• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    3 твораў Дуніна-Марцінкевіча пасляпаўстанцкай пары вядомы дзве п’есы — «Пінская шляхта» і «Залёты», але напісана ім было шмат, хоць і складаў ён, як гаворыцца, для сябе, бо на «простанароднай» мове тады друкаваць не дазвалялі, каб мужык не заахвоціўся да чытання і не памен шыўся русіфікатарскі ўціск на свядомасць. Беларускі пісьменнік Ядві гін Ш. (Антон Лявіцкі), які падлеткам жыў у Марцінкевіча і вучыўся ў яго прыватнай школцы, прыгадваў потым у «Лістах з дарогі»: «Памятаю і вялікі куфар, куды хаваў ён сваё пісанне, паўнюсенькі быў, але мала выйшла гэтага пісання адтуль у свет:
    па смерці Марцінкевіча стары дом згарэў, пайшла з дымам і большая палова працы гэтага заслужанага для нашай бацькаўшчыны чалавека». Багата адняў гэты пажар...
    Згараюць рукапісы, якія даводзіцца дзесяцігоддзямі трымаць у куфры. А калі не згараюць, дык губляюцца, як згубіліся ў нетрах чыноўніцкіх устаноў «Скрыпіца беларуская» Францішка Багушэвіча ці паэмы Янкі Лучыны. А калі і не згаралі, дык на тыя часы мала хто мог іх чытаць: у гарадах беларускага насельніцтва было 13 працэнтаў, а пісьменныя не мелі дзе набыць грамату на роднай мове — не існавала аніводнай беларускай школы з прычыны татальнай русіфікацыі асветы, што здзяйсняў царызм пасля 1864 года з яшчэ большай жорсткасцю, чым да паўстання. Друк перыядычны выходзіў таксама па-руску ці па-польску, беларускае слова трапляла туды вельмі рэдка. Што з гэтага можа стацца, чым такая асвета пагражае, адзначыў Францішак Багушэвіч трапным лі таратурным вобразам у прадмове да «Дудкі беларускай»:
    «...Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. He пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!»
    Сам Францішак Багушэвіч трымаўся роднай мовы да скону, і дзякуючы той яго адданасці мы сёння з дзяцінства ведаем ягоныя вершы « Бог не роўна дзеле», «Дурны мужык як варона», паэмы і апавяданні. Але цяжка яму жылося, нават у роднай сям’і не меў ён паразумення наконт «простанароднай мовы». Сумныя ў яго бывалі настроі пад канец веку, аб чым засведчыў паэт аднойчы кароценькім вершам:
    Вецер дзьме і вые, Што аж мыслі рвуцца. Змоўклі песні тыя, Што іграў на дудцы. Раз яшчэ зайграю У астатняй хвілі
    Для тых, што жаль маю, Што мяне забылі...
    He ўсе забылі, ды і пры жыцці шмат хто Багушэвіча шанаваў, як Адам Гурыновіч, таленавіты ды, на жаль, рана памёршы паэт:
    Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею, За тое, што ў сэрцы збудзіў надзею, Што між братоў нашых
    знаходзяцца людзі 3 кахаючым сэрцам і баляшчай грудзяй.
    Творчасць Францішка Багушэвіча, таксама як і Янкі Лучыны, Адама Гурыновіча, Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага), Алаізы Пашкевіч распачала культурнае Адраджэнне на Беларусі, якое ў наступным, нашым, XX стагоддзі займела ўжо выдатныя асобы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Алеся Гаруна, Кузьмы Чорнага, Ларысы Геніюш і мноства іншых таленавітых пісьменнікаў, што шмат зрабілі, каб вярнуць роднаму народу высокую чалавечую годнасць людзей. Аднак лёс быў жорсткі да іх. Амаль
    усе яны сталі ахвярамі тэрору ў трыццатыя гады, іх імёны знаходзім мы сёння ў шматмільённых спісах пакутнікаў сталінскага генацыду. Адны загінулі ў сібірскіх лагерах ад рабскай працы, другія пасля «апрацоўкі» бойламі ў нкусаўскіх катоўнях атрымалі «дзве кулі» ў Ку* рапатах. Дзесяцігоддзямі высакародную дзейнасць гэтых таленавітых людзей, іх творчасць, жыццё, трагічную смерць замоўчвалі, памяць пра іх выпальвалі, творы ліквідавалі Планамернае вынішчэнне абрынулася на саму беларускую культуру, мову, гістарычную свядомасць. Духоўнае кастрышча засталося на нашай зямлі пасля д’ябальскай работы, што ўдарнымі тэмпамі выконвалі сталінскія хаўруснікі — шматлікія палітычныя злачынцы сумесна з карнымі органамі сацыялістычнай дзяржавы.
