• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    He памыліўся канцлер Леў Сапега і адносна асабістага лёсу Іасафата Кунцэвіча. У лістападзе 1623 года архімандрыт быў забіты ў Віцебску, калі з’явіўся пакараць горад за ўрачысты прыём Мялеція Сматрыцкага. Пачалося з таго, што Кунцэвіч загадаў спаліць буданы за Дзвіной, дзе мяшканцы слухалі набажэнства, аб шукаць двары і хаты, шмат з кім расправіцца. Але цярплівасць народная вычарпалася 12 лістапада, калі гайдукі архімандрыта збілі амаль не да смерці праваслаўнага святара Іллю. Ударылі званы, узброеныя віцеб цы вызвалілі Іллю і ўварваліся ў пакоі, дзе хаваўся Кунцэвіч. Уніяцкага біскупа пакончылі пад крыкі «Бі папежніка!». Труп прывалаклі да Дзвіны і кінулі ў глыбокае месца. На горад абрушыліся жорсткія пакаранні. Старшынёй камісіі, прысланай для следства і суда над мяцежнікамі, кароль прызначыў Льва Сапегу, які годам раней дарэмна перасцерагаў Кунцэвіча і заклікаў яго да разважнасці. Камісія, баючыся падыходу казакаў, за якімі паслалі мяшканцы Віцебска, хутка, за тры дні, адшукала вінаватых і накіравалася ў Варшаву, каб там вынеслі прысуд пасля рады з каралём.
    У гэты ж час Жыгімонт Ваза атрымаў ліст ад папы рымскага. «Хто дасць вачам нашым крыніцу слёз,— пісаў Урбан VIII,— каб маглі мы аплакаць лютасць схізматыкаў і смерць полацкага архібіскупа?.. Дзе такое жорсткае злачынства лямантуе аб
    помсце, пракляты чалавек, які засцерагае меч свой ад крыві! Значыць, магутны кароль, ты не павінен стрымліваць меч і агонь. Няхай адчуе ерась, што злачынства цягне за сабой пакаранне. Пры такіх агідных злачынствах міласэрнасць ёсць жорсткасць. Таму няхай адкладзе Ваша Мосць усялякае прамаруджванне і, запаліўшыся набожным абурэннем, суцешыцца слязамі бязбожнікаў, пакараных за абразу рэлігіі». I кароль запаліўся. Сто чалавек было прысуджана да смерці ў Віцебску, некалькі — у Полацку і Оршы. Праўда, пад сякеру пайшло толькі дваццаць, бо астатнія збеглі. Віцебск пазбавілі магдэбургскага права і наогул усіх пра воў, ратушу разбурылі, знялі вечавыя званы, саборную Прачысценскую царкву раскідалі, а замест яе за кошт жыхароў пабудавалі уніяцкую.
    Гібель Кунцэвіча і смяротная кара дзесяткаў мяшканцаў Віцебска паўплывалі на лёс Мялеція Сматрыцкага. Абвінавачаны ў падбухторванні да забойства, ён, каб пазбегнуць прыцягнення да суда, быў вымушаны рушыць на Усход, у падарожжа «да святых мясцін» і патрыярха «для выяснення заблытаных і спрэчных пы танняў хрысціянскага багаслоўя». Але вярнуўся Сматрыцкі на радзіму з перакананнем, што праваслаўная царква заражана пратэстантызмам і унія ёсць дабро. У 1628 годзе ён выклаў свае новыя погляды ў «Апалогіі», дзе пераконваў праваслаўнае насельніцтва пайсці за ім, шчыра прыняць унію і адшукаць агульны мір.
    Так загінуў для праваслаўя яго лепшы таленавіты публіцыст і пісьменнік; гэта здарылася праз год пасля таго, як Афанасій Філіповіч прыйшоў у той самы Святадухаўскі манастыр, дзе сем гадоў змагаўся за праваслаўную царкву Сматрыцкі. Зразумела, уся драматычная гісторыя духоўнай ломкі полацкага біскупа цяжка, з гаркотай перажывалася Філіповічам. Праз нейкі час яму давялося заняць вызваленае месца радыкальнага крытыка уніі, і ў гэтай якасці Філіповіч стаў прадаўжальні-
    кам лепшых дасягненняў Сматрыцкага, развіваў выкрывальную традыцыю ў тагачаснай беларускай літаратуры.
    У тым самым 1617 годзе, калі Сма трыцкі пачынаў духоўнае жыццё ў Святадухаўскім манастыры, уніяцкі мітрапаліт Іосіф Вельямін Руцкі стварыў ў Вялікім княстве Базыльянскі ордэн. Да уніі ўсе праваслаўныя манастыры на Беларусі, Літве і Укра~ іне існавалі згодна з уставам святога Васіля Вялікага (Кесарыйскага), які яшчэ ў IV стагоддзі напісаў «Вялікае і малое правіла» (статут), дзе распрацаваў галоўныя задачы братоў Ордэна, формы іх місіянерскай дзейнасці. Жаночую «філію» Ордэна сфарміравала сястра Васіля Вялікага — Ма крына. Кожны манастыр быў неза лежны і падпарадкоўваўся толькі свайму ігумену і епархіяльнаму ўладыку. У такім выглядзе яны пераходзілі да уніятаў. У Руцкага выспела думка стварыць з іх таварыства па ўзору Таварыства Ісуса, гэта значыць езуітаў. У Навагродавічах Менскага ваяводства адбыўся з’езд усіх ігуменаў уніяцкіх манастыроў, і пасля дзесяці пасяджэнняў сход вырашыў: уніяцкае манаства злучаецца ў Ордэн базыльянаў; Ордэнам кіруе генерал (протаархімандрыт) і чатыры асістэнты. Ордэн падначальваецца папу рымскаму, прымае на сябе адказнасць за выхаванне моладзі. Праз самы кароткі час уніяцкія манастыры ўжо ўзніклі ў Гродне, Менску, Жыровічах, Кобрыне, Полацку, Магілёве, Наваградку, Пінску, Чарэі, Мсціслаўлі.
    Абвяшчэнне Ордэна стала адным са звёнаў умацавання уніі, аднак нягледзячы на ўсе відавочныя поспехі і стараннасць уніяцкага духавенства, царква уніятаў разглядалася і каралеўскай уладай і каталікамі як другарадная і ніколі не здолела зраўнавацца ў правах з каталіцкай. Замінала тут яшчэ і тое, што шырокія колы беларускай шляхты не схіляліся да уніі, а прымалі каталіцтва, жадаючы быць роўнымі з польскай шляхтай. Уніяцкая царква заставалася ў асноўным царквой гараджан і сялянства. Аднак трэба зазначыць, што з
    цягам часу яна стала на тэрыторыі Беларусі і Украіны царквой найбольш распаўсюджанай. Як паказаў у сваіх даследаваннях, прысвечаных гэтай праблеме, гісторык А. П. Грыцкевіч, у 1790 годзе, напрыклад, у беларускіх паветах Вялікага княства Літоўскага (без усходняй часткі, ужо далучанай да Расійскай імперыі) уніяцкіх прыходаў было 1200 (73,8 працэнта), каталіцкіх — 283 (17,4 працэнта), праваслаўных—143 (8,8 працэнта). Па падліках вучонага Т. Карзона, у 1774 годзе на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай жыло 11500 тысяч чалавек, з іх праваслаўныя складалі ўсяго 550 тысяч, а ўніяты — 3800 тысяч. Гэтыя лічбы пераканаўча і красамоўна сведчаць, што са сваёй задачай перамагчы праваслаўе уніяцкая царква справілася калі не з поўным, дык з вялікім поспехам.
    Азіраючыся на справы пачатку трагічнага XVII стагоддзя і ведаючы гістарычную ўдачу уніяцтва, магчыма задацца пытаннем: ці мела сэнс супраціўленне уніі, ці не лепш было б пайсці насустрач, прыняць яе адразу, без ахвяр і крыві змагання, садзейнічаць яе хутчэйшаму сцвярджэнню і такім чынам захаваць мір у грамадстве і сярод людзей? Якая для простага чалавека, вяскоўца альбо гарадскога мяшканца розніца, каму падпарадкуецца царква: канстанцінопальскаму патрыярху, рымскаму папу, маскоўскаму патрыярху? Ці такія ўжо істотныя для духоўнага жыцця людзей адрозненні ў абраднасці і царкоўным чыне? Сталі ж каталіцкая Англія і Швецыя пратэстанцкімі дзяржавамі і тым не менш не страцілі сваёй нацыянальнай самастойнасці і культуры. Ці так ужо моцна звязана нацыянальная самастойнасць з веравызнаннем, царквой, як гэта здавалася абаронцам праваслаўя ў XVII стагоддзі? Але ўсё гэта — пытанні і разважанні заднім днём; не адчувае болю той, хто глядзіць на справы мінуўшчыны з далечыні, не займаюць яго тыя турботы. Ад жывых людзей нельга патрабаваць цвярозай развагі, калі сілай прымушаюць мяняць звычаі, уклад, светапогляд.
    Для Афанасія Філіповіча не было пытання: правы ён ці няправы? Ен верыў, вера запаляла яго сэрца, за ім стаялі шэсць стагоддзяў гісторыі праваслаўя на беларускіх землях, многія пакаленні продкаў, што жылі ў чысціні «грэчаскага» веравызнання. Маральны стан уніяцкіх вярхоў абураў яго, ён гадзіўся іх; сродкі, з дапамогай якіх унія рвалася да перамогі, здаваліся яму д’ябальскімі. Знешняя палітыка «езуіцкага караля» Жыгі монта Вазы вяла да пастаянных войнаў і кровапраліцця, для поспеху гэтай палітыкі не грэбавалі хлуснёй і насіллем над народам. А галоўнае — унія азначала не роўнасць, а падпа радкаванне «рускай» веры каталіцкай царкве, веры «рымскай». Для гордага ж сэрца падначаленне гвалтаўніку — справа немагчымая.
    Нежаданне уніі выказалі шырокія пласты насельніцтва, церпячы за сваю стойкасць пакуты. Гісторыя сцвярджэння уніі ведае сотні і сотні прыкладаў, калі праціўнікаў яе тапілі, стралялі, збівалі да паўсмерці, адымалі храмы, ператворваючы іх ва уніяцкія, калі супярэчнікаў уніі катава лі, як крымінальных злачынцаў. «А теперь пятьдесят лет тылко то му,— пісаў Філіповіч,— як унея проклятая для столка сенаторского я для повагн пышных духовных неіцаслнве настала н так потурбовала панство тое спокойное, же не тылко в краннах, в князствах, в поветах, в местах, в местечках, в селах селян з селянамя, меіцан с меіцанамн, жолнеров с жолнерамн (бо н з казакамв война вну трная непотребна о том была), панов с подданымн, роднчов с деткамн, але н духовных з духовнымн, неостаток, монахов з монахамн до гневу непогамованого прнводнла, прнводш н неіцаслнве розжарнвает».
    Таямніца любога супраціўлення крыецца ў заўзятасці веры. Барацьба за ўнію і змаганне супраць яе азначалі сутыкненне пачуццяў. Самым горшым вынікам стала тое, што унія прывяла да братазабойства і ўзаемнай нянавісці; сыны аднаго народа, наступнікі адных продкаў, нашчадкі агульнай гісторыі пачалі варагаваць
    не з чужынцамі, а паміж сабой, і варагаваць на смерць. Па задуме, па рэлігійнаму ідэалу унія была выдатнай справай, але па рэальнаму ўвасабленню, па інтарэсах яе творцаў — яна несла вялікую шкоду развіццю беларускай культуры, паколькі служыла мэтам апалячвання, што засведчыла грамадскае жыццё Беларусі ў наступным стагоддзі.
    Такія вось падзеі адбываліся ў тыя гады, калі Філіповіч навучаў «Дзмітравіча — царэвіча маскоўскага». Як рэагаваў ён тады на стасункі праваслаўя з уніяцтвам, нідзе не зафіксавана. Але перажыванні 1627 года, пастрыжэнне ў манахі рэзка схілілі яго да актыўнай дзейнасці. Па задан ні свайго манастырскага кіраўніц тва Філіповіч аб’язджае шэраг манастыроў з мэтай дамовіцца аб агульных выступленнях супраць каталіцкага націску. Поспех паездкі прынёс яму сан іераманаха, і ў 1633 годзе ён апынуўся ў Дубойскім манастыры (паблізу Пінска), адкуль хутка перайшоў у Купяцічы. Тут у манастырскай царкве знаходзілася ікона Купяціц кай Маці Боскай, што прываблівала сюды мноства веруючых. Блізкасць манастыра да горада (дванаццаць кіламетраў ад Пінска) таксама спрыяла ягонай славе і дзейснасці-
    Дарэчы, падзеямі манастырскага жыцця Філіповіч і пачынае «Дыярыуш» — апісанне падарожжа ў Маскву ў 1637 годзе.
    Само вандраванне стала магчымым пасля смерці Жыгімонта Вазы, калі адносіны паміж Рэччу Паспалітай і Масквой крыху палепшыліся. Праўда, падчас бескаралеў’я рускі цар Міхаіл вырашыў захапіць Смаленск; маскоўскае войска асадзіла горад, аблога цягнулася восем месяцаў і завяршылася б здачай асаджаных, але на паратунак смалянам прый шоў новаабраны кароль Уладзіслаў. Сітуацыя змянілася, маскоўскае войска само трапіла ў аблогу, якая доўжылася паўтара года. Нарэшце ваявода Шэін спыніў супраціўленне. Уладзіслаў руіпыў на Маскву і прапанаваў Міхаілу Фёдаравічу мір, які быў заключаны ў 1643 годзе на рацэ