Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
«В тую потребу отчнзны вашое, в простоту грубую про недостаток наукн братнн вашое прнкладом свонм мнлосерным, еслн есть што мнлостн братерское у вас,— гды ж межн всемн люцкостямн ннчого не есть так власного, а злашча богобойному человеку, яко уліітоване, которым указуем по собе неякое подобенство добротлнвостіі божее, а наконец, дле заплаты собе от пана вечное,— тому народу вашому, неумеетностью заведеному н утрапеному, допомагаючн, мнтрополнта вашого, владык н учіітелей вашнх до того прозбамн вашнмн велн, жебы не подкупов, не посулов дле поседання столнц однн перед друпім, не до жнвотей н прнвнльев, однн над другого обварованейшнх, але слова божего самя се учнлн н другнх з маетностей н нменей от вашнх предков нм не на марнотрацтва, не на строй н што такого, але дле наук
наданых. Ова бы ку науце,— леч не такой, яко тепер на вечный свой встыд только прочестн н то ледво в своем езыку не болып учатсе,— школы заложнтн н науку слова божего, от так много лет занедбаную, выдвнгнутн братьн вашой хотелн н уснловалн. Которнх я не одному которому, але вснм н з тою потребою отчнзны вашое богобойной пнлностн, растропностн н верностн поручаю н зоставую, просечн пана, а бых был готов, еслн она до конца згннет, з нею згннуть, або, еслн через ваш ретунок будет выдвлгнена, з вамн н з нею выбрннуть».
Меў дружбу Будны і з вядомым гісторыкам і паэтам Мацеям Стрыйкоўскім. Адным з блізкіх таварышоў яго лічыўся філосаф Андрэй Валан, маёнтак якога знаходзіўся недалёка ад Валожына. Блізкія адносіны звязвалі асветніка з паэтам і перакладчыкам Кіпрыянам Базілікам. Як зацікаўлены кнігавыдавец сустракаўся ён з Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам. Усё гэта былі людзі таленавітыя, большасць сярод іх з лепшай еўрапейскай адукацыяй, асветнікі і гуманісты; яны мелі над чым паразважаць.
Шырокая вядомасць Буднага раздражняла ягоных супярэчнікаў, і езуіты пусцілі ў абыходак шэраг недарэчных выдумак, прызначаных прынізіць асобу філосафа. Напрыклад, хадзіла такая байка: нібыта салдаты, якія вярталіся з вайны супраць рускіх, міналі нейкую вёску, дзе гасцяваў тады Будны. Даведаўшыся ад людзей пра арыяніна, яны выцягнулі яго на вуліцу і хацелі засекчы за тыя абразы Хрыста, што прынеслі яму чорную славу, але быццам Будны, убачыўшы над галавой батароўку, выракся сваіх арыянскіх поглядаў і перакананняў. Напад п’яных, кімсьці нацкаваных жаўнераў і сапраўды мог мець месца, але адрачэнне — злая выдумка, тая мара езуітаў, якая ніколі не здзейснілася. Будны пры цвёрдасці сваіх поглядаў і маральным рыгарызме такое сабе не дазволіў бы і дзеля выратавання жыцця.
Супраць мысліцеля было накіравана і парадзіраванае апісанне езуіцкім аўтарам Фрыбеліусам апошніх дзён Сымона Буднага: «...ужо за два гады да смерці ён зусім звар’яцеў, не жадаў нічога ведаць і чуць ні пра Бога, ні пра Хрыста; нават за тры дні да смерці ён страшна роў, напаўняючы крыкам двор пана Льва Маклака і яго суседзяў. Але калі эканом гэтага маёнтка пан Віткоўскі пераконваў яго, каб ў апошнія дні звярнуўся да Бога... ён схапіў яго за рукі і казаў: «Клянуся маёй душой, я не прызнаю Бога, не ведаю нічога пра Бога, клянуся маёй душой, я не прызнаю Хрыста і зусім не думаю пра яго». На думку Фрыбеліуса, словы і пакуты Буднага сведчаць аб яго вар’яцтве і божай кары за ерась. Але калі гэты запіс праўдзівы, дык ясна, што вучоны трымаўся сваіх перакананняў да апошняй хвіліны і не адмовіўся ад іх нават у муках смяротнай хваробы.
