• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    Палянаўцы, Па пагадненні рускія адмовіліся ад прэтэнзій на Смаленск, выплацілі Рэчы Паспалітай дваццаць тысяч рублёў.
    Уладзіслаў IV даў зарок ніколі не дамагацца маскоўскага трону. Гэта, дарэчы, мела фармальную аснову: пасля таго, як у 1610 годзе Васіль Шуйскі быў скінуты паўстаўшымі масквічамі, Уладзіслава абралі рускім царом, і ён насіў тытул маскоўскага самадзержца. Міхаіл Раманаў, што заняў вялікадзяржаўны трон у 1613 годзе, доўгі час лічыўся ўрадам Рэчы Паспалітай «незаконным» царом, і толькі Дзяўлінскае замірэнне 1618 года зняло вастрыню проціборства. Тым не менш царскі тытул Уладзіслава працягваў фігураваць у выпадках дыпламатычнай патрэбы.
    Палянаўскі мір прывёў да некаторага супакаення, якое магло палепшыць стан праваслаўнай царквы на Беларусі і Украіне. Новы кароль, асцерагаючыся далейшага развіцця рэлігійнай барацьбы і вайны, адразу прыняў прынцыпова важныя рашэнні ў спрэчках праваслаўных з уніятамі. Ен вырашыў: быць двум мітрапалітам — праваслаўнаму і уніяцкаму; у полацкай епархіі мець уніяцкага і праваслаўнага архірэяў; праваслаўным уступаюцца Кіева-Пячэрскі манастыр і луцкая, львоўская, перамышльская епархіі. Інакш кажучы, калі ў 1596 годзе ў Брэсце намагаліся пахаваць праваслаўную царкву, ставячы на яе месца уніяцкую, якую ўрад Жыгімонта Вазы лічыў адзіна законнай, дык зараз афіцыйна прызнавалася існаванне ў Рэчы Паспалітай чатырох цэркваў: каталіцкай, уніяцкай, праваслаўнай і кальвінісцкай. Аднак каралеўскія пастановы не азначалі, што рэлігійныя пытанні і спрэчкі будуць мірна вы~ рашацца на месцах. Паміж цэрквамі супярэчніцамі ў гарадах і вёсках захоўвалася ранейшая злоснасць. Яна нават узмацнілася ў сувязі з казацкімі паўстаннямі Сулішы, Паў люка і Скідона, Трасілы, Астраніцы і Гуні.
    У 1637 годзе Афанасій Філіповіч разам з інакам выправіўся па Белару-
    сі за ялмужынай (міластыняй) для аднаўлення Купяціцкай царквы. Але ў беларускіх праваслаўных паветах сабраць патрэбныя грошы аказалася немагчыма, і Філіповіч прыняў разумнае і смелае рашэнне ісці ў MacKey да цара. На гэтым шляху айцу Афанасію і ягонаму спадарожніку выпала багата выпрабаванняў. Вось як занатаваны тыя прыгоды ў «Дыярыушы»: «А так пустнлемся в тую дорогу, о нменн йнсус Хрнстовом, на Пропойск, на Попову Гору, на Старадуб до Трубецка. й зараз буря повстала, же н света внднтй не было, н не только с полудня до вечера, але н всю ноч в заметках кружачн н блудячн, мало-мало в течайне Днепровой (от душного непрнателя перешкодою) не потонулн. За Пропойском, на ночлегу в селе, мнемалем на санех монх же хомут лежнт, a то был пес так мя за руку уел! А в селе з невчасу огонь спановал, же малом од того жнвота не пострадал. В Поповой Горе конь в ночн зшол з господы, чнлн теж хто его был взял з господы; а гдым ся о нем рано пытал н до двору о том удатнся хотел, теды мало нас непозабнано. В Стародубн, на запусты, пятннцы много нас турбовалн, еднак од всего згода ймсус Хрнстос н пречнстая богороднца без шкоды нас заховала».
    У Маскву Філіповіч з боскай дапамогай прыйпюў, але болып складана было трапіць да цара. Ад літвінаў чакалі тут у першую чаргу карысных звестак, з бескарыснымі просьбітамі размова не вялася. I Філіповіч вырашыў падаць цару праз Пасольскі ўказ апісанне свайго падарожжа, растлумачыць пабуджальныя прычыны і зацікавіць яго раскрыццём каштоўнай тайны, а менавіта: у межах Беларусі пражывае асоба, якая адказнымі ўладамі Рэчы Паспалітай прызнаецца «царэвічам Дзмітравічам». Лёгка ўявіць рэакцыю царскага двара, калі стала вядома з нататак Філіповіча аб чарговым прэтэндэнце на рускія скіпетр і дзяржаву. Паколькі брэсцкі ігумен апавясціў дзяржаўную тайну, дык маскоўская дыпламатыя займела хоць і невялікі, але ўсё ж такі козыр
    для сваёй палітыкі адносін з Рэччу Паспалітай. Філіповіч атрымаў багатую ялмужыну, а пасля ягонага ад’езду да караля накіраваўся царскі пасол з пытаннямі пра самазванца і патрабаваннем выдаць яго Маскве для пакарання смерцю.
    Апісанне вандроўкі ў Маскву — першы твор Філіповіча. У ім шмат чаго недагаворана ці наогул пакрыта маўчаннем, але сумленнасць, шчырасць, эмацыянальнасць аўтара праглядваюцца вельмі ясна Вядома, абумоўленасць псіхічнага жыцця асобы рэдка паўстае ў раскрытым выглядзе, тым больш у літаратуры, дзе шчырасць можа прымацца за прыём, a прыём — за шчырасць. Але па «Дыярыушы» бачна,штоў Філіповіча ўчынкі вынікалі не з халоднага разліку, а былі вынікам душэўнага стану ці сардэчнага парыву. Наўрад ці можна лічыць літаратурным прыёмам, напрыклад, сведчанне аўтара аб голасе Багародзіцы, пачутым ім пасля Ta­ro, як ігумен Іларыён Дзянісовіч даручыў яму збор ялмужыны.
    «О днвные справы бозскне! Зараз там в трапезе страх барзо велнкнй пал на мене, н власне як бы одрентвелый снделем у столу. До кельл моей вшедшн, зацепнлемся н почалем богу всемогугцему офероватнся в том послушанстве. По малой хвнле, стоячому мне на молнтве, страх мя такнй обнял, жем утекатн з келн моей порнвался н, неякость моцью бозскою задержаный зоставшн, долго ревлнве плакалем. В том без жадной особы голос вдячнй слышатн было таковый: «Цар московскнй збудует мн церков! Ндн до него!» В том мене як варом облнто. Знову почалем тяжко плакатн, мыслячн, што то будет».
    Зносіны з Паннай Нябеснай потым неаднойчы паўтараліся. У цяжкую хвіліну падарожжа, у хвіліну сумніву айцец Афанасій зноў «правднве слышалем голос таковый: «О Афанаснй! Ндн до цара Мнханла н рцн ему: звнтяжай непрнателн нашн, бо юж час прншол. Мей образ пречнсто в кресте Купятнцкн на хоругвях военных для мнлосердня. А в бнтвн той кожного человека, мянуючогася православ-
    ным, здорово заховай». Інакш кажучы, Багародзіца падказвала Філіповічу прасіць цара Міхаіла аб ваенным умяшанні ў рэлігійныя сваркі Рэчы Паспалітай, што ён і зрабіў, натуючы пачутае ў «Дыярыуш». Але спадзяванне на царскую спагадлівасць грунтавалася толькі на сіле жадання айца Афанасія. Рэальны палітычны разлік тут не прысутнічаў. Сама ж просьба, выказаная правінцыяльным ігуменам, у лепшым выпадку магла разумецца як асабістая скарга.
    Мысленне і пачуцці Філіповіча былі наскрозь прасякнуты сімволікай. Уяўленае, паколькі нараджалася сэрцам, мела такую ж сілу рэальнасці, як ява. «Н гды князь Раднвнл, канцлер лнтовскнй, року 1636, нменем Полоза утнскуючы церков праваславную,— пісаў Філіповіч,— одбнрал монастыр той Дубойскнй на незунты барзо мудрые, фундуючы нх в месте Пннском, в тот час барзо страшннн вндокн на небн н на землн (не през сон, але в день н наяве, толко я в захвнценю яком будучн) внднлем: на небе — хмуры барзо гневлнвые з войскамн ушнкованнымн, на каране готовымл, н на землн — седм огнюв пекелных, на седм грехов смертелных зготованых. 3 тых огнюв в пятом — жарнстом гневн — трох особ выразне внднлем: нунцнуша легата в короне папежской Жнгмонта кроля н Сапегу гетмана, за преслядоване церквн восточной барзо смутно седячнх. Которое вндене, гдым другнм указывал, внднтн не моглн». Вядома, не маглі бачыць, бо мелі іншую духоўную і псіхічную арганізацыю, былі не так эмацыянальныя, адрозніваліся ад айца Афанасія большай разважлівасцю, чаму і не стваралі сабе такіх непрыемнасцей, якіх з-за шчырасці і жадання праўды не мог пазбегнуць Філіповіч.
    Аб эмацыянальнасці натуры айца Афанасія гавораць і яго асаблівыя адносіны да абраза Купяціцкай Маці Боскай. Пры ўсіх сваіх цудатворных якасцях яна ніяк не магла прэтэндаваць на ролю агульнабеларускай святыні і тым больш святыні ўсяго насельніцтва «грэчаскай веры» Рэчы
    Паспалітай. Аднак Філіповіч надаваў ёй значэнне самай галоўнай рэліквіі царквы. Напрыклад, у «Парадзе набожнай Уладзіславу IV» ён настойліва раіць зняць з калоны каля каралеўскага замка ў Варшаве статую Жыгімонта (бацькі Уладзіслава) і замест яе паставіць «на слуп образ пречлстой богородлцы чудотворный Кунятлцклй». Зразумець айца Афанасія няцяжка. Ненавідзячы унію, ён, як чалавек запальчывы, прыходзіў у лютасць, бачачы статую ганіцеля яраваслаўя, узнятую на каменны слуп, бліжэй да неба. Жыгімонт III Ваза для Філіповіча — Нерон, антыхрыст, вынішчальнік ісціннай веры. Але можна зразумець і здзіўленне, збянтэжанасць людзей, якіх заклікалі думаць пра Купяціцкі абраз як пра адно з цудаў свету.
    У 1640 годзе брэсцкія братчыкі абралі Філіповіча ігуменам Сімяонаўскага манастыра, і годам пазней айцец Афанасій самавольна выправіўся ў Варшаву на вальны сейм, дзе падаў каралю дакументы на афіцыйнае зацверджанне адноўленага брэсцкага брацтва. Уладзіслаў засведчыў гэтыя паперы і дапоўніў іх прывілеем, па якому брацтву дазвалялася набыць у горадзе пляц для будаўніцтва ўласнай школы. Юрыдычнае афармленне дакументаў патрабавала пячатак канцлера Радзівіла і падканцлера Трызны. Але тыя заявілі, што прыкладуць іх толькі пры той умове, калі Філіповіч і манахі яго манастыра нрымуць унію.
    Зведаўшы гэтую абразу, айцец Афанасій умацаваўся ў сваіх варожых поглядах на унію, з якой ён звя зваў толькі ганьбу,знявагу, гвалт. He жадаючы скарацца, Філіповіч праз два гады на чарговым вальным сейме, без узгаднення хоць з кім з праваслаўных біскупаў, раздаў каралю, сенатарам і многім дэпутатам рукапісныя экземпляры занатаванай гісторыі сва ёй паездкі ў Маскву, копіі Куняціцкай іконы і выступіў перад сеймам з «Суплікай», у якой патрабаваў ад ка раля неадкладнага скасавання уніі.
    «Хотей же, ваша кролевская мллость, ласкаве в той вейзрлтл для
    врожоное вашое доброты л прнсягн вашое королевское мллостл, абы вера правднвая грецкая грунтовне была успокоена, а унея проклятая вынліцена л внлвеч обернена. Бо еслл унею проклятую выкореннте, а всход нюю правднвую церков успоколте, то іцаслнвые лета вашн пожнвете. А еслл не успоколте веры правдлвое грецкое л не знесете унел проклятой, то дозяаете заяевне гяеву божого... В воля то человечей есть: облрай же собе, што хоч, яокл час маеш!»
    Праваслаўныя іерархі, якія нрысутнічалі на сейме, спужаліся нечуванай дзёрзкасці айца Афанасія і закланочаныя тым, што «Сунліку» могуць зразумець як ухваленую імі, наслешліва ўзялі ігумена над варту. Знаходзячыся пад арыштам, Філіловіч нейкім чынам здолеў уцячы ў горад, лрычым у дзень каталіцкага свята, і, бегаючы яа варшаўскіх вуліцах у клабуку і адной кашулі, крычаў: «Бяда яраклятым і няверным!» За гэты ўчынак яго пазбавілі сану ігумена і адправілі ў Кіеў да мітрапаліта Пятра Магілы. Тут духоўны суд палічыў, што Філіновіч нрыняў дастатковыя накуты, бо доўгі тэрмін знаходзіўся у калодках, і дазволіў яму вярнуцца ў Сімяонаўскі манастыр ігуменам.