• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    Эй, згіне вораг, як бог нам паможа За нашу крыўду, за горкі наш жаль. Запяём песню: «Хваліць цябе божа!» Лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль. Зямля ты наша, зямля ты святая, Радзі нам збожжа ды судзі пажаць,— He прыйдзе вораг з маскоўскага краю На магазын наша зерне браць!
    I чаму вы, пан Марцінкевіч, не сябруеце хоць бы з адным чалавекам прыстойным, лаяльным у адносінах да ўрада, а ўсё з асобамі няпэўнымі, падазронымі, адкрытымі ці затоенымі праціўнікамі існуючага ладу? I дзе загадаеце знайсці такую лупу, з дапамогай якой магчыма адшукаць у вашых вершах і драматычных творах вернападданіцкія радкі? Ці вы, пан Марцінкевіч, лічыце такімі вершамі свайго «Халімона на каранацыі», насычанага, як соты мёдам, кпінамі над яго імператарскай вялікасцю? Герой ваш, што з вашай волі надумаўся па-
    ехаць у Маскву, каб пабачыць на ўласныя мужыцкія вочы каранацыю манарха нашага, бессаромна куражыцца над святочнымі ўрачыстасцямі ў сэрцы расійскім — у Крамлі:
    Як добры царочак
    у святліцу схаваўся, Народ крыху сціхнуў,
    так Базыль спытаўся: «Што, брат Халімонка?
    дзела б пакрапіцца!
    Даўно ужо пара гарэлкі напіцца,— Пойдам на старонку запас
    наш праведаць, За здароўе цара хоць позна
    паснедаць.
    Так Базыль мне кажа,— я іду ахвотна, На яду не трэба нукаць Забалотна.
    Селі пры касцёле;
    з-за пазухі крануў
    3 гарэліцай пляху, на Базыля глянуў Дый пацяг я дзельна —
    гарэлка ж старэнька! Аж жывату стала, братачкі,
    цяпленька.
    У вочы так і б’е вернападданіцтва з гэтага малюнка, пан Марцінкевіч. Мужыкі ж вашыя каля сцен Успенскага сабора цягнуць з горла гарэлку, нібы пад плотам у роднай вёсцы. А далей — болей:
    У касцёл Успення нас не дапусцілі; Баяліся, відна, штоб не задавілі;
    Мы там на папарці сашлі ў старону, He бачылі, як цар надзяваў карону.
    Пасля для народа сталы там стаўлялі; Мы для той прычыны і ўюноў не бралі. Гарэлкі здаволі —
    пій, хоць апражыся! Еш колькі ўгодна, хоць расперажыся.
    Гэта ж чорт ведае што: каранацыя гасудара абмалявана, як мужыцкае вяселле — без неабходнага піітэта, ды і наогул дурасліва, з непрыстойным проста-такі блюзнерствам: замест на вявання глыбокай пашаны вы, пан Марцінкевіч, свядома імкнуліся абудзіць скепсіс і смех у народзе. Ну, і нарэшце, чаму шкадлівая, складзеная лацінкай «Гутарка старога дзеда», такая блізкая вашай паэтычнай мане ры і вашаму паэтычнаму слоўніку,
    быццам створана той самай рукой, якая напісала аб пачуццях Халімона на святочных урачыстасцях у Крамлі і аб жаданні з’яднаць усіх славян пад скіпетрам расійскага імператара? А калі і не вамі напісана, дык некаму падалі вы ўзор. Верагодна, самі і параілі, дапамаглі.
    Магчыма, што падобныя пытанні следчы і задаваў, і пісьменніку прыходзілася трымаць маску дабрадушнага, няшчаснага прасцяка, балансаваць на вастрыі праўдападобнай маны, каб не страціць гонар, наколькі магчыма абараніць сябе і не даць следству жаданых яму зачэпак да другіх людзей.
    Непасрэднага ўдзелу ў паўстанні Дунін-Марцінкевіч не прымаў. У атрадах інсургентаў пераважала моладзь, большасць кіраўнікоў таксама былі людзі маладыя. Кастусь Каліноўскі меў 25 гадоў, Валеры Урублеўскі — 27, Людвік Звяждоўскі — 33, Генрык Дмахоўскі, вядомы скульптар, камісар Дзісенскага павета, камандзір паўстанцкага атрада, лічыўся «старым», бо адлічваў 53 гады; ён за гінуў у баі каля вёскі Парэчча.
    Справа, зразумела, не толькі ва ўзросце. Моладзь заўжды вызначаецца большым радыкалізмам. Самым левым рэвалюцыйным радыкалам лічыўся Каліноўскі. Паўстанне і ў Польшчы, і на Беларусі, і на Літве не перамагло, паколькі яго праграма не вырашала сялянскага пытання. Памяркоўныя «чырвоныя» абмежаваліся абяцаннем кожнаму беззямельнаму селяніну трох моргаў зямлі пры ўмове, калі ён падтрымае паўстанне зброяй. Партыю «белых» цікавіла адраджэнне Польшчы ў граніцах 1772 года без нацыянальнай аўтаноміі Бе ларусі, Літвы і Украіны. Праграма Кастуся Каліноўскага прадугледжвала самастойнасць Беларусі і Літвы, безагаворачнае надзяленне сялян зямлёй, і такім чынам перавод паўстання ва ўсеагульную народную вайну супраць царызму. Паказалыіа, што Каліноўскі стварыў першую ў Расіі дэмакратычную газету для сялян. Апошні — сёмы — нумар яе выйшаў у чэрвені 1863 года, у той час, калі ўжо
    душылі паўстанне. Вось што прачытаў там тагачасны вясковы жыхар:
    «Дзецюкі!
    Доўга маўчаў я, не казаў вам нічога, бо хацеў разглядзецца добра да разабраць, што гэта дзеецца на свеце, штоб ужо спавясціць вас па справядлівасці да сказаць, як наказуе бог да сумленне, што нам цяпер трэба рабіці. Ждаць моўчкі больш ўжо нязмога! Памяркуем толькі, што думаюць цяпер зрабіць з намі. Абяцаў нам цар зямлю. Чыноўнікі, папы да маскалі — усе ў адзін голас дурылі нас, што цар нам шчыра думае да дасць волю, справядлівую волю. I слухалі мы цара. Казаў ён нам яшчэ два гады служыць паншчыну, і паншчыну мы адбывалі. Наказаў цар некрута, далі мы яму і некрута, а самі моўчкі глядзелі, як нашых сынкоў да братоў на край свету пагналі. Накінуў нам падушнага — плацілі мы падушнае за жывых і памёрлых, за дзяцей да за старцаў нядужых, плацілі мы земскую павіннасць да ўсялякія зборы, плацілі на пасрэдніка, на праўленне, старшынам, пісарам, акружным, асэсарам — да бог ведае каму не плацілі — да ўсё не пыталіся, куды йдуць нашы грошы. Усе нас крыўдзілі да ўсе абдзіралі; біў нас сільнейшы, крыўдзіў багатшы — а на тое нідзе не было справядлівасці. Мы ўсё маўчалі да слухалі, усім кланяліся, за ўсё плацілі, усё цярпелі, ждучы канца, бо спадзяваліся справядлівай вольнасці, спадзяваліся, што дадуць вольную зямельку да ў падушным справядлівы пабор будзе. Замест таго штоб аддаць нашу зямельку, да якую ж зямельку? Гэту, што з дзядоў-прадзедаў кроўнаю працай дзесяць раз ўжо на яе зарабілі да заплацілі. За гэту зямлю цар наказуе нам чыншы плаціць у казначэйства. Да якія ж чыншы? Якія ўздумаецца пастанавіць чыноўнікам да судовым крывапіўцам, да яшчэ з кожным годам усё болыпыя да большыя. Так волі нам ужо і не будзе: век цэлы плаці да на век нясі астаткі, штоб адплаціцца палатам да праўленням. Падмануў жа нас цар, a яго служкі: папы да маскалі падвялі нас, як чорт добрую душу.
    Мала таго: беручы некрута навесні, казаў цар, што больш браць не будзе,— мы, як тая дзяціна, і паверылі, што не будзе, а цяпер бач! — ізноў цар наказуе з кажнае воласці пастанавіць па сто хлапцоў, што пойдуць у маскалі па ахвоце, а як ахвотнікаў не будзе, так грамада прысудзіць, каму ісці ў некруты. Скроціўся хіба! — штоб-то хто ішоў у маскалі па ахвоце. Так ось ужо ў другі раз падмануў нас цар з некрутам. Узяў пяцёх з тысячы, а цяпер давай сто з воласці, а ўвосень яшчэ можа дзвесце або трыста захоча, бо цар са сваімі маскалямі не падужае мужыкоў, што падняліся ў Польшчы, і не падолее француза, што за Польшчу ўступіўся. У Полыпчы мужыкі таксама, як і мы, спадзяваліся на цара да ждалі волі ад яго, да як пабачылі, што цар толькі лёстачкамі душу выймае, а новымі падаткамі, некрутамі да чыншамі астатнюю сарочку з іх здзерці хоча, от усе разам з віламі да з косамі пайшлі дабівацца зямлі да праўды, а іншы і святой уніяцкай веры. От і дабіліся. Выйшаў ужо польскі маніфест. Зямля вольна даецца ўсім мужыкам, бо гэта іхняя зямля з дзядоў-прадзедаў, за гэту зямлю ніхто не мае адрабляць паншчыны і чыншаў ніякіх нікому плаціць, падушнага больш не будзе, a толькі падымнае, як колісь плацілі; некрута болып не будзе, а ўсе мужыкі, і паны, і мяшчане — усякі адслужыць 3 гады ў сваёй зямлі і зноў сабе вольны. Уніяцкія касцёлы, што маскалі забралі, аддаюцца назад уніятам, і хто хоча, мае права хрысціць дзяцей па-уніяцку да уніяцкіх ксяндзоў ісці да споведзі і па-старому богу маліцца, як яшчэ бацькі нашы маліліся.
    Но цяпер самі разбірайце: дзе больша праўда — чы ў польскім маніфесце, чы ў царскім? Цар абяцаў даць вольнасць — не даў. Абяцаў не браць некрута — а цяпер ужо другога наказывае. Польскі маніфест даў зямлю, не бярэ некрута, скінуў падушнае, павярнуў унію. Но, скажыце ж, браткі, хто нам лепш думае? Памог бы француз і нам, як памагае мужыкам у Полыпчы; дык што ж — цар адказвае, што ў нас мужыкі ўсім
    давольныя, іншай волі не хочуць, што яны любяць цара да душы, што шлюць яму лісты, да зносяць падаткі, да ахвотна плацяць чыншы, а некрута пастановяць колькі цару заўгодна, a уніі ніхто не хоча! I тут нас цар падманвае, скрывіць хоча праўду, штоб нас саўсім пагубіць. А француз на нас толькі ждзе: да каму ж ён памагаць стане, калі ў нас будзе ціха? А мы, хоць нам царскія служкі зняверылісь надта, робім усё, што яны нам накажуць. Такім спосабам не зазнаць нам волі да справядлівасці. He так думалі мужыкі ў Польшчы. Служылі яны яму верна, як і мы, да пабачыўшы, што не выслужаць нічога, сталі дабівацца і дабіліся волі. А і іх царскія служкі дурылі, як нас цяпер дураць: падмаўлялі, штоб слаць лісты да цара, перапрашаючы, да па-старому несці падаткі, да даваць некрута, учылі і іх, як даносіць адзін на аднаго, як лавіць да маскалям адстанаўляць, да мала знайшлося такіх, што то, не баючыся бога ні сораму