Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
мена не ўдалася (сын Марыны і Лжэдзмітрыя быў павешаны), і Бялінскі, не жадаючы прызнавацца ў сваёй няўдачы, адрэкамендаваў Яна Лубу каралю і радзе як уратаванага «царэвіча». Хто апроч Бялінскага ведаў праўду, застаецца таямніцай; многім здавалася верагодным гэтае цудоўнае выратаванне, а хто так не лічыў, той бянтэжыўся ў сваім нявер’і сапраўды каралеўскім утрыманнем Лубы — яму прызначылі на гадавыя выдаткі шэсць тысяч злотых. Верыў, бясспрэчна, у праўдзівасць пададзенай яму легенды і Філіповіч.
За сем гадоў ён моцна прывязаўся да свайго выхаванца, палюбіў яго, клапаціўся аб ім, не баяўся нават за яго канфліктаваць з Сапегам, пры двары якога «царэвіч» жыў. Зразумела, нельга не браць пад увагу натуральны гонар чалавека, якому даверылі выхаванне сіраты такіх вядомых і няшчасных (забітых) бацькоў. Царэвіч Іван, як яго называлі на маскоўскі лад, пры іншых палітычных абставінах атрымаў бы пэўны шанс сесці на маскоўскі трон, заняць царскія пакоі ў старажытным Крамлі. Прынамсі так мог думаць Філіповіч, бо Міхаіл Раманаў у параўнанні з «Дзмітравічам» меў менш правоў на царскі пасад; «Дзмітравіч» усё ж, адпаведна фальсіфікацыі, даводзіўся ўнукам Івану Грознаму, быў Рурыкавічам, прамым нашчадкам старадаўняй рускай дынастыі.
Але калі кошт утрымання «царэвіча» паменшылі з шасці тысяч да ста злотых і асабліва калі канцлер Сапега прагаварыўся аб сапраўдным паходжанні «Дзмітравіча», Афанасій Філіповіч, як ён занатаваў у сваім «Дыярыушы», зразумеў наступнае: «Лацно познатн каждому, где бы был з Мнншковны, воеводзнанкн сендомнрской, Дмнтровнчем. Значная есть фамнлня нх мллостей панов Мнлшков! Як пан кухмнстр коронный, староста Осецклй, л нншые одозвалл бы ся в повлновацтво, гды ж то веллкая реч бытл правднвым царсклм сыном. До того еіце з уст небожчлка Сапегл, гетмана, слышалем, гды педагогом был. Проснлем клллма облть
ему над лужком, теды голосно з гневом рек: «На іцо обнтя над лужком? Хто его ведает, хто он есть?!» Я на то реклем, не ведаючн: «Шляхетскне деткн прн педагогах свонх школные пытаются, в кого бы был в опеце». To он помыслнвшн, заледве казал кнлнмок п колдерку купнтн».
Як сведчаць далейшыя падзеі, Філіповіч у той момант перажыў сапраўднае ўзрушэнне. Ен быў чалавек шчыры, сумленны, і адкрыццё, што служыў несумленнай справе, з’яўляўся пешкай ў цёмных гульнях палітыканаў, што яго веды і пачуцці выкарыстоўваліся дзеля несправядлівасці, прынесла яму пакутніцкія перажыванні. Ен палічыў сябе грэшнікам і вырашыў парваць са свецкім жыццём. У 1627 годзе Філіповіч прыняў манаства ў віленскім Святадухаўскім манастыры, маючы на той час трыццаць гадоў. Тут «злые внднмые н невнднмые духн» часта кроілі яму сэрца. Яго эмацыянальная, дзейная натура да цішыні манастырскага жыцця аказалася непрыстасаванай, не для гэтага народжанай. Псіхічная жвавасць, спагадлівасць да злабадзённых турбот, патрэба жывой справы адразу вылучылі яго ў кола дзеячаў праваслаўнай царквы на Беларусі.
Тут дарэчы закрануць тую сітуацыю, што склалася і развівалася на Беларусі і Украіне пасля Брэсцкай царкоўнай уніі, і наогул тыя асновы, на якіх унія была пабудавана і абвешчана. Сама ідэя аб’яднання каталіцкай і праваслаўнай цэркваў узнікла раней. Як ужо прыгадвалася, гэта намагаўся здзейсніць яшчэ князь Ві таўт. Аднак на вышэйшым узроўні — Рым — Канстанцінопаль — дамоўленасць не ўдавалася ніяк. Таму выкананне уніі ў адной дзяржаве — Рэчы Паспалітай — мела не рэлігійны, а палітычны характар. Зместам і мэтай яе было рэлігійнае ўзмацненне гаспадарскай еднасці; федэрацыю Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны раздзірала рознасць рэлігій насельніцтва, і каралеўскі ўрад імкнуўся, зразумела, да веравызнальнай аднароднасці. Каталіцкая царква бачыла ў гэтым сродак перамогі над права-
слаўем і добра папрацавала, каб дамагчыся уніі. Яшчэ ў 1557 годзе Пётр Скарга выдаў сваю кнігу «Аб еднасці царквы божай і аб грэчаскім ад гэтай еднасці адступленні», дзе даводзіў, што ёсць тры прычыны, з-за якіх у праваслаўнай царкве ніколі не будзе парадку. Па-першае, гэта жаніцьба святароў, якія, маючы сям’ю, больш клапоцяцца аб свецкім жыцці і таму далёкія ад «слова божага». Па-другое, рускае духавенства амаль не ведае лацінскай і грэчаскай моў і яму практычна не даступныя навуковыя і культурныя здабыткі цывілізацыі. Стараславянская мова царквы таксама ёй перашкаджае, бо на гэтай мове ніхто ў свеце не гаворыць і не піша. I, нарэшце, умяшанне свецкіх асоб у справы царквы, недавер і нават пагарда веруючых да духавенства. Галоўныя ўмовы уніі Скарга бачыў у тым, каб мітрапаліт кіеўскі прымаў блаславенне не ад канстанцінопальскага патрыярха, a ад папы рымскага, каб кожны праваслаўны ва ўсіх дагматах веры пагадзіўся з рымскай царквой і прызнаваў вярхоўную ўладу Рыма; абрады ж царкоўныя могуць заставацца ранейшымі.
Але заклікі Скаргі павісалі ў паветры, пакуль не знайшліся ў праваслаўнай царкве людзі, якія ўбачылі ў уніі крыніцу асабістага дабрабыту. Такую магчымасць забяспечвала тое, што некаторыя біскупствы былі вельмі багатыя і прыносілі вялікія даходы. Іх нават стараліся перадаваць у спадчыну як асабістую маёмасць. Напрыклад, львоўскі біскуп Арсеній аддаў епархію свайму сыну Гедэону Балабану, і той успрымаў яе як сямейнае ўладанне, у сувязі з чым паводзіў сябе там самадзержцам. У 1585 годзе антыахійскі патрыярх Іакім блаславіў заснаванне брацтва ў Львове, што вельмі не спадабалася Гедэону, і ён неадкладна пачаў супрацьдзейнічаць братчыкам. Тыя паскардзіліся патрыярху, і Гедэон атрымаў патрыяршае папярэджанне: *...не смей нічога казаць супраць Львоўскага брацтва, на якім бог спачывае і славіцца, і калі пачуем, што ты забараняеш справы добрыя, дык будзеш адлучаны, a no-
тым і іншае царкоўнае пакаранне спасцігне...» Абражаны Гедэон прыняў той пункт гледжання Пятра Скаргі, што унія вызваліць яго ад умяшання брацтва, і выказаў львоўскаму каталіцкаму біскупу жаданне прыняць унію.
У 1589 годзе канстанцінопальскі партыярх Іерэмія, вяртаючыся з Масквы, дзе па прымусу Барыса Гадунова заснаваў патрыяршаства, прызначыў кіеўскім мітрапалітам менскага святара Міхаіла Рагазу, але адначасна даў экзаршаства — старшынства над усімі біскупамі — луцкаму біскупу Кірылу Цярлецкаму. Апошні, аднак, адчуваў сябе незадаволеным, паколькі, з’яўляючыся намеснікам патрыярха, яшчэ мусіў дзяліць уладу з мітрапалітам. Да Taro ж луцкі стараста Аляксандр Семашка, які нядаўна перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва, выказваючы сваю адданасць новай веры, заняў саборную праваслаўную царкву, выгнаў з яе Цярлецкага, учыніў там гулянку, а гайдукам загадаў страляць у купал і праваслаўны крыж.
Цярлецкі разважыў і вырашыў прыняць унію. Аднадумцы знайшліся хутка. Каралю Жыгімонту Вазу была паслана грамата:
«Мы, біскупы, што падпісаліся ніжэй, жадаем прызнаваць пастырам нашым і галавою намесніка святога Пятра свяцейшага папу рымскага... але згодныя быць у падначаленні ў свяцейшага айца папы, мы хочам, каб пакінуты былі нам усе службы і парадкі, якія здаўна царква наша святая ўсходняя трымае, і каб яго каралеўская мосць вольнасці нам прывілеямі забяспечыў... а мы абавязуемся быць пад уладай і блаславеннем айца папы і ліст гэты з подпісамі нашых уласных рук і прыкладаннем пячатак далі мы брату нашаму старэйшаму, айцу Кірылу Цярлецкаму, экзарху і біскупу луцкаму і астрожскаму. Падпісалі: Кірыла Луцкі, Гедэон Львоўскі, Лявонцій Пінскі і Дзіянісій Холмцкі».
Кароль задаволена адказваў:
«Мы, гаспадар, ім самім, біскупам, прасвітарам і ўсяму духавенству цар-
квы ўсходняй і рэлігіі грэчаскай звяртаемся за сябе і за нашчадкаў нашых, што калі б хто-небудзь з патрыярхаў і мітрапалітаў наклаў на іх клятву, дык гэтая клятва ім і ўсяму духавенству ні ў чым не будзе шкодзіць... абяцаем памножыць да іх ласку нашу, надаючы ім і кожнаму, хто схіліцца да уніі, свабод і вольнасцей у той жа меры, у якой маюць іх і рымскія духоўныя...»
Да гэтых здзяйсніцеляў уніі далучыўся ўладзімірскі біскуп Іпацій — сапраўднае імя Адам Пацей — які быў да таго кашталянам брэсцкім. Пад канец 1595 года Цярлецкі і Пацей паехалі ў Рым, і тут, у Канстанцінавай зале Ватыканскага палацу, за два дні да Каляд папа абвясціў аб уз’яднанні ўсходняй царквы з рымскай. Цярлецкі і Пацей пацалавалі яму туфель...
Ад’езд Цярлецкага і Пацея ў Рым з прапановай уніі стаў зачэпкай паўстання Севярына Налівайкі і Лабады, якое непасрэдна звязана з абаронай інтарэсаў праваслаўнага жыхарства Вялікага княства і Польшчы. Нездарма ў войску Налівайкі быў сцяг з надпісам «Мір хрысціянству, a на зачыншчыкаў Бог і Крыж». У 1595 годзе казацкія загоны Налівайкі з’явіліся на Беларусі, асадзілі Слуцк, узялі выкуп з жыхароў-каталікоў, авалодалі Добрушам і Магілёвам. Атрады паўстанцаў папаўняліся сялянамі і дробнай праваслаўнай шляхтай. Ад Магілёва яны накіраваліся да Пінска, які занялі з дапамогай насельніцтва. Дзеянні казакаў моцна занепакоілі каралеўскую ўладу, супраць іх было выслана рэгулярнае войска на чале з гетманам Жалкеўскім. Каля Белай Царквы Налівайка і Жалкеўскі сустрэліся, бітва цягнулася дзень і закончылася перамогай паўстанцаў. Але ў наступны раз каля ракі Сулы казакі Налівайкі і Лабады пацярпелі паражэнне, прычым сам Севярын трапіў у палон. Яго і іншых палкоўнікаў адвезлі ў Варшаву, дзе апошнім па прысуду адсеклі галовы; самога ж Налівайку жыўцом спалілі ў спецыяльна зробленым з медзі чучале быка.
Зімой 1596 года ў Варшаве праходзіў вальны сейм, і праваслаўная шляхта дала наказ сваім дэпутатам прасіць караля, каб біскупаў, якія адступілі ад праваслаўнай веры, пазбавіў духоўнага сану. Але кароль не прыняў просьбу. Тады дэпутаты ўрачыста абвясцілі сейму, сенату і кара лю, што яны і ўвесь праваслаўны люд не будуць прызнаваць Цярлецкага і Пацея біскупамі і падпарадкавацца ім. Насуперак гэтаму Жыгімонт Ваза выдаў Маніфест аб здзейсненым з’яднанні цэркваў.
У кастрычніку 1596 года ў Брэсце склікаўся царкоўны сабор, на якім апроч беларускіх і ўкраінскіх біскупаў прысутнічалі троцкі ваявода Мікалай Радзівіл, канцлер Леў Сапега, каралеўскі духоўнік Пётр Скарга. Але з першай гадзіны сабор падзяліўся: праваслаўныя засядалі асобна, уніяты — асобна, прычым мітрапаліт засядаў з уніятамі. Праваслаўныя біскупы некалькі разоў за ім пасылалі, але ён не з’явіўся; нарэшце, на трэцяе пасольства прыйшоў ад уніятаў такі адказ: «Што зроблена, тое зроблена; ці добра, ці блага мы зрабі лі, што паддаліся рымскай веры, толькі зараз ўжо перарабіць гэта немагчыма». Тады праваслаўныя выдалі дэкрэт: мітрапаліт і ўладыкі полацкі, уладзімірскі, луцкі, холмцкі, пінскі пазбаўляюцца сану, бо самавольна задумалі з’яднанне цэркваў, якое можа вырашацца не пяццю ўладыкамі, а выключна ўсяленскім саборам. Мітрапаліт і ўніяты адказалі на гэта сваім дэкрэтам, які пазбаўляў сану і праклінаў біскупаў, што адхілілі унію.