Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
Невежда путн вожд да не бывает Кннг ненскусный да не поучает.
Невежда мудрого елма поучает — Слепец очнтаго провождает.
Сова о лучах солнца рассуждает, Егда невеглас о мудрых веіцает.
Натуральна, раскольнікі плацілі Полацкаму адкрытай непрыязнасцю. Шчыры і рэзкі ў слове, пратапоп Asa-
кум пісаў: «Хрнстос не учнл нас дыалектнкн, а нн красноречня, потому что рнтор н фнлософ не может быть хрнстнаннн... Златауст называет фнлософов трапенежнымн псамн, а нынешннх мы фнлософов как наречем, разве песьнмн сынамн». Па Сімяону ж, наадварот:
Яко врачество болезнь нсцеляет, Фнлософна нрав зол душн нсправляет.
Ён казаў пра Авакума: «Се не умеет наукн». У 1667 годзе, калі апошняга рыхтавалі да ссылкі ў Пустазёрск, Полацкі прыходзіў да яго па просьбе цара, які наіўна верыў, што асвечаны іераманах пераканае ўпартага пратапопа адступіцца. Авакум занатаваў уражанні ад той сустрэчы так: «Зело было стязанне много: разошллсь яко пьянн, не мог н поесть после крнку». Другі зыход гутаркі быў бы цудам: дзве самыя цікавыя асобы эпохі — правадыр раскола і галава «лаціннікаў» — належалі да розных культур, не мелі ніводнай кропкі супадзення поглядаў і духоўных інтарэсаў. Авакум — рэлігійны бунтар, Полацкі — прыхільнік асвечанага абсалютызму; пратапоп імкнуўся захаваць старасветчыну, прастату душы, Сімяон намагаўся абнавіць душу ведамі; для Полацкага — цар ёсць «вождь, богом данный», для Авакума — цар «в жнзнн сей, яко козел скача по холмам ветр гоня»; пратапоп — пакутнік за веру, жыўцом спалены па загаду цара Фёдара; Сімяон менш за ўсё схільны цярпець за веру; для Авакума вера — спрадвечная і незалежная ад культуры; для Полацкага — чым вышэй культура, тым вышэй маральнасць:
Естество дает токмо еже жнтн, Фнлософна учнт благо жнтп;
Ово co скоты обте нам бывает, Сня аггелам нас уподобляет.
Авакум звяртаецца да душы, Полацкі — да розуму; Авакум у першую чаргу прапаведнік, Полацкі перш за ўсё — асветнік і паэт.
Вершаскладанне было галоўным захапленнем Сімяона. Ён пакінуў вялізную паэтычную спадчыну — пяцьдзесят тысяч радкоў, пісаў ва ўсіх жанрах і дасягнуў вытанчанасці фор-
мы. Першым у Расіі Полацкі ператварыў паэзію з рамяства ў мастацтва. Большасць вершаў Сімяона пабудавана па адной схеме: вобраз і яго мастацкі эквівалент маральнага зместу. Напрыклад:
Колесо скрнпяше путннку стужает, Человек же ропотный богу досаждает.
Паэтычныя асацыяцыі Сімяона часта вельмі нечаканыя. Якая быццам бы сувязь можа ўзнікнуць паміж авечкай і вячэрняй малітвай, аднак:
Овца бо, егда прнндет время спатн, Нрав на коленн нмать прнпадатн.
Овчествуй каждо, прежде преклоннся На коленн ты, сердцем сокрушнся.
Аб высокім прафесіяналізме паэзіі Полацкага сведчаць ягоныя вершы з рыфмаванымі паўрадкоўямі:
He любн тела н будет цела
Душа, конечно, пожнвет вечно.
Прн жнзнн, хлебе,
co Хрнстом в небе...
Ці яшчэ, больш рафінаваныя па форме радкі:
Есть прелесть в свете,
як в полном цвете, ту ты оставн возлюбленныя, душе грешная,
от злоб воспрянн. Прнходнт время,
а грехов бремя тя угнетает, демон же смелый на тебе
в стрелы яд свой впуіцает.
Мог Полацкі бліснуць і вершам у два слупкі, якія ільга чытаць раздзельна і ў сукупнасці:
Бог сый в небе Радость тебе Да дарует Честь н славу Мужу праву Да готует За то, яко Всем благ всяко Бываешн
Бедным мнлость Скорбным радость...
Боже благнй Свете драгнй Да хранншн Марфу здраву В твою славу Юже зрнше Тя, любяшу Н служашу Сердцем правым Умом десным Словом честным.
Ёсць у Полацкага паэтычныя творы, якія злучаюць радкі на трох мовах — славянскай, польскай, лацінскай. Любіў ён і ўжывальныя яшчэ ў антычнай паэзіі фігурныя вершы — у выглядзе зоркі, ромба, сэрца і г. д. Пры выпадку ўмеў пагуляць значэннямі слова:
В мнре не мнрном мнр ныне бывает, егда царь мнра врагн побеждает.
Галоўны зборнік паэзіі Полацкага «Вертаград шматкаляровы» выказаў усе дыдактычныя імкненні паэта, які лічыў свае вершы дапаможнікам для выпраўлення нораваў: «Обряіцет зде благородный н богатый врачевства недугом свонм; гордостн — смнренне; сребролюбню — благорасточенне... Обряіцет гневлнвец — кротость н проіценне удобное; леннвец — бодрость; глупец — мудрость... ненавнстннк — любовь... блудннк — воздержанне». Есць там і творы сатырычнага зместу, з якіх найбольшую цікавасць мае верш-аблічэнне «Манах»:
Но увы безчнння! Благ чнн погубнся, нночество в безчннство
в многнх преложнся... Множнцею есть зретн
по стогнам лежаіцнх, нзблевавшнх пнтне
н на свет не зряіцнх... Мнозн от внна бун сквернословят зело, лают, клевеіцут,
срамят н честныя смело... Нн женнх нный тако себе украшает, Яко ннок несмыслный,—
за что погнбает...
Размясціўшы вершы ў алфавітным парадку, Сімяон стварыў своеасаблівую энцыклапедыю, дзе перамежаваліся царкоўныя легенды, анекдоты, звесткі з гісторыі, геаграфіі, мінералогіі, погляды на ідэальнага манарха, на абавязкі начальніка, выкрыванне распусты, чараўніцтва і асабліва зайздроснікаў і паклёпнікаў (на напісанне апошняга цыкла яго натхнілі варожыя дзеянні грэкафілаў).
Смелым пачынаннем: Полацкага быў і вершаваны пераклад Псалтыра. Ідэя не адзначалася навіной — у Рэчы Паспалітай такі пераклад выканаў Ян Каханоўскі стагоддзем раней, але па ўмовах маскоўскага жыцця замах на кнігу «святога пісання», спроба зарыфмаваць непарушныя тэксты здавалася дзёрзкасцю, выклікала незадаволенасць і супраціўленне. Адораны вастрынёй слова супярэчнік Сімяона грэкафіл Яўфіній тлумачыў яго дзейнасць у такіх непрывабных вобразах: «Ведатн подобает, како ся
волк смнряет, когда овцу уловляет нлн коня хватает: не точню главою челом бнет к земле пред овцею, но н на чреве ползает н хвостом ласкателне творнт н очнма блнскает весело, яко свеіцамн. Овца же разсуждает: яко то у волка на сердце, что н на хвосте. Нет, бедная овечка! Плюй на его челобнтье, утекай от него, бежн!» Толькі апека цара дазволіла Сімяону надрукаваць Псалтыр. Па ім вучыліся грамаце некалькі наступных пакаленняў. Працы паэта аддаў пашану М. Ламаносаў, які назваў гэтую кнігу разам з «Граматыкай» Мялеція Сматрыцкага «вратамн своей ученостн».
Кнігавыдавецкая дзейнасць Сімяона — яшчэ адна з яго спраў, важных для развіцця рускай культуры. У адрозненне ад Заходняй Еўропы і суседніх Беларусі і Украіны, дзе друкарні маглі трымаць прыватныя асобы і выдаваць літаратуру па ўласным меркаванням, у Расіі XVII стагоддзя манаполія на выпуск кніг належала царкве, выключна ёй. У дзяржаве была адна друкарня, падначаленая патрыярху, і яна працавала толькі на патрэбу царквы: з 483 назваў кніг, выдадзеных у Маскве за сто гадоў, толькі 13 мелі адносна свецкі характар. «Латннствуюіцне заблуждення», якімі напаўняў свае творы Полацкі, без сумніву, не атрымалі б дазволу на публікацыю ад патрыярха Іаакіма, што ўзначальваў грэкафілаў. Безнадзейнымі сталіся б і спробы выдаць свае вершы ў афіцыйнай друкарні. Пад уплывам Сімяона ягоны выхава нец цар Фёдар Аляксеевіч парушыў звычай і адкрыў друкарню ў Крамлі спецыяльна для яго; Полацкі быў поўным яе распарадчыкам. Пазбягаючы кантактаў са сваім супярэчнікам патрыярхам Іаакімам, ён на сваіх выданнях самавольна ставіў памету, што кніга друкуецца з блаславення патрыярха. Іаакім пазней абураўся: «Толнко убо той Снмеон осваеволнся... печатным тнсненнем некня своя кннгн нздатн, оболгав мерность нашу, предпнса в ннх, якобы за нашем благославеннем тыя его кннгн напечатаны. Мы же прежде тнпнкарского нздання тех кннг ннже прочнтахом, ннже
яко лнбо вндехом... отнюдь не токмо благословення, но нзволення нашего не было...»
Атрымаўшы друкарню, Полацкі намеціў выдаваць творы, адпаведныя сваім светапоглядам. Зразумела, што першымі сталі ўласныя працы. Ен сабраў і падрыхтаваў для апублікавання ўсе свае літаратурныя «здабыткі>. Але ў разгар гэтых прыемных клопатаў раптоўна памёр. Сільвестр Мядзведзеў, які прыняў друкарню, выдаў два тамы пропаведзяў і настаўленняў Сімяона — «Абед душэўны» і «Вячэра душэўная». Зборнікі ж вершаў «Вертаград шматкаляровы» і «Рыфмалагіён» так і не ўбачылі свет. Выпісы з іх упершыню з’явіліся ў друку толькі ў XIX стагоддзі.
Выдаць паэтычную спадчыну свайго настаўніка Мядзведзеву перашкодзілі прошукі грэкафілаў, якія пры спрыяльных абставінах — пасля паражэння царэўны Соф’і і блізкіх да яе «лаціннікаў» — наогул асудзілі творы Полацкага як ерэтычныя і забаранілі іх распаўсюджванне. Аднак не гэтая прыпозненая помста ідэйных праціўнікаў загасіла чытацкую цікаўнасць да яго паэзіі ў наступным стагоддзі. Сімяон у сваёй творчасці выступаў асветнікам, перадаючы чытачу шмат ведаў і ідэй, пра якія не меў магчымасці апавядаць інакш. Але пры Пятры асветніцтва стала на шырокую каляіну; навуковая і свецкая кніга пайшла да чытача напрасткі, не апранаючыся ў мудрагелістыя формы сілабічнага верша. Ды і сама сілабіка сыходзіла са сцэны, ёй было наканавана забыццё. «Новый н краткнй способ к сложенню росслйскнх стнхов с определеннямн до сего надлежаіцнх знаннй», распрацаваны В. Традзіакоўскім і выданы ў 1735 годзе, пакончыў з роўнаскладовымі вершамі. За ўсю наступную гісторыю развіцця рускай паэзіі ніхто не звяртаўся да сілабічнага верша, але без той значнай працы, што зрабілі сілабісты, і болей за іншых Сімяон Полацкі, без таго засваення розных паэтычных жанраў, апрабоўвання тысяч паэтычных сюжэтаў, без фармальных пошукаў была б немагчыма
якасная змена верша, якой адзначана ўжо паэзія Традзіакоўскага, Ламаносава, Сумарокава. Потым прыйшлі Дзяржавін і Жукоўскі. Затым Пушкін і Лермантаў стварылі рускую класіку, і ніва паэтычная расквітнела... Але першыя гоні ўзараў Сімяон Полацкі.
Ен быў апошнім у шэрагу відных дзеячаў беларускай літаратуры эпохі Адраджэння і барока, пасля яго аж да 30-ых гадоў XIX стагоддзя значных асоб, якія выступалі ў літаратуры на роднай мове, не заўважана. Сімяон стаў першым рускім прафесійным пісьменнікам, і больш таго першым у Расіі інтэлігентам без неабходнай для існавання інтэлігента атмасферы, без належнага асяроддзя. Гэтым тлумачацца некаторыя моманты «прыстасавальніцтва», нястомнасць яго асветніцкай пропаведзі, шырыня культур ніцкай місіі, гнуткасць і разнастайнасць яе формаў і сродкаў. Полацкі абагнаў расійскую рэчаіснасць на цэлае стагоддзе. Па суроваму закону гісторыі такіх людзей — папярэднікаў і прадвеснікаў — бліжэйшыя да іх пакаленні забываюць. Так здарылася і з Полацкім. Прызнанне яго вартасцей і заслуг належыць ужо нашаму часу. Зараз няма даследавання па рускай і беларускай культуры XVII стагоддзя, якое б не звярталася да творчасці Сімяона. Літаратурнае і ідэалагічнае жыццё той эпохі недаступнае правільнаму разуменню без уліку яго дзейнасці.