Цвёрдае рэальнае мысленне не дазваляла Буднаму падманвацца адносна вынікаў справы, якой ён прысвяціў сваё жыццё. Нішто з таго, што ў маладыя гады здавалася блізкім да ажыццяўлення, не здзейснілася; на каралеўскім троне Рэчы Паспалітай замест асвечанага манарха сядзеў абмежаваны і ганарлівы Жыгімонт Ваза — «езуіцкі кароль», як ён сябе называў; адказныя асобы гаспадарства — ваяводы, кашталяны, старосты, абавязаныя сцвярджаць справядлівасць, усе чыста болей дбалі пра сябе, пра ўласны інтарэс, чым пра народ і дзяржаву; замест павагі да чалавечай годнасці назіраўся бессаромны гвалт дужага над залежным; народная асвета, закліканая ўзбагаціць духоўнае жыццё кожнага, абмяжавалася адукацыяй шляхты і апынулася ў руках езуітаў; працы Буднага ляцелі ў агонь; нядаўнія «браты» выказвалі такую ж нецярпімасць, як і супярэчнікі; замест сва боды самавыяўлення, замест ведаў старанна насаджваліся прымхі, тупая вера, фанатызм.
Сканаў Сымон Будны ў 1593 годзе. Яго апанент на полацкіх дыспутах Пётр Скарга шчасліва дажыў да
глыбокай старасці. Пры аднолькавай адоранасці і актыўнасці гэтыя два чалавекі мелі непадобны лёс, розную ўдачу ў галоўных справах свайго жыцця. Бо Скарга шчыра служыў дзяржаўнай царкве, Будны — апазіцыйнай. Варта адзначыць, што першаму, як другому, нічога не далося дарам. Скарга нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Дзед яго насіў прозвішча Павонскі. За звычку на ўсё і ўсіх скардзіцца князь Януш Мазавецкі даў яму мянушку, якая і засталася за родам. Дзякуючы заслугам Пятра Скаргі род атрымаў шляхецтва. Шырокую славу яму самому прынеслі не столькі рэктарства ў Віленскай акадэміі, каталізацыя прылучаных інфлянтаў ці ўдзел у здзяйсненні Брэсцкай уніі цэркваў, колькі прамовы на сеймах. Як каралеўскі духоўнік Скарга на працягу дзесяцігоддзя адкрываў усе сеймы сваімі красамоўнымі казаннямі. Праз два стагоддзі ўвагу да яго асобы і творчасці абудзілі Адам Міцкевіч лек-
цыямі па славянскіх літаратурах, Юзаф Крашэўскі біяграфічным раманам і Ян Матэйка выдатным мастацкім палатном. Жыццё ж і спадчына Сымона Буднага чакаюць сваіх Міцкевіча, Крашэўскага, Матэйку па сённяшні дзень.
Шчаслівыя тыя з людзей, хто пад канец свайго веку можа сказаць, што праца іх прынята паслядоўнікамі і жыццё іх не падманула. Якую ж гаркату, які сум павінен адчуваць вучоны, асветнік, грамадскі дзеяч, бачачы адваротнае! Якая спадзея сагравае яго? Якой верай ён трымаецца? Адной — верай у прышласць, што надарыцца больш разумнай, выкажа больш дабрыні і спагады да людзей, увагі да ісціны, імкнення да дабрадзейнасці. «Выбар зроблены,— пісаў Сымон Будны, пачына ючы крытычны аналіз Новага запавета,— але ўсё ж я ўпэўнены, што працу маю лепш ацэняць нашчадкі».
Так і здарылася.
Л now HIM
н
CtllWHHlKAM..
Гонар
рэсцкая царкоўная унія была той фатальнай падзеяй, якая мела надзвычайнае значэнне ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай і паслужыла адной з галоўных прычын народнага паўстання 1648 года, што перарасло ў шматгадовую вайну некалькіх дзяржаў і народаў Усходняй Еўропы.
Сама па сабе здаровая і гістарычна прагрэсіўная ідэя аб’яднання «рымскай» і «рускай» цэркваў у выкананні царкоўных палітыканаў і дзяржаўных валюнтарыстаў прывяла ў XVII стагоддзі да катастрафічных вынікаў. Аб’яднанне, якое здзяйснялася фальшыва і гвалтам, не замяніла праваслаўнай царквы на уніяцкую, а садзейнічала ўзнікненню яшчэ адной царквы, што, натуральна, толькі ўзмацніла супярэчнасці рэлігійнай барацьбы на Беларусі і Літве. Насілле, што зведала праваслаўная царква ад уніяцкіх іерархаў, каталіцкай царквы і каралеўскай улады, выклікала адпаведны адпор праваслаўнага жыхарства, якое вылучыла са свайго асяроддзя шэраг правадыроў і герояў. Ся род іх быў беларускі пісьменнік і публіцыст, ігумен Сімяонаўскага манастыра ў Брэсце Афанасій Філіповіч.
У гісторыю беларускай культуры ён увайшоў як аўтар «Дыярыуша» — выдатнага літаратурнага твора першай паловы XVII стагоддзя. Аднак вядомы Філіповіч не толькі пісьменніцкай працай. Па волі лёсу ён прычыніўся да цікавай і драматычнай гісторыі аднаго з самазванцаў, якога
ўлады Рэчы Паспалітай рыхтавалі на маскоўскі трон. Але найбольш знаны ігумен з Брэста як нясхільны змагар за духоўную свабоду беларускага народа.
Калі ўзнікае грамадская патрэба ў абароне спрадвечных народных каштоўнасцей, грамадства абавязкова выстаўляе на арэну барацьбы сваіх падзвіжнікаў, людзей моцнага духу, здольных пайсці на пакуты і асвяціць уласнай крывёй справу народа, даць прыклад самаахвярнага яму служэння. XVII стагоддзе з’явілася часам жорсткага выпрабавання духоўнай моцы беларускага і украінскага народаў, і Філіповіч стаў выразнікам іх карэнных інтарэсаў. 3 прычыны свайго сацыяльнага становішча — духоўная асоба, манастырскі ігумен — ён не ўзначаліў групу, атрад, партыю, а дзейнічаў сам па сабе. Але гэта не значыць, што Філіповіч быў адзінокі. Народная вайна, на самым пачатку якой ён пакутніцкі загінуў,— лепшае сведчанне таго, што служыў ён справядлівай справе і меў за сабой падтрымку тысяч і тысяч аднадумцаў.
Аб паходжанні Філіповіча дакладных звестак няма. Год нараджэння — 1597 — вылічаны па ўскосных даных. Здагадка, што ён выхадзец з сям’і рамесніка, роўна як і меркаванне аб прыналежнасці яго да шляхецкага роду, не маюць дакументальнага пацвярджэння. Прапановы адносіць Фі ліповіча да рамеснікаў грунтаваліся хутчэй за ўсё на вульгарна-сацыялагічнай традыцыі нядаўняй мінуў-
шчыны, калі слова «шляхціч» лічылася нечым вельмі дрэнным, выкліка ла недавер і раздражэнне. Аднак ёсць пераканаўчыя падставы дапускаць, што Філіповіч паходзіў менавіта з шляхецкага дому: калі б ён быў «простай» крыві, дык наўрад ці атры маў бы запрашэнне ў хатнія настаўнікі да «царэвіча Дзмітравіча» — нібыта сына Лжэдзмітрыя I і Марыны Мнішак. У выпадку выйсця «царэвіча» на арэну вялікай палітычнай ігры імя настаўніка абавязкова ўзнялося б да агульнага ведання, і навучанне самазванца асобай нешляхецкага стану сталася б вялікай заганай яго рэпутацыі і гонару.
Невядома таксама, дзе вучыўся Філіповіч. Пачатковую адукацыю ён мог атрымаць у адной з брацкіх школ, але вышэйшую, больш верагодна, набыў у Віленскай акадэміі, куды езуіты прымалі моладзь любога хрысціянскага веравызнання. Там, напрыклад, займаўся Мялецій Сматрыцкі — вядомы праваслаўны дзеяч, ayTap першай беларускай «Граматыкі». Падобна таму, як Сматрыцкі быў запрошаны хатнім настаўнікам да беларускага магната Саламярэцкага, так канцлер Вялікага княства Леў Сапега запрасіў Філіповіча настаўнікам для «царэвіча маскоўскага». Гэта здарылася ў 1620 годзе, і сем гадоў Афанасій выкладаў няшчаснаму юнаку навукі «церковнорусскне» і наогул яго выхоўваў.
Сапраўднае імя выхаванца было Ян Фаусцін Луба. Яго бацька — падляшскі шляхціч — удзельнічаў у паходзе Лжэдзмітрыя на Маскву і прывёз туды сына. Пасля гібелі Лубыстарэйшага хлопца ўзяў пад нагляд сябра бацькі Бялінскі. У 1644 годзе на запыт маскоўскіх паслоў у Варшаве Ян Луба адказаў, што даведаўся аб сваім паходжанні ў сталым узросце ад Бялінскага. Апошні паведаў юнаку, хто яго сапраўдны бацька, і яшчэ пра тое, што «царэвічам маскоўскім» яго называлі «для ўсякай прычыны». Паколькі ў Маскве сына Марыны Мнішак хацелі павесіць, дык ён, Бялінскі, планаваў яго выкрасці, a на шыбеніцу аддаць Яна Лубу. Пад-