Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
За час міжусобнай барацьбы паміж Яраславам і Святаполкам полацкі князь Брачыслаў назапасіў сілы і ў 1021 годзе выканаў нарэшце сваю галоўную справу, што адзначана за ім у гісторыі. Летам таго года Брачыслаў здзейсніў добра падрыхтаваны паход на Ноўгарад. Палачанам пашчасціла. Яны захапілі Ноўгарад, часткова разбурылі яго, Брачыслаў пакінуў там намеснікаў, а вялікі палон «з мужы знатны» і багатыя лупы павёз у Полацк. Яраслаў, якому хутка данеслі пра напад, кінуўся наўздагон і нагнаў Брачыслава на рацэ Судамір. Тут паміж дзядзькам і пляменнікам здарылася бітва, якую Брачыслаў не здолеў выіграць. Ён кінуў палон і здабычу і ўцёк у Полацк. Але
Яраслаў, хоць і быў жорсткі па характару, вырашыў за лепшае скончыць канфлікт мірам, супакоіць полацкае баярства пэўным абшарам. Брачыславу ён аддаў гарады Усвят і Віцебск пры той, праўда, умове, што пляменнік будзе з ім «заеднн». Гэтае тэрытарыяльнае прырашчэнне сапраўды ўтаймавала ўнука Рагнеды, і ён разам з Яраславам удзельнічаў у паходах на яцвягаў і на Літву, бітва з якой адбылася <<на палях слонімскіх».
Іншых звестак пра Брачыслава летапісы не захавалі. Што не скажаш пра яго бацьку, Ізяслава, якому невядомы летапісец прысвяціў такі панегірычны абзац: «Бысть же снй князь тнх н кроток, н смнрен, н мнлостнв, н любя зело н почнтая свягценннческнй чнн нноческнй, н прнлежаіце прочнтанню божественных пнсаннй н отвраіцаяся от суетных глумленнй, н слезен, н умнлен, н долготерпелнв». Яшчэ пра Ізяслава вядома, a можа і прыдумалі ў Полацкім летапі се, што ён надта шанаваў кнігу. Праўда-няпраўда, а ўсё ж ён першы з усходнеславянскіх князёў, за кім адзна чана кнігалюбства. За Брачыславам такая духоўная вартасць не адзначана ці яна не збераглася. Але ён, калі не быў «тнх, кроток, слезен н долготерпелнв», дык набыў каштоўны вопыт княжага палітычнага мыслення, які перадаў у спадчыну свайму сыну — славутаму Усяславу-Чарадзею, сапраўднаму волату беларускай даўніны.
Брачыслаў памёр у 1044 годзе, як раз напярэдадні чарговага паходу Яраслава на літву. Гэты паход варта згадаць, бо ён завяршыўся ўзнікнен нем Новагарадка, сённяшняга Наваградка. Будавалі яго на месцы літоўска-дрыгавіцкага паселішча, якое, па сведчанні Нарбута, мела назву Жоўны (старое найменне трымалася ва ўжытку гараджан да пачатку XIX стагоддзя). Наваградку было наканавана стаць праз дзвесці гадоў утваральнікам новай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. На жаль, розум чалавечы недалёка прасякае ў будучыню. Ці
мог, скажам, князь Яраслаў, які ў змаганні за кіеўскі пасад забіў трох братоў, а чацвёртага, Усевалада, па жыццёва засадзіў у поруб (так называлася тады турма), думаць, што праз два стагоддзі Кіеў будзе разбураны дашчэнту і на доўгі час ператворыцца ў глухмень, а тая памеж ная крэпасць, узведзеная на паселішчы Жоўны, набудзе статус сталіцы Вялікага княства. Усё праходзіць і ўсё мяняецца.
Княжанне Усяслава распачалося з будаўніцтва Полацкай Сафіі. Праўда, рэлігійныя пачуцці кіравалі князем менш за ўсё. Рэканструкцыя яго поглядаў, зробленая мноствам даследчыкаў, паказвае, што Усяслаў болып схіляўся да дзедаўскай, язычніцкай веры. Аднак у гэты час будаваліся ці ўжо былі пабудаваны Сафія ў Кіеве і Сафія ў Ноўгарадзе — тых цэнтрах, з якімі Полацк сапернічаў. Трое сыноў Яраслава злучыліся ў саюз, нацэлены не ў апошнюю чаргу супраць самастойнасці Полацкага княства. Узвядзеннем прадстаўнічай царквы Усяслаў ставіў Полацк на адзін прыступак з Кіевам і Ноўгарадам і пазбаўляўся ад магчымых ідэалагічных папрокаў. Зразумела, меў значэнне і асабісты гонар князя.
Пашыраючы самастойнасць Полацкага княства, Усяслаў правёў запар тры паходы. У 1065 годзе рушыў на Пскоў, які патрымаў у асадзе, але не ўзяў. Можа, ен і прымусіў бы пскавічоў здацца, але на дапамогу ім прыйшоў з войскам наўгародскі князь Мсціслаў. У бітве на рацэ Чарэсе палачане разбілі наўгародцаў, Мсціслаў уцёк у Кіеў. Наступным годам Усяслаў выправіўся на Ноўгарад і расквітаўся з ім за знішчэнне Полацка ў 980 годзе. Ноўгарад напалову быў спалены, Усяслаў захапіў вялікі палон і зняў з Наўгародскай Сафіі званы. I нарэшце, на пачатку 1067 года ён накіраваўся на Наваградак, адкуль выбіў атрад кіяўлян, падначаліў горад сабе, зрабіўшы яго асяродкам полацкай каланізацыі на літоўскіх землях.
Такая актыўнасць Усяслава падалася вельмі небяспечнай Яраславі-
чам — Ізяславу кіеўскаму, Святаславу чарнігаўскаму і Усеваладу пераяслаўскаму. Іх аб'яднаныя войскі рушылі на Полаччыну, і першай іхняй ахвярай стаў Менск. Усіх менскіх мужчын Яраславічы перабілі, a жанчын, як заўжды, узялі ў палон. Напераймы захопнікам выступіў ад Наваградка Усяслаў, і дзесятага сакавіка адбылася бітва, якая набыла сусветную вядомасць, дзякуючы генію аўтара «Слова пра паход Ігаравы». Вось што ён занатаваў: «На Нямізе снапы сцелюць з галоў, малоцяць цапамі булатнымі, на таку жыццё кладуць, веюць душу ад цела. Нямігі крывавыя берагі не дабром засеяны, засеяны касцямі рускіх сыноў». Рака Няміга была невялічкая, вытокі яе знаходзіліся недзе ў раёне сучаснай Грушаўкі (раён Менска), так што, можна меркаваць, бітва адбывалася там, дзе сёння праходзяць вуліцы Мяснікова, Маскоўская, Лібкнехта, Фабрыцыуса. Зараз тут шматпавярховыя дамы, прадпрыемствы, асфальт, а дзевяцьсот гадоў таму белы снег працінала чалавечая кроў, ламаліся дзіды, тупіліся мячы і моцны мароз хутка канчаў тых, каму не пашанцавала адвесці ўдар.
Скупыя звесткі летапісаў не дазваляюць дакладна ўявіць ход бітвы. Цяжка сказаць, колькі ваяроў было з кожнага боку, якое «крыло» пачынала, якое наступала ці адыходзіла, хто вылучыўся мужнасцю, колькі тысяч палегла; вядома толькі, што ніхто не выйшаў пераможцам. Усяслаў вярнуўся ў Полацк, а Яраславічы не мелі сілы на пагоню і далейшае рабаванне Полацкай зямлі. Таму плён захопніцкага паходу з’яднаных войскаў рускіх князёў на Полаччыну быў не дужа вялікім.
Праз чатыры месяцы роўна, 10 ліпеня, праціўнікі стрэліся зноў, але на гэты раз ужо для мірнай размовы, ініцыятыва якой зыходзіла ад Усяслава. Сустрэча адбылася каля Оршы. На левым беразе Дняпра стаялі Яраславічы, на правым — Усяслаў. Апошні з двума сынамі пераплыў на лодцы раку. Гарантам яго бяспекі і недакранальнасці было крыжацала-
ванне, якое прылюдна, пры мностве сведкаў, зрабілі браты Яраславічы. Але як толькі на іх вочы з’явіўся Усяслаў, яны забылі пра сваю клятву, і на полацкага князя, а таксама яго сыноў-падлеткаў былі надзеты кайданы. Потым Яраславічы накіраваліся ў Кіеў, дзе замкнулі сваю здабычу ў поруб. У Полацку сеў князем сын Ізяслава кіеўскага Мсціслаў, раней разбіты палачанамі на Чарэсе.
Седзячы ў порубе, Усяслаў, відаць, добра кляў сябе за даверлівасць. Побач трывалі пакуты малалетнія сыны. Спадзявацца на літасць Ізяслава ён не мог. Па сутнасці, лёс князя і яго сыноў быў прадвырашаны. Усяслаў, пэўна, часцяком узгадваў свайго прадзеда Рагвалода і двух яго сыноў — іх забілі, каб ачысціць полацкі пасад ад полацкай дынастыі. Зараз гісторыя відавочна паўтаралася. Кожную хвіліну Усяслава, яго наступнікаў маглі зарэзаць. Ва ўсялякім выпадку Полацк зноў быў без гаспадара, пазбаўлены ўласных, карэнных князёў. Мог прыгадваць Усяслаў штодзень і паказальны лёс Расціслава Уладзіміравіча, якога па загаду Яраславічаў атруцілі, каб не блытаў ім іхні палітычны расклад. Калі браты не зважалі на роднага дзядзьку, дык тым больш не збіраліся зважаць на траюраднага пляменніка. Яны мелі прыклад, пададзены ім бацькам — вялікім князем Яраславам, які зачыніў у поруб роднага брата Судзіслава, князя пскоўскага. Той адседзеў у турэмнай каморы дваццаць чатыры гады, чвэрць стагоддзя. Якая думка супакойвала душу Судзіслава, дазволіла сцярпець незлічоныя дні пакут, аднятае жыццё? Ці верыў ён у магчымасць помсты, ці маліўся? А мо страціў розум і бясконцыя дні цяклі для яго як адзін нудны дзень уласных памінак? Паеў — кладзіся на тапчан і адлічвай імгненні. 3 дня ў дзень, з году ў год. Ці намагаўся ён уцячы? Ці праклінаў жорсткага брата, час свайго нараджэння, старых і новых багоў? Нам гэтага не даведацца. А для Усяслава пакутніцкі лёс Судзіслава быў жывой рэальнасцю. Тое ж чакала і яго.
Аднак Усяславу пашанцавала. Ен быў вязнем крыху болей за год. Вядомае паўстанне кіяўлян супраць Ізяслава прынесла яму не толькі волю, але і нечаканае ўзвышэнне — Усяслава абралі кіеўскім князем, і пратрымаўся ён на гэтай пасадзе каля васьмі месяцаў. Вясной 1069 года Усяслаў павёў войска насустрач Ізяславу, які рухаўся на Кіеў, узмоцнены палкамі караля Баляслава. За Белгарадам Усяслаў тайна, уначы, уцёк у Полацк. Можна меркаваць, што над ім навісла прамая пагроза забойства. Браты Ізяслава ніяк не маглі прыняць Усяслава за кіеўскага князя. 3 ім адмовілася лічыцца наўгародскае веча, супраць яго было кіеўскае баярства. Пры такіх умовах Усяслаў з лёгкасцю мог зноў апынуцца ў порубе, з якога князя выратаваў цуд. У наступныя тры гады ён зведаў выгнанне з Полацка, хаваўся ад помсты Ізяслава ў водзі, хадзіў з важа намі на Ноўгарад, але няўдала, сабраў новую дружыну і нарэшце вяр нуў сабе полацкі пасад. У 1076 годзе Усяслаў вытрымаў запар тры паходы Уладзіміра Манамаха, якому дапамагалі наўгародцы і кіяўляне, палавецкія пасілкі. Гэты быў першы выпадак выкарыстання стэпчакоў для рабунку Полацкай зямлі.
Пасля ўсіх бурлівых падзей Усяслаў кіраваў Полацкім княствам яшчэ тры дзесяцігоддзі, але сцішэў, набыў разуменне, што кіеўскі ўрад не пагодзіцца з узмацненнем Полаччыны і тым больш не здолее сцярпець яе тэрытарыяльных прырашчэнняў за кошт смаленскіх, наўгародскіх ці Тураўскай зямель. 3 тае нагоды ён і праводзіў засваенне гістарычных літоўскіх земляў.
Пад канец жыцця дачакаўся Уся слаў Любецкага з’езду князёў, які ў 1097 годзе ўзаконіў удзельную церазпалосіцу, прызнаўшы за кожным князем незалежнасць і спадчыннасць яго княства. Як і ўсе добрыя намеры на гэтым свеце, такое рашэнне мір не ўсталявала; хутка грымнуў новы выбух жорсткіх міжусобных войнаў, не засталася ў баку і Полаччына. Але разбурэння свайго княства Усяслаў-
Чарадзей усё ж не ўбачыў — ён памёр у 1101 годзе, пражыўшы доўгі век. Княжанне яго працягвалася 57 гадоў. Здаецца, больш ніхто нідзе не трымаў паўстагоддзя княжы пасад.