Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
што шэсць гадоў жыхарства ў Маскве, даволі цесныя кантакты з царскім дваром, з вярхамі рускай царквы не пахіснулі поглядаў Сімяона, і да вартасцяў «чыстага» праваслаўя ён ставіўся з іроніяй. Непрыняцце крайнасцяў рэлігійнага пачуцця дазволілі яму зазнаць ад усходняй і ад заходняй культур. Прызнанне адной, ці другой, на яго думку, збядняла тыя радасці, якія вынікаюць з шырыні ведаў, са зносін з аўтарамі і кнігамі. Гэтую ідэю Сімяон паслядоўна, карыстаючыся любым выпадкам, ператвараў у справу, укладваў яе ў розную форму — ад багаслоўскіх твораў да вершаў.
Натуральна, што Полацкі стаў на чале «лаціннікаў» — той групы рускага грамадства, што арыентавалася на ўспрыняцце заходнееўрапейскай культурнай традыцыі. Лацінская мова, за шырокае вывучэнне якой яны змагаліся, была мовай міжнародных зносін, мовай навукі; авалоданне ёй адчыняла доступ да еўрапейскай і антычнай культур. Да кола лаціннікаў належалі дастаткова ўплыво выя пры двары людзі — начальнік Пасольскага прыказу Афанасій Ордзін-Нашчокін, акольнічы Фёдар Рцішчаў, сваяк цара Барыс Марозаў, баярын Артамон Мацвееў. Апошні наладжваў у сваім доме сходы літаратараў — літаратурныя чацвяргі. Прыяцелем і аднадумцам Полацкага лічыўся князь Васіль Галіцын, будучы фаварыт царэўны Соф’і. Сярод гэтых людзей і выспявалі ідэі аб неабходнасці перамен у рускім жыцці, здзейсніць якія пасля паражэння Соф’і ў барацьбе за трон выпала Пятру I. Іх супярэчнікамі была «старамаскоўская» партыя, так званыя грэкафілы, што дамагаліся адмовы ад вывучэння навук, не маючых дачынення да багаслоўя, панавання царквы над асветай, абмежавання культуры царкоўнай грэчаскай традыцыяй. 3 той кагорты паходзілі крытыкі Полацкага, і ў 1690 годзе на царкоўным саборы грэкафілы абвясцілі ўсе яго творы ерэтычнымі.
Але ў 1664 годзе, і ўжо да канца дзён, фартуна спрыяла Сімяону. Хут-
ка па прыездзе ў Маскву ўказам цара ён прызначаецца настаўнікам у спецыяльнае вучылішча для паддзячых Прыказу Тайных спраў. Вучняў там было чацвёра; з адным з іх — Сільвестрам Мядзведзевым — Полацкага злучала блізкае сяброўства. Пад кіраўніцтвам настаўніка Мядзведзеў развіваў свой паэтычны талент і ўвайшоў у гісторыю рускай літаратуры ўслед за Полацкім як адзін з лепшых паэтаў-сілабістаў XVII стагоддзя. Век яго скончыўся трагічна — па хлусліваму абвінавачванню ў змове на жыццё Пятра ён пакараны смерцю ў 1691 годзе. Такі вось яшчэ адзін прыклад нешчаслівага пісьмен ніцкага лёсу, адметнага ад лёсу Сімяона Полацкага.
Галоўнымі прадметамі ў вучылішчы лічыліся лацінская і польская мовы, але акрамя іх Сімяон выкладаў сваім дарослым слухачам граматыку, рыторыку, паэтыку, тое-сёе з багаслоўя, філасофію і астраномію з астралогіяй. Апошняя навучала складанню гараскопаў. Таемныя знакі зорак любіў усведамляць Мядзведзеў. 3 дапамогай астралагічных разлікаў ён устанавіў месяц нараджэння свайго настаўніка — снежань 1629 rofla, аднак, на жаль, не прадбачыў сваёй бяды. Іншым разам цешыўся гэтым заняткам і Сімяон; прынамсі, ён складаў гараскоп пры нараджэнні Пятра Аляксеевіча (будучага Пятра Вялікага):
й ты, плането Арес н Зевс, веселнся В ваше бо снянне царевнч роднся... От бога сей планет естество дадеся. Лучшн бо прочнх планет
в действе обретеся, Хятрость, богатство,
слава на ней почнвает, Н на главе царской венец полагает.
Прароцтва, як вядома, споўнілася, паколькі яго выканалі Нарышкіны, што стаялі за спіной Пятра і рваліся да ўлады. Але ў 1672 годзе, калі ствараўся верш, звяртанне паэта да зорак мела цалкам метафарычны характар — прыхільнасць планет да немаўляці ўпрыгожвала радочкі і ласціла гонар царуючых бацькоў. Асабі-
стыя адносіны Полацкага да астралогіі былі іншымі:
Звезды в человецех волн не вреждают, Токмо страстмн плотн
нечто преклоняют. Тем же на звезды внны несть
леть возлагатн, Егда кто зло некое обыче деятн.
«Прнветства», падобныя працыта ванаму, Сімяон ствараў дзесяткамі, як кажуць, на хадзе. 3 1665 года, заняўшы як бы неафіцыйнае месца прыдворнага паэта, ён адзначаў «пнлтнческнмн художествамл» усе больш-менш прыкметныя падзеі жыцця царскай сям’і — нараджэнні, смерці, шлюбы, імяніны.
Свабоднаму ўваходу Полацкага ў Крамлёўскі царскі палац садзейнічала і прызначэнне яго настаўнікам царэвічаў — спачатку Аляксея, а пасля ягонай смерці — Фёдара (будучага цара). Сімяон навучаў іх лацінскай і польскай мовам і, зразумела, вершаскладанню. Да аўтарытэту і ведаў яго цар звярнуўся і пры выбары настаўні ка для царэвіча Пятра. Па звычаю апошняга пачалі навучаць з пяці гадоў, прызначыўшы для таго паддзячага Мікіту Зотава, але раней у пры сутнасці самадзержца Сімяон прымаў у настаўніка іспыт на чытанне і пісьмо. Спецыяльна для Пятра Полацкі падрыхтаваў і выдаў «Буквар». Паколькі ў той час самым надзейным сродкам выхавання руплівасці ў навуках лічыліся розгі, дык Сімяон выра шыў аздобіць падручнік гумарыстычным прысвячэннем гэтаму галоўнаму атрыбуту асветы:
Плевелы от пшеннцы жезл тверд отблвает, Розга буйство нз сердец детскнх прогоняет.
Розгн малому, бнча большнм трэба, А жезл подрасшлм, прн нескудном хлебе.
Та орудля глупых нсправляют, Плотн целостл нлчтоже вреждают Н волю злую к богу прллагают... Целуйте розгу, блч н жезл лобзайте, Та суть безвлнна, тех не проклянайте...
Запаветнай марай Полацкага было стварэнне ў Маскве вышэйшай наву-
чальнай установы накшталт Віленскага універсітэта ці Кіева-Магілянскай калегіі, у якой ён сам заняў бы пасаду рэктара і, атрымаўшы адносную незалежнасць ад двара і царквы, здолеў бы актыўна здзяйсняць свае погляды на асвету. Аднак ранняя смерць перашкодзіла гэтым планам. Але ідэя Сімяона, хоць і ў моцна дэфармаваным выглядзе, была рэалізавана ў 1686 годзе, у панаванне Соф’і, калі ў Маскве на Нікольскай вуліцы адчынілася Славяна-грэка-лацінская акадэмія.
Блізкасць да двара, залежнасць ад асабістых якасцяў самадзержца і людзей, што яго атачалі, накладалі на Полацкага пэўныя путы. Матэрыяльнае ўтрыманне, прызначанае яму як наёмнаму літаратару, патрабавала лаяльнасці, выканання працы «адпаведна пажаданню заказчыка».
Бллз царя есн — честь тн сотворнся.
Но точлю влны всякле блюднся: Нбо тяжко оттуда падатл
Н неудобно есть пакл возстатл.
Называючы сябе ў вершах, прысвечаных цару, «рабом смлреннейпшм», «яеромонахом недостойным», Сімяон толькі выконваў рытуал; пра сваю вартасць ён думаў інакш:
Арлстотелес рече, что себе хваллте есть суетство;
глупство же есть себе хулнтн.
Нізкі ўсхваляльных эпітэтаў, якімі Полацкі разлічваўся з царом, сведчылі хутчэй аб лексічных пошуках паэта, аб задаволенні, што давала яму форматворчасць. Ствараючы слоўнаархітэктурныя пабудовы, якія можна было чытаць і разглядваць, як малюнак (напрыклад, у «Арле расійскім» сярод панарамы зоркавага неба пака зана Сонца, ад яго разыходзяцца 48 прамянёў, у кожны ўпісана адна з дабрачыннасцей цара, навокал знакі Задыяка, панарама абапіраецца на слуп з вершаў і г. д.— усё гэта ў фарбах), складаючы таксама ўласцівыя эпосе барока паэмы, Сімяон перш за ўсё цешыў сваё творчае самалюбства. Прыкладаючы да асобы манарха азначэнні «смнренно-мудрый», «доб-
ронравный», «тншайшнй», Полацкі не казаў усур’ёз, гэта былі хутчэй рытуальныя прамовы.
Для шчырага замілавання царом маскоўская і расійская рэчаіснасць не давала асновы. Дзяржаву трэслі народныя паўстанні і хваляванні. Панаванне «цішэйшага» Аляксея Міхайлавіча (1645—1676) увайшло ў гісторыю пад назвай «бунтажных часоў» — трыццаць паўстанняў за тры дзесяцігоддзі. У 1667 годзе падняў народ на барацьбу Сцяпан Разін. Раскалолася царква. Восем гадоў доўжылася паўстанне на Салаўках. Ваявалі з Рэччу Паспалітай, але плацілі даніну крымскаму хану. Асвета была клопатам адзінокіх энтузіястаў, дзяржава гэтым не займалася. Непрымірымасць да незадаволеных і ерэтыкоў вызначалася крайняй жорсткасцю. Пасля Меднага бунту сем тысяч пакаралі праз адсячэнне галавы, а пятнаццаць тысяч — адсячэннем рукі ці нагі. У 1672 годзе ў Маскве загінуў на агні вучань пратапопа Авакума, таксама літаратар, Аўраамій. Увайшло ў звычку рэзанне языкоў — каб ерасі не казалі.
У такіх абставінах безумоўнага падпарадкавання, маўчання і гвалту Сімяон адважваўся павучаць цара:
Мало есть правды царю мудру бытн Н подчнненных мудростн лншнтн... Велн н рабом мудростн нскатн, Н того тебе будут работатн...
От нскусных муж ніцн совета Н от разумных вопросн ответа... Мнлостнв будн, н скор оставлятн, Косен казннтн, а готов слушатн нзвннення. Кротость да хранншн...
Патрабавала смеласці і прапаганда цярпімасці да чужога погляду, да памылак і грахоў другога чалавека, што складала галоўны змест яго «Камедыі пра блуднага сына».
Вядомасць прыйшла да Полацкага ў 1666 годзе, калі царкоўны сабор судзіў патрыярха Нікана і вырашаў пытанне аб раскольніках. Сімяон быў прыстаўлены перакладчыкам да ўсходняга патрыярха Лігарыда, які не ведаў рускай і славянскай моў. Ад Лігарыда чакалі пераканаўчага вы казвання, але пададзены ім твор не
задаволіў царкоўную вярхушку, і адказ на чалабітныя раскольных папоў Мікіты і Лазара даручылі скласці Полацкаму. Сімяон напісаў шырокі палемічны трактат «Жазло праўлення», які, карыстаючыся выпадкам, напоўніў асветніцкім зместам, а ўсю сістэму доказаў накіраваў супраць невуцтва. Менавіта ў невуцтве, на думку Полацкага, караніліся памылкі раскольнікаў:
Буйствам обдержнмые, премудрость хухкают, Слепн сугце, светлостн оныя не знают.
Мікіта, у прыватнасці, «через все жнтне свое в ноіцн невеждества слепоствовав, яко сова, дерзнул возвестн мрачныя очеса своя в светлыя лучн святыя богословня». Лазар ў асвятленні Сімяона — трэба пазначыць, у палемічным асвятленні — і зусім невук. «Ндн,— пісаў ён не без кпінаў,— прежде научнся грамматпчествоватн, таже к вяіцным хнтростям учення». Але і супярэчнікі стараабрадцаў у яго вучаныя не нашмат больш:
Православныя себе нменуют бытн, А мрачных еретнков не можем учнтн. Самн бо не учнмся, нзбрахом лежатн, Во тьме невежествня танн почнватн.
Нізкая адукаванасць, па мяркаванню Полацкага, стала як бы карпаратыўнай рысай духавенства. *Многне невежды, не бывшне ннкогда ученнкамн,— сцвярджаў ён,— смеют называться учнтелямн...по правде, это не учнтелн, но мучнтелн. Оттого умножнлнсь в людях злоба, преуспело лукавство, волхвованне, чародейство, разбой, воровство, убнйства, пьянство... внною всего этого... неуменье н нераденье духовных отцов». Наогул, невуцтва Сімяон лічыў вытокам кожнага ліха: