• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага набыў шырокую еўрапейскую вядомасць. Ён перакладаўся на польскую, нямецкую, лацінскую, французскую мовы, выкарыстоўваўся на Маскоўскай Русі пры падрыхтоўцы Саборнага ўлажэння 1649 года, у судах Эстоніі і Латвіі. Статуту было наканавана доўгае жыццё. Ен дзейнічаў усе XVII і XVIII стагоддзі, толькі ў 1840 годзе царскі загад скасаваў яго адначасна з афіцыйнай забаронай назваў «Беларусь» і «Літва», якія жорсткай фантазіяй рускага самадзержца ператварыліся ў «ПаўночнаЗаходні край» неабсяжнай імперыі.
    ДДН HAM, OO^A, ІПЛКуй^—' ml не ^ммі Г лГ егЯ, wz^2) пцнн^ллі іншнУ^ лмі< KX^l|b RIA^^ZS?
    
    
    „Выбар зроблены..."
    быякавае ці азлобленае, a то і жорсткае стаўленне сучаснікаў да асоб, якія выступалі з новымі, разбуральнымі для былых уяўленняў ідэямі, часта было адной з горкіх прыкмет стварэння духоўнай культуры. Але наступным пакаленням — праз меншы ці большы час — людзі, чые імёны ўвайшлі ў сусветную гісторыю пазнання, здаюцца ўдачлівымі абраннікамі лёсу, паколькі пасмяротная слава залоціць святлом поспеху іхняе жыццё. Аднак уважлівы позірк на іх лёс адчыняе надзвычайнае напружанне барацьбы за свае ідэалы, супрацьстаянне неразуменню, непрыманню, гвалту...
    Да ліку змагароў, герояў, падзвіжнікаў належаў і беларускі філосаф XVI стагоддзя Сымон Будны, асоба шматгранная і энергічная. Мысліцель, пісьменнік, перакладчык і палеміст, тэолаг і выдавец, выдатны філолаг, адзін з самых адукаваных інтэлектуалаў свайго часу, ён унёс істотны ўклад у развіццё беларускай культуры. Будны прадоўжыў справу Францыска Скарыны — садзейнічаў адкрыццю друкарань у Нясвіжы, Заслаўі, Лоску і быў аўтарам выдадзеных там кніг. Творы Скарыны і Буднага заклалі падмурак беларускай літаратурнай мовы. Ідэі Сымона Буднага фарміравалі духоўны свет пэўных колаў Вялікага княства Літоўскага. Ен першым ў еўрапейскай навуцы зрабіў крытычны аналіз Но вага запавета. Гэта, несумненна, навуковы подзвіг, які патрабаваў вялікіх ведаў, смеласці думкі, духоўнай
    адвагі. Ніхто ж раней на такую справу не асмельваўся. Тлумачальнікі Бібліі, што папярэднічалі Буднаму, не ставілі пад сумненне яе аўтарытэтнасць і аўтарытэтнасць заснаваных на ёй галоўных дагматаў хрысціянскай веры. Выдатныя дзеячы Рэфармацыі — Лютар, Цвінглі, Кальвін — з усёй лютасцю абрушваліся на разбэшчаную каталіцкую царкву, але замест яе стварылі новыя, не менш нецярпімыя да ідэйных праціўнікаў і іншаверцаў.
    Будны не спыніўся на рэфармацыі хрысціянства, ён стаў яго разбуральнікам, абраў сабе ролю анатама непарушных раней дакументаў хрысціянскай рэлігійнасці. Аналагічнае зрабіў Спіноза, але праз стагоддзе. За сто гадоў, якія аддзялялі працы абодвух мысліцеляў, накопліваліся веды, выспявалі новыя ідэі і патрэбы, складвалася новая фармацыя. «Багаслоўска-палітычны трактат» Спінозы, блізкі па сэнсу і зместу каментарыям Буднага да Новага запавета, выклікаў абурэнне і нянавісць каталіцкіх і пратэстанцкіх колаў і ў 1674 годзе быў забаронены. Твор Буднага знішчаўся на кастрах стагоддзем раней. Трэба сказаць, што Спіноза напісаў сваю кнігу на латыні, прызначаючы яе для вузкай чытацкай аудыторыі; крытычная ж праца Буднага публікавалася на польскай мове, гэта значыць арыентавалася на шырокія пласты чытачоў Польшчы і Вялікага княства.
