Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
Полацкі выдатна валодаў латынню і складаў вершы па-латыні, пісаў на роднай беларускай мове і кірыліцай і лацінкай, а таксама па-польску. У ранні перыяд (1648—1663 гады) у кола яго паэтычнай апрацоўкі трапляла тое, што ён ведаў: звесткі з гісторыі і геаграфіі, старажытныя міфы, хрысціянскія легенды, асабістыя рэлігійныя перажыванні, будова свету, астранамічныя звесткі — словам, усё, на што адгукалася душа і што было вядома з кніг. Патрыятычныя пачуцці Сімяона з асаблівай яркасцю адбіліся на творах, напісаных з выпадку вяртання рускімі Полацку ягонай гарадской святыні — абраза Багародзіцы, а потым паўторнай страты яго. Вершы Полацкага беларускага перыяду творчасці вылучаюцца асабістай інтанацыяй, моцным пачуццём; яны сведчаць пра высокі ўзровень тагачаснай беларускай паэзіі, неардынарны талент па эта. Істотна, што ў тыя цяжкія гады Сімяон меў і сваю аўдыторыю сярод вучняў брацкай школкі і, пэўна, сярод адукаваных гараджан. Для творчай асобы «зваротная сувязь* — пачуцці чытача, слухача — вельмі важная, нават больш важная, чым хлеб, бо ізаляцыя нішчыць дараванне, а культура да таго ж губляе сваіх зацікаўленых стваральнікаў.
Але развіццю беларускага літаратурнага слова не спрыялі падзеі знешняга жыцця. Палякі замірыліся з Расіяй і далі адпор шведам; у той час памёр Багдан Хмяльніцкі, а новы гетман Выгоўскі паддаўся ўладзе караля; казацтва скасавала артыкулы Пераяслаўскай Рады пра з’яднанне з Расіяй і ў 1659 годзе пад Канатопам, разам з татарамі, разбіла адборныя рускія войскі князя Пажарскага. Пачалася новая вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, на гэты раз звязаная для рускіх з адчувальнымі няўдачамі: на
Валыні была вымушана капітуляваць армія Шарамецьева; на Беларусі пад Ляхавічамі Сапега, Кміціц і Чарнецкі перамаглі 20-тысячнае войска князя Хаванскага. Падаліся да караля водцы беларускіх сялянскіх атрадаў — Дранеўскі, Алексіевіч. Яшчэ ў 1658 годзе на бок караля перайшоў палкоўнік Нячай, і яго казакі павярнулі зброю супраць рускіх. Праз тры гады паўстала шляхта і гарадскія вярхі Магілёва і ў адну ноч перабілі 3-тысячны царскі гарнізон. Як сведчыць легенда, жывым застаўся адзін стралец, што ў тую трагічную ноч самавольна адлучыўся — знаходзіўся ў сваёй мясцовай каханкі. Раніцай выйшаў на вуліцу — анікога са сваіх. Дык ён упаў на калені і стаў Богу маліцца за выратаванне. Яго і выпу сцілі з горада.
Войскам цара Аляксея Міхайлавіча давялося пакінуць Менск і Бары саў, увосень 1661 года — Полацк. Здаўся ў палон рускі гарнізон у Гродне. Апошняй бітвай вайны сталася бітва паміж Хаванскім і Сапегам паблізу Глыбокага каля вёскі Кушлікавы Горы. Кожны бок меў тысяч па восем вояў, але наогул Расія і Рэч Паспалітая ўжо моцна знясілелі. За апошнія тры гады вайны цар правёў у Расіі тры наборы і выставіў у палкі восемдзесят тысяч чалавек. Усе магчымасці былі вычарпаны, бо да таго хадзіў па рускай зямлі мор, бунтавалі гарады, сталі незлічонымі сялянскія ўцёкі, спустошылася казна. Ад гэтай бітвы шмат што залежала. Але баявое шчасце на Кушлікавых Гарах пасябравала з Сапегам; войска Хаванскага пацярпела паражэнне, сам князь збег, а некалькі тысяч салдат і афіцэраў пайшлі цярпець цяжкую долю палонных, чакаць, пакуль цар абмяняе іх на паланёных літвінаў. Неўзабаве ліквідавалі і апошні прытулак рускай адміністрацыі на Літве і Беларусі — Ніжні замак у Вільні. Царскі ваявода Мышэцкі зразумеў, што сваім невялікім гарнізонам не стрымае праціўніка, і вырашыў «загінуць прыгожа». Ен сам закаціў у замкавы склеп дзесяць бочак пораху, прыладзіў кнот і паклікаў салдат, каб
разам з імі ўзляцець у паветра. Але тыя звязалі свайго ваяводу, адчынілі браму і войска Сапегі заняло замак. Сталіца святкавала вызваленне.
Нядоўгія гады дабрабыту і шчаслівага жыцця праваслаўнай царквы на Беларусі скончыліся, і бліжэйшая прышласць магла абяцаць толькі помслівы ўціск, што без прамаруджвання і здзейснілася. He вырашыўшы ані* воднай задачы: рэлігійнай волі, палягчэння сацыяльнага становішча ся лян, вайна і выкліканыя ёю голад і эпідэміі звялі на той свет палову беларускага насельніцтва. Вялікія страты панесла гаспадарка; моцны ідэалагічны штуршок атрымалі каталізацыя і апалячванне; гвалт, паборы, прымусовы вывад рускімі баярамі сялян у свае вотчыны ў глыб Расіі змяніў у шырокіх пластоў праваслаўнага насельніцтва адносіны да уніяцтва; ды і наогул прыхільнікаў праваслаўнага веравызнання на Беларусі паменшала ў два-тры разы, а як у Мсціслаўскім павеце — дык толькі пятая частка засталася ў жывых. Гады тых войнаў вобразна параўноўвалі з патопам. Уяўленне аб ім дае раман Генрыка Сянкевіча «Патоп». Дарэчы, правобразам галоўнага героя твора — Андрэя Кміціца — паслужыў аршанскі войт Самуэль Кміціц, унук аршан скага старасты, намінальнага смаленскага ваяводы Філона Кміты-Чарнабыльскага, вядомага і сваёй пісьменніцкай дзейнасцю. Праўда, літаратурны персанаж істотна рамантызаваны; ён хоць і робіць мноства благіх учынкаў, але не з карысці, а з пыхі, з шляхецкага самалюбства. У адрозненне ад яго рэальны Кміціц быў не чысты на руку, бессаромна абіраў гараджан і за такія грахі абвяшчаўся банітай (выгнаннікам). Выратавала Самуэля вайна; за храбрасць і вайсковыя заслугі яго вызвалілі ад ганебнага прысуду, даравалі ўсе грахі, і ён даслужыўся да высокага чыну вялікага стражніка літоўскага. У рамане тагачасныя абставіны перадаюцца ўражліва і даволі дакладна; ва ўсялякім выпадку, жахі той вайны Сянкевіч апісаў у адпаведнасці з гістарычнай праўдай.
На палях бітваў загінула, як гэта заўжды было, найбольш актыўная частка народу. Набрала ж моцы і пыху непазбежнае пасля шматгадовых войнаў невуцтва, разлютаваліся норавы, уступіла ў сілу, у свае «законныя» правы помслівасць. Нічога добрага не меўся чакаць для сябе ў сваім родным горадзе і наогул у княстве Сімяон Полацкі. «Горделнвым, гневлнвым a злым церквн гоннтелям» у кожны момант маглі прыгадацца яго красамоўныя ўхваленні рускага манарха («Солнцем, я тебе, царю упатрую», « праве днае солнце »,« светнш о солнце, в полском горызонте») н размах пажаданняў («Прнймн мнтру Лнтовску, прнймн н корону Полскую, Алексею, под свою оборону»). Каталіцкія і уніяцкія дзеячы маглі прызваць яго да адказу за абразлівае параўнанне з «воўкам хітрым», якому «Ннкон свя тейшы» не дае шкодзіць. Шляхта не даравала б Сімяону ўрачыстых і ім наў у гонар «детей львовых», баяраў, што вывелі з Беларусі і асадзілі на сваіх землях або прадалі на нявольніцкіх рынках больш за трыста тысяч людзей. Прэтэнзіі ж такога роду ў тое ліхалецце без роздуму задавольваліся шабляй.
3 нечаканай перамены абставін апроч рэальнай небяспекі для жыцця вынікалі і другія бедствы Полацкага, галоўным з якіх сталася ўжо поўная немагчымасць здзейсніць свае творчыя задумы, у прыватнасці атрымаць доступ да друкарскага станка. У гэтых адносінах, праўда, неспрыяльнымі былі і гады царскага валодання Беларуссю. Бліжэйшую да Полацка друкарню Спірыдона Собаля, што знаходзілася ў Куцеінскім манасты ры паблізу Оршы, вывезлі па загаду Нікана ў Новы Іерусалім (манастыр у 60 вярстах ад Масквы, заснаваны ў 1656 годзе; зараз горад Істра). На огул, усе друкарні з кірылічным шрыфтам сталі, так мовіць, трафеямі і апынуліся ў руках маскоўскай царквы. Менавіта з гэтай прычыны другая палова XVII стагоддзя не адзначана кірылічным кнігавыданнем.
Пасля адступлення рускіх з Беларусі праваслаўныя брацтвы перахо
дзілі да абароны; ад парафіян, пастыраў і манахаў патрабаваліся цвёр дасць духа для цярпення крыўды. Малыя сродкі, якія мелі брацтвы, з неабходнасцю рэгламентавалі быццё белага і чорнага духавенства. Утрымліваць адоранага, а таму схільнага да самастойнасці паэта і брацтву, і біскупству было не па кішэні. Падзенне цікавасці да асобы Полацкага, зняважлівае жаданне скарыстацца прымаўкай: «Не сунь носа не ў сваё проса», выявіліся ў пакаранні, прызначаным Сімяону біскупам Калістам: за нейкую правіннасць той абавязаў паэта да працы ў хляве. Ураўнаванне высокаадукаванага Сімяона са звычайнымі даглядчыкамі жывёлы наўрад ці было прынята з душэўнай пакорай. Больш таго, яму прыйшлося зведаць і ўсе пакуты турэмнага зняволення. Па нагавору Полацкі нейкі тэрмін адсядзеў за кратамі ў чаканні суда і пакарання. «Молнтва в скорбн суіцего н клевету терпяіцего» перадае зведаныя ім у тыя дні пачуцці:
Прнзрн оком мнлостн не мене скорбяіца, От неправедна мужа клевету терпягца. Нх же ум мой не мыслнл,
он на мя клевеіцет. А душа в невннностн
от страха трепешет. Крове моея хоіцет, пагубы желает...
Наогул, жыццё Сімяона ў гэты час праходзіла тужліва. Скрозь гумарыстычнае апісанне побыту ў аўтабіяграфічных вершах чуецца гаркота бязвыхаднага расчаравання:
Вся глава умом велмн ся наткана. А мозгу мало, что места не стало. Времем сквозь нос разум вытекает, Да Семен умен — языком прннмает. А сколько снлы не можно сказатн — Лва на бумагу моіцно мне раздратн. Другнй то Сампсон,
да нет с кнм побнться, Кого вызову, всяк мене бонтся.
Да кто с богатнрем бороться посмеет, Мечем, пнстольмн — все Семен умеет. Мнозн вндают, как снльно борюся, Когда с рубахн в вечер раздегнуся. He однн недруг тогда погнбает, А кровь от ногтей аж в очн плнскает. По такой бнтве рад я спочнваю, На мяккой лавке так трудов збываю... Свон полаты за печью нмею.
А про богатство хвалнться не смею, Чтоб вор не окрал, а стану дарнтн, Кто мя нзволнт скоро оженнтн.
Я буду ему праведно служнтн — Хлеб дармо естн, внно добре пнтн.
Так што, як бачым, вельмі ўжо нявесела, нават самотна жылося Сімяону ў манастыры. Хацелася штосьці змяніць, трэба было некуды падавацца, дзесьці шукаць лепшыя ўмовы. Падобныя думкі, мусіць, моцна займалі паэта:
Внднте меня, как я муж отраден. Возрастом велнк н умом нзряден. Ума нзлншком, аж негде деватн, Купн, кто хочет, а я рад продатн.
Але час ішоў, а пакупнік не знаходзіўся. Рэпутацыя песняра варожага да Рэчы Паспалітай рускага цара не дазваляла шукаць шчасце на радзіме. Пакаянне ж у «палітычных грахах», схіленне галавы перад мецэнатамі каталіцкага вызнання, відаць, таксама здавалася справай няпростай і Сімяон адважыўся на рызыку— летам 1664 года, узяўшы маці і пляменніка, ад’ехаў у Маскву.
Гэта быў смелы крок. У расійскую сталіцу ў пошуках долі ці дзеля заробку прыходзіла шмат беларусаў, але ў асноўным рамеснікі: іх канкрэтная справа ніяк не суадносілася з ідэалогіяй. Полацкі ж прыбыў з жаданнем заняць месца ў духоўным жыцці Масквы, увайсці ў кола людзей, якія фарміравалі грамадскую свядомасць. Між тым ён як нядаўні уніят і тым больш як манах базыльянскага ордэна лёгка мог быць абвінавачаны ў рэлігіёзным іншадумстве з адпаведным пакараннем. Аднак, як не дзіўна, жывучы ў цэнтры праваслаўя і выступаючы абаронцам афіцыйнай царквы, Сімяон не выракся сваіх уніяцкіх перакананняў. He абвяшчаючы аб іх уголас, што было б раўназначна самазабойству, ён у цішыні сваёй келлі падпісвае некато рыя кнігі асабістай бібліятэкі, праўда, на лацінскай мове, так: «Гэтая кніга ёсць надзейнае ёмішча ведаў Сімяона Пятроўскага-Сітніяновіча, полацкага іераманаха Ордэна святога Васіля Вялікага». Дата — жнівень 1670 го да — не пакідае месца для сумніву,