• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    Бацька Адама Міцкевіча прыгон ных не меў, жыў з свайго адвакацтва пры наваградскім судзе. Пры ім сям’я нястачы не ведала, сярод мясцовых жыхароў і шляхты нават лічылася заможнай, паколькі Мікалай Міцке-
    віч пабудаваў мураваны дом на шэсць пакояў з ладным склепам і кухняй. (У гады апошняй вайны дом быў разбураны; адразу пасля вызвалення Беларусі адроджаны, і тут зараз знаходзіцца адзін з лепшых у рэспубліцы літаратурных музеяў.) Але калі ў 1812 годзе пасля смерці мужа Барбара Міцкевіч засталася адна з чатырма сынамі, на сям’ю абрынулася амаль што поўная галеча. Адбываючы ў Віленскі універсітэт, Адам у дадатак да мацярынскага блаславення атрымаў толькі дванаццаць дукатаў. 3 таго вераснёўскага дня 1815 года ён заўжды зарабляў на жыццё ўласнай працай. He маючы сродкаў аплочваць вучобу, Міцкевіч займаўся ва універсітэце як казённы стыпендыят і пазней адпрацоўваў сваё навучанне выкладчыкам у Ковенскай гімназіі. Выключна беднасць сталася перашкодай шлюбу паэта з Марыляй Верашчакай, бо маці дзяўчыны хутчэй была гатова памерці, чым аддаць дачку за «голага як сакол» настаўніка. Складанне ж вершаў тады, таксама як і сёння, дастатку не давала.
    Практычна Міцкевіч жыў як не маёмны разначынец. Такі быў час. Феадальны лад жыцця рушыўся, для народжаных буржуазных адносін гербы, старадаўняя слава роду, подзвігі продкаў вартасці не мелі. Дробная шляхта стаяла на раскрыжаванні: ці сялянстваваць, гэта значыць плаціць падаткі, ці выбівацца ў інтэлігенцыю. Да развалу былога побыту дадаўся русіфікатарскі ўціск самадзяржаўя. Натуральна, дробная шляхта адгукнулася на такую сітуацыю рэвалюцыйнымі настроямі. Іншая справа, што канкрэтна на Беларусі паміж шляхтай і сялянствам стаяла гістарычна абумоўленая перашкода, наяўнасць якой падкрэслівала рознасць культур і моў. Такой перашкоды, успрымальнай як нацыянальная рознасць, не існавала ні ў Расіі, ні ў Польшчы. Аднак для гісторыі народа мае важкае значэнне стан усіх яго класаў і саслоўяў.
    Створаны адразу пасля задушэння царызмам паўстання 1831 года
    «Пан Тадэвуш» Міцкевіча — эпічнае палатно быцця беларускай дробнамаянтковай шляхты. «Паэт стаіць паміж знікаючым племем людскім і намі. Перш чым яны сканалі, ён бачыў іх, а цяпер іх няма. Гэта і характэрна для эпапеі. Зрабіў гэта Адам па-майстэрску: вымерлае тое племя ўвекавечыў; яно ўжо не знікне»,— гаварыў аб «Пану Тадэвушу» выдатны польскі паэт 3. Красіньскі. Паэма напісана па-польску, але адлюстравала беларускую натуру па чатку XIX стагоддзя.
    Шляхту беларускіх і літоўскіх рэ гіёнаў, што размаўляла паміж сабой і пісала па-польску, нельга называць «польскай» без доўгага шэрагу агаворак. Яна мела мясцовыя карані, ніколі не з’яўлялася акупацыйнай сілай у адносінах да народу, удзельнічала ва ўсіх падзеях тутэйшай гісторыі, вякамі абараняла гэтую зямлю — сваю айчыну — ад знешняга ворага, гінула за яе, трымалася мясцовых звычаяў, карысталася мяс цовым фальклорам, добра ведала родную мову, але сваю невялікую часам адметнасць ад сялян імкнулася падкрэсліць ужываннем мовы польскай.
    Свядомае вяртанне шырокага слоя дробнай беларускай шляхты да роднай мовы, набліжэнне лепшых яе прадстаўнікоў да клопатаў народу пачало прыкметна адчувацца перад паўстаннем 1863 года і пашырылася, узмацнілася пасля яго сумных вынікаў і ўрокаў. А ў папярэдняе паўстагоддзе выкарыстанне беларускай шляхтай многіх элементаў польскай культуры было формай ідэалагічнай інэрцыі, простай, даступнай кожнаму праявай апазіцыі новай, царскай адміністрацыі, якая абвяшчала гэтую шляхту захопнікамі беларускіх зямель, а сябе — яе шчырымі вызваліцелямі. Асэнсаванні сваіх абавязкаў і доўгу перад народам патрабавалі часу і намаганняў мноства людзей, што пакрысе стваралі нацыянальную самасвядомасць. Адной з перашкод сталася непісьменнасць сялянства. Таму прыгожае пісьменства існавала галоўным чынам на польскай мове,
    на ёй тады пісалі ўсе аўтары мясцовага паходжання. I чытацкую аўдыторыю яны мелі дастатковую, бо аду каванае гарадское і вясковае жыхар ства вучылася чытаць у першую чаргу па-польску. 3 гэтай прычыны і дзякуючы жорсткім цэнзурным перашкодам, што ўзводзіў царызм на шляху беларускага друкаванага слова, асветы і адукацыі, з шляхты беларускіх зямель у XIX стагоддзі выйшлі лічаныя літаратары, якія карысталіся роднай мовай. У польскай літаратуры склалася нават так званая «беларуская школа» празаікаў і паэтаў, што пісалі на тэмы і сюжэты з беларускага жыцця, напрыклад, Юліян Гжымалоўскі, Аляксандр Грот-Спасоўскі, Аляксандр Гроза, Геранім Марцінкевіч і др. Польска-беларускімі пісьмен нікамі былі Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Рамуальд Падбярэскі, Аляксандр Рыпінскі, Адам Плуг, Вінцэсь Каратынскі, Уладзіслаў Сыракомля, Арцём Вярыга-Дарэўскі і інш. Усе яны зведалі ўплыў Адама Міцкевіча, прычыніліся да адраджэння беларускай культуры, што ў акалічнасцях афіцыйна сцверджанай пагарды да мовы прыгоннага сялянства Беларусі лічылася ўчынкам не толькі шляхетным, але і мужным.
    Сюжэт эпапеі «Пан Тадэвуш», увесь яе верагодны матэрыял узяты з наваградскага перыяду жыцця паэта. Апошні наезд у Літве — такі падзагаловак мае паэма — разгортваецца ў маёнтку Сапліцы. Рэальныя Сапліцы знаходзіліся недалёка ад фальварка Завоссе, якім у год нараджэння Адама Міцкевіча валодаў яго дваюрадны дзед Базыль. Ен і ўладальнік маёнтка — Ян Сапліца — блізка сябравалі і славіліся на ўсю Наваградчыну як заўзятыя забіякі. 3-за чаго пасварыліся прыяцелі — невядома, але ў 1799 годзе Ян так моцна пабіў Базыля, што той праз месяц памёр. Злачынства тое Сапліца ўчыніў разам са сваімі людзьмі; бацька Адама на працягу некалькіх гадоў вёў судовае праследаванне віноўніка смерці свайго дзядзькі, але пакарання яго не дамогся. Такія знявечванні былі не зусім рэдкімі
    ў шляхецкім асяроддзі. У тым жа 1799 годзе сам Мікалай Міцкевіч, якому надарылася заехаць па службовых справах у маёнтак Базін, ледзь пазбег смерці, збіты Нарбутамі і Рылам. Дарэчы, Завоссе дасталася Міцкевічам пасля саракагадовага суда з Яновічамі. Але выйграўшы справу, Юзэф — родны брат Базыля — не мог увайсці ў валадарства фальваркам, бо Яновіч адмаўляўся яго пакінуць. Тады Міцкевічы склікалі сваякоў і прыяцеляў і здабылі Завоссе сілай. На памяці Адама Міцкевіча былі яшчэ два шырока вядомыя наезды ў Наваградскім павеце.
    Падобны канфлікт як бы звязвае і герояў «Пана Тадэвуша»: Сапліцы варагуюць з Гарэшкамі з-за замка, які кожны бок лічыць сваім. Твор «заселены» мноствам персанажаў — ад камічных фігур Юрыста і Асэсара да магутнай трагічнай постаці Яцкі Сапліцы; па старонках паэмы пра ходзіць літаральна парад асоб, захавальнікаў старасвецкіх шляхецкіх звычаяў, людзей, арыентаваных на «добрыя старыя часы»; тут перапляліся некалькі любоўных, палітычных, маёмасных інтрыг, якія ствараюць для герояў непрадбачаныя прыгоды і выпрабаванні, даюць перажыць радасць і расчараванне і шчасліва вырашаюцца двума вяселлямі; гумар мяжуе з пафасам, вясёлая ўсмешка з сумнай, і ўсё азорана святлом сы ноўскіх, любоўных адносін аўтара да роднай зямлі, клапатлівай развагі пра яе лёс. Сам паэт у лісце да Антона Адынца пісаў пра паэму так: «Што там лепш за ўсё — гэта напісаныя з натуры малюнкі нашай радзімы, нашых звычаяў і нораваў». Сапраўды, твор вылучае яркая вобразнасць: прыцемкі, золак, палі, лугі, паляванне на зайца і мядзведзя, шляхецкія забаўкі, спрэчкі і звычкі намаляваны з чароўнай праніклівасцю. Вось некалькі радкоў пра вясковых музыкаў:
    ...сёння пляменніка я заручаю, А ў нашай фамільі было
    заўсягды ў звычаю Пры музыцы нашай і простай,
    вясковай жаніцца.
    Пабачце, стаяць дудары, цымбалісты й скрыпіца;
    Даў знак.
    Тут скрыпач закасаў сваёй світкі рукаўцы,
    Узяўшы за грыф, абапёр бараду на падстаўцы,
    Пусціў, як каня наўзавады, смык па скрыпіцы.
    За ім дудары (дужа рады
    з дазволу Сапліцы),
    Якбы сабе ў крылле б’ючы, частым плеч сваіх рухам
    Мяхі надзімае і твары напоўняюць
    духам...
    Во сарваліся з струн і ляцелі Дзікім табуном якбы гукі
    янчарскай капэлі, Званілі званкамі і зэлямі,
    ў розны бубёнкі: Грыміць паланэз
    трэцямайскі і скочны, і звонкі! I дыхае радасцю,
    радасцю пое ўсе сэрцы, Дзяўчаты і хлопцы не могуць
    стрымацца на месцы.
    Па ўсіх дванаццаці кнігах паэмы рассыпаны шматлікія звесткі бытавога, гаспадарчага, палітычнага і іншага зместу. Як у энцыклапедыі, тут тлумачыцца і пра ўпарадкаванне двара, і пра карчму, і пра кулінарныя рэцэпты, і пра выгляд залы, і пра гародніну, прысмакі, святочнае частаванне, і пра чын паводзін моладзі, абрадавы парадак. Напрыклад, на заручынах:
    Тадэй жа і Зося зусім да стала
    не прыселі, Заняты пачосткай сялян,
    яны ходзячы елі, I так маладыя
    (звычай спракавечнага роду) На першай бяседзе прыслужуюць
    самі народу.
    Вось пан Грачыха па фігурах старадаўняга сервіза тлумачыць падзеі і звычаі павятовага шляхецкага сейміка:
    Адзін толькі шляхціц на згоду
    агульную дмухне. Акном галаву сваю выткнуў
    з кляшторнаі кухні, I, гляньце, як вылупіў вочы,
    ўзіраецца смела,
    Разявіўся —з’есць, моў бы,
    хоча сабранне то цэла.
    Ну, лёгка згадаці, што шляхціц той выкрыкнуў: «Vero!»
    Пабачце, як да калатні
    паслужыла ім гэта: Ўжо ціснуцца ў дзверы натоўпам, відацца, да кухні, Схапілі за шаблі, крывавая бойка
    там бухне.
    Норавы шляхты выразна пададзены ў сцэнах падрыхтоўкі да наезду і самога наезду. Тут варта нагадаць іранічнае апісанне захопу Сапліц прыхільнікамі графа Гарэшкі, калі пераможцы бяруць лупы:
    Пасля пратэстатыі гэтай,
    якая азвалась, Як стрэл той апошні з гарматы
    на здадзеных валах;
    Ў двары Сапліцоўскім было ўжо
    па ўсякім апоры. Галодная шляхта пляндруе у кухні,
    каморцы.
    Крапіцель, заняўшы пазыцыю
    зразу ў аборы, Вала аднаго да йшчэ двух
    целюкоў закрапляе, А Брытва ім вострую шаблю
    у горлы ўтапляе. Таксама і Шыла тут спраўна
    ўжываў сваей шпадкі, Кабанчыкаў і парасяткаў калоў
    пад лапаткі.
    Пагроза і птушкам. Чулліва
    гусінае стада, Што некалі збавілі Рым перад
    гальскаю здрадай, Аб помачы кліча напрасна,
    Замест Манліуша Ў катух урываецца Конва.
    Гусей адных душа, Другіх ён жыўцом паляваў на паяс
    ад кантуша.
    (Крапіцель, Брытва, Шыла — мянушкі шляхцічаў, дадзеныя ім у павеце па роду ўлюбёнай зброі — друка, шаблі, цесака.)
    Большасць персанажаў «Пана Тадэвуша» мела рэальных прататыпаў на Наваградчыне. Суддзя Сапліца «змаляваны» з суддзі Растоцкага, у маёнтку Рута якога Міцкевіч часта гасціў, у першай кнізе паэмы апісана руцкая сядзіба; правобразам Падкаморага паслужыў наваградскі падкаморы Пшэцлаўскі, карчмара Янке-