    Але тыя жахлівыя часы, тая крывавая старонка нашай гісторыі патрабуе асобнай размовы...
    Змест
    TH*
    5 СЛОВА ДА ЧЫТАЧА
    9 «РОГВОЛОЖй ВНУЦЙ»
    27 ПАЗАСЛАНЯНЫЯ КРЫЖАМ
    43 РУСЬ ЛІТОЎСКАЯ
    61 СІНЯЯ ВАДА I ПОЛЕ КУЛІКОВА
    77
    ПАГОРКІГРУНВАЛЬДА
    99 ГЛОСЫ ДА ЧАСОЎ ЖЫГІМОНТА СТАРОГА
    113 «ВЫБАР ЗРОБЛЕНЫ...»
    129
    ГОНАР
    149 СУПРАЦЬ ЦЕМРЫ НЕВУЦТВА
    165 «БРЭСЦКІ МОНСТР»
    181 «ЗАЕЗНАЯ КАРЧМА»
    199 НАЧАЛЬНІК ПАУСТАННЯ
    213 «...АЙЧЫНА ДУМ МАІХ»
    231 «НАСУСТРАЧ УЛАСНАЙ ПАГІБЕЛЬ
    247
    ЗА ГОДНАСЦЬ НАРОДА
    Тарасаў К.
    Т 19 Памяць пра легенды: Постаці беларус. мінуўшчыны/ Маст. А. У. Александровіч і інш.— Мн.: Полымя, 1990.— 263 с.: іл.
    ISBN 5-345-00306-8.
    Тарасов К. Память о легендах: Белорус. старнны голоса н лнца.
    3 багатай гісторыі Беларусі пісьменнік выбраў эпохі, падзеі, асобы мала даследаваныя, абкружаныя арэолам таямнічасці. Гэта далёкія часы язычніцтва, загадкавае XIII стагоддзе, калі князь Міндоўг аб’яднаў вакол Наваградка многія «чорнарускія» і літоўскія землі, паклаў пачатак будучаму Вялікаму княству Літоўскаму, Рускаму, Жамойцкаму і іншых зямель.
    У. К. Тарасава — сваё пісьменніцкае, эмацыянальна афарбаванае бачанне гісторыі. Ен умее пранікнуць ва ўнутраны свет людзей, аддаленых ад нас стагоддзямі, будзь гэта асветнік Сімяон Полацкі, ці падзвіжнік Сымон Будны, ці змагар супраць уніі Афанасій Філіповіч.
    Адрасуецца масаваму чытачу.
    0503020903-110
    Т 	 -8—90	ББК
    М 306(03)—90
    Научно-популярное нзданне ТАРАСОВ Константйн Мвановйч ПАМЯТЬ О ЛЕГЕНДАХ Белорусской старнны голоса н лнца Мянск, нздательство «Полымя» На белорусском языке
    Навукова-папулярнае выданне
    Т АРАСАЎ Канстанцін Іванавіч
    ПАМЯЦЬ ПРА ЛЕГЕНДЫ Постаці беларускай мінуўшчыны
    Загадчыца рэдакцыі Л. I. КРУГЛОВА Рэдактар В. I. ДРОЗД
    Мастацкі рэдактар I. А. ДЗЯМКОЎСКІ Тэхнічны рэдактар М. А. ШАБАЛІНСКАЯ Карэктары Г. В. АЛЕШКА, Я. А. ЛУКОШКА, Л. М. СЦЯПАНАВА
    ІБ № 680
    Здадзена ў набор 20.02.90. Падпісана да друку 07.09.90. Фармат 70ХІОО'/ів. Папера мелаваная. Гарнітура кудрашэўская энцыклапедычная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 21,28. Ум. фарб.-адб. 41,28. Ул.-выд. арк. 24,02. Тыраж 12 000 экз. Выд. № 6727. Зак. 415. Цана 2 р. 80 к. Выдавецтва «Полымя» Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па друку. 220600, Мінск, пр. Машэрава, 11.
    Набрана на Мінскім ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінаце МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23. Мінская фабрыка каляровага друку. 220115, Мінск, Каржанеўскага, 20.
    
    anacav