Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
Крыж Ефрасінні не толькі ўнікальны твор ювелірнага мастацтва, ён мае і поўную прыгод гісторыю. Пад час войнаў Полацка са Смаленскам смаляне вывезлі яго да сябе, адтуль ён трапіў у Маскву. У гады Лівонскай вайны Іван Грозны, ідучы паходам на Полацк, даў абяцанне, што калі адолее Полацк, дык пакладзе крыж на яго спрадвечнае месца ў
царкве Спаса. Маскоўскае войска ўзяло горад штурмам, Грозны стрымаў слова — крыж вярнуўся туды, дзе быў пры жыцці Ефрасінні. Недзе на пачатку 20-ых гадоў нашага стагоддзя крыж як нацыянальны скарб аднялі ў царквы, і ён апынуўся сярод экспанатаў царкоўна-археалагічнага музея (тады знаходзіўся ў тым прыгожым будынку, што стаіць зараз побач з Домам афіцэраў у Менску). Гэта не перашкодзіла павазе да крыжа сярод веруючых, яны сталі хадзіць у музей, як у царкву. 3 той прычыны яго перавезлі ў Магілёўскі краязнаўчы музей, дзе ўзялі пад шкло. Але і такая мера не паменшыла крыжу папу лярнасці. Тады яго схавалі ў сутарэннях магілёўскага банка. I ужо адсюль ён у гады вайны ці яшчэ да яе таямнічым чынам знік. Есць звесткі, што крыж нібыта знаходзіцца ў Амерыцы ў прыватнай калекцыі. Ці вернецца гэты мастацкі скарб на радзіму — пакуль што ніхто не ведае, застаецца пра гэта марыць.
...У тым самым годзе, калі пяцёра полацкіх князёў пад наглядам кіеўскіх дружыннікаў плылі цераз Чорнае мора ў Візантыю, у Тураве нарадзіўся ўсходнеславянскі красамоўца Кірыла Тураўскі. Зразумела, такое імя ён атрымаў, прымаючы пострыг, у дзяцінстве яго звалі інакш, але як — звестак не захавалася. Бацькам Кірылы быў мясцовы баярын, блізкі да княжага двара, дзе юнак і атрымаў шырокую адукацыю ад грэчаскіх святароў і кніжнікаў, якія прыехалі ў Тураў з Візантыі разам з жонкай князя. Кірыла рана пайшоў у манастыр, але манаскае жыццё не задаволіла яго. Ен прысвяціў сябе аскезе, зачыніўся ў вежы, дзе трымаў уласную бібліятэку і працаваў. 3 цягам часу Кірыла адышоў ад аскезы, пачаў падтрымоўваць тураўскага князя Юрыя Яраславіча, і з пратэкцыі апошняга кіеўскі мітрапаліт пасвяціў яго ў тураўскія біскупы.
Кірыла набыў шырокую вядомасць як красамоўца. Яго казанні ўвайшлі ў скарбніцу старажытнай літаратуры, выхоўвалі чытача на працягу сямі стагоддзяў. Засталася лі-
таратурная спадчына пісьменніка. Тут мэтазгодна прывесці ўрывак з ягонай «Прытчы аб чалавечай душы і целе», каб чытач атрымаў уяўленне аб творчых вартасцях нашага вялікага земляка, аднаго з пачынальнікаў старажытнай айчыннай літаратуры. Гэты твор мае яшчэ назву «Прытча пра сляпца і кульгавага». Ён даволі вялікі — старонак дваццаць пяць машынапісу. «Прытча» закранала вострыя пытанні свайго часу — гэта была зразумелая ўсім крытыка супраць растоўскага біскупа Феадора і уладзімірскага князя Андрэя Бага любскага, якія вялі да адасаблення растоўскага біскупства ад кіеўскай мітраполіі і да дзяржаўнага ўзвышэння Уладзіміра-Суздальскай зямлі. Пад кульгавым Кірыла разумеў князя Андрэя, пад сляпым — біскупа Феадора. Але тэматычна твор шмат шырэйшы, бо аўтар кранае наогул праблему душы і плоці, вечнага і бягучага, нябеснага і зямнога, злачынства і пакарання ў жыцці чалавека. Нарэшце, невялікі ўрывак у перакладзе:
«Калі прыйшоў гаспадар узяць плён вінаградніка і ўбачыў яго абкрадзеным, пазваў кульгавага і злучыў яго са сляпым, і пачалі яны выкрываць адзін аднаго. Кульгавы кажа сляпому: «Калі б ты мяне не панёс, ніяк я не меў дабрацца туды, бо я кульгавы». Сляпы ж казаў: «Калі б ты не паказваў мне дарогу, то ніяк бы я не здолеў туды дабрацца». Тады гаспадар сеў на судзейскае месца і пачаў судзіць іх абодвух. I кажа: «Як вы кралі, так і зараз — няхай сядзе кульгавы на сляпога». I калі кульгавы сеў, загадаў перад усімі рабамі бязлітасна караць у знешняй пакут каморы.
Уведайце ж, браты, тлумачэнне гэтай прытчы. Чалавек гаспадарлі вы — Бог айцец, творца ўсіх. Яго ж сын добрага роду — гасподзь наш Ісус Хрыстос. А вінаграднік — гэта зямля і свет. А апора вінаградніка — закон божы і запаведзі. Слугі ж, існыя з ім, і анёлы. Кульгавы — гэта цела чалавека. А сляпы — душа яго. А што пасадзіў іх каля варот — гэта зна-
чыць, што ён аддаў ва ўладу чалавеку ўсё зямлю, даўшы яму закон і запаведзі. Калі ж чалавек пераступіў запаведзь Божую і за гэта асуджаны на смерць, то напачатку душа да Бога прыводзіцца і апраўдваецца, кажучы: «Не я, але плоць саграшыла». Таму і няма пакут душам да другога прыйсця, але яны захоўваюцца,— Бог ведае дзе. Калі ж ён прыдзе аднавіць зямлю і ажывіць усіх змерлых, як сам раней абяцаў, тады ўсе існыя ў трунах пачуюць голас сына божага, і ажывуць, і выйдуць тыя, хто стварыў дабро, ва ўваскрэсенне жыцця, а тыя, хто стварыў благое,— ва ўваскрэсенне суда. Тады ж душы нашыя войдуць у цела і атрымае кожны адплату па справах сваіх: праведнікі — вечнае жыццё, a грэшнікі — бясконцую смяротную пакуту. Чым хто саграшыць, тым і караны будзе».
Неабходна сказаць, што Кірыла Тураўскі пісаў, зразумела, не сучаснай мовай, а той, што карысталася тады царква. Разлічаны яго творы на чытанне ўслых, на вуснае слова перад натоўпам. У арыгінале гучыць распрацаваная паэтычная рытміка, напружанае слова красамоўцы ўздзейнічала на душы,як верш, як музыка званоў.
Памёр Кірыла Тураўскі ў той год, калі на полацкі дасад прыйшоў адзін з перадапошніх Рагвалодавічаў — князь Валодша. У гістарычнай літаратуры ён праходзіць пад імем Уладзіміра, што мела прычынай кальку з лацінскай транскрыпцыі імя беларускага князя ў «Хроніцы Лівоніі». Як слушна даводзіць Мікола Ермаловіч у сваёй выдатнай працы «Старажытная Беларусь», Валодша быў малодшым сынам полацкага князя Васількі Святаславіча, таго самага, якому пашчасціла пазбегнуць высылкі ў Канстанцінопаль. Так што Валодша даводзіўся пляменнікам Ефрасінні Полацкай. У 1186 годзе ён моцна памыліўся, дазволіўшы каталіцкаму місіянеру Мейнарду (з немцаў) праводзіць хрысціянізацыю ліваў, на землях, якія здаўна былі даннікамі Полацка. Мейнарда змяніў біскуп Бяр тольд. Апошняга лівы забілі. Пасля
забойства Бяртольда тут з’явіўся біскуп Альберт, чыімі намаганнямі ў вусці Заходняй Дзвіны ўзнялася ня мецкая крэпасць Рыга і ўзнік ордэн мечаносцаў. Гэта здарылася ў 1201 годзе, і князю Валодшу прыйшлося распачынаць адпор тэўтонскаму націску.
Супрацьстаянне было справай ня простай. Полацкае княства да XIII стагоддзя падрабілася, стварыўся шэраг самастойных удзелаў — Віцебскі, Менскі, Заслаўскі, Лагожскі, Друцкі; удзеламі княства сталі і яго прыбалтыйскія прыгарады — Кукейнос і Герцыке, дзе ўладарылі князі полацкага дому. Яны ахоўвалі гандлёвыя інтарэсы Полацка, для якога Дзвіна з’яўлялася шляхам у Еўропу. Мечаносцы, збудаваўшы на Дзвіне свае замкі, закрылі палачанам свабоднае выйсце ў мора. Князь Валодша, супрацьстоячы немцам, неаднойчы хадзіў на іх крэпасці Ікскуль і Гольм. У 1208 годзе рыцары аблажылі ў Кукейносе князя Вячку; не атрымаўшы дапамогі, князь быў вымушаны спаліць сваю крэпасць. Больш нічога пра яго невядома, але і гэтае скупое паведамленне хронікі дазваляе ўявіць сумныя пачуцці князя, яго дружыны і жыхароў Кукейноса ў той цяжкі для іх дзень: прыйшлося ўласнымі рукамі знішчаць свой горад, уступаць немцам землі, здабытыя, безумоўна, крывёй продкаў у барацьбе з лівамі.
Праз год крыжакі разбурылі Гер цыке, а ў 1212 годзе Валодша мусіў адмовіцца ад Ніжняга Падзвіння і ад даніны з ліваў, якую пачалі браць немцы. Толькі Герцыке быў адноўлены палачанамі, як на яго зноў напалі мечаносцы, але гэтым разам без поспеху — герцыкскі князь Усевалад заклікаў на дапамогу літоўцаў і аб’яднанымі сіламі пабіў немцаў. У 1216 годзе Валодша рыхтаваў вялікі паход супраць Ордэна сіламі палачанаў, літвы і эстаў. Аднак перад самым выступленнем князь раптоўна памёр.
Княжанне Валодшы і яго справы захаваліся ў народнай памяці, прынамсі ў былінах пра Іллю Мурамца.
Надзвычай цікава, што адна з найбольш даўніх згадак пра Валодшу і Іллю Мурамца сустракаецца ў скандынаўскай сазе XIII стагоддзя аб Дзітрыху Бернскім. Там упамінаюцца гарады Полацк, Кіеў, Смаленск, Ноўгарад; князь Валодша называец ца сынам князя Гертніта, а брат яго ад наложніцы Ілля — Ярлам з Герцыке. Даследчык гэтай сагі А. Весялоўскі ўбачыў тут адлюстраванне рэальных гістарычных фактаў, у тым ліку і канкрэтных падзей XIII стагоддзя. Полацкаму князю Валодшы сапраўды падначальвалася Герцыке, а герцыкскі князь мог быць братам Валодшы, магчыма, што і звалі яго Ілля. Канкрэтныя абставіны і імёны ў свядомасці нямецкіх купцоў, што наведвалі Полацк і слухалі песні і быліны, спляліся з праўдай, і іх запісы, якія склалі сагу, збераглі некаторыя моманты беларускай гісторыі, невядомыя па нашых летапісах.
Барацьба з крыжакамі стала для Полацка апошнім актам гістарычнай драмы. Можна нават сказаць, што мела месца трагедыя — Полацк сыходзіў з гістарычнай сцэны ў цень, ён страціў магчымасць іграць значную ролю ў тагачасным гістарычным працэсе на Беларусі. Гэты заняпад быў падрыхтаваны шматлікімі войнамі, якія цягнуліся запар два стагоддзі. Разбітае на ўдзелы Полацкае княства фізічна не магло супрацьстаяць арганізаванаму наступу крыжакоў. Аб’яднанне патрабавала моцнай рукі. А Валодша полацкі, як паказалі падзеі, не здолеў з’яднаць сілы Полаччыны, тым больш Полаччыны і Русі Літоўскай. He здолелі гэта зрабіць і сын Валодшы, астатні полацкі князь Брачыслаў, і валадары меншых удзелаў на Полаччыне. Страцілі дзедаўскую славу Рагвалодавы «внуцн», наступнікі Усяслава-Чарадзея — аднялі іхнюю сілу шматлікія бязлітасныя бітвы з траюраднымі братамі і стрыямі, што трымалі сталы ў Кіеве, Чарнігаве, Разані. Пасля трагічнай смерці Рагвалода і яго сыноў усе полацкія князі паходзілі па мужчынскай лініі ад Уладзіміра Святаславіча. Апошні стаўся «пратаплазмай» новай
полацкай дынастыі. Толькі па Рагнедзе князі лічыліся Рагвалодавічамі, ды не па маці менаваўся княжацкі род. Забойцам самастойнага полацкага князя быў Рурыкавіч, і полацкая галіна Уладзіміра, распачатая Ізя славам, таксама, па кплівай усмешцы лёсу, лічылася Рурыкавічамі. Адпаведна яны мусілі трымацца пэўнай традыцыі — праваслаўя, заходняга напрамку каланізацыі. У летапісах і дакументах зафіксавана на дзіва мала полацкіх Рурыкавічаў, усяго пяцёра: Друцкія, Лукомльскія, Адынцэвічы, Буйніцкія, Машкоўскія. Для параўнання варта прыгадаць князёў, што паходзяць ад Гедыміна. Іх, несумненна, шмат і ўсе яны болып значныя. Вось шэраг вядомых гістарычных прозвішчаў: Мсціслаўскія, Слуцкія (Алелькавічы), Заслаўскія, Чартарыйскія, Бельскія, Сангушкі, Трубяцкія, Бурэмскія, Кобрынскія, Пінскія, Курцэвічы. Прычым толькі радаводы князёў Друцкіх і Лукомльскіх магчыма прасачыць з XII стагоддзя. Буйніцкія, Адынцевічы з’яўляюцца ў гістарычных крыніцах праз дзвесці гадоў. На беларускіх землях, у адрозненне ад рускіх, у драматычным XIII стагоддзі Рурыкавічы адышлі нават не на другі, а на трэці план. Вядучую ролю перанялі Гедымінавічы і мясцовыя князі з Чорнай Русі, Налыпанаў, Літвы, напрыклад, Гальшанскія і Гедройцы. 3 іх асяроддзя выйшаў Міндоўг, вялікі князь Віцень.