Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
У падаткавае саслоўе мусіла перайсці вялікая частка дробнай шлях ты, што не мела доказных сведчанняў пра шляхецтва. Тысячы людзей зведалі рэпрэсіі, напрыклад, жаўнеры былой арміі Вялікага княства, якую пасля падзелаў распусцілі. Пазбаўленыя службы жаўнеры і афіцэры, не маючы іншай маёмасці, апроч шаблі, апынуліся ў становішчы жабракоў і ўяўлялі сабой з пункту гледжання царскай адміністрацыі «небяспечны элемент». Таму ў 1795 годзе Кацярына дала генерал-губернатару новапрылучаных губерняў Туталміну наступны ўказ: «Зашедшнх в губерннн нз распуіценных бывшнх войск людей н другнх шатаюгцнхся, прожнваюіцнх праздно, всех отправнть в Екатерннославское наместннчество на вечное поселенне». Між тым распушчанае войска Вялікага княства складала 18 тысяч чалавек, і на вечнае пасяленне на чужыну пайшлі не сотні, a тысячы людзей. На Украіну былі пераведзены і некалькі нерасфарміраваных палкоў. У час касцюшкаўскага паўстання яны прабіваліся на Бела-
русь і Польшчу; узятыя ў палон рускімі войскамі жаўнеры і афіцэры гэтых палкоў лічыліся дэзерцірамі і караліся высылкай у аддаленыя губерні. Вядома ж, такія здзекі не заахвочвалі да вернасці рускаму цару.
Жыццё сялянства пагоршылася з далучэннем Расіі да кантынентальнай блакады Англіі: паменшыўся вываз хлеба, пянькі, сала, ільну, што збіла іх кошт амаль удвая. Непасільным гнётам сталіся для беларускіх і літоўскіх губерняў падаткі, якія тут у адрозненне ад Расіі збіраліся не ў асігнацыях, а ў металічнай манеце (залатой і сярэбранай). Але па існуючаму тады неафіцыйнаму курсу за 100 рублёў асігнацыямі давалі 22 рублі серабром. Урад проста выбіраў з гэтых зямель золата і серабро па кошту папяровых грошай; інакш ка жучы, на Беларусі і Літве падаткі аказаліся ў 4—5 разоў вышэй, чым у расійскіх губернях, што, з аднаго боку, падрывала мясцовую гаспадарку, а з другога — распаляла незадаволенне. Толькі ў 1811 годзе — праз 16 гадоў выкачкі каштоўных металаў — быў дадзены дазвол аплочваць падаткі асігнацыямі. Непрадбачлівая палітыка царызму ўскладняла сітуацыю і стварала глебу для супраціўлення, узбуджала нацыянальны недавер паміж беларусамі і рускімі.
Уводзіліся таксама рэкруцкія наборы, якіх раней Беларусь не ведала. Але і ў адносінах гэтай павіннасці беларусы апынуліся ў іншых абставінах, чым другія прылучаныя да імперыі народы. У расійскай рэгулярнай арміі вычляняліся па нацыянальнай адзнацы пяць палкоў: конны літоўскі (з беларусаў і літоўцаў); конны татарскі (з беларускіх і літоўскіх татараў); конны польскі (гэта значыць, зноў жа з беларусаў і літоўцаў, бо тэрыторыя этнічнай Полыпчы на той час яшчэ не ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі); грэчаскі батальён; адэскі грэчаскі батальён. Першыя два палкі былі ўтвораны з існаваўшай у Вялікім княстве з часоў Грунвальдскай бітвы літоўскататарскай харугвы. Кожны налічваў
тысячу вершнікаў: 500 чалавек шляхты і столькі ж шэранговых. Яшчэ да Барадзінскага бою стварыўся лейб-гвардыі гусарскі Літоўскі полк, які меў, як і ўсе іншыя гвардзейскія гусарскія палкі, уласную адметную форму — чырвоную з белымі шнурамі на даламане, белым падсумкам і іншымі элементамі белага колеру; прапары на піках былі чырвона-белыя, што захоўвала традыцыю старадаўняй харугвы-заснавальніцы. Гусары другіх гвардзейскіх палкоў насілі форму такога ж крою, але сінюю, зялёную, шэрую і інш.
Калмыкі, башкіры, паволжскія і крымскія татары выстаўлялі палкі для ірэгулярнага войска, гэта значыць, якое збіралася на час вайны. Да ірэгулярных адносіліся таксама і ўсе казацкія войскі — данское, кубанскае, арэнбургскае, уральскае, сібірскае і г. д. У 1807 годзе ад рэкруцкіх набораў пазбавілася Украіна — яна вылучала казацкія палкі; украінскія жаўнеры меліся таксама ў некаторых гусарскіх палках. Рэкруцкая павіннасць не накладалася на Латвію, Эстонію, Бесарабію. He прызываліся ў армію фіны, народы Поўначы. 3 1786 года пачалі лічыць паселеным войскам кабардзінцаў, іхні полк быў вызначаны ў 1000 чалавек. Сфарміраваліся палкі колькасцю ў 300—500 чалавек з інгушоў, асецінаў, лезгінаў, але зноў жа на правах паселенага войска, без адрыву ад радзімы. He праводзіліся наборы рэкрутаў у Грузіі, не прызываліся ў войска яўрэі, ад рэкруцкай павіннасці вызваляліся сем’і духавенства, ганаровых грамадзян, рабочых важных прадпрыемстваў, каланісты. 3 1776 года купцы атрымалі права даваць замест рэкрута грошы — 360 рублёў, пазней кошт вызвалення ўзнялі да 500 рублёў, з 1807 года — да 1000 рублёў.
Так што на той час рэгулярная армія Расіі камплектавалася галоўным чынам з рускіх і беларусаў, чаму садзейнічала роднаснасць моў і веравызнання.
Рэкрутчына ўспрымалася горшым з зямных бедстваў, провады ў сал
даты болей паходзілі на хаўтуры. Павіннасць, уведзеная Пятром I ў 1699 годзе, вызначала пажыццёвае знаходжанне ў войску; чалавек, якога аддавалі ў рэкруты, практычна назаўжды пазбаўляўся сям’і, сваякоў, роднай хаты і радзімы. Толькі ў 1793 годзе гэты тэрмін быў абмежаваны 25 гадамі; тады ў Расійскай арміі неслі службу беларускія жаўнеры па 20 рэкруцкіх наборах. Наступнае памяншэнне тэрміна службы — да 20 гадоў — адбылося ў 1834 годзе, а потым да 15 — у 1856 годзе.
У рэкруты бралі мужчын ва ўзросце 19—35 гадоў. Так што той, каму цудам удалося чвэрць стагоддзя за ставацца жывым у бясконцых кампаніях і паходах, пакідаў армію або 60-гадовым старым, або 45-гадовым чалавекам, які не меў ні кала ні двара.
На беларускіх землях першы набор рэкрутаў прайшоў у 1773 годзе. Ён даў арміі прыкладна 3000 салдат. Звычайны прызыў патрабаваў аднаго чалавека з 500 душ, але на час вайны бралі па 4 і па 5. Давальнік рэкрута забяспечваў яго мукой, крупамі, соллю на трохмесячны пражытак і яшчэ даваў тры рублі грошай — на тую пару сума немалая. За 1796—1799 гады ад усіх беларускіх губерняў армія атрымала 49 тысяч чалавек, а ўсяго за апошнюю чвэрць XVIII стагоддзя — 109 тысяч, не лічачы шляхты, якая папаўняла афіцэрскі корпус расійскай арміі. У гады панавання Аляксандра I звычайна бралі 4—5 рэкрутаў з 500 душ і толькі тройчы — па 1 чалавеку. Наборы 1802 і 1803 гадоў далі па 6 тысяч беларускіх рэкрутаў, 1806, 1807—33 тысячы, 1811 года — 14,7 тысячы.
Зімой 1812 года бралі па 8 рэкрутаў з 500 душ, таму за першае дзесяцігоддзе, да пачатку Айчыннай вайны, беларускія землі выставілі ў армію болей 130 тысяч салдат. (Падлікі зроблены аўтарам па наступных крыніцах і даследаваннях: Полное собранне законов Росснйской нмпернн; «Столетне военного мнннстер ства»; «Нсторня русской армнн н флота» і інш.)
Калі ўлічыць 25-гадовы тэрмін службы, дык на 1812 год у арміі находзіліся яшчэ салдаты прызыву 1782 года; у сукупнасці ўсіх набораў гэта складала звыш 220 тысяч чалавек. Праўда, шмат хто з іх, трэба думаць, загінуў у паходах Суворава, пад Аустэрліцам, у Прусіі, на рускатурэцкай вайне, у іншых бітвах. Акрэсліць лік тых страт, відаць, немагчыма, ва ўсякім выпадку, вельмі цяжка, паколькі няпроста прасачыць, куды ішлі рэкруты з Беларусі па ўказу Кацярыны II ад кастрычніка 1794 года. Рэкрутамі з Мінскай, Полацкай, Магілёўскай губерняў камплектаваліся новаствораныя карпусы Беларускі, Кацярынаслаўскі, Эстляндскі, Ліфляндскі, Фінляндскі (тады колькасны склад корпуса вагаўся ад 10 да 50 тысяч чалавек). Калі ўзяць мінімальную лічбу, дык у пяць карпусоў пайшло па меншай меры тысяч 40 рэкрутаў. 3 1775 года існаваў Беларускі полк, сфарміраваны выключна з беларусаў; ураджэнцамі беларускіх губерняў камплектаваліся ўланскія палкі, з мясцовых рэкрутаў ствараліся гарнізоны ў гарадах.
Падсумоўваючы ўсе гэтыя даныя, можна заключыць, што беларускі народ, які складаў у 1811 годзе дзесятую частку 40-мільённага жыхарства імперыі, пастаўляў у рэгулярныя войскі да 15 працэнтаў рэкрутаў.
Напачатку XIX стагоддзя склалася новая сістэма фарміравання ар мейскіх падраздзяленняў: рэкруты адразу ішлі ў спецыяльныя дэпо, а адтуль пасля пачатковага навучання размяркоўваліся па дывізіях. У прыватнасці, гродзенцаў накіроўвалі ў Каргапольскае, Аланецкае, Ахтырскае, Глухаўскае, Бранскае дэпо, менчукоў — у Рагнедзінскае, Бранскае, Старарускае, магілёўцаў — у Бранскае, віцебцаў — у Ноўгарад-Северскае, Альвіапольскае, Вязьменскае, Старадубаўскае, Каргапольскае і г. д. 3 гэтых дэпо беларускімі салдатамі камплектаваліся пяхотныя дывізіі: 3, 4, 5, 6, 7, 11, 12, 14, 15, 16, 17, 18, 21, 23, 27-ая. Трэба адзначыць, што ўсяго пяхотных дывізій налічвалася 25 (па нумарацыі —
з 3-яй па 27-ую; 1-ая і 2-ая — грэнадзёрскія).
Такі падрабязны пералік дывізій адлюстроўвае шырыню і асаблівасць адносін, якія склаліся паміж рускімі і беларускімі салдатамі ў шэрагах арміі; яны не былі адмежаваны адзін ад аднаго, як іншыя нацыянальныя падраздзяленні. Беларусы і рускія ў адной дывізіі, а часцей у адным палку неслі аднолькавы цяжар паходаў, казарменнага ці лагернага жыцця, войнаў. Разам з віцебцамі служылі масквічы і ўладзімірцы, з гродзенцамі — калужане, з менчукамі — тулякі, і гэтая сумесная дваццаціпяцігадовая еднасць выпрацоўвала і агульныя імкненні, мары, змякчала векавыя нацыянальныя прымхі, садзейнічала згуртаванню, разуменню роўнасці горкай долі, якую вызначыў сялянам, салдатам царызм.
Да пачатку Айчыннай вайны 14 з 16 пералічаных дывізій знаходзіліся ў складзе армій Барклая-дэ-Толі і Баграціёна. Назапасіўшы на заходніх граніцах 450 тысячную армію (пазней да яе далучыліся яшчэ 150 тысяч жаўнераў) і стварыўшы трайную перавагу сіл супраць Барклая дэ-Толі і Баграціёна, якія мелі 165 тысяч салдат, Напалеон разлічваў знішчыць расійскія арміі паасобку ў межах Беларусі і Літвы і прадыктаваць імператару Аляксандру свае ўмовы міру. Стаўка на перамогу ў аднойдвух стратэгічных бітвах грунтавалася на вопыце Аустэрліца, калі рускія і аўстрыйцы страцілі 15 тысяч забіты мі, a 20 тысяч трапіла ў палон, на ўдачу бітвы пад Фрыдландам, дзе рускіх палегла 25 тысяч, пасля чаго быў падпісаны Тыльзіцкі мір, якім Напалеон уцягнуў пераможанага Аляксандра ў кантынентальную бла каду Англіі. Французскі імператар паведаміў паплечнікам такі свой план: «Я распачну кампанію пераходам цераз Нёман. Скончу яе ў Смаленску і Менску. Там спынюся. Я ўмацую гэтыя два гарады і займуся ў Вільні, дзе будзе мая галоўная кватэра на працягу бліжэйшай зімы, упарадкаваннем Літвы, якая прагне скінуць з сябе рускі гнёт... Я не пе-