• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    імператары Аттоне III была родная сястра Ганны. Прынцэса, якую аддавалі за Уладзіміра, мусіла патрабаваць ад яго хрышчэння, няхай асабістага. Князь таксама адчуваў неаб ходнасць хрысціянізацыі, бо ўсе суседнія еўрапейскія дзяржавы — Балгарыя, Чэхія, Маравія, Поль шча — прынялі хрышчэнне раней. Да таго ж Кіеў ужо меў вопыт: хрысцілася бабка Уладзіміра, княгіня Вольга, і нават пабудавала царкву, абрала сабе імя Алена, хрысціліся некаторыя з кіеўскіх баяр і дружыннікаў. Крочачы да той высокай ступені цывілізацыі, на якой стаяла Візантыя, Уладзімір зрабіў яшчэ дзве справы. Папершае, пакарыў Корсунь (Херсанес), якая схілялася на бок паўстанцаў Варды Факі, і пакінуў яе пад сваім началам. Па-другое, каб з чыстай душой сустрэць хрысціянскую прынцэсу, пазбавіўся ад гарэмаў і жонак. Восем сотняў наложніц проста развезлі па дамах, адкуль некалі іх забралі для княжых уцехаў. 3 жонкамі таксама не мудравалі — дзяцей пакінулі пры Уладзіміры, а іхніх матак аддалі замуж за дружыннікаў князя. Дзякуючы гэтаму беспрэцэдэнтнаму ўчынку, Уладзімір застаўся як бы халасцяком.
    3 Ганнай прыбылі грэчаскія біскупы, нехта з іх хрысціў Уладзіміра і абвянчаў маладых. Наступным крокам стала хрышчэнне Кіева, узгодненае, зразумела, з кіеўскім баярствам і дружынай, якія падавалі прыклад простаму народу і мячамі забяспечвалі маўклівасць натоўпу.
    Засталося толькі разабрацца з Рагнедай, што ў адрозненне ад іншых жонак была княгіняй па паходжанні і якую шлюб былога мужа вызваляў ад усіх абавязкаў і пакоры. Тут Уладзімір, відаць, з парады адукаваных, вопытных грэкаў скарыстаў візантыйскую практыку. У Заслаўе накіраваўся з войскам хуткі на расправу Дабрыня. На грудзях у яго ўжо вісеў залаты крыжык, і ён, трэба думаць, мог нешта ведаць пра Хрыста. Па мен шай меры, чуў пра запаведзі, пада дзеныя праз евангелістаў: «Не забі!», «Не падмані!», «Не зрабі чалавеку
    таго, чаго не жадаеш сабе!». Узна чаленая гэтым неафітам хрысціян ская місія, у складзе якой былі грэчаскія ці балгарскія святар.ы, з’явілася ў Заслаўі. Хутка зрубілі малельню, асвяцілі яе, паставілі абраз, запа лілі лампадку. Нешматлікае жыхарства пад пагрозай ужыцця зброі залезла ў Свіслач і выйшла на бераг у мокрых споднях і кашулях ужо хрысціянамі. Рагнеду пастрыглі, што было безумоўным здзекам, абвясцілі манашкай і назвалі Анастасіяй. Паколькі чарніца павінна дбаць толькі пра Хрыста, у яе аднялі сына, пасля чаго замкнулі ў келлі, а Ізяслава павезлі ў Полацк. Адзінаццаць гадоў яна пражыла манашкай. Без дзяцей, без будучыні, без вартай справы, толькі з успамінамі, з думкамі, ад якіх і звар’яцець лёгка.
    Меркаванні, што Раі неда адбыла з Ізяславам у Полацк, цалкам пазбаўлены падстаў. Гэта не болын чым сучаснае жаданне перамясціць трагічную гераіню з глухмені ў цэнтр падзей. Ізяслаў ехаў у Полацк як сын Уладзіміра. Рагнеда ж, названая Анастасіяй, знікла з людскага жыцця. Уладзімір і не мусіў вяртаць Рагнеду ў Полацк, бо тое, што было далучана да Кіеўскай Русі сілай, не магло быць падаравана былой жонцы, якая з’яўлялася прамой наступніцай Рагвалода.
    У Заслаўі мелася два месцы, дзе магла жыць Рагнеда. Гэта — Гарадзішча і так званы Замачак. Апошні будаваўся пры Уладзіміру як прыстанак, кажучы сённяшнімі словамі, вайсковага гарнізона. Заслаўе стаяла на памежжы з Літвой, землі якой пачыналіся за Маладзечнам. Гарадзішча ўзнікла тут яшчэ даўней. Яно служыла сховішчам для гараджан у выпадку небяспекі. Старажытная назва Заслаўя не захавалася. Калі Рагнеду трымалі ў Замачку, дык, можна мовіць, што яна была паланянкай. Але і жыццё па-за Замачкам, у горадзе, наўрад ці давала большую самастойнасць. Народ, магчыма, ставіўся да Рагнеды жаласліва, аднак гэта былі іншыя людзі — дрыгавічы, для якіх полацкая князёўна такая ж
    чужынка,' як і кіеўскія дружыннікі ў Замачку.
    Апошнія дзесяць гадоў жыцця прайшлі для Рагнеды ў адзіноце. Жахліва робіцца на душы, калі ўя віць, што ў смутку і жалі правяла яна некалькі тысяч вечароў. Так жывучы, дачакалася Рагнеда тысячнага года, пад канец якога адзначылі летапісы яе смерць. Першынец Рагнеды Ізяслаў, князь полацкі, перажыў маці на некалькі месяцаў. Ён памёр на дваццаць першым годзе жыцця пры надта загадкавых акалічнасцях. Наогул, гэты амаль адначасны скон маці і сына падштурхоўвае ўбачыць за ім таямніцу. Век быў жорсткі, і смерць лічылася найлепшым вырашэннем няпростых праблем. Забі чалавека — і ён ужо нічым і нікому не зашкодзіць. Магчыма, Ізяслаў хацеў вызваліць маці з Заслаўя, забраць у Полацк, што ідэалагічна ўзмацніла б полацкую палітыку на ад’яднанне ад Кіева. Каб такое не надарылася, Рагнеду і Ізяслава маглі атруціць. Меліся і другія падставы, пра якія будзе згадана ніжэй.
    Рагнеда мусіла жадаць смерці — гэта абяцала ёй палёгку, вызваленне ад пакут. Згвалчаная, пазбаўленая дзяцей, прымусам ахрышчаная, закінутая ў глухі кут, аддаленая ад княжага полацкага двара, адзінокая — на што мела яна спадзявацца, якія промні азаралі ёй прышласць? У мінулым — забойствы бацькоў, братоў, кроў, гвалт, гады кіеўскага палону, наперадзе — непазбаўны сум адзіноты. Нават калі яе атруцілі, яна магла толькі падзякаваць сваім забойцам.
    Па смерці Ізяслава засталіся два сыны — Усяслаў і Брачыслаў. Паколькі яны былі малалеткі і ніякай небяспекай Уладзіміру не пагражалі, ён пакінуў іх у Полацку. Полацкім князем па старшынству стаў Усяслаў, але праз два гады ён памёр, і на княжае месца сеў Брачыслаў, яшчэ падлетак. Смерць бацькі цалкам пазбаўляла яго правоў на кіеўскі пасад, a вялікага князя мог заступіць толькі старэйшы сын. Першынцам жа Уладзіміра быў сын ад варажкі Выша-
    слаў. Князь паставіў яго сваім намеснікам у Ноўгарадзе, але Вышаслаў неўзабаве сканаў, і старэйшым застаўся Ізяслаў. Нечаканая і загадкавая смерць апошняга адкрывала шлях на вялікакняжацкі пасад Яраславу (другому сыну Рагнеды, наўгародскаму князю) і Святаполку (князю ў Тураве). Бацькам Святаполка мог быць і забіты Уладзімірам Яраполк, бо адразу па забойстве брата Уладзімір прымусіў яго жонку жыць з сабой. Але лічылася, што бацька — Уладзімір.
    Пэўна, не адну бяссонную ноч ламаў Святаполк галаву, гадаючы, чый ён усё ж такі сын. Нянавісць яго да Уладзіміра грунтавалася на важкіх падставах: калі продкам Святаполка быў Яраполк, дык Уладзімір, як забойца, пазбавіў яго не толькі бацькі, але і законнага, асвячонага звычаем права наступніцтва. Пасаджаны на княжанне ў маламоцным Тураве, ён не мог пагадзіцца з такой крыўдай і чакаў свайго часу. Нянавісць да бацькі (ці да забойцы сапраўднага бацькі) не дазваляла яму стаць прыхільнікам палітычных рэформаў Уладзіміра, у першую чаргу гэта тычылася хрышчэння. Тут ён меў багата аднадумцаў. Тураў на той час з’яўляўся дрыгавіцкай сталіцай, падпарадкаванне дрыгавічоў Кіеву адбылося ў нядаўняй прошласці: князь Тур загінуў, абараняючы горад ад войска, якое Уладзімір прыслаў з мэтай хрысціянізацыі. Адпор тураўцаў змене рэлігіі быў адчайным, і горад літаральна патапілі ў крыві. Гэтая драматычная падзея засведчана ў народных паданнях пра крывавыя камяні, што прыплылі па вадзе з Кіева. Тым больш тут меліся сілы, якія жадалі вяртання дзедаўскай веры. Выразнікам такіх настрояў стаў Святаполк. Паказальна, што ў той час, калі Уладзімір агнём і мячом укараняў праваслаўную веру, падрослы Святаполк пасля жаніцьбы на дачцы польскага караля Баляслава Храбрага дазволіў у Тураве каталіцкае біскупства. Тут пабудавалі першую на Беларусі каталіцкую малельню. Шмат ці мала меў біскуп Рэйн-
    барн адэптаў з мясцовага жыхарства — ніхто не ведае, але само існаванне малельні неабвержны факт. Гэта быў відавочны выклік Уладзіміру, і ў 1013 годзе кіеўскі князь арыштаваў сына (ці пасынка) разам з жонкай і біскупам і пратрымаў у каморы, пакуль Баляслаў не пайшоў паходам на Кіеў. Сам Святаполк трымаўся дзедаўскіх вераванняў, за што пазнейшыя манахі-летапісцы адпомсцілі яму мянушкай Акаянны.
    Як бачна, для Брачыслава палітычнае выйсце за межы Полацкай зямлі, пераход у Кіеў былі цалкам немагчымымі; акалічнасці зрабілі яго пераемнікам палітыкі прадзеда Рагвалода і запаветаў сваёй бабкі Рагнеды, якую ён, хутчэй за ўсё, ніколі не бачыў. Да таго ж ў адрозненне ад іншых сыноў і ўнукаў Уладзіміра ён сядзеў на вотчыне бацькі і прадзеда. I таксама чакаў зручнага моманту, каб аднавіць самастойнае жыццё Полаччыны. Такім момантам мелася стаць для яго смерць Уладзіміра. Тут дарэчы будзе прывесці невя лікую вытрымку з твора «Памяць і пахвала рускаму князю Уладзіміру», які напісаў у XI стагоддзі манах Іакаў:
    «...Князь Уладзімір, пакідаючы гэты свет, маліўся так: «Гасподзь, Божа мой! Раней я не прызнаваў цябе, Бога, але ты злітаваўся нада мной і святым хрышчэннем прасвятліў мяне, і я прыняў цябе, Бог усіх, святы творца ўсяго свету, айцец нашага госпада Ісуса Хрыста. Слава табе з сынам і святым духам! Уладыка Бог, не ўспамінай пра мой грэх: я не прызнаў цябе ў язычніцтве, зараз жа я прызнаю цябе і толькі на цябе гляджу. Гасподзь мой Бог, пашкадуй мяне, калі ты захочаш пакараць мяне за мае грахі, дык пакарай мяне, Божа, сам, а д’яблам мяне не аддавай...». I гэтак звяртаючыся і молячыся Богу, ён аддаў сваю душу божым анёлам і сканаў...
    Пасля святога хрышчэння блажэнны князь Уладзімір пражыў 28 гадоў. На другі год пасля хрышчэння ён хадзіў паходам да дняпроўскіх паро гаў, на трэці год — узяў горад Кор
    сунь, на чацвёрты год — залажыў горад Пераяслаўль, на дзевяты год — блажэнны і хрысталюбівы князь Уладзімір пастанавіў даваць царкве дзесятую частку ад сваёй маёмасці...
    Хрысціўся ж князь Уладзімір на дзесяты год пасля забойства брата свайго Яраполка — каяўся і аплакваў блажэнны князь Уладзімір усё тое, што ён нарабіў у язычніцтве, не ведаючы Бога. Зведаўшы ж сапраўднага Бога, творцу неба і зямлі, ён пакаяўся ва ўсім і адмовіўся ад д’ябла і ад усяго служэння яму і паслужыў Богу сваімі добрымі справамі і ялмужынай. Сканаў ён з мірам у 1115 годзе месяца ліпеня ў 15 дзень у імя нашага госпада Ісуса Хрыста, яму ж з айцом слава і яго дзяржава».
    He паспелі князя пахаваць, як пачаліся міжусобіцы і паўстанні. Напачатку выбухнула антыхрысціянскае паўстанне ў Ноўгарадзе. Яраслаў загасіў яго, прызваўшы варагаў. Потым, калі настала патрэба біцца за Кіеў са Святаполкам, Яраслаў прасіў наўгародцаў дараваць яму. 3 дапамогай тых жа самых варагаў ён забіў родных братоў Барыса, Святаслава, Глеба, якія выступалі супраць аднаўладдзя і «новай» веры. У 1019 годзе Яраслаў канчаткова перамог Святаполка, непадуладнымі яму засталіся толькі Полацкая зямля і Тмутаракань (Тамань), у якой княжыў яго брат Мсціслаў.