людскога, служаць маскалям, бо ўжо спазналі мужыкі царскую думку. А такіх, што за грошы не пабаялісь служыць во рагам нашым, што не хацелі мужыкам зямлі да праўды на свеце да спрэчны былі новай вольнасці да новаму польскаму маніфесту, гэтакіх вешаюць, як подлых сабак, сядзібы іх апусцелі, пайшлі з дымам іх хаты, прапала марна худоба. Падумайце добра да, памаліўшыся богу, станьма дружна разам за нашую вольнасць! Нас цар ніц не падмане — не падвядуць маскалі: няма для іх у нашых сёлах ні вады, ні хлеба, для іх мы глухія і нямыя — нічога не бачылі і не чулі. А пакуль яшчэ пара, трэба нашым хлопцам спяшыць з віламі да з косамі там, гдзе дабіваюцца волі да праўды, а мы, іх бацькі да жонкі нашы, сцерагчы будзем да ўведамляць, адкуль на іх сягне нячыстая маскоўская сіла, да ад душы памагаць усялякімі спосабамі, дзецюкам нашым, што за нас пойдуць біцца. А будзе ў нас вольнасць, якой не было нашым дзядам да бацькам».
    У артыкуле гэтым, праўда, ёсць недакладнасці. Маніфест Часовага
    народнага урада, абвешчаны 22 студзеня 1863 года, ніяк не закранаў аднаўленне уніяцкай царквы і ні слова не казаў пра трохгадовы тэрмін вайсковай службы. Тут ужо Каліноўскі дадаў з уласнай праграмы для заахвочання сялян да выступлення. У адрозненне ад многіх паплечнікаў — кіраўнікоў паўстання, ён у шляхту не верыў, абмежаванасць апошняй яго раздражняла. Як ся лянскі ідэолаг Каліноўскі трымаўся адназначных поглядаў: «Першай справай нам неабходна знішчыць гэтую гнілую і разбэшчаную касту, якую называюць дваранствам». Свае адносіны да шляхты ён выказаў і кіраўнікам партыі «белых». «Пры першым нашым знаёмстве,— успамінаў Якуб Гейштар (да арышту ўзначальваў Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы),— Каліноўскі даводзіў мне, што ўдзел шляхты і памешчыкаў у паўстанні справа не толькі непатрэбная, але і шкодная. Народ сам заваюе сабе волю і запатрабуе маёмасць у паноў. Як ласку, ён дапускаў шляхту ў шэрагі паўстанцаў, але не ў сваіх паветах, а толькі там, дзе яе не ведалі. Зрэшты, Каліноўскі хацеў, каб народ велікадушна дараваў шляхце злачынствы мінулага, але казаў, што калі б яна і загінула, дык знайшло б яе заслужанае пакаранне і радзіма нічога б ад гэтага не згубіла. Гэты чалавек быў, безумоўна, самай выдатнай постаццю ў складзе Камітэта... Я рэкамендаваў Каліноўскаму не прызнаваць ніякай розніцы паміж станамі, не настройваць супраць сябе шляхту-землеўладальнікаў, лічыць іх сілай, неабходнай паўстанню, яго жыватворнай душой. Аднак ён да канца застаўся прыхільнікам радыкальных поглядаў і, нягледзячы на ўсю сілу свайго патрыятызму, не здолеў узняцца да бесстароннасці; тым не менш у Гродне ён быў вельмі дзейным, бадай што, нідзе работа арганізацыі не была так добра наладжана. Каліноўскі стаўся ўзорам стойкага канспіратара; толькі ён адзін мог на працягу некалькіх месяцаў, нягледзячы на разгул тэрору, працаваць у Вільні так,