Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
Апроч Уладзіміра былі ў Святаслава сыны Яраполк і Алег. Пакуль наступнікі падрасталі, Святаслаў хадзіў паходамі на хазараў і пабіў іх. Ваяваў ён з печанегамі і балгарамі. Апошніх пасля перамогі Святаслаў жорстка пакараў — дваццаць тысяч палонных былі распяты на крыжах і пасаджаны на кол. Ды на ваенны талент знайшлася хітрасць. У 972 годзе князь застаўся зімаваць за дняпроўскімі парогамі, на тых самых астра вах, якія пазней зрабіла сваім галоўным прытулкам Запарожская Сеч. Дарэчы сказаць, існуе апісанне знешнасці Святаслава, з якога вядома, што ён галіў галаву, пакідаючы асяледзец. Вунь скуль цягнецца дзіўны казацкі звычай. Пры Святаславу была невялікая дружына, таму калі на табар нечакана напалі печанегі, князь не здолеў даць рады і загінуў у бітве. Печанежскі хан Курэй загадаў зрабіць з ягонага чэрапа кубак. Піў хан з аздобленага чэрапа віно і, мусіць, думаў, што так праходзіць слава зямная.
Пачалі княжыць сыны Святаслава: старэйшы, Яраполк, у Кіеве як вялікі князь, сярэдні, Уладзімір, у Ноўгарадзе, малодшы, Алег, стаў князем драўлян. I адразу Кіеўская Русь — гэты суперсаюз племянных аб’яднанняў — апынулася на мяжы распаду. Драўляне і славены (наўгародцы) хутка прыгадалі былую і яшчэ незабытую незалежнасць, і малодшыя Святаславічы ўзначалілі рух ад’яднання гэтых земляў ад Кіева. Яра-
полк, выконваючы дзяржаўны абавязак, быў вымушаны пайсці на братоў з мячом. У той вайне загінуў Алег, і драўляне зноў падпарадкаваліся кіеўскай уладзе. Уладзімір мусіў бегчы з Ноўгарада. Два гады ён пражыў уцякачом у варагаў, дзе ажаніўся. Жонку яго звалі Алова, яна нарадзіла яму сына Вышаслава. 3 дапамогай варагаў Уладзімір вярнуўся ў Ноўгарад, дзе перш за ўсё забіў братава намесніка, горад спыніў выплату даніны Яраполку. Здарылася гэта ў 978 годзе, паміж братамі, а дакладней кажучы, паміж Кіевам і Ноўгарадам, узнікла новая вайна. Пытанне было пастаўлена рубам: хто каго, і' князі пачалі падрыхтоўку. Hi Яраполк, ні Уладзімір не хацелі рызыкаваць, кожны шукаў падтрымкі.
I вось тут узнікае трэцяя сіла, якая пакуль што ў канфлікце братоў удзелу не прымала, а, так бы мовіць, назірала яго збоку. Гэта Полацкае княства. У палітычным жыцці «нейтральная» пазіцыя не азначае нічога іншага, як чаканне зручнага моманту, каб выканаць уласныя планы і задаволіць жыццёвыя патрэбы сваёй зямлі. Такімі патрэбамі для заможных колаў Полаччыны былі пашырэнне тэрыторыі, выхад на валокі, што злучалі Днепр з Дзвіной і Ловаццю. Апошнія з’яўляліся важнай часткай на шляху «з варагаў у грэкі» і маглі забяспечваць пэўны стабільны прыбытак. Але тут Полацк немінуча сутыкаўся з інтарэсамі Ноўгарада, які лічыў гэтыя валокі сваёй уласнасцю. Адпаведна кіеўскае баярства лічыла іх уласнасцю дзяржавы, «мясцовы сепаратызм» пагражаў Кіеву змяншэннем даходаў.
У гэты час полацкім князем быў Рагвалод. Косячыся на валокі, ён адначасна праводзіў палітыку пранікнення палачан на землі дрыгавічоў. Брат Рагвалода, князь Тур, дайшоў да Прыпяці, дзе заснаваў горад Тураў. Нішто, здаецца, не абяцала вялікай бяды. Ды аднаго дня з’явіліся ў Полацку сваты ад Яраполка. Рагвалод меў дачку — Рагнедзе споўнілася дванаццаць год (можа, крыху і болей), яна лічылася нявестай. Літа
ральна ўслед заслаў сватоў Уладзімір. Разлікі братоў зразумець няцяжка — за каго бацька аддасць дачку, таму дапаможа і войскам у маючай стацца вайне. Пра меркаванні Рагвалода адносна абодвух жаніхоў храністы нічога не гавораць. Аднак ход разважанняў князя паддаецца рэкан струкцыі. Лепшым выйсцем для Полацкага княства было б шматгадовае змаганне паміж Яраполкам і Уладзімірам. Тады б ні той ні другі не заміналі Рагвалоду весці сваю палітыку — саюз з дрыгавічамі, пранікненне на Палессе і Панямонне. Але князь не мог адмовіць абодвум, бо, вядома, нажыў бы ворагаў з двух бакоў — з поўначы і з поўдня. 3 кімсьці адным, з Кіевам ці Ноўгарадам, ён мусіў радніцца. I Рагвалод абраў Кіеў. Гэта зразумела: прадугледзець, што Уладзімір пераможа Яраполка, было цалкам немагчыма. Па ўсіх разліках Ноўгарад не меўся выйграць вайну з Кіевам. Таму па загаду бацькі Рагнеда дала сваю згоду сватам Яраполка. Адпаведна Уладзімір атрымаў адмову. Тут варта прывесці невялікую вытрымку з Лаўрэнцьеўскага летапісу:
«Рагвалод трымаў і княжыў Полацкай зямлёй, а Уладзімір сядзеў у Ноўгарадзе... I быў пры ім ягоны дзядзька Дабрыня, ваявода, храбры вой і дарадчык. Ен паслаў сватоў да Рагвалода прасіць дачку за Уладзіміра. Ен жа спытаў у дачкі: «Ці хочаш за Уладзіміра?» Яна ж адказала: «Не хачу разуці рабычыча, хачу за Яраполка». Уладзімір, калі даведаўся пра такі адказ, раззлаваўся на словы «не хачу за рабычыча», паскардзіўся Дабрыню. Той раз’юшыўся, сабраў вояў і пайшлі на Полацк і перамаглі Рагвалода. Рагвалод закрыўся ў горадзе. Горад ўзялі і ўзялі самога князя, і жонку яго, і дачку. I Дабрыня зневажаў яго і дачку яго. Назваў яе рабычыцай і загадаў Уладзіміру быць з ёю на вачах бацькі і маці. Потым бацьку яе забіў, а яе ўзяў у жонкі і даў ёй імя Гарыслава».
Трэба дадаць, што, паводле іншых летапісных варыянтаў, адначасна з бацькам забілі на вачах Рагнеды яшчэ
і маці, і двух братоў. Той дзень быў для яе пякельны. Пэўна, праз усе гады, што яна лічылася жонкай Уладзіміра, сніліся ёй па начах і стаялі перад вачыма днём скрываўленыя бацькі, браты з перарэзанымі шыямі, чорны дым над разбураным, спаленым Полацкам, трупы забітых мужчын у Палоце і Дзвіне, жанчыны, узятыя на «шчыт» (гэта значыць, для продажу ў нявольніцтва), і святкуючыя пераможцы. Апроч наўгародцаў удзельнічалі ў гэтым знішчальным паходзе весь, мера, чудзь, варагі. Апошнія згадзіліся ваяваць за Уладзіміра на такіх умовах: з кожнага захопленага імі двара яны бралі ўсіх жанчын і яшчэ грыўну срэбра. Жанчыны тады былі галоўным таварам на рынках.
Так, у 980 годзе мужчынская лінія полацкай княжацкай дынастыі была высечана пад корань, а старажытная сталіца полацкіх крывічоў, названая пад 862 год у летапісе разам з Кіевам і Ноўгарадам, ператвары лася ў суцэльнае папялішча.
Аднаўленне горада пачалося ў хуткім часе. Паказальна, што ў адбудаваным Полацку нават дзяцінец перанеслі на новае месца — з Палоты на ўзгорак над Дзвіной. Рагнедзе было наканавана адрадзіць дынастыю полацкіх князёў, але пра тое не магла яна ведаць і думаць, калі яе, малое зусім дзяўчо, везлі з Полацка ў Кіеў.
Паражэнне Рагвалода выклікала і паражэнне Яраполка. Са згоды Уладзіміра яго здрадніцкі забілі варагі. Зноў усталявалася аднаўладдзе. За бягаючы наперад, скажам, што працягвалася яно дваццаць сем гадоў. Вялікі гэта тэрмін ці малы, каб утварыць моцную дзяржаву? Дваццаць сем гадоў — гэта актыўнае жыццё аднаго пакалення. Каб уявіць сабе магчымасці, прыгадаем, што зроблена на нашых вачах з 1958 года па 1985-ы. Здаецца, шмат чаго нарабілі, а ўсё ж не столькі, колькі хацелася. Тым больш пры Уладзіміру, калі паміж намаганнямі князя і жыццём народа не было сувязі.
Уладзімір змясціў Рагнеду паблізу горада, у вёсачцы, якая пазней атрымала назву Прадславіна — па імені
яе дачкі. У навакольных вёсачках жылі і іншыя жонкі князя — было іх шэсць ці сем. Як сведчыць летапісец, Уладзімір трымаў яшчэ некалькі гарэмаў у восем сотняў наложніц, відаць, каб весяліцца разам з дру жынай.
Спраў у князя хапала, у Кіеве ён жыў мала, Рагнеду наведваў выпадкамі. За сем гадоў яна нарадзіла пяцёра дзетак; гадуючы іх, пасталела і паціху ў душы яе выспявала жадан не зняць з сябе кляймо палону, адпомсціць за ганьбу. Матыў помсты, пададзены ў летапісе і ахвотна падхоплены многімі даследчыкамі,— князь разлюбіў Рагнеду, ёй рухала крыўда і рэўнасць пакінутай каханкі і жонкі — наўмысна абмежаваны, у ім болып злосці, чым гонару. Каб кахаць, трэба адчуваць сябе свабодным, а вось чаго Рагнедзе не ставала, дык гэта свабоды. У адрозненне ад іншых жонак Уладзіміра яна мела высокае паходжанне, памятала пра свой княжацкі род, пра гісторыю Полаччыны, дзе была князёўнай. Пагадзіцца з тым, што яе бацька, князь Рагвалод, і браты, наступнікі бацькі на полацкім пасадзе, павінны былі загінуць, каб улада цалкам належала Уладзіміру, Рагнеда не магла.
Распачаўшы змаганне з братам за наўгародскую незалежнасць, Уладзімір, як толькі заняў братава месца, сам жа зноў прымусіў Ноўгарад да пакоры і падпарадкавання Кіеву. Пашырэнне дзяржавы за лік земляў Полацка было карысным кіеўскаму баярству, як і наўгародцам, але ж Полацкае княства таксама з’яўлялася дзяржаваўтваральнікам на землях крывічоў і дрыгавічоў.
Як найбольш пакрыўджаная асоба Рагнеда не мусіла змірыцца, каб цярпліва зносіць да канца свайго веку пякучую пакуту памяці. Пэўныя заслугі Уладзіміра перад Руссю, што пералічваюць гісторыкі, мала чаго каштавалі для былой полацкай князёўны, якую такая дзяржаўная палітыка пазбавіла ўсіх родных і наогул радзімы. Усё гэта злітавалася ў сэрцы Рагнеды, і ў адну ноч, калі Уладзімір прыехаў у наведкі, яна ўзняла нож.
Па адных звестках, князь выпадкова прачнуўся, па другіх — нож слізгануў па рабрыне; а можа Уладзімір і не спаў, прадчуваючы замах, але як бы там ні было ён застаўся жывы. Раз’юшаны князь загадаў жонцы па святочнаму адзецца і ўзяў меч. На лямант прачнуўся сямігадовы сын Рагнеды, Ізяслаў, і стаў на абарону маці з такімі словамі: «Забі спачатку мяне, тата!». Секчы жонку пры сыне Уладзімір не адважыўся, а праз колькі дзён Рагнедзе абвясцілі, што яна больш ніколі не ўбачыць сваіх дзетак, апроч Ізяслава, разам з якім ссылаецца на жыхарства ў глухмень да вытокаў Свіслачы. Так у 987 годзе Рагнеда з’явілася ў Заслаўі. Тады гэта было невялічкае паселішча пасярод балотаў; у трыццаці вярстах знаходзіўся можа крыху большы Менск.
I вось маладая жанчына, былая кіеўская княгіня, з сынам распачынае новае жыццё на палачанска-дрыговіцкім памежжы. Тут яны пражылі год у няведанні далейшага лёсу. Што будзе з імі, чым заняты іхні муж і бацька, што рыхтуе для іх заўжды напружаная княжацкая думка — заставалася толькі гадаць.
Уладзімір жа тым часам рыхта ваўся да шлюбу з прынцэсай Ганнай, сястрой візантыйскага імператара Васіля II. Можна мовіць, што ён прымусіў Васіля аддаць за яго сястру: той, па сутнасці, не меў выбару, бо трапіў у вельмі складанае становішча. Менавіта ў гэтыя гады ў Візантыі пачалося паўстанне Варды Скліра і Варды Факі (апошні нават быў абвешчаны імператарам). Атрады паўстанцаў захапілі вялізную тэрыторыю, рухаліся на Канстанцінопаль. Васіль, законны імператар, шукаў паратунку. Уладзімір пагадзіўся паслаць у Ві зантыю шасцітысячнае войска, сабра нае з вояў усіх племянных саюзаў, падначаленых Кіеву. Васіль аплочваў гэтую дапамогу прынцэсай. Аддаючы сястру за варвара, ён парушаў імперскія законы. Затое дынастыйны шлюб з візантыйскім пануючым домам уроў ніваў Кіеў з еўрапейскімі дзяржавамі, у першую чаргу з Германскай імперыяй, дзе рэгентам пры малалетнім