Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
Дасягнуўшы 4-мільённай колькасці жыхарства, Беларусь у выніку напалеонаўскай авантуры зноў страціла кожнага чацвёртага. Даваенны ўзровень насельніцтва быў перабольшаны толькі ў 1860 годзе. За цяжкія гады першай сусветнай і грамадзянскай войнаў загінула 1 мільён 200 тысяч чалавек. Кожны пяты. I кожнага чацвёртага не стала пад час Вялікай Айчыннай вайны. У гэтых жахлівых лічбах ахвяр, у гэтай аднолькавасці згубных напалеонаўскага і гітлераўскага нашэсцяў ёсць злавесная сімволіка. Гісторыкі, якія даследавалі тую паралель, паказалі, што Гітлер пайшоў пратораным шляхам. Нездарма ён прыстасаваў пачатак вайны на 22 чэрвеня (Напалеон — 24-га). Не-
выпадкова ездзіў у Парыж пакланіцца астанкам Банапарта, невыпадкова планы гітлераўскага камандавання, як і план французскага імператара, былі разлічаны на бліцкрыг, а галоўны ўдар накіроўваўся на сталіцу дзяржавы.
Калі карыстацца тым зместам ста радаўніх сімвалаў, якія ўжывае народ, дык антыхрыст — гэта канкрэтны чалавеканенавіснік, чалавеказабойца, душагуб, згубіцель роду чалавечага, дзяцей, старых, жанчын, наогул жыцця. Пры такім разуменні гэтага сімвала Напалеон — сапраўды антьр хрыст, антыхрысціянін, антыселянін, бо сялян ён болей за ўсіх і загубіў.
XIX стагоддзе абыходзілася з уладарнымі злачынцамі далікатна. Напалеону далі востраў Эльба, захавалі тытул, пры ім пакінулі атрад гвардыі, на яго ўтрыманне выдаткоўваліся вя лікія грошы. Аднак імператару без вайны было нудна, яму няймелася. Францыя яшчэ зведала Сто дзён, новыя бітвы, але ўжо для Банапарта апошнія. Напалеон скончыў свой век на востраве св. Алены, ізаляваны ад свету, якому прынёс шмат гора. Там, у самоце, азіраючыся на сваё жыццё, ён прыгадваў і Барадзіно, і пераправу праз Бярэзіну каля Барысава, і ўцёкі са Смаргоні. Сумленне не мучыла яго; палі, заваленыя тысячамі знявечаных цел, спаленыя гарады, абрабаваныя вёскі, сіроты і калекі яму не сніліся. Галоўнай памылкі свайго жыцця ён не зразумеў — стаўшы імператарам, працуючы на стварэнне імперыі, ён нёс вайну, смерць, пакуты. 3 гэтай жудаснай місіяй Напалеон прайшоў наперад і назад і па землях Беларусі. Толькі самаахвярнасць сотняў тысяч простых людзей скрышыла створаны ім механізм зла, прынесла, кажучы словамі Пушкіна, мір зямлі.
За годнасць народа
беларускай гісторыі XX стагоддзя выключнае значэнне мелі дзве падзеі — адмена прыгоннага права і паўстанне 1863 года. Яны знітаваны паміж сабой: падман сялянства прыгоннікамі адбіўся выбухам народнага супраціўлення і паўстаннем найбольш свядомай часткі грамадства на Беларусі і Літве, а боязь пашырэння ўзброенай барацьбы прымусіла царскі ўрад пайсці на пэўныя ўступкі і крыху палепшыць становішча «вызваленых» сялян.
Адной з падстаў скасавання прыгону з’явілася няўдача ў Крымскай вайне. Калі Мікалай I у 1853 годзе пачынаў ваенныя дзеянні супраць Турцыі, ён самаўпэўнена меркаваў, што праз месяц будзе ў Канстанцінопалі і стане вызваліцелем праваслаўных святынь. Вайна ж зацягнулася, Расія пацярпела паражэнне, a цар, як даводзіць версія, быў гэтым моцна ўражаны і скончыў жыццё самагубствам. Яшчэ сем гадоў назад, калі Еўропу ўзварушылі нацыянальныя паўстанні і рэвалюцыя 1848 года, Мікалай, які захоўваў манархічныя парадкі, не здолеў выканаць сваю жандарскую місію. Калі ён атрымаў паведамленне, што ў Францыі пераможана ліпеньская манархія, то адра зу ж на балі, які ў той вечар быў пры двары, перакрыкваючы голасам ар кестр, звярнуўся да натоўпу гвардзейскіх афіцэраў: «Сядлайце коней, панове! У Францыі абвешчана рэспубліка». Францыя і Англія ўзялі верх над імператарам пры Альме, Інкермане, асадзе Севастопаля, усе заганы
мікалаеўскай паліцэйшчыны і феадальнай адсталасці сталі відавочнымі. Імперыя чакала рэформаў, асабліва сялянскай. Нарэшце 19 лютага 1861 года былі выдадзены знакамітыя сваім грабежніцкім зместам «Палажэнні». Падманутае сялянства адказала хваляваннямі. На Беларусі ў сакавіку — чэрвені засведчаны 373 сялянскія бунты, якія ахапілі звыш 300 тысяч вясковага насельніцтва. Пры загашэнні 108 з іх ужывалася зброя, дзве з паловай тысячы чалавек пакаралі розгамі, у шэрагу маёнткаў раскватаравалі салдат.
Рэвалюцыйны, дэмакратычны рух ахапіў шырокія колы інтэлігенцыі, разначынцаў, аднадворцаў, беззямельнай і дробнай шляхты. Патрэбы часу выявілі выдатных палітычных і ваенных дзеячаў — Кастуся Каліноўскага, Валерыя Урублеўскага, Зыгмунта Серакоўскага, Людвіка Звяж доўскага, Рамуальда Траўгута і іншых. Да стварэння новай, дэмакратычнай ідэалогіі прычынілася і беларуская літаратура ў асобах найболып адораных і нацыянальна свядомых сваіх прадстаўнікоў. Тут шэраг імёнаў па праву адкрывае Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, які стаў першым беларускім пісьменнікам ў новабеларускай літаратуры, яе пачынальнікам. У гэтых адносінах ён зрабіў сапраўды вялікую справу, культурны подзвіг, бо даў напрамак нацыянальнаму мысленню, сцвердзіў высокую годнасць роднай мовы. Два папярэднія стагоддзі беларускі літаратурны скарб не папаўняўся, мова не разві-
валася, асобныя спробы — Паўлюка Багрыма, Вікенція Равінскага, Аляксандра Рыпінскага, Францішка Са віча — выправіць становішча не маглі. Сярод прыстойнай публікі беларуская мова карысталася рэпутацыяй «вясковай гаворкі», няздатнай для прыгожага пісьменства і выказвання «высокіх пачуццяў». Царскае чыноўніцтва, якое рупліва праводзіла палітыку русіфікацыі, тым больш не мела патрэбы і жадання клапаціцца аб беларускай культуры. Дваранскія гісторыкі старанна даказвалі адвечную прыналежнасць беларусаў да «рускага племені», а мову лічылі несамастойнай, скажонай «польскім уплывам». Беларускаму пісьменніку, калі ён хацеў выдавацца і набыць чытацкую аўдыторыю, заставалася пісаць ці па-польску, ці па-руску.
3 часоў Кацярыны адносіны да беларускай мовы не палепшыліся ні на ёту.
Але вось з’яўляецца таленавіты чалавек — не з нізоў, не з вёскі, a «свой», з шляхты, які свядома і мэтанакіравана карыстаецца «мужыцкай мовай». Вядома, у поглядах ДунінаМарцінкевіча на беларускую культуру відавочна непаслядоўнасць, у творчасці дзейнічаюць дзве моўныя стыхіі, але ён выступіў супраць афіцыйных пагардлівых адносін да беларусаў як народа, скінуў гнёт шляхецкай традыцыі, адказаў на надзённую народную патрэбу ва ўласнай літаратуры, садзейнічаў абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці.
Па сваіх палітычных поглядах Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч быў шляхецкім рэвалюцыянерам ліберальнага крыла, і калі пачала нарастаць рэвалюцыйная сітуацыя, ён зрабіў усё пасільнае, каб яна развівалася. Агент III аддзялення, пасланы вясной 1861 года на Беларусь і Літву для высвят лення аўтараў і распаўсюджвальнікаў супрацьурадавых пракламацый, дакладваў свайму кіраўніцтву, што вершаваную адозву «Заклік сына Айчыны да братоў-літвінаў» напісаў «памешчык» Дунін-Марцінкевіч. «Недавно этот самый Марцннкевнч,— працягваў агент,— напнсал прсшзве-
денне на народном языке под заголовком «Гутарка старого деда», где показывает судьбы Лнтвы в стпхах от 1792 года до нынешнего временн, выказывая все прнтеснення, какне только моглн быть на крестьян, н прнпнсывая все этн прнтеснення правлтельству. Этл стлхл уже довольно распространены л так убедптельно действуют на крестьян, что где только онл появлллсь, то крестьяне пересталл быть прнвязаннымн к государю, которого раньше благославлялл, н началл лскать заступнлчества помеіцнков».
Адразу трэба адзначыць, што агент памыляўся. Дунін-Марцінкевіч не пісаў «Гутаркі», аўтарам яе быў Вінцэсь Каратынскі, але доўгі час гэта заставалася невядомым. Пэўнае кола людзей, бясспрэчна,здагадвалася, хто склаў пракламацыю. Каратынскі быў сакратаром вядомага паэта Уладзіслава Сыракомлі і трэба думаць, не ўтаіў свой верш ад шанаванага майстра, а той сябраваў з Дуніным-Марцінкевічам. Так што і апошні ведаў і аўтара і твор, урывак з якога варта працытаваць, каб уявіць, чаму злаваліся на «Гутарку» чыноўніцтва і жандары.
Эй, скажыце, добры людзі,
Што ужо на свеце будзе, Ці то так судзіў бог з намі Гінуць век пад маскалямі? Як пачалі ваяваці, Магазыны сталі браці:
У абоз вязці ўсё збожжа, А народ — хоць гінь, нябожа.
I, забраўшы ўсё із хаты, Сталі браці у салдаты, Кідай жонку, дзеткі ў дому, Едзь ў калодцы да прыёму. Там лоб голяць і муштруюць, Б’юць, і ломяць, і катуюць, Глодзяць, глумяць, як скаціну На зарэз, без дай прычыны.
Усе чыноўнікі збыткуюць, Абдзіраюць і катуюць, Глумяць, крыўдзяць, разбіваюць, Жаліцца не пазваляюць.
Дзе жандар званкамі звягне, To усіх ў вастрогі цягне...
Абвінавачванне ў аўтарстве гэтых крамольных вершаў і сталася адной з прычын арышту Дуніна-Марцінкевіча ў кастрычніку 1864 года. Паўстанне на Беларусі і Літве было ўжо задушана, і царскае самаўладдзе праводзіла чыстку мяцежных губерняў, разлічвалася са сваімі палітычнымі супярэчнікамі. Пісьменніка меліся схапіць раней, актыўны вышук яго ўладамі вёўся ўжо з лютага 1863 года, але ў сваім маёнтку Люцынка пад Валожынам ён не жыў, і знайшлі яго ў мястэчку Свір. Адсюль ДунінаМарцінкевіча адправілі з вартай у губернскі Менск і пасадзілі ў турэмны замак.
У гэты час усе астрогі былі перапоўнены людзьмі; для ўтрымання інсургентаў выкарыстоўвалі і розныя іншыя памяшканні, у першую чаргу нядаўнія каталіцкія кляштары. У Менску, напрыклад, такім мэтам служыў бернардынскі кляштар (будынак яго ўцалеў, стаіць побач з плошчай Свабоды; захавалася і турма, так званы Пішчалаўскі замак), дзе як лічыцца, знаходзілася пад следствам і перад ссылкай у «аддаленыя губерні імперыі» дачка Дуніна-Марцінкевіча Каміла, удзельніца паўстанцкага руху. Але ніякіх дакладных сведчанняў, дзе і каго трымала пад вартай жандарская служба, не засталося; частку жандарскіх і паліцэйскіх архіваў спалілі самі паліцэйскія чыны адразу пасля Лютаўскай рэвалюцыі, нешта страцілася ў гады гітлераўскай акупацыі, і архіўных звестак аб вязнях менскай турмы 1863— 1864 гадоў маецца няшмат. Але наўрад ці Камілу, якую абвінавачвалі як галоўную завадатарку рэвалюцыйных хваляванняў у Менску, трымалі ў памяшканні кляштара. Хутчэй за ўсё яна сядзела за болей надзейнымі кратамі турмы, адкуль у верасні 1863 года яе саслалі па этапу ў Салікамск і куды годам пазней адправілі яе бацьку.
Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу ішоў тады пяцьдзесят восьмы год. Век немалы, каб лёгка зносіць цяжар турэмнага побыту, бясконцыя допыты, сядзенне ў закратаванай каморы,