Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
Аднак нажыць на волі айцу Афанасію давялося нядоўга. У 1644 годзе маскоўскі ўрад нарэшце вытрабаваў у караля «царэвіча» для самастойнага расследавання ягоных «злачынстваў» і вырашэння ягонага лёсу. Контрмерай караля стаўся арышт ігумена ў якасці заложніка за Лубу. Філіновіча закавалі ў кайданы і насадзілі ў адну з варшаўскіх турмаў. Адначасна ў Маскву быў пасланы спецыяльны ганец з абвяяічэннем, што ігумен, які выдаў тайну «Дзмітравіча», арыштаваны і лёс яго знаходзіцца ў нрамой залежнасці ад лёсу Лубы. Але маскоўскія ўлады інтарэсу да Філіяовіча ўжо не мелі, тое, што з ім зробяць у Варшаве, іх не цікавіла.
«Дзмітравічу» як самазванцу дагражала смяротная кара, і тады аўтаматычна сякера адсякала галаву
айца Афанасія. Галоўным дакументальным сведчаннем вінаватасці Лубы —ягонага «воровства» — былі пісьмы да ігумена, якія апошні перадаў маскоўскаму паслу Львову. У гэтых лістах, за подпісам «Іван Фаусцін Дзмітравіч», зазначалася, што пісаліся яны «ў царэвіча на абедзе» ў яго «царэвічавай гасподзе». Жыццё Лубы завісла на валаску. Аднак яму пашчасціла, бо суровы цар Міхаіл Фёдаравіч памёр і на трон сеў ягоны сын — «цішэйшы» Аляксей Міхайлавіч. У сувязі са святамі ўступлення на прастол і абяцаннем караля Уладзіслава не прад’яўляць ніякіх правоў на маскоўскую дзяржаву, a таксама яго жаданнем «братэрскай дружбы і любові» з царом «Дзмітравіч» быў вызвалены і адпушчаны на радзіму.
Але шчаслівае вяртанне Лубы не адразу прынесла волю Філіповічу. Ен адседзеў у каморы год, за гэты час напісаў шэраг твораў — «Навіны», «Фундамент непарадку касцёла рым скага», «Супліку трэцюю», «Прыгатаванне на суд», «Параду каралю», «Аб фундаменце царкоўным». Айцец Афанасій абвінавачваўся ў дзяржаўнай здрадзе, смерць, можна мовіць, ужо працягвала да яго руку, і многія на ягоным месцы палічылі б за лепшае «адумацца» ці, па меншай меры, ра зумна забыць аб «унеі праклятай». Але апроч ваяўнічай публіцыстыкі Філіповіч стварыў яшчэ і песню, спевамі якой, пэўна, мацаваў свой дух:
Звнтяжай же зрайцов: первей уннатов. Препознтов также, н нх номннатов.
Абы больш не колотнлн, в покою лет
конец жнлн. Потлумн всех протнвннков н нх рады, Абы болшей не чнннлн гневу н здрады Межн грекн н рымляны, гды ж то люд твой есть выбраный!
I гэтак далей, усяго сорак восем радкоў, прычым сам ігумен прыдумаў музыку і запісаў яе нотамі. Дарэчы, даследчыца Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Л. Касцюкавец расшыфравала нотны запіс, і гімн айца Афанасія праз трыста гадоў пасля напісання быў выкананы на канцэр-
тах у Менску; трэба адзначыць, што гучыць ён узнёсла і ўрачыста.
3 турмы Філіповіча пад вартай зноў адправілі ў Кіеў з каралеўскімі наказамі мітрапаліту Магілу памясціць айца Афанасія так, каб «не могл жадных голосов робнтн». Мітрапаліт добрасумленна выканаў пажаданне караля, і ігумена зачынілі ў келлі Пячорскага манастыра без права выхаду на паветра.
Тут Філіповіч заняўся складаннем сваіх публіцыстычных прац ў адзіны твор, які атрымаў вядомасць пад назвай «Днарнуша албо спнска деев правднвых в справе помноженя н обьясненя веры православное голошеных... для ведомостн людем православным, хотячнм о том тепер н у потомные часы ведать». Ігумен аддаў яго Пятру Магіле як з мэтай уласнай рэабілітацыі і вызвалення, так і ў якасці праграмы дзеянняў праваслаўнай царквы ў проціборстве яе з уніятамі і каталікамі.