    Буднаму надарыўся цяжкі лёс. Ен зведаў ганенні, гібель сваіх прац,
    вырачэнне былых сяброў і памёр у галечы і адзіноце пад радасныя воклічы ворагаў.
    Такі існаваў чын жыцця. Чалавек, які рабіў замах на асновы пануючай ідэалогіі, абвяшчаўся ерэтыком і падлягаў усім відам духоўнага гвалту, адлучэнню ад грамадства, фізічнай ізаляцыі ці знішчэнню. Сымон Будны быў ерэтыком. He толькі па натуры, па духу, па сэнсу дзейнасці. Аб’яўлены ерэтыком афіцыйна, ён здабыў сабе гнеў усіх цэркваў хрысціянскага толку, якія дзейнічалі на Беларусі, Літве, Польшчы, і нават у партыі антытрынітарыяў погляды яго акрэсліваліся як ерэтычныя.
    Першыя дакументальныя звесткі пра Буднага адносяцца да 1558 года, калі ён прыбыў у Вільню па запрашэнні канцлера Мікалая Радзівіла і заняў пасаду катэхізіста пры віленскай кальвінісцкай грамадзе. Зра зумела, канцлер запрашаў яго ў Вільню зусім не як ерэтыка. Наўрад ці, сустрэўшыся з Будным, Радзівіл мог западозрыць у маладым чалавеку носьбіта экстрэмальных поглядаў. Ен убачыў у земляку памяркоўнага пратэстанта, чалавека, адоранага розумам, здольнасцямі пераканаўча разважаць і прапаведаваць, адным словам, знайшоў у Будным асобу, карысную для сваёй справы — справы сцвярджэння на Беларусі і Літве кальвінізму. Ды і хто мог прадказаць, што чалавек, наняты для выканання шэраговых функцый у пратэстанцкай суполцы, пачне сумнявацца ў «несумненным» — боскім паходжанні Хрыста, існаванні пекла, пра якое скажа, што гэта не болып чым пакуты нячыстага сумлення ў зямным жыпці; што выкажа надзвычайныя палітычныя здольнасці і ўзначаліць рух літоўскіх братоў. (Літоўскімі братамі называлі сябе антытрынітарыі на Беларусі і Літве ў адрозненне ад польскіх братоў.)
    Усё жыццё Буднага — гэта напружаны пошук сапраўдных ведаў і пропаведзь іх. Эвалюцыя ўяўленняў філосафа складаная: ад каталіцтва да кальвінізму, ад кальвінізму да крайнасцей антытрынітарызму; скончыў
    ён свой век атэістам. Шлях няпросты, і па ўмовах таго часу запатрабаваў выключнай духоўнай працы. Сымон Будны выйшаў з асяроддзя дробнай шляхты, гэта значыць з асяроддзя малаадукаванага, можна мовіць, непісьменнага, вольналюбівага, але не вольнадумнага. Іншымі словамі, ён, як і большасць вядомых асоб той эпохі, быў самародак; іскру божую меў ад нараджэння, яна і вяла яго па свеце, распальвала жаданне вучыцца, шукаць шчасце ў навуцы.
    Месца, дзе нарадзіўся Будны, нікім дакладна не акрэслена. Сямейны маёнтак Буды, што даў яму прозвішча, мог знаходзіцца і на Гродзеншчыне, і на Падляшшы, і /йа мазавецкіх землях — ніхто гэтага не ведае і, хутчэй за ўсё, ужо не даведаецца ніколі.
    Шмат у чым пачатак жыцця Буднага падобны да пачатку жыцця Францыска Скарыны. Як і ягоны папярэднік, Сымон чатырнаццаці гадоў узяў кайстру, атрымаў ад бацькі некалькі злотых, ад маці — бласла венне і вырушыў спадарожнымі падводамі ў Кракаў — у Ягелонскі універсітэт, дзе па традыцыі вучыліся выхадцы з Беларусі і Літвы. Магчыма, пад час вучобы ён жыў у тых самых пакоях, дзе некалі жыў Скарына, і слухаў лекцыі ў тых жа аудыторыях, праз тую ж браму ўваходзіў на квадратны двор Калегіум Майюс. Атрымаўшы ступень бакалаўра філасофіі, Будны, падобна Скарыне, накіраваўся ў Італію. Шлях ляжаў цераз Чэхію; беларускі першадрукар у гэтыя гады яшчэ быў жывы. Лёгка даць волю фантазіі і ўявіць, як нядаўні шкаляр Будны наведвае вялікага суайчынніка ў ягоным пражскім доме.
    Але ў адрозненне ад Скарыны Будны працягваў навучанне не ў Іта ліі, а ў Швейцарыі, мяркуюць, што ў Базельскім універсітэце. На той час у Швейцарыі зацвердзілася рэфармацыйнае вучэнне Цвінглі і Кальвіна. Апошні асталяваўся ў Жэневе, а ў Базелі быў рэфармацыйна-гуманістычны асяродак, на чале якога стаяў Себасцьян Кастэліо. Усяго
    толькі двума дзесяцігоддзямі раней базельскіх гуманістаў узначальваў Эразм Ратэрдамскі. Таму Будны сфарміраваўся на яго філасофскіх ідэях, развітых паслядоўнікамі Ра тэрдамскага, адным з якіх і з’яўляўся Себасцьян Кастэліо, буйнейшы мысліцель першай паловы XVI ста годдзя, які першым тэарэтычна абгрунтаваў неабходнасць талерантнасці (верацярпімасці) і свабоды думкі. Будны мог быць знаёмы з Кастэліо і, прыняўшы яго вучэнне, ужо не меўся падзяляць нецярпімасці Кальвіна. Наогул аўтарытарны, дагматычны тып мыслення не ўласцівы Буднаму. Калі ж у 1553 годзе Кальвін санкцыяніраваў спаленне іспанскага вучонага, лекара, адкрывальніка сістэмы кровазвароту Мігеля Сэрвета, а потым у Цюрыху Беза — вучань і паслядоўнік Кальвіна — паслаў на смерць італьянскага антытрынітарыя Валянціна Генціліса, Будны ўспрыняў правадыроў кальві нізму такімі ж душыцелямі вольнадумства, як і рымскую апостальскую царкву.
    Свабоду самавыяўлення ён лічыў галоўнай умовай здаровага развіцця грамадства. «...Хіба можа быць прызнанай улада,— пісаў Будны,— якая ўсім жадае зачыніць рот, а аднаму ці тром дазваляе папусціць лейцы, каб пісалі, што захочацца? Я прызнаю ўладу і асуджаю беспарадак, але я называю ўладай не тое, што ты (маецца на ўвазе адрасат звяртання.— К. Т.); у цябе ўладай з’яўляецца тая, што аднойчы прынятая і патрабуецца тром, ахоўваецца ўсімі сіламі (нягледзячы на тое, добра гэта ці блага); для мяне гэта не ўлада, а тыранія і рабства, вельмі падобныя на папскія. Улада была б, калі б не гасілі дух, усё выпрабоўвалі і прымалі тое, што аказалася лепшым... Дай нам божа такую ўладу, пры якой мы не думалі б аб сабе, не прыніжалі іншых, дазвалялі казаць праўду адзін аднаму, не лічылі б сябе бязгрэшнымі...» Ці: «Трэба, каб у нас была воля размаўляць аб боскіх справах не толькі вучоным, але і простым людзям... не толькі замож-
    ным, але і бедным. Гэта цудоўная, асаблівая воля...»
    He існавала на свеце валадароў, тым больш у дзяржавах з рэлігійнай ідэалогіяй, якім спадабаліся б такія думкі і размовы. Да духоўнага, па меншай меры, паслушэнства яