупам не цярпелася накіраваць пераможнае пасланне ў Рым. Пасля непрацяглага пасяджэння быў абвешчаны вырак — смерць праз спаленне.
    Можна ўявіць сабе стан Казіміра Лышчынскага, калі яго вярнулі ў турэмную камору. Заставаліся лічаныя гадзіны жыцця. Спадзявацца на літасць касцёла не прыходзілася. Біскупы прагнулі крыві, езуіты не маглі дараваць яму выйсця з ордэна і расследавання іхніх грахоў, якое ён праводзіў і абвясціў як спецыяльна прызначаны каралеўскі камісар. Толькі бог уратаваў бы яго ад спалення, але бога, як ён быў перакананы, няма.
    Аднак збавенне прыйшло. Якім чынам — варта нагадаць падрабязна. 3 1581 года ў Вялікім княстве Літоўскім дзейнічаў Трыбунал, які разглядаў справы па апеляцыях на прысуды павятовых і гарадскіх судоў, рашэнні адміністрацыі ваяводстваў і паветаў.