Магіла быў выдатным дзеячам свайго часу. Ен шмат зрабіў для развіцця асветы, яму належыць заслуга ў адкрыцці праваслаўнай Акадэміі ў Кіеве (пазней атрымала яго імя), выданні кніг, адраджэнні старажытнай Кіеўскай Сафіі. Паходзіў Магіла з сям’і малдаўскага гаспадара і даводзіўся аднагодкам Філіповічу. Да дваццаці васьмі гадоў служыў у войску, а потым прыняў пострыг у КіеваПячэрскай лаўры, дзе бліскучыя здольнасці хутка вылучылі яго ў настаяцелі; пазней ён дамогся сану мітрапаліта. Айцец Афанасій духоўна не быў блізкі Магілу, які не падзяляў ні радыкальных дзеянняў брэсцкага ігумена, ні яго прамаскоўскіх настрояў. Да таго ж вызваленне Філіповіча сталася б відавочным выклікам каралю, а ісці на канфлікт з Жыгімонтам дзеля ігумена, «заплямленага» абвінавачваннем у дзяржаўнай здрадзе, воляй-няволяй зрабіўшага шкоду Рэчы Паспалітай, Магіла не жадаў. Таму ён «Дыярыуш» прачытаў, але аўтару не даў свабоду. Толькі на пачатку 1647 года, ужо па смерці мітрапаліта, Афанасію пашчасціла вярнуцца ў брэсцкі манастыр.
У той час на Украіне адбываліся падзеі, ставіцца да якіх абыякава Філіповіч не мог. У красавіку 1648 года Багдан Хмяльніцкі ўзняў штандары казацкага паўстання, і ўжо 5 мая ля Жоўтых Водаў здарылася бітва паміж казакамі і рэгулярнымі войскамі, у якой Хмяльніцкі атрымаў перамогу. Праз дзесяць дзён каля Корсуня ён ушчэнт разбіў войскі гетманаў Патоцкага і Каліноўскага, і дзякуючы гэтай ўдачы паўстанне перарасло ў народную вайну. Узняліся сяляне і пачалі спаганяць свае шматлікія і даўнія крыўды. У Рэчы Паспалітай для шляхты і каталіцкага духавенства, уніяцкіх святароў насталі дзесяцігоддзі вельмі цяжкіх выпрабаванняў.
Філіповіч прагна слухаў весткі з Украіны. Яго дзейная натура не дазваляла яму стаяць убаку, заставацца назіральнікам, холадна чакаць спрыяльнага развіцця падзей. Вядома, ён лічыў, што год астрогу і два гады манастырскага заключэння аднялі ў яго шмат сіл для паспяховай барацьбы з уніяй. Але прыйшоў час дзейнічаць, ён прызваны Маці Боскай Купяціцкай мацаваць дух народа, і айцец Афанасій дасылае казакам «лісты і порах». У гэтым абвінавацілі ігумена брэсцкія ўлады, і першага ліпеня ён быў арыштаваны. Магчыма, што Філіповіч дасылаў толькі рукапісныя экземпляры свайго «Дыярыуша»; ці можа нічога і не высылаў, a ваяўнічая нянавісць уніятаў выкарыстала абставіны, каб канчаткова расправіцца з непрымірымым праціўнікам. Як бы там ні было, але айцец Афанасій зноў апынуўся ў брэсцкай турме. Тут, у поўнай безабароннасці перад рэальнай магчымасцю забойства, ён не адмовіўся ад сваіх перакананняў, не загасіў у сабе нянавісць да уніі, хоць нават бачнасць адступлення магла захаваць яму жыццё. Наадварот, Філіповіч выказаў вышэйшыя сумленнасць і гонар, сцвярджаючы ў крытычнай і рызыкоўнай сітуацыі свае ранейшыя словы аб «праклятай унеі».
Яшчэ жыла памяць, як ён пагражаў пеклам Жыгімонту, як страшыў
Уладзіслава; нянавісць, якую здабыў айцец Афанасій сярод каталіцкіх і уніяцкіх прыхільнікаў, даўно шукала задаволення; пажаданні ягонай смерці ішлі ад каралеўскага двара — хоць Уладзіслаў і не пасылаў ігумена на эшафот, а збыў у келлю праваслаўнага манастыра, але сама прага гібелі Філіповіча, безумоўна, разумелася ў асяроддзі уніятаў. He мелася патрэбы абавязкова фармуліраваць загад: гэта адгадвалася, падхоплівалася тымі, хто без роздуму быў гатовы задаволіць магутных асоб смерцю непрыемнага ім чалавека. Да таго ж у жніўні па рашэнні сейма на казакаў рушыла 30-тысячнае войска на чале з гетманамі Заслаўскім, Канецпольскім і Астрарогам. Войска і шляхта запэўнівалі сябе, што прыходзіць канец казаччыны, лічаныя дні застаюцца «буяніць» Хмяльніцкаму, яго палкоўнікам, казакам і мужыкам. Упэўненасць у блізкай перамозе «над сволаччу» была такая моцная, што шляхта выхвалялася разагнаць паўстанцаў без зброі — бізунамі. Пры такім настроі літасць ці хоць проста законнасць не існуюць. Злосць патрабавала выйсця ў фізічным знішчэнні ўсіх бунтаўшчыкоў і рэлігійных праціўнікаў.
Узмацняліся такія настроі некаторымі невялікімі ўдачамі ў ліпеньскіх сутычках з казакамі Галоты і Галавац кага. Пераможныя рэляцыі літаральна прамяніліся шчасцем і шляхецкай пыхай. Напрыклад:
«У Загале стаяў на кватэрах полк пана Валовіча, пісара літоўскага. Некалькі тысяч казакаў падабраліся да горада, з’яднанымі сіламі напалі на атрад пана Фаленцкага, які быў пад горадам, і знішчылі яго. Нарэшце, варта ўступіла ў бой, і нашы аправіліся. Пан Данавы стары стаяў добра са сваёй пяхотай. Калі казакаў адціснулі ў поле, нашы пайшлі на іх з шаблямі. Было іх да 2000. Прымушаныя да ўцёкаў, яны кінуліся ў бок балота і пачалі там акопвацца: нашы здабывалі штурмам, пакуль казакі не пабеглі ў балота, дзе ледзь тысяча выратавалася. Адзін з двух атаманаў — Галота — забіты, а другі —
Кісель — уцёк. Казацкі полк на чале з Галавацкім рушыў на Рэчыцу. Пан стражнік Мірскі, даведаўшыся пра гэта, ужыў хітрасць: падкупіў халопа і выслаў яго насустрач казакам, каб навёў іх на войска, схаванае ў розных месцах, і ўпэўніў, што у той вёсцы знаходзіцца толькі некалькі сотняў маладых жаўнераў, пасланых па хлеб. Казакі паверылі і хутка напалі. Нашы, падрыхтаваўшыся, загадалі маладым жаўнерам рабіць вылазкі; нарэшце, навялі казакаў на войска. Пан бог даў шчасце, і ніводная душа не ўцякла, а Галавацкага ўзялі і жыўцом на паль пасадзілі».
Нельга не зірнуць на яшчэ адзін пласт грамадскай свядомасці, які схіляў да жорсткасці. Хоць кожны з процілеглых бакоў заяўляў аб сваёй сіле і прадвырашанай перамозе, аднак гістарычны вопыт, адчуванне незвычайнасці гэтага паўстання падказвалі, што яно не скончыцца так проста і не будзе задушана так лёгка, як ранейшыя. Найбольш спагадлівая частка грамадства ўжо жыла разуменнем катастрофы, маючай быць страшнай вайны, якая, сапраўды, у хуткім часе разгарэлася і абярнулася жахлівымі ахвярамі — толькі на Беларусі з 1648 па 1661 год загінула 52 працэнты насельніцтва — кожны другі, калі трымацца сярэдняй лічбы. Ва Усходняй Беларусі палеглі кожныя 80 са 100 жыхароў. He засталося ніводнага горада і мястэчка, якія б не былі спустошаны, спалены, абрабаваны. Апакаліптычныя настроі прама адбіваліся на вырашэнні лёсу людзей. Прадчуванні масавых забойстваў з абавязковасцю выказваюць сябе ў актах індывідуальных пакаранняў. Усё гэта разам складзенае паўплывала на трагічны зыход жыцця Афанасія Філіповіча.
Тая рашучая бітва, на якую вялі палкі Заслаўскі, Канецпольскі і Астрарог, адбылася 20 верасня пад Піляўцамі. Дакладней кажучы, яна пачалася 20 верасня і цягнулася два дні. А скончылася панічнымі ўцёкамі польскага войска. У бітве загінуў выхаванец Філіповіча «царэвіч маскоўскі» Ян Фаусцін Луба, які слу-
жыў пісарам у каралеўскай пяхоце. Гэтага чалавека змалку зрабілі ахвярай палітычных інтрыг, усё жыццё ён пражыў пад прыглядам. Лёс яго зламалі і як няшчасна, па чужой волі, ён жыў, так недарэчна за чужую справу і палёг.