Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
На час вучэння Самуіла ў Полацку з’явілася брацкая школа, фундатарам яе стаў браслаўскі суддзя Севасцьян Мірскі, што адпісаў у 1633 годзе Богаяўленскай царкве «паўпляца ў горадзе з правам пабудовы на ім манастыра, шпіталя і вучылішча». Апроч таго, з 1581 года дзейнічала езуіцкая калегія, дзверы якой былі адчынены для ўсіх, хто меў жаданне да навукі. А вучылі езуіты добра, прычым бясплатна, і гэтыя дзве акалічнасці тлумачаць шырокае наведванне калегіі дзецьмі іншаверцаў — і праваслаўных, і пратэстантаў. Адным з неабходных прадметаў тады (што няблага б і нам запазычыць) лічылася складанне вершаў — двухрадкоўяў, змацаваных рыфмай. Шкаляры абавязкова ўдзельнічалі ў пуб лічных дэкламацыях і спектаклях калегіяльнага тэатра. 3 іх бралі пры клад і ў брацкай школцы. Так што ў Полацку мелася няхай абмежаваная, але творчая атмасфера, здольная абудзіць да мыслення паэтычнымі вобразамі.
У саракавым годзе Самуіла адвезлі на вучобу ў Кіева-Магілянскую калегію — лепшую навучальную ўстанову праваслаўных у Рэчы Паспалітай. Тут намагаліся даваць не горшую адукацыю, чым у супрацьлеглых каталіцкіх калегіях. 3 тае пары захаваліся першыя паэтычныя вопы-
ты Пятроўскага, цыклы вершаў рэлігійнага зместу «Акафіст» і «Канон». Яны пазначаны 1648 годам, які ўвайшоў у гісторыю пераможнымі бітва мі ўкраінскага народа за сваю самастойнасць.
Скончыўшы ў пяцідзесятым годзе калегію, Пятроўскі паступіў на філасофскі факультэт Віленскага універсітэта. Установа належала езуітам, і навучанне вялося па тых жа праграмах, якімі карысталіся ўсе каталіцкія універсітэты Еўропы. Другім факультэтам тут быў тэалагічны (рыхтаваў настаўнікаў для езуіцкіх калегій), дзе займацца маглі асобы, згодныя ўступіць у езуіцкі ордэн.
На філасофскі факультэт ранейшым часам прымалі без асаблівых прыдзірак да веравызнання, мяркуючы, што тры гады слухання лекцый зменяць погляд на карысць каталіцкай царквы. Але ў пяцідзесятыя гады цэнз стаў больш жорсткім. Ужо афіцыйна пакончылі з талерантнасцю, якая вылучала Вялікае княства Літоўскае ў папярэднія стагоддзі. У 1648 годзе рашэнне сейма выключыла з-пад апекі закону арыян — левае крыло пратэстантаў. Годам раней былі зачынены іхнія друкарні і школы. Гвалтоўныя формы прыняло абарачэнне праваслаўнага насельніцтва ва уніяцтва. Каталіцкаму наступу спадарожнічала паланізацыя свядомасці беларускіх магнатаў, буйной і сярэдняй шляхты. Беларуская мова актыўна выцяснялася з сферы культуры і афіцыйнага ўжывання; пад канец стагоддзя тую ганебную практыку ўзаконілі спецыяльнай пастановай канфедэрацыі саслоўяў Рэчы Паспалітай, але гэта было рашэнне post factum — пасля зробленага. На Беларусі і Украіне пашыраўся уніяцкі манаскі ордэн св. Васіля Вялікага — базыльяне. Да уніятаў перайшла Сафійская царква ў Полацку, сталіся іхнімі многія былыя праваслаўныя манастыры. Уніяцкіх поглядаў трымаўся і Самуіл, што, уласна кажучы, і адчыніла перад ім дзверы Віленскага універсітэта.
Застаецца толькі гадаць, як склаўся б далейшы лёс Пятроўскага, калі б
не здарыліся падзеі, якія крута змянілі жыццё ўсяго тагачаснага пакалення. У 1654 годзе пасля вядомых ра шэнняў Пераяслаўскай Рады Расія распачала вайну супраць Рэчы Пас палітай і галоўны тэатр ваенных дзеянняў прыпаў на Беларусь. Аслабленая казацкімі войнамі і народнымі паўстаннямі, Рэч Паспалітая не здолела даць адпор; за лета і восень рускія войскі занялі Смаленск, Полацк, Віцебск, Мсціслаўль, Оршу, Магілёў, а ў наступным годзе захапілі Менск, Пінск, Гродна, Коўна і сталіцу Беларусі і Літвы — Вільню. Горад зведаў вялікія разбурэнні і разгром, каталіцкія і уніяцкія касцёлы і кляштары былі разрабаваны. Hi пра якія заняткі ў езуіцкім універсітэце і размовы не вялося; само жыццё любога каталіка і уніята ў тыя дні вісела на валаску. Таму студэнт Пятроўскі разумна пакінуў небяспечную Вільню і накіраваўся дамоў.
Скарыстаўшы зручныя абставіны, на Рэч Паспалітую напалі шведы і хутка акупіравалі ўсю тэрыторыю Полыпчы і частку Літвы, не занятую рускімі. Усё ішло да таго, што Рэч Паспалітая магла знікнуць з палітычнай карты Еўропы. На беларускіх землях цар Аляксей Міхайлавіч адраджаў «нстнсненное от латннян» праваслаўе. Здавалася, настаў час святкавання некалі пакрыўджанай праваслаўнай царквы, і яна атрымае ўсе тыя прывілеі і даброты, якімі раней валодала каталіцкая. Для людзей адукаваных гэта, у першую чаргу, звязвалася з шырокімі магчымасцямі займацца навукай і творчасцю. Вось на такой хвалі ўзнясення праваслаўнай веры Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч пастрыгся ў манахі Полацкага Богаяўленскага манастыра. Наўрад ці ён кіраваўся рэлігійнымі пачуццямі, хоць яны, безумоўна, і прысутніча лі, бо наогул не меў схільнасці да аскетызму і замкнёнага келейнага жыцця. Раса манаха ці святара была як бы уніформай прафесійных пісьменнікаў таго стагоддзя. Клабук вызваляў літаратара ад матэрыяльных клопатаў, якія заўжды блага адбіваюцца на творчай працы. Свецкае
жыццё з яго абавязкамі перад дзяржавай і сям’ёй, на думку Полацкага, магло толькі зашкодзіць навуковай і паэтычнай дзейнасці:
Нбо не будет моіцно с кннгамн сндетн, Удалнт от ннх жена, удалят н детн... Н Феофраст в кннзн
сн того возбраняет, Препятствне мудростн женнтву веіцает. Ей неудобно кннгн довольно чнтатн, Н хотенне жены в доме нсполнятн.
Вось так, у 27 гадоў прымусіўшы сябе да зароку бясшлюбнасці, знік са свету Самуіл Пятроўскі, а з’явіўся чарнец Сімяон, праўда, на цалкам свецкай і адпаведнай імкненням душы пасадзе дыдаскала (настаўніка) брацкай школы. Літаральна праз месяц ён стаў удзельнікам падзей, якія абумовілі ўсё далейшае яго жыццё.
Пачаўшы ў 1656 годзе вайну з Швецыяй за Балтыйскае ўзбярэжжа, цар Аляксей Міхайлавіч выехаў да войска. Шлях ягоны ляжаў праз Віцебск і Полацк, і айцы Богаяўленскага манастыра надумалі ўславіць прыбыццё рускага цара ў горад панегірычнымі вершамі. Тут было болей разліку, чым шчырага пачуцця, і раз лік гэты тоіўся ў тым, каб задаволены самадзержца аддзячыў бедны манастыр матэрыяльна. Ігумен Ігнацій Іяўлевіч, Філафей Утчыцкі і Сімяон Полацкі — усе трое паэты — склалі адмысловыя па форме і ўдачлівыя ў палітычных адносінах «Метры», якія пры сустрэчы самадзержца за гарадской мяжой і прадэкламавалі дванаццаць падлеткаў. Але некалькі мі днямі раней Сімяон, невядома, ці з дазволу ігумена, ці без згоды яго, ездзіў у Віцебск, і там таксама школьнікамі былі прачытаны для цара «Метры», складзеныя Сімяонам асабіста:
Внтаем тя, православный царю, праведное солнце, Здавно бо век прагнулн тебе
душн нашн н сердце, Внтаем тя, царю, от востока к нам прншедшаго. Белорусскнй же от нужды народ
весь свобождашаго.
У прывітанні не абміналася і баярская світа самадзержца:
Вы есть воннове царя росом нзбранное,
Н богом небесным в снле теж
его посланное Протнво народов свнрепых
нашнх гоннтелей, Горделнвых, гневлнвых а злых
церквн гоннтелей. Вы на тую войну, бояре,
былнсте готовы. За веру з смелостью пошлн
яко детн львовы.
Тут неабходна зазначыць, што ўсе гэтыя бліскучыя метафары, прынятыя, зразумела, з задаволеннем, не каштавалі Сімяону вялікага напружання паэтычных сіл. У аснову дэкламацыі ён паклаў выдадзеную пад канец XVI стагоддзя «Прасфоніму», дзе тыя ж параўнанні прыкладаліся да кіеўскага мітрапаліта. Падобная напышлівасць лічылася тады абавязковай для распаўсюджанага на Бе ларусі і Літве жанру эпікграм — апісанняў магнацкіх і шляхецкіх гербаў. He сустрэча з царом Аляксеем Міхайлавічам натхняла Полацкага: чалавек прадпрымальны, актыўны, ён скарыстаў зручны выпадак выставіць для ацэнкі свой паэтычны дар і палітычныя погляды. Лірычныя вершы той час яшчэ адмаўляў; абставіны патрабавалі ад падобных твораў палітычнай начынкі, і Полацкі трапна разлічыў менавіта якой. У жніўні Taro ж года распаўсюдзіліся чуткі аб магчымым абранні цара Аляксея вялікім князем літоўскім і каралём польскім. Ніхто нічога з дакладнасцю знаць не мог, нельга было прадбачыць, што вырашыць сейм, але Сімяон піша «Winszowanie obrania na Krolestwo Polskie» («Віншаванне з выпадку абрання на польскае каралеўства):
Лнкуй н веселнся, царю Алексею, Што ездец лнтовскнй властню твоею Шытнться н за князя велнкого тебе 3 веселнем прымует для оброны себе. Светнш, о солнце,
в полском горызонте. Даст бог, засветнш
н на Чермном Понте, Где солнце свонм светом
сняет на воды, Там забрмнт твоя слава
на д всемн народы.
Нядаўні студэнт езуіцкага універсітэта палічыў неабходным усцешыць слых і «святейшего Ннкона, архнепнскопа царствуюіцего града Москвы. н всея Велнкня, Малыя н Белыя Росснн, н всея Северныя страны н Поморья н многнх государств патрнарха», як той пыхліва сябе тытулаваў:
He спнт Ннкон святейшы,
леч отверсты очы На всн страны мает,
яко во дне, так н ночы. Бы волк хнтры не шкоднл,
на всн страны чует...
Пра тактычнае назначэнне гэтых «Метраў», «Віншаванняў», «Вітанняў» сведчыць «Вітанне епіскапа Каліста Полацкага і Віцебскага...», складзенае Сімяонам ў 1657 годзе. Каліста прызначылі біскупам у абыход існуючых на Беларусі правілаў, паколькі беларускія землі знаходзіліся пад эгідай канстанцінопальскага, а не маскоўскага патрыярха. Выступаць ў ягоны гонар з дэкламацыяй не мелася падстаў. Тым не менш Каліст, калі ўязджаў у Полацк, пачуў:
Лобзаем тебе пастыру,
нам от бога даны. От царя проваславна
на сей сан нзбраны. Тебе пастырем овец свонм познаваем Н пастырску гласу твойму послушаем.
Наўрад ці такая праца на патрэбы манастыра задавальняла Полацкага. Іншая справа, что гэтыя вершы складаліся росчыркам пяра, без усялякай сувязі з натхненнем. Наогул, Сімяон пісаў лёгка, хутка, амаль без выпраўленняў. Вучань і паслядоўнік яго паэт Сільвестр Мядзведзеў ужо па смерці настаўніка паведамляў: «К тому прнсно прнлежал Снмеон чтенню н пнсанню. На всякнй день нме залог пнсатн в полдесть по полу тетрадн, a пнсанне его бе зело мелко н упнснсто». Восем старонак кожны дзень. Магчыма, у полацкі перыяд жыцця ён пісаў менш, але не пісаць сабе не дазваляў. Адчуваючы моцны талент, Сімяон стараўся яго скарыстаць; прынамсі, такіх поглядаў ён трымаўся:
Талант в землю сокрытн, есть то благодатн данныя на тлетворны вегцн обраіцатн.
Альбо:
Знаюіце правду, а о ней молчатн, есть злато в землю тшетно закопатн.