• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    Полымя жыцця Полацкага загасла, адмерыўшы паэту пяцьдзесят гадоў. Сканаў ён для ўсіх нечакана, пасля кароткай хваробы, у яснай свя домасці. Блізкую смерць прадчуваў і загадзя склаў духоўны тэстамент. Распараджаючыся сваёй маёмасцю (а яна па тых часах лічылася немалой: шэсцьсот рублёў золатам і семсот срэбрам), Сімяон прызначыў пэўныя сумы некалькім беларускім манастырам — Куцеінскаму, Полацкаму, Віцебскаму, Святадухаўскаму ў Вільні, Менскаму, Дзісненскаму, Міёрскаму, што заставаліся абаронцамі роднай культуры на беларускіх землях. Гэта была яго апошняя даніна радзіме і пасільная дапамога аднадумцам.
    Тэстамент, дакладна прадуманы і напісаны задоўга да хваробы, найлепшае сведчанне таго, што Сімяон у думках часта наведваў родны Полацк, блукаў па Вільні, дзе вучыўся, па аршанскіх прасёлках да Куцеінскага манастыра, абрабаванага патрыярхам Ніканам. Наўрад ці Полацкі шкадаваў, што пакінуў радзіму, але чужына, як бы добра там ні жылося, ніколі не стане родным кутам для таго, хто прыехаў туды дарослым. Хоць і кажуць: радзіма там, дзе свабода, усё ж кожны чалавек марыць аб свабодзе на роднай зямлі. Бо памяць чалавека незалежная ад яго волі, яна захоўвае, як скарб, шчаслівыя дні з дзяцінства і юнацтва, сны вяртаюць чалавека ў мінулае, а дарагія сэрцу постаці сяброў за-
    прашаюць на сустрэчу, астатнюю сустрэчу на гэтым свеце. Ды паехаць з Масквы ў Полацк Сімяон не мог. Роздум над тэстаментам быў яго сумным развітаннем з радзімай.
    Пахавалі Полацкага ў Заіконаспаскім манастыры, дзе ён пражыўусе шаснаццаць гадоў свайго знаходжан ня ў Маскве; каля магілы паставілі дзве каменныя стэлы, на якіх высеклі эпітафію з 48 радкоў, напісаную Мядзведзевым. Пералічваючы заслугі Сімяона Полацкага, Мядзведзеў адзначаў, што гэта быў дзеяч «пропаведдзю слова народу карысны». Служэнне слову, служэнне асвеце супраць «цемры невуцтва» і злучыла непарыўна і навекі імя Полацкага з гісторыяй нашай духоўнай культуры.
    'Ўгі к гэта ™ Дзіўна, але на працягу ўсёй гісторыі грамадства ■^жАзаўжды не спяшалася прыняць новыя ідэі, новы светапогляд, новыя асэнсаванні быцця. Да таго ж спрадвеку існавалі розныя інстытуты аховы грамадскай бяспекі, таму творцы неардынарных ідэй, наогул іншадумцы, часцяком атрымоўвалі замест ухвалення ад сучаснікаў, і асабліва ад урадаў, жорсткае пакаранне — сякерай, шыбеніцай, агнём. Найбольш гэта тычылася філосафаў, як самых паслядоўных і грунтоўных іншадумцаў. Новыя філасофскія ідэі, пакрысе назапашаныя некалькімі пакаленнямі, непазбежна выклікаюць рэфармацыйныя працэсы, а рэформы, натуральная справа, некага пасоўваюць у глыб гістарычнай сцэны, у цень, a некага вылучаюць, выводзяць наперад. Паколькі кожная ўлада на гэтым свеце мелася захоўваць у нязменнасці і непарушнасці чын свайго панавання, а гэта значыць і свае сацыяльная падмуркі, дык першай рэакцыяй на новую думку было лютае жаданне знішчыць яе разам з носьбітам.
    Можна прывесці тысячы прыкладаў, якія неабвержна сведчаць, што духоўная свабода і самастойнасць філасофскага мыслення караліся гэтак жа бязлітасна, як найгоршае са злачынстваў — здрада радзіме, і, такім чынам, паміж імі ставіўся знак роўнасці. Платон занатаваў судовы працэс над Сакратам і прысуд афінскіх грамадзян свайму вялікаму земляку, аднаму з найсвятлейшых розумаў чалавецтва — кубак з атрутай.
    Ісус за сваю філасофію быў распяты, а яго заклік да ўсеагульнай любові здзекліва ператвораны ў запавет ціхмянай пакоры чалавека перад нябеснымі і, вядома, зямнымі ўладамі. Джардана Бруна за яго касмічныя тэорыі спалілі на агні.
