• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    На дзень скону Усяслава яго сыны, што разам з ім пакутавалі ў кіеўскім порубе, ужо былі сталага веку мужчыны. Самае меншае мелі гадоў па сорак пяць. Аднак самастойнасці да гэтага часу яны не атрымалі. Бацькава месца ў Полацку пераняў Давыд. У Менску княжыў Глеб. У іх ужо раслі свае дзеці, якім патрабаваліся ўласныя ўдзелы. Так што драбленне Полацкага княства набліжалася шпаркай хадой. Найбольш моцнай асобай з Усяславічаў аказаўся менскі князь Глеб. 3 самага пачатку ён, відаць, не надта лічыўся з полацкім Давыдам, бо ўжо ў 1104 годзе Давыд з кіяўлянамі хадзіў ваяваць Менск. Перамог Глеб, што дазволіла яму прылучыць да Менска неблагі кавалак — Друцк, Копысь, Оршу. У 1116 годзе Глеб адчуў сілу напасці на Слуцк, які лічыўся кіеўскім уладаннем. Гэтага яму не даравалі, Уладзімір Манамах адпомсціў бязлітасным разбурэннем Менска, Глеба ж кінулі ў той самы поруб, дзе некалі ён сядзеў з Усяславам. Аднак у адрозненне ад бацькі народнае паўстанне яго не вызваліла. He меў ён такой вядомасці, ды і трымалася, трэба думаць, горкая памяць, што пасля ўцёку Усяслава з-пад Белгараду ўсіх ягоных кіеўскіх прыхільнікаў жорстка пакаралі — семдзесят чалавек забілі, многім выпалілі вочы. Таму ніхто за Глеба не заступіўся, у порубе ён і сканаў.
    Раз’ядноўчыя намаганні Усяславічаў, іх нежаданне жыць у «згодзе» і выконваць загады кіеўскіх князёў, адмова ў 1127 годзе ісці ў агульнарускі паход на полаўцаў выклікалі знішчальны наступ на Полаччыну Мсціслава кіеўскага, сына Манамаха. Праз год ён даўмеўся вырашыць справу кардынальна. На Полацкае княства Мсціслаў кінуў аб’яднаныя сілы кіеўскіх, пераяслаўскіх, чарнігаўскіх зямель. Гэта была маштабная, спраўна падрыхтаваная акупацыя. Усіх князёў полацкай дынастыі, сы-
    ноў і ўнукаў Усяслава — Давыда, Расціслава, Георгія-Святаслава, Івана і Васіля Барысавічаў — разам з жонкамі і дзецьмі арыштавалі, выслалі ў Канстанцінопаль, дзе швагер Мсціслава, імператар Іаан, накіраваў іх у войска, якое білася з арабамі. Таму, хоць і не па ўласнай волі, беларускія князі ператварыліся ў крыжакоў. Незадоўга перад тым адбыўся першы крыжовы паход еўрапейскага рыцарства, былі створаны ордэны гаспітальераў і храмоўнікаў. Праз семдзесят гадоў удзельнікі чацвёртага крыжовага паходу ўжо пойдуць не на Іерусалім, а на Канстанцінопаль, які разрабуюць у 1204 годзе, але пакуль што Усяславічы змагаліся супраць сарацынаў. Толькі праз адзінаццаць гадоў з гэтай небяспечнай ссылкі вярнуліся Васіль і Іван, астатнія прадстаўнікі дынастыі загінулі ў бітвах.
    Хоць Мсціслаў арыштам князёў і нарабіў шмат шкоды, але сваёй мэты не дасягнуў, бо такі не ўсе полацкія князі трапілі ў пастаўленую ім пастку. Васілька, адзін з сыноў Георгія-Святаслава, перачакаў бяду недзе ў літве, і ў 1132 годзе полацкае веча абрала яго князем замест Мсціслава, стаўленіка Святаполка. Праз дзесяць гадоў Васілька ці памёр, ці загінуў, і княжыць стаў Васіль-Рагвалод, той самы, што зведаў візантыйскі палон і бітвы з сарацынамі.
