Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
райду Дзвіны. Імкнуцца ісці далей на працягу гэтага года — значыць ісці насустрач уласнай пагібелі».
Аднак пайшоў. Захапіла. Захапілі адыходзячыя 1-ая і 2-ая арміі, якія здаваліся лёгкай здабычай, захапіла прага баявых дзеянняў, імгненнай вайны. У гэты час Напалеон хацеў не столькі карыснага міру, колькі бліскучай бітвы. На мірныя прапано вы цара ён адказаў адмовай, хоць мог без страт, без праліцця крыві, проста па абставінах сваёй рэальнай сілы, што палохала Аляксандра, вытрабаваць значныя ўступкі. Аднак не выгоды міру трымаў імператар на розуме, ён прагнуў бою, тых вострых пачуццяў, якія дае вайна, гульня палкамі, дывізіямі, сотнямі тысяч жыццяў. Мір без значнай перамогі, без новага сцвярджэння свайго ва еннага генія здаваўся яму нявартым павагі, нецікавым, «выпадковым». Але ж стратэгічнай бітвы не атрымоўвалася: і 120-тысячная армія Барклая-дэ-Толі і 50-тысячная армія Баграціёна адыходзілі са складаным манёўрам, цяжкімі ар’ергарднымі баямі. Сутычкі рознай напружанасці і бітвы адбыліся ў многіх беларускіх гарадах, мястэчках, вёсках: Вішняве, Валожыне, Івянцы, Бакштах, Ваўкавыску, Карэлічах, Ракаве, Бабруйску, Нясвіжы, Міры, Барысаве, Кобрыне, Свіслачы, Ігумене, Раманаве, Бешанковічах, Рудні, Парэччы, Старым Быхаве. Найбольшую вядомасць у сувязі з вайной, асабліва з першымі яе двума месяцамі набылі бадай што Мір, каля якога казакі Платава разбілі дзевяць уланскіх палкоў генерала Ражнецкага, ды Кобрын, дзе армія Тармасава прымусіла 4-тысячны саксонскі корпус маршала Рэнье скласці зброю. На падтрымку Рэнье прыйшоў 34-тысячны корпус аўстрыйцаў генерала Шванцэнберга. Тармасаў мусіў пакінуць Пружаны, а пасля жорсткай бітвы пад Гарадзечнам адвесці армію на Валынь.
Праз месяц наступальных баёў Напалеон пачаў раздражняцца: 20дзённы запас харчоў скончыўся, спадзея на захоп армейскіх харчовых магазінаў (складоў), якія знаходзі-
ліся на Беларусі і Літве, не споўнілася — шмат іх спалілі адыходзячыя часці. «Вялікая армія» села на галодны паёк. Адразу пакінулі шыхт і заняліся марадзёрствам амаль 50 тысяч жаўнераў, што больш, чым было ў арміі Баграціёна. Першымі паспяшаліся рабаваць двары, маёнткі і кожнага сустрэчнага 6 тысяч баварцаў. Ад недахопу фуражу пачалася здыхата коней — рух паўмільённай арміі «спатыкнуўся», яна патрабавала адпачынку. Між тым войскі Барклая-дэ-Толі і Баграціёна адыходзілі ў баявых парадках, парушаючы сваім адступленнем разлікі Напалеона.
1-ая армія пакінула Дрыскі лагер — гэтае бяздарна задуманае ўмацаванне, па сутнасці, пастку, у якой яе маглі накрыць як мыш. Гонячыся за ёй, Напалеон наблізіўся да Віцебска, дзе меркаваў уцягнуць Бар клая-дэ-Толі ў згубную вялікую бітву. Але той сіламі 11-ай, 23-яй і Зяй дывізій спыніў 25-тысячны французскі авангард каля вёсак Астроўна і Камары. Тут адбыліся трохдзённыя знішчальныя баі. У памянёных дывізіях служылі ў асноўным палачане, віцебцы, ураджэнцы Віленшчыны. Яны змагаліся за родныя мясціны і выстаялі. Ад Астроўна да ракі Лучосы, што ўпадае ў Дзвіну каля прадмесцяў горада, на дзесяці вярстах 3-яя, 11-ая і 23-яя дывізіі страцілі 3764 чалавекі — па 376 сал дат на вярсту; французаў загінула па 370. Тут на кожным метры дарогі ляжаў забіты ці паранены жаўнер, затое Іая армія была выратавана і, аддаленая ад Напалеона некалькімі пераходамі, пачала адступаць да Смаленска.
У тыя ж дні Баграціён, каб пераправіцца цераз Днепр, прызначыў у ар’ергард супраць карпусоў маршала Даву корпус генерала Раеўскага, які складаўся з 26-ай і 12-ай дывізій, укамплектаваных гродзенцамі. Бітва пачалася 11 ліпеня каля вёскі Салтанаўка, дзе французы пабудавалі моцную пазіцыю, каб перакрыць шлях на Магілёў. Потым бой перамясціўся пад Дашкоўку і Навасёлкі.
Няроўнасць сіл была важкай — дзве дывізіі супраць пяці. Перамог корпус Раеўскага (ён страціў 2,5 тысячы салдат, французы — 3,5 тысячы), што дазволіла Баграціёну перавесці армію на левы бераг Дняпра пад Новым Быхавам. Ен адразу напісаў у штаб 1-ай арміі: «Ледзь выблытаўся з пекла. Дурні мяне выпусцілі».
Барклай-дэ-Толі і Баграціён вялі арміі да Смаленска. Напалеон заняў пакінуты Віцебск і размясціўся ў лепшым будынку горада — губерна тарскім палацы, пабудаваным на высокім абрывістым беразе Заходняй Дзвіны, недалёка ад таго месца, дзе ў Дзвіну ўпадае Віцьба. Будынак захаваўся па наш час, і няцяжка ўявіць імператарскіх гвардзейцаў на варце, тлум генералаў і афіцэраў, французскую гаворку і Напалеона каля расчыненага акна (ў той год спякотнае стаяла лета). Адсюль адкрываўся від на зарэчча, тады малазабудаванае, з гандлёвай прыстанню, купецкімі складамі; далей ляжалі лугі і лясы — багатыя, прыгожыя, ціхія. Уся Беларусь і Літва былі заваяваны — вялізны абшар, болей за пяць з паловай мільёнаў жыхароў. Імператар панаваў над імі, над іх землямі, над гэтай шырокай ракой, дзе зараз яго жаўнеры мылі коней. Настрой у Напалеона быў выдатны, ён шмат працаваў: пісаў па сто лістоў удзень, кіраваў з дапамогай кур’ераў парыжскім жыццём, вырашаў дзесяткі адміністрацыйных, гаспадарчых, вайсковых спраў, разважаў, як і пра што весці размову з Аляксандрам, калі той зноў звернецца з просьбай аб міры.
Але цар маўчаў, наперадзе рэальна існавалі дзве расійскія арміі; Тармасаў пачаў наступ на поўдні Беларусі і ўжо выйграў Кобрынскі бой; узмацняліся расійскія войскі ў Латвіі, на Пецярбургскіх шляхах — і сталі відавочнымі ўсе заганы Вялікай Арміі, якая на 297 французскіх батальёнаў пяхоты мела 307 аналагічных фарміраванняў з розных краін Еўропы; а на 38 тысяч французскай конніцы — 42 тысячы кавалерыстаў з падпарадкаваных дзяржаў. Да
бясстрымнага марадзёрства прыбавілася масавае дэзерцірства. Беглі з напалеонаўскай арміі не толькі іспанцы, што лічылі для сябе ганьбой змагацца за імператара, які заліў іх радзіму крывёй. Уцякалі немцы, швейцарцы, партугальцы, галандцы, італьянцы і не меней за іншых французы. Так, ужо ў жніўні пакінула Напалеона толькі на Пскоўшчыне больш як 5 тысяч жаўнераў. Каля 60 тысяч дэзерціраў адседжваліся ў лясах. Апошніх было болей, чым забітых і параненых; яны неслі двайное зло — аслаблялі войска і падры валі'тыл рабункамі насельніцтва.
Такі стан — ні міру, ні вайны — не мог, зразумела, задаволіць Напалеона, і ў Віцебску, у губернатарскім палацы, разважнасць і цвярозасць здрадзілі яму — ён вырашыў наступаць на Смаленск і Маскву. «Захапіўшы Маскву, я нанясу Расіі ўдар у сэрца»,— казаў імператар з уласцівай яму любоўю да зразумелых сал датам вобразаў.
Ар’ергардныя баі пад Смаленскам вяла ўкамплектаваная маладымі рэкрутамі з Віцебшчыны 27 ая дывізія, што, упарта супраціўляючыся, страціла пяць шостых асабістага складу. Смаленск абаранялі 12-ая і 26-ая дывізіі, потым іх змянілі 7-ая і 24-ая, у якіх мелася шмат ураджэнцаў Менскай, Гродзенскай і Віцебскай губерняў. За свой горад змагалася і 12 тысячнае апалчэнне, галоўным чынам, сялянскае, і ў баі яно мала саступала прафесійным салдатам. Узяцце Смаленска каштавала Напалеону 20 тысяч забітых і параненых. Раз’юшаны імператар аддаў горад на рабаванне; каля 2 тысяч жыхароў схаваліся ў саборы, дзе прабылі два тыдні, пакуль пераможцы не абабралі да ніткі ўсе ўцалелыя дамы. Стары Смаленск ушчэнт вынішчыў агонь. Тут перад штурмам французамі крэпасці сабралі цяжкапараненых рускіх і беларускіх жаўнераў, усе яны згарэлі...
На Барадзінскае поле Напалеон здолеў прывесці 135 тысяч салдат з таго паўмільёна войска, што весела перапраўлялася цераз Нёман у ку-
пальскую ноч 24 чэрвеня. Амаль 80 тысяч было забіта і паранена; 60 тысяч знаходзілася ва ўцёках; болей за 10 тысяч хварэлі; частка абараняла правы фланг ад арміі Тармасава; 20-тысячны корпус генерала Дамброўскага асаджваў Бабруйскую крэпасць; 60 тысяч стаялі на Полаччыне супраць корпуса Вітгенштэйна; іншыя ахоўвалі дарогі і неслі тылавую гарнізонную службу. Увогуле імператар пакінуў на Беларусі 100 тысяч жаўнераў.
Што ж адбывалася ў гэты час на беларускіх землях? У адрозненне ад захопленых рускіх паветаў і Латвіі, дзе дзейнічала акупацыйная адміністрацыя, Беларусь і Літва лічыліся Напалеонам «вызваленымі з-пад рускага гнёту». У Вільні на трэці дзень пасля прыходу ў горад французаў са згоды імператара ўтварылася Камісія часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага, якая прысягнула яму на вернасць, гэта значыць, пэўная частка беларускіх і літоўскіх магнатаў, хоць і фармальна, але выставілі Беларусь і Літву ў якасці саюзнікаў Францыі. Ад апошніх Напалеон дамагаўся важнай рэальнай дапамогі: харчоў, фуражу, грошай у звонкай манеце і вайсковых фарміраванняў. Напрыклад, ад Прусіі патрабавалася для паходу на Расію 20 тысяч войска, 20 мільёнаў кілаграмаў пшаніцы, 40 мільёнаў кілаграмаў жыта, 40 тысяч быкоў. Аўстрыя пасылала 30 тысяч жаўнераў, Швейцарыя — 16 тысяч, Галандыя — 52 тысячы, палякі — 36 тысяч кавалерыі і пяхоты.
Беларусь і Літва за абяцанне імператара адрадзіць Вялікае княства мусіла забяспечыць вялізныя пастаўкі харчавання і 100-тысячную армію. Гэтая небывалая колькасць беларуска-літоўскага войска была названа невыпадкова.
У 1811 годзе Міхал Клеафас Агінскі — той самы, што быў адным з кіраўнікоў паўстання 1794 года, напісаў «Марш паўстанцаў» і паланез «Развітанне з Радзімай», жыў у эміграцыі, а ў 1801 годзе вярнуўся, і меў прыхільнасць да сябе імператара
Аляксандра — прапанаваў праект канстытуцыі, якая з васьмі губерняў — Віленскай, Гродзенскай, Менскай, Віцебскай, Магілёўскай, Валынскай, Падольскай і Кіеўскай — уваскрашала Вялікае княства Літоўскае з пэўнай аўтаноміяй ад Расіі. Вялікай княгіняй, намесніцай цара, меркавалася зрабіць Кацярыну Паўлаўну, сястру Аляксандра. Праект прадугледжваў асабістае вызваленне сялян і стварэнне 100-тысячнай арміі, што ўваходзіла б у склад расійскай, але мела б асобную форму. Праект, аднак, не прынялі пецярбургскія і маскоўскія вышэйшыя колы — яны не жадалі рызыкоўных прэцэдэнтаў са скасаваннем прыгону.
Напалеон, якому старанна збіраліся розныя звесткі аб Расіі, ведаў пра той праект і таму назваў лічбу, ужытую Агінскім,— 100 тысяч. Але для фарміравання і такой, і меншай арміі не было адпаведных умоў: па-першае, не хапала людзей, паколькі папярэднія рэкруцкія наборы выбралі найбольш здаровую частку мужчын прызыўнога ўзросту; па-другое, бракавала неабходнага ўзбраення і абмундзіравання, а таксама дастатковай колькасці афіцэраў, здольных камандаваць ротамі, эскадронамі, палкамі; па-трэцяе, і гэта самае галоўнае, просты народ не хацеў ваяваць за інтарэсы чужынца і захопніка. Узважыўшы сітуацыю, Камісія часовага ўраду паведаміла Напалеону, што практычна ў бліжэйшы час зможа выставіць для дзеючай арміі толькі 5 палкоў пяхоты і 4 уланскія. Для пяхоты ўзялі 10 тысяч рэкрутаў: з Менскай і Віленскай губерняў — па 3 тысячы, з Гродзенскай — 2,5, з Беластоцкай — 1,5 ты сячы. У кавалерыю бралі аднаго вершніка з кожных 75 двароў, а на яго ўтрыманне вызначалі грашовы збор у 73 рублі з кожных 50 двароў. Тэрмін службы акрэсліваўся ў шэсць гадоў. Пяхотныя палкі атрымалі нумарацыю з 18-га па 22-гі, уланскія — з 17-га па 20-ы. 3 шляхецкай і студэнцкай моладзі сфарміраваўся лёгкаконны полк пад камандаваннем ураджэнца Слоніма генерала Каноп-