    Крыху раней, чым жыў Сакрат, у Грэцыю прыехаў Анахарсіс, сын скіфскага цара. Філасофскія здольнасці Анахарсіса ўвялі яго ў лік сямі грэчаскіх мудрацоў. Тут варта зрабіць невялікае адступленне. Саманазва скіфаў была «сколяты». Кола —доб ра знаёмае нам слова; са скіфскіх часоў прыйшлі і іншыя моўныя адзінкі, якімі мы карыстаемся штодзень: бог, сто, тапор, рай, магіла, сабака, спаць. Даследчыкі лічаць, што скалаты ўдзельнічалі ў этнагенезе славян. Стэпавыя скалаты жылі на сучаснай Украіне аж да Прыпяці. I вось сюды пасля шматгадавога сяброўства з грэчаскімі мудрацамі, з вядомым Салонам вярнуўся Анахарсіс. Жадаючы цывілізаваць свой народ, ён распачаў, сённяшнімі словамі, прапаганду грэчаскіх звычаяў і культурных дасягненняў і адразу стаў небяспечным для сваіх пануючых сваякоў. Яго родны дзядзька, цар Іданфірс, аддаў загад, і пад час палявання пляменнік атрымаў у спіну апераную калёную стралу. Менавіта Анахарсісам — гэта прыкладна 550 гадоў да нашай эры — адкрываецца на нашых землях спіс забітых дысідэнтаў (іншадумцаў). TaKi канфлікт паміж таталітарным і вольным мысленнем — бясконцы. Ён быў і, на жаль, пакуль што існуе, бо
    чалавецтва, хоць і паразумнела ды назапасіла вялікія веды, застаецца ўсё ж такі кансерватыўным і дастаткова бязлітасным у кожным пакаленні.
    У ліку ахвяр, прынесеных іншадумцамі на алтар разняволення людзей, стаіць і імя выдатнага беларускага мысліцеля Казіміра Лышчынскага. У нас на Беларусі пра яго не надта шмат напісана — са спецыяльна прысвечаных навукова-папулярных прац можна назваць толькі кнігу К. Пракошынай і В. Шалькевіча «Казімір Лышчынскі», ёсць яшчэ некалькі спроб адлюстраваць вобраз гэтага філосафа і пакутніка ў мастацкай літаратуры. Больш пашанцавала Лышчынскаму ў выяўленчым мастацтве, але помнік, хоць бы сціплы, мы пакуль не здолелі паставіць. А вось на Літве і асабліва ў Польшчы яму аддадзена сапраўдная пашана і навукай і мастацтвамі. Бібліяграфія пра Казіміра Лышчынскага налічвае звыш 500 публікацый: гэта з канца XVII стагоддзя да нашых дзён. I тым не менш асоба гэтая застаецца шмат у чым загадкавай.
    Трагічны лёс і пакутніцкая смерць Лышчынскага схіляюць да гераізацыі ягонай пастаці. I, сапраўды, як філосаф і як чалавек ён выказаў надзвычайную мужнасць думкі і сілу натуры. Але, калі глядзець толькі праз гераічны крышталь, дык пачуццёвы бок яго жыцця, наогул складанасць духоўных працэсаў, моцна спрошчваецца. Лышчынскі, безумоўна, быў адораны талентам глыбокага пачування, учын кі яго вынікалі з перакананняў, ён прайшоў жыццё не па прамой, зведаў няпросты шлях ад шчырай веры ў бога да навуковага адмаўлення рэлігіі. Змена поглядаў — заўсёды драма, бо светапогляд выяўляецца ў дзеянні, ва ўчынках, і нельга выкінуць з памя ці тое, што раней здавалася праўдай, а зараз бачыцца фальшыўкай,— гады жыцця гэтая памылка адняла. У маладым узросце Лышчынскі быў шчыры каталік, потым жа сфармуляваў думкі, змест якіх значна шырэйшы за вузкія рамкі скарыстаных паняццяў: «Рэлігія ўстаноўлена людзьмі неве-
    руючымі, каб ім аддавалі пашану. Страх божы ўнушаецца тымі, хто не ведае божага страху, каб іх баяліся. Вера, якую лічаць святой,— выдумка. Вучэнне, якое выхваляецца тым, што яно навучае ісціне пра бога,— мана!»
    Казіміру Лышчынскаму ў адрозненне ад іншых філосафаў, што мелі магчымасць надрукаваць свае працы пры жыцці ці чые творы былі выдадзены пасмяротна, як, напрыклад, творы Спінозы, дужа не пашчасціла. Галоўная яго праца — трактат «Аб неіснаванні бога» — згарэў на агні разам з аўтарам; усе паперы, відаць, арыштаваныя інквізіцыяй, бясследна зніклі. А можа сам Лышчынскі напярэдадні другога арышту захаваў іх недзе так надзейна, што яны не адшукаліся па сённяшні дзень. Таму, хоць жыццю і творчасці мысліцеля прысвечана паўтысячы публікацый, першакрыніцы амаль адсутнічаюць. Усе аўтары займаюцца рэканструкцыяй, абапіраючыся на матэрыялы судовай справы і кароценькія выняткі з трак тата, зробленыя некалі па просьбе караля Яна Сабескага езуіцкім манахам.
    У рэканструкцыях, бясспрэчна, заўжды пераважае суб’ектыўны падыход да справы і постаці героя, бо з цягам часу шмат што значнае стала нябачным і таямнічым. Самым неабвержным фактам, які задае тон любому даследаванню ці ўзнаўленню падзей, з’яўляецца кара Казіміра Лышчынскага на плошчы Старога Мяста ў Варшаве 30 сакавіка 1689 года пры вялізным сходзе народу. Каралі смерцю не казака, што было звычным, не злодзея, што здавалася нецікавым, не забойцу, якому маглі ў апошняе імгненне і дараваць,— на эшафот падымаўся атэіст, чалавек, які думаў так, як не думаў ніхто ў Рэчы ГІаспалітай, чалавек, празваны біскупамі «брэсцкім монстрам». Натоўп верую чых прагнуў пабачыць уласнымі вачыма, як «монстр» знікне ў агні дзеля славы боскай.
    ...Казімір Лышчынскі нарадзіўся ў Лышчыцах, за дваццаць вёрст ад Брэ ста, 4 сакавіка 1634 года — па касцёльным каляндары ў дзень св. Казі-
    міра. Заснавальнік роду Лышчынскіх — Леў — быццам бы паходзіў з Валыні і атрымаў Лышчыцы па прывілею на пачатку XVI стагоддзя. Ен меў трох сыноў — Канстанціна, Станіслава і Івана. У Канстанціна Львовіча нарадзіліся два сыны — Геранім і Лукаш. Геранім Лышчынскі і даводзіўся бацькам аднаму з першых нашых атэістаў. Ен займаў пасады падстолія мельніцкага, суддзі гарадскога брэсцкага, а потым брэсцкага падсудка. Радавымі маёнткамі пана Герані ма былі Лышчыцы і Дабранеж, да якіх ён набыў яшчэ Кустынь, Матыкалы, Чэліў, Горнаў, Хрушчоў, Маркаўшчызну. Апошняя па бацькоўскаму тэстаменту перайшла потым да Казіміра. Прамыя нашчадкі Лышчынскага жылі ў Маркаўшчызне аж да другой сусветнай вайны. На пачатку нашага стагоддзя прапраўнук Лышчынскага ўласнымі рукамі на працягу некалькіх гадоў брукаваў дарогу ад Маркаўшчызны да Беластока — 12 вёрст.
    Казімір з’явіўся на свет, калі бацьку было пяцьдзесят тры гады, а калі паслалі яго вучыцца ў брэсцкую езуіцкую калегію, дык, відаць, стары ужо адлічваў сёмы дзесятак. Будынак калегіі не захаваўся, як не захаваўся і будынак Сімяонаўскага манастыра, дзе трымаў сцяг праваслаўя Афанасій Філіповіч, як не зберагліся і ўсе іншыя пабудовы старажытнага Брэста. Большасць разбурылася пад час бясконцых войнаў, а рэшткі ўцалелых знеслі ў 1825 годзе салдаты, што ўзводзілі на гістарычным цэнтры горада па загаду расійскага імператара Брэсцкую крэпасць. Айцец Афанасій, вядома, не ведаў вучня Лышчынскага, а вось Казімір ігумена Філіповіча ведаў добра хоць бы ў твар. Вялікай загадкі ў гэтым няма. Па сведчаннях мемуарыстаў XVII стагоддзя, выкладчыкі калегій, а адпаведна і настаўнікі брацкіх і пратэстанцкіх школак нацкоўвалі вучняў на іншаверцаў — біцца з аднагодкамі, абражаць дарослых, кідаць камяні ў вокны, распачынаць бойкі, крычаць услед папам і манахам «схізма», «недаверак» і г. д. Філіповіч быў прыкметнай