    Немагчыма засяродзіцца на асобе гэтага і іншых тагачасных князёў на Беларусі. Калі пра жыццё Васіля яшчэ сёе-тое можна ўявіць, напрыклад, што ён пабачыў багата краін і людзей, старажытных гарадоў, добра засвоіў грэчаскую мову, неаднойчы, відаць, слухаў спевы ў царградскай Сафіі, паглядзеў на вялізную імперыю і «кухню» яе палітыкі, дык пра другіх не ўдаецца стварыць нават такі павярхоўны аповяд. Летапісныя звесткі настолькі бедныя, што з іх нічога не вылучыш, апроч княжага прыходу на пасад і ўдзелу ў бітвах. Дзесяткі князёў з’яўляюцца і хутка знікаюць, ставіць іх і здымае веча, па яго жаданню яны пераходзяць з горада ў горад. Сілы няма, згуртава-
    насці таксама, мысленне, кажучы нашай мовай, індывідуялістычнае, над князямі пануе дух ваяўнічасці, зайздрасці і невялікай удачы. За княжацкай мітуснёй і таўкатнёй няцяжка ўбачыць разгубленасць простага гараджаніна, які шукае і не знаходзіць асобы, здольнай забяспечыць спакой і парадак. Нездарма аўтар «Слова пра паход Ігаравы» заклікаў князёў да еднасці, падаючы за ўзор дзяржаўнага кіравання і княжай асобы такіх волатаў мінулага, як кіеўскі князь Уладзімір і полацкі князь Усяслаў-Чарадзей.
    Сярод Рагвалодавых унукаў у XII стагоддзі вылучаецца нашая першая асветніца Ефрасіння Полацкая. Унучка Усяслава, яна пераняла ад дзеда вялікі духоўны запал. Прычыны, з якіх князёўна пайшла ў манастыр, застаюцца невядомымі. Магчыма, гэта здарылася тады, калі бацьку і маці вывезлі ў Візантыю. Праўда, выпадак, як на той час, беспрэцэдэнтным не назавеш — ігуменняй манастыра, дзе прыняла пострыг Ефрасіння, была яе родная цётка. Сям’я, у якой Ефрасіння ўзрасла, глыбокай рэлігійнасцю не вызначалася. Дастаткова прыгадаць, што яе бацька больш вядомы сваім язычніцкім імем Святаслаў, чым хрысціянскім Георгій. Тое ж можна сказаць пра брата Святаслава, заснавальніка Барысава, князя Барыса, які не менш вядомы пад язычніцкім імем Рагвалод. He захавалася ў памяці народа хрысціянскае імя самога Усяслава, хоць яно, безумоўна, было нададзена князю пры хрышчэнні. Прыроджаная духоўнасць Прадславы (так звалі Ефрасінню ў людскім жыцці) магла знайсці праяву толькі на ніве рэлігійна-асветніцкай дзейнасці. Пачатак свайго манаскага жыцця Ефрасіння правяла ў келлі Сафійскага сабора, дзе займалася перапіскай царкоўных кніг. Гэтая праца патрабавала не толькі веры і цярплівасці, абавязковай умовай лічыліся пэўныя мастацкія здольнасці, бо перапісваліся творы ўставам, калі кожная літара па сутнасці вымалёўвалася. 3 ініцыятывы і фундацыі Ефрасінні была пабудавана
    царква Спаса — унікальны помнік мураванага дойлідства Беларусі. На хорах яе знаходзіліся невялічкія келлі — галубніцы; паводле падання, яны служылі прытулкам для Ефрасінні і яе сястры. Мяркуецца, што там манашка пісала полацкі летапіс.
    Відаць, слова Ефрасінні было ўплывовае, а сіла веры і вядомасць спакусілі нямала полацкіх дзяўчат пайсці яе шляхам. Пра адзін з такіх выпадкаў апавядаецца ў «Жыцці» Ефрасінні (дарэчы, гутарка ідзе пра яе сястру). Гэты ўрывак варта працытаваць: «Тогда посла ко отцу своему, глаголюіцн: «Пустн ко мне сестру Городнславу, да научнтся грамоте». Он же посла к ней. Еуфросннна же co прнлежаннем учаше о спасеннн душн, а она с прнлежаннем учашесь н прннмаше, яко ннва плодовнта, умякчнвшн сердце свое. й глаголаше: «Господь бог устронт мн на спасенне душн моей, н твонмн, госпоже, святымн молнтвамн!» й се ей рекшн, преподобная Еуфросннна, введшн ее в церковцю, н повеле ей ереевн огласнвшн, облеіцн в черные рнзы, н нарече нмя ей Еудоксня.
    й по малых днех прнсла отец к ней: «й уже сестру свою Городнславу пустн ко мне». Она же рече: «Еіце не нзуче всей грамоте». й уведа отца ее, яко утанвшнся его, острнже ее. й узьярнвся на преподобную Еуфросннню, сердцем горя. й прнеха к монастырю, глаголя: «Чадо мое мнлое, что се сотворнла? Прнложн сетованне к сетованню душн моей, н печаль к печалн»... Любезно держа Еудоксню рече: «Чадо мое, не се лн я вас роднх? йлн на се лн вас я мнлостнво взрастнл? Ужелн вам брак уготовах уже чертогн брачныя, убранства вашн на сетованню положнх себе? Чадо мое мнлое! Что мн воздасте в радостн место горкна печалн, наполннста сердце мое».
    й всн бояре его, слышавшне жалость князя своего, н плакахуся горко о напрасней печалн князя нх.
    Блаженная же Еуфросннна отвеіцаваше отцу своему: «Что радн печалуешся намн? ймаем бо печалннка н помоіцннка еднного Бога».
    Апроч роднай сястры спадобіла Ефрасіння прыняць пострыг і дваюрадную сястру Звяніславу, якая аддала ў скарбніцу манастыра свой багаты пасаг. Так што князёўны добра даліся ў знакі бацькам. Тыя моцна «ярыліся» і плакалі, ды волю сваіх зацятых, упартых дачок так і не адолелі.
    На фрэсках царквы Спаса ў По лацку збераглася выява Ефрасінні. Позірк асветніцы скіраваны ў далячынь, у тую прышласць, пра якую яна марыла, пачынаючы нашу кніжную традыцыю, ствараючы падмурак культуры. У 30-ыя гады нашага стагоддзя вульгарны атэізм не мог дара ваць першай беларускай асветніцы, што яна была кананізавана праваслаўнай царквой і яе імя адкрывае рад беларускіх святых. Людзі, у культурных адносінах не вартыя і пазногця Ефрасінні, пастараліся зрабіць усё, каб на дзесяцігоддзі яе імя было выкрэслена з культурнага ўжытку. Такая дбайнасць пра «матэрыялістычнае мысленне» адпаведна адбілася на выхаванні гістарычнай няўдзячнасці і ваяўнічай непашаны да скарбаў, створаных нашымі продкамі. Тое, што не зруйнавалі войны, руйнавалася дзеячамі вульгарнага атэізму. Калі сёння шмат хто ў рэс публіцы не ведае імя пачынальніцы асветы на Беларусі, дык гэта вялікая крыўда для нашай годнасці. Ефрасіння Полацкая адкрывае шэраг постацей, якія ўпрыгожваюць нашу гісторыю, даюць узор шчырай, бескарыснай любові да Айчыны, да ведаў, да чалавека. Такія людзі заўсёды застаюцца сучаснымі, бо яны вырашалі не момантавыя патрэбы, а клапаціліся пра выхаванне душы і духоўнасці. Можна ганарыцца, што ў крывавае, бязлітаснае XII стагоддзе, калі князі забівалі адзін аднаго, выпальвалі адзін аднаму вочы, атруч валі, вынішчалі суседзяў, гандлявалі жанчынамі, лютавалі над сваімі і браталіся з полаўцамі, пладзілі сірот, залівалі зямлю крывёй, у гэты дзікі час страты сумлення Полацкая зямля ўзгадавала такую велічную асобу, як Ефрасіння.
    Пад канец жыцця Ефрасіння Полацкая выправілася ў паломніцтва да гроба гасподня ў Іерусалім. Было гэта ў 1172 годзе. Суправаджалі яе брат Давыд і дваюрадная сястра Еўпраксія (Звяніслава). У кветні наступнага года Ефрасіння сканала ў Багародзічным манастыры, можа, з адчуваннем ціхай радасці, што памірае бліз месца, дзе ўзнёсся Хрыстос, а можа, смуткуючы па родным Полацку, Палоце, Дзвіне, па палях, над якімі ў блакітных нябёсах пачалі спяваць жаўрукі. У 1187 годзе, калі Іеру салім быў захоплены егіпецкім султанам Салах-ад-дзінам, рускія манахі, пакідаючы Палесціну, забралі мошчы Ефрасінні ў Кіеўскія Пячоры, а на пачатку нашага стагоддзя іх перавезлі ў Полацк у царкву Спаса. Так нарэшце скончылася паломніцтва.
    3 імем Ефрасінні звязаны крыж, зроблены па яе заказу ў 1161 годзе полацкім майстрам Лазарам Богшам. Крыж паўмятровы, з кіпарысавага дрэва, абодва бокі яго абкладзены залатымі пласцінамі, аздобленымі перагародчатымі эмалямі з выявамі Хрыста, Іаана Прадцечы, Маці Боскай, апосталаў Пятра і Паўла, архангелаў Гаўрыіла і Міхаіла. Унізе крыжа — выявы святых Ефрасінні, Сафіі і Георгія. Пад залатымі пласцінамі (у «целе» крыжа) захаваны першазначныя хрысціянскія рэліквіі — кроў Хрыста, што засталася на распяцці, частка ад каменнай труны Багародзіцы, кавалачак ад камяня з труны Ісуса, мошчы св. Стэфана I, св. Панцеляймона, кроў св. Дзмітрыя. Вось гэтыя рэліквіі надавалі крыжу, па разуменні веруючых, тую цудадзейную, дараваную Богам сілу, якая прыводзіла да яго з малітвай і просьбамі сотні тысяч людзей.