• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    ля — трымальнік плунжынскай карчмы; літаральна для ўсіх памянёных у творы асоб — Дабжынскіх, Вознага, Войскага, Грачэхі, Тэлімены, Рыкава, Валадковіча, Біргеляў, Бібашоў, Падгайскіх — даследчыкі спадчыны Міцкевіча акрэслілі зыходную фігуру. Зразумела, сіла тыповага абагульнення пераплавіла жыццёвыя рэаліі ў мастацкую праўду. Але для беларускага чытача геаграфічныя, асабістыя, гістарычныя каардынаты паэмы дазваляюць лепш вызначыць уласную мінулую рэчаіснасць. Бо шмат якія абставіны жыцця ў Польшчы складваліся інакш, чым на Беларусі і Літве. Польскія сяляне, напрыклад, артыкулам Канстытуцыі 1807 года былі пазбаўлены асабістай залежнасці, і царскі ўрад мусіў пакінуць для іх у сіле гэты вызваляльны напалеонаўскі акт. Для беларусаў і літоўцаў, роўна як і для рускіх, прыгон праіснаваў да 1861 года. Міцкевіч непасрэдна на польскія землі трапіў аднойчы, у 1831 годзе, ды і тое на заходнія межы. Кракава і Варшавы ў вочы ніколі не бачыў; ягонае жыццё да эміграцыі прайшло на Беларусі, у Літве, Расіі, і рабскі стан сялянства ён ведаў з уласных назіранняў. Заклікаючы да змагання з царскай тыраніяй, запаляючы сэрцы людскія марай аб вольнай айчыне, паэт лічыў, што шляхта не будзе свабоднай, пакуль не мае волі народ, і свае думкі выказаў вуснамі Тадэвуша:
    Няўжо, калі маем Айчызну ўжо,
    дзякаваць Бога, Са зменай шчаслівай сяляне
    не зышчуць нічога, Акроме таго, што дасталі бы пана
    другога?
    Што праўда, дагэтуль то імі
    ўпраўлялі ласкава, Што ж будзе па смерці маёй,
    то няведама справа. Жаўнер я, абое смяротныя мы;
    прызнаюся, Бо я ж чалавек, што і собскіх
    капрызаў баюся: Дык лепш ад улады адмовіцца ўжо
    чалавеку
    I аддаці сялян нашых лёсы
    пад права апеку.
    Як вольны мы самі, то хай будуць вольны й сяляне;
    Аддайма ім тую зямлю на век-вечна ўладанне, На ей што зрадзілісь, якую крываваю працай
    Здабылі, з каторай і жывяць ўсіх
    і багацяць.
    У 1834 годзе, калі пісаліся гэтыя радкі, пытанне аб вызваленні сялян для шляхты польскіх зямель страціла вастрыню. Для Беларусі ж і Літвы гэтыя клопаты заставаліся надзённымі, займалі грамадскую думку, і шляхта ў залежнасці ад светапогляду і перакананняў шукала доказы за і проціў. Кансерватыўная думка, якой трымаліся пэўныя колы панства, выказана (у змякчанай форме) шляхцічам Гервазіем ў адказе на рашэнне Тадэвуша даць волю сваім сялянам: Баюся, каб гэта чаго не было
    па-нямецку! To ж вольнасць зусім не мужыцкая рэч, а шляхецка! Ну, праўда, выводзімся ўсе мы
    ад бацькі Адама, Аднак жа, я чуў, мужыкі то паходзяць ад Хама, Жыды ад Яхвэта, а шляхта
    ад старшага Сіма, Таму нам як старшым і трэ панаваць
    над усіма.
    Ну, ведама, ксёндз навучае
    інакш на амбоне...
    Гавора, што гэтак было у Старым шчэ Законе, Аднак як Хрыстос, хоць і сам
    • каралеўскага роду, Радзіўся ў мужыцкім хляве між жыдоў, для народу, To гэтым прынёс усім станам
    і роўнасць і згоду.
    Міцкевіч — першы пісьменнік, які ўвёў у мастацкую літаратуру вобраз беларускага прыгоннага селяніна. Зрабіў ён гэта ў паэме «Дзяды», дзе для вырашэння духоўных канфліктаў скарыстаў чыста беларускі памінальны абрад, адкуль і пайшла назва твора. Тут будзе да месца прыгадаць некалькі слоў, прысвечаных «Дзядам», выдатнага беларускага літаратара мінулага стагоддзя Альгерда Абуховіча: «У восені народ наш святкуе паганскае яшчэ свята Дзядоў. Хрысціянізм заўсёды шанаваў гэтае
    свята, каторае ўлівала народу веру ў бяссмерце душы. Вёскі, не зважаіо чы на непагадзь, пануючую ў той час, маюць святочны выгляд. Сцены ў гасподах вымыты да бела, каб душы дзядоў маглі з уцехай прыбліжацца да вокан і ўглядацца радасна на бяседуючых сваіх нашчадкаў. Мыслі кружацца і налятаюць, як чалавек аб гэтым падумае: можа гэтак сама налятаюць і кружацца наўкол духі дарагіх нашых нябожчыкаў?... Сягнуўшы мыслю, сколькі ж гэта бачыцца сяліб сягоння апаганеных, сколькі ж гэта дзядоў не мае па што заглядаць у дамавыя вогнішчы? Сколькі ж гэта дзядоў не пазнала б сваёй нашчадзі на тэй зямлі, дзе спачываюць іх косці! Я, дзеля пашанавання сягонняшняга вечару дзядоў, вышаў на мост, каб падумаць аб памёршай радзіне і прыяцелях. Я саўсім спакоен, нішто маіх думак не трывожыць. Няхай жа думкі мае будуць трызнай хаўтурнай, дзедаўскай, маім прод кам».
    У другой частцы «Дзядоў» Міцкевіч драматызуе абрад, праз містычны трагізм святочнай ночы выказвае пратэст супраць прыгнёту, паноў, што ставяцца да «хлопаў», як да быдла. У сімвалічных фігурах рытуалу паўстаюць сапраўдныя адносіны прыгнечанага селяніна да «сыноў Сіма», яго запаветныя мары, назапашаная за стагоддзі цярпення воля «рваць паноў на часткі, каб бялелі ў полі косці». Глыбіня сімволікі, напал пачуцця выводзіць паэму па-за межы гістарычнага літаратурнага помніка, яна чытаецца як сучасная ў адносінах да любых формаў прыгнёту.
    У «Пане Тадэвушы» сацыяльныя канфлікты згладжаны, мілы аўтару свет Наваградчыны апаэтызаваны; гэта зямля, куды адлятае адпачываць, як птушкі восенню ў вырай, самотная душа выгнанніка. Дзеянне паэмы завяршаецца ў прыгожую пару восені 1812 года, калі ў Наваградскі павет увайшлі корпус Юзафа Панятоўскага і французскія войскі. 3 перамогай Напалеона шляхта звязвае надзеі на вяртанне вольнасці і адраджэнне Pa-
    чы Паспалітай. На вяселлі Зосі і Тадэвуша прысутнічаюць вядомыя з касцюшкаўскай вайны асобы — Князевіч, Малахоўскі, Гедройц, Грабоўскі, •начальнік легіёнаў Дамброўскі. На працягу ўсяго твора прыгадваецца імя Рэйтана, яно лунае над настроямі герояў. На той час гэта асацыіравалася з сімвалам любові да радзімы, узорам самаахвярнасці. Рэйтан, з’яўляючыся дэпутатам сейма 1772 года, які сцвердзіў навязаны трыма «каранаванымі разбойнікамі» першы падзел, быў адным з двух прадстаўнікоў гэтага органа, што прасілі сейм не ганьбіць сябе ўхвалай падзелу. Калі ж здрада адбылася, Рэйтан вярнуўся ў родны Наваградскі павет і тут, у маёнтку Грушаўка на Ляхаўшчыне, у хуткім часе скончыў жыццё самагубствам, не маючы сілы сцярпець абражаны гонар.
    Заключнае дзеянне паэмы — гучыць паланез Агінскага «Марш паўстанцаў», Тадэвуш збіраецца на вайну. На гэтай хвалі патрыятычных пачуццяў Міцкевіч і абрывае апавяданне пра апошні наезд у Літве, аб лёсах шляхты. Новыя часы не сумяшчаліся з ранейшымі, да іх не дапасоўваліся спакой і гумар, калі ўзгадваецца добрая даўніна.
    Вядома, паэт выдатна ведаў ход і зыход той вайны. Ведаў ён і пра тыя разбурэнні і чалавечыя ахвяры, якія пацярпела Беларусь, і крушэнне тых надзей, што звязвалі з Напалеонам патрыёты Рэчы Паспалітай. Такія падзеі «добрай даўніной» не назавеш пры самым моцным жаданні. Гэта была трагедыя, пералом эпох і светапоглядаў.
    Людзі 30—40-ых гадоў па-іншаму адчувалі жыццё, іншае вялі змаганне, прымалі іншыя пакуты. Бушаванне пачуццяў, напал духоўнасці уласцівы трэцяй частцы «Дзядоў», і працягваючым яе вершам «Урыўка»,— ужо гісторыя шляхецкіх рэвалюцыянераў: у Расіі — дзекабрыстаў, на Беларусі і Літве — філарэтаў, удзельнікаў паўстання 1831 года. «Пан Тадэвуш» жа — падзеі і факты, суадносімыя з папярэднім пакаленнем, з якім завяршылася феадальная эпоха жыц
    ця польскага, беларускага, літоўскага народаў. Паэма — геніяльны твор літаратуры, набытак сусветнай кла сікі, у ёй выявіліся гуманістычныя ідэалы Адама Міцкевіча, яна навучае цярпімасці, павазе і любові да лю дзей, гартуе добрыя пачуцці чалавечай душы.
    Зместам трэцяй часткі «Дзядоў» стаўся першы на Беларусі і Літве палітычны працэс над рэвалюцыйна настроенай моладдзю. Разгром гімназічнага таварыства «Прамяністыя» і студэнцкага таварыства філарэтаў, учынены ў Вільні ў 1823 годзе сенатарам Навасільцавым, з’явіўся рэпетыцыяй тых жорсткіх рэпрэсій, якімі царскія каты душылі паўстанне 1831 года. Міцкевіч і сам быў сярод ахвяр гэтага цынічнага следства, паўгода правёў у турэмнай каморы, а прызначаная яму «мяккая» мера пакарання — забарона жыць на радзіме і высылка ў Расію — вынік намаганняў сяброў, якія занізілі ягоную ролю ў суполцы філарэтаў.
    Таварыства філаматаў заснавалі ў 1817 годзе Томаш Зан, Адам Міцкевіч, Юзаф Яжоўскі, Эразм Палужынскі, Ян Чачот, Бруна Сухецкі. Ад гэтай арганізацыі пайшлі потым даччыныя суполкі — таварыствы пра мяністых, філадэльфаў (браталюбцаў), і найбольш масавае і адкрытае — таварыства філарэтаў. Філаматы адной з галоўных задач лічылі асвету сялянства, «стварэнне новага народу», многія з іх прымалі на сябе абавязак вучыць грамаце сваіх прыгонных, а гаспадарлівым даваць волю. Казімір Пясецкі, філамат радыкальнага напрамку, вельмі слушна адзначаў: «Калі народ не ведае сваіх правоў і абавязкаў, а чыноўнік — дзе канчаецца яго ўлада, тады рэвалюцыя не можа перамагчы. Нават калі яна пераможа і будзе прынята Канстытуцыя, яе законы застануцца мёртвай літарай, і дэспатызм вернецца сам па сабе». Рэвалюцыя немагчыма без шырокай свядомасці яе ўдзельнікаў. Культурніцкую працу па пашырэнні свядомасці народа і праводзілі філаматы праз усе даччыныя суполкі.
    Следчая камісія, створаная па загаду намесніка цара ў заходніх губернях цэсарэвіча Канстанціна Паўлавіча, дапытвала і арыштавала па справе філарэтаў 135 чалавек. Іх трымалі ў былых манастырах, ператвораных у астрогі. Мужнасць Томаша Зана выратавала ад ссылкі большасць членаў арганізацыі. Але не ўсіх. Лёс многіх быў зламаны, здароўе, духоўныя сілы адняты турмой.
    Ссылка, безумоўна, скалечыла і жыццё Яыа Чачота. Ен нарадзіўся ў 1796 годзе, дзіцячыя гады правёў у аколіцы Новая Мыш, паблізу Свіцязі і Калдычаўскага возера. Разам з Міцкевічам вучыўся ў Наваградскай дамініканскай гімназіі, а потым — у Віленскім універсітэце. Пасля следства і суда Чачота выслалі на Урал, а потым у Цвер. Родныя мясціны ён убачыў праз шаснаццаць гадоў. Працуючы бібліятэкарам у графа Храптовіча ў Шчорсах, Чачот падрыхтаваў і выдаў некалькі зборнікаў беларускіх песень, чым зрабіў выдатны ўклад у беларускую культуру і паклаў пачатак збіранню фальклора на Беларусі. Яго талент — няхай і не такі моцны ў параўнанні з міцкевічавым — вядома, выказаўся б шырэй, калі б многія гады жыцця не змарнаваліся ссылкай, што падарвала здароўе. Памёр Ян Чачот у 1847 годзе ў Друскеніках і блізка ад іх, у вёсцы Ратніца пахаваны. Дарэчы, у маладым узросце, як было прынята сярод філаматаў, гаварыў ён на роднай мове і пісаў па-беларуску вершы. Варта прывесці некалькі яго радкоў: