Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
Жыццё Філіповіча абарвалася двумя тыднямі раней. Пасля двух месяцаў астрожнай каморы, уначы 5 верасня 1648 года, яго вывелі ў лес паблізу вёскі Гершановічы (зараз у гарадскіх межах Брэста, вярсты за чатыры ад крэпасці), і тут адбылося тое, што занатавалі пазней манахі Сімяонаўскага манастыра са слоў відавочцы; дзякуючы ім, і мы сёння, праз тры з паловай стагоддзі, можам ўявіць тую трагічную ноч:
«Кгды теды юж так был выданый от старшого, взялн его до себе тые, которые крвн его давно прагнулн, н увезлн его до борку, который недалеко был од обозу, од места в чверць мнлн, ндучн до села Гершановнчн, в левой стороне. Там его самн напрод пеклк огнем. А гайдук оден стоял там на тот час оподаль н слышал голос небожчнка отца нгумена. А он нм іцось грозно одповедал на муках оных. Потым зась заволалн н гайдука того. Н казалн му мушкет набнтн двома кулямл. Так же пред нлм зараз л дол казалл наготоватл. Доперо ж спытавшл его впрод, еслн бы ревоковал слов сволх стороны унел. А кгды лм одповедлл: «Што юж рекл, том рекл, л з тым умлраю», казалл тому гайдуковп, абы в лоб ему стреллл з мушкета.
Гайдук зась влдячл, же той есть духовный л знаемый ему добре, еіцеся з тым не кваплл, але первей о проіценне н благословенне его проснл, а потым в лоб до него выстрелнл л заблл...
To длвная, іцо поведал тот же гайдук, же небожчлк, юж постреленый двома кулямл в лоб навылет, еіце, опершлся о сосну, стоял час яклй о своей моцн, аж его впхнутл в он дол казалл. А л там, мовлт, еіцеся сам лпцем вгору обернул, рукл на персях на крест зложлл л ногл протяг».
Афанасій Філіповіч лічыцца рэлігійным дзеячам. Знешне яго дзейнасць так і паўстае — на першым месцы інтарэсы праваслаўя, крытыка уніі і каталіцтва. Аднак адносіны айца Афанасія з рэлігіяй дастаткова складаныя. Узяць хоць бы такі бок яго натуры і перакананняў, як адмаўленне пакоры. Ен не з тых, хто падстаўляе левую шчаку, атрымаўшы па правай. Варта прыгадаць, што хрысціянства напачатку мела месіянскі характар: чакалі хуткага вяртання Хрыста, які зараз, яшчэ пры жыцці яго пакалення, абвесціць «залаты век», брацтва, роўнасць, свабоду паміж людзьмі. Калі спадзеі не здзейсніліся, з’явілася «Адкрыццё Іаана», а потым для суцяшэння збалелых душ узнікла і сцвердзілася ідэя замагільнай аддзякі: за грахі — пеклам, за пакуты і святасць — вечным шчасцем; гэта значыць было, нарэшце, прызнана, што на гэтым свеце нічога не мяняецца, і таму ўсе спробы змен дарэмныя, а ўсе разлікі адбудуцца там. Хто грашыць тут, таму там будзе горка. Многія праваслаўныя святары і шмат хто з веруючых зносілі прыгнёт і здзекі, пэўная колькасць магчымымі сродкамі змагалася — Філіповіч быў «мяжовым левым». Ен не мог цярпець і выступаў супраць тых хітрасцей і кампрамісаў, на якія згаджаліся вярхі праваслаўнага духавенства, каб захаваць свае даходы і месцы. Па духу, па натуры — айцец Афанасій — выкрывальнік, палеміст, прапаведнік, змагар, герой. Зразумела, ён — не рэвалюцыянер, і праграма яго жаданняў часткова кансерватыўная, шмат у чым наіўная і ідэальная. Філіповіч не заклікаў да вызвалення сялян, але патрабаваў нацыянальнай і рэлігійнай справядлівасці. У сваім выкрыцці свецкіх і духоўных магнатаў, каралеўскай улады, езуітаў, рассыцелага праваслаўнага біскупства выказаў такую ж адвагу і запал пачуццяў, якія крыху пазней праславілі ў Расіі пратапопа Авакума — чалавека, падобнага яму становішчам, лёсам, неўтаймаванасцю. Па добныя яны і сваімі літаратурнымі творамі. Есць відочная паралель па-
між «Дыярыушам» ігумена Афанасія і «Жыціем» пратапопа Авакума. Яна прыкметная і ў стылістыцы, і ў апавяданні ад «я», у жаданні аўтара паказаць чытачу асабістыя перажыванні, акрэсліць свой эмацыянальны свет.
У старабеларускай літаратуры Афанасій Філіповіч займае асаблівае месца — ён быў апошнім беларускамоўным пісьменнікам. Яго «храналагічны» наступнік — Сімяон Полацкі — выступіў з друкаваным словам пасля ад’езду ў Маскву, дзе, уласна, і прайшло яго творчае жыццё. Васемнаццатае стагоддзе творчай спадчыны на беларускай мове захавала вельмі мала. Таму ёсць сумная для нашай нацыянальнай літаратуры сімволіка ў тым, што яе таленавіты прадстаўнік атрымаў «у лоб дзве кулі». На жаль, яны былі неапошнімі.
Айцом Афанасіем адкрываецца бясконцы спіс ахвяр «патопу» на Беларусі, які цягнуўся два дзесяцігоддзі — з 1648 па 1667 год. Было тое даўно, мала аб тым пісалі, здараліся потым іншыя «патопы», таму не зашкодзіць крыху засяродзіцца на некаторых лічбах з тых трагічных часоў. Зразумела, што ўсе, хто ўдзельнічаў у паўстаннях і войнах, не ставілі сабе мэтай пагалоўнае вынішчэнне насельніцтва і вар’яцкае разбурэнне краіны. Казакі праглі поўнай волі, сяляне — зямлі, і тыя і другія хацелі знішчыць шляхту; магнаты і шляхта жадалі пазбавіцца «лайдакоў». Рускае войска мела загад захапіць Беларусь і Літву, дзеля чаго трэба было забіваць беларускіх і літоўскіх жаўнераў. Полацкія, віленскія, гродзенскія, брэсцкія харугвы вынішчалі рускіх ратнікаў, каб спыніць нашэсце. Салдаты, калі захоплівалі горад, помсцілі за адпор — рабавалі двары, палілі хаты, забівалі жыхароў. Насельніцтва гарадоў, каб пазбегнуць гэтага, трымалася на сценах да апошняй кулі. На сялянскія хаты палявалі ўсе, хто хацеў есці. Без хлеба панаваў голад, які таксама браў ахвяры жыццямі. Палонных не шкадавалі ўсе бакі канфлікту, бо іх трэба сцерагчы
і карміць. I гэтак далей. За дзевятнаццаць гадоў усе напіліся крыві, як крывасмокі. Нарэшце замірыліся і пачалі падлічваць страты.
Вось некаторыя паказчыкі з тых падлікаў па беларускіх ваяводствах. Напрыклад, у Брэсце было 1500 двароў, засталося 869, у Кобрыне з 478 уцалела 148, у Полацку мелася 1502, збераглося 102, у Віцебску з 982 захавалася 56, у Тураве было 400, засталося 111, у Пінску з 994 збераглося 299, у Бабруйску з 409 уцалела 170, у Ляхавічах з 215 засталося 17, у Міры з 477 захавалася 295, у Слуцку мелася 1479, засталося 812, у Пружанах з 480 уцалела 92, Магілёў з 2367 двароў страціў 1790. Ка ментарыі тут не патрэбныя.
Тая ж карціна назіралася і на вёсцы. У 1648 годзе Віцебскае ваяводства налічвала 65990 сялянскіх сядзібаў, пасля вайны іх засталося 22920. У Полацкім мелася 19580 гаспадарак, збераглося 5840, у Мінскім з 31246 уцалела 12383, у Брэсцкім ваяводстве з 63990 двароў захавалася 32670.
А яшчэ ж былі вёскі, якія належалі касцёлам, цэрквам, манастырам. Іх
таксама не абмінуў вынішчальны каток вайны.
Уявім сабе, што кожны двор — гэта, па меншай меры, 5—6 жывых людзей: бацька, маці, дзеткі, бабуля ці стары. Няцяжка перамножыць названыя вышэй лічбы на 5 ці на 6, каб узніклі памеры нацыянальнай катастрофы. Куды ні кінь вокам — усюды знішчаныя хаты, разбураныя гарады і мястэчкі, падсечаная пад корань гаспадарка. Усё гэта разам спыніла на стагоддзе эканамічнае развіццё Беларусі. Культурныя страты наогул не паддаюцца ацэнцы. Шмат таленавітых людзей, што маглі памнажаць культурныя скарбы краіны, сталі гноем на палях, якія не было каму ўзараць.
Непамерным коштам абышліся нашаму народу царская прага зямельных прырашчэнняў, шляхецкая пыха, казацкая вольніца, адсутнасць талерантнасці. I чужынцы знішчалі нас, і самі, свае сваіх, забівалі з няменшай жорсткасцю. Але самае горкае: кулі, што забілі айца Афанасія, a ўслед за ім яшчэ два с паловай мільёны людзей, нястомна лёталі па Беларусі яшчэ тры поўныя стагоддзі.
Супраць цемры невуцтва
імяон Полацкі — адзіны з беj й■ ларускіх пісьменнікаў XVII 1—^^* і папярэдняга стагоддзяў, у каго больш менш удала склаўся творчы і асабісты лёс. Над іншымі нібы вісела закляцце. Францыск Скарына быў вымушаны пакінуць айчыну. Сымон Будны абвяшчаўся ерэтыком, цярпеў крыўды і здзекі і ад езуітаў, і ад праваслаўных, і ад пратэстантаў, і памёр у чужым кутку. Мялеція Сматрыцкага зламалі маральна, і ён спазнаў усе пакуты краху асобы. Афанасія Філіповіча зацягалі па турмах, а потым забілі. Самыя малыя звесткі захаваліся пра Васіля Цяпінскага, Стэфана Зізанія, Андрэя Рымшу, Філафея Утчыцкага, Ігната Іяўлевіча. Пэўна, не адну бяссонную ноч правялі яны над паперай, шмат папрацавалі, але літаральна аскепкі засталіся ад іхняй літаратурнай спадчыны: што спалілі іншаверцы, што павыкідвалі абыякавыя ці баязлівыя наступнікі, а што і само неяк развеялася ў гадзіну ліхалеццяў, якіх багата прыйшлося зведаць беларускай зямлі. «Verba volant, scripta manent» («Словы вылятаюць, напісанае застаецца») — казалі ў сярэднявечча. Так, застаецца, аднак, пры той умове, калі яго зберагаюць.
Сімяон Полацкі быў першым з той кагорты, чыя літаратурная спадчына ўцалела, адлюстроўваючы з дастатковай паўнатой як эпоху і яе культуру, так і асобу выдатнага паэта, драматурга, публіцыста.
Сімяон Полацкі — гэта псеўданім, які склаўся з манаскага імя і пра-
звання, нададзенага паэту масквічамі па месцы яго нараджэння і апошняга жыхарства на радзіме. У сапраўднасці ж ён — Самуіл Емяльянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч, паходзіў з карэннай сям’і заможных полацкіх мяшканцаў. У «Полацкай рэвізіі 1552 года» прозвішча Пятроўскіх называецца хутка за Скарынамі; магчыма, гэтыя сем'і і жылі ў блізкім суседстве, бо ў роспісе абароны Высокага замка яны прылічаны да суседніх гародняў (участкаў абарончай сцяны) Сафійскай вежы.
«Подле тое вежы две городнн меіцанскн — з велнкого посаду (у пасадзе жылі Скарыны,— К. Т.). Затем городня Тяпннскнх. Затем городня Мнтковнчей. Затем пять городен нгумены Полоцкого. Затем городня меіцан Петровскнх».
Полацк дзіцячых і юнацкіх гадоў Пятроўскага выглядаў больш сумна, чым пры Скарыне. Войска Івана Грознага, а потым Стэфана Баторыя, ба явыя дзеянні ў вайну 1632—1634 гадоў моцна разбурылі горад. Асабліва горкай сталася страта унікальнай бібліятэкі старажытнага Сафійскага сабора ў жніўні 1579 года. Жаўнеры Баторыя імкнуліся як мага хутчэй уварвацца ў Полацкі замак, спадзяючыся авалодаць нібыта сабранымі там, менавіта ў Сафійскай царкве, багатымі, як разносіла пагалоска, скарбамі. Калі пасля месячнай асады яны спалілі дзевяць вежаў і сцены Верхняга замка і здабылі крэпасць, дык аказалася, што каштоўнасцей там нашмат менш, чым абяцалі чуткі.
Але для людзей адукаваных большую вартасць мелі летапісы і творы з Сафійскай бібліятэкі. Дарэчы, захопленыя рукапісы і старадрукі адшукаліся потым ў бібліятэцы Замойскіх, але ў Полацк ужо не вярнуліся. У асяроддзі, якое паважае кнігу, такія страты не забываюцца, яны абрастаюць легендамі і выхоўваюць пэўныя пачуцці — у першую чаргу, жаданне вярнуць адабранае чужынцамі. Падлетка Пятроўскага выхоўвалі і слава выдатнага земляка-першадрукара, і старажытная гісторыя Полацка, які меў уласную дынастыю князёў і займаў на Белай Русі галоўнае становішча, і паход палачанаў на Сіняю Ваду, і Грунвальдская бітва. Гэта для адоранага розуму — духоўны пажытак,асновы мары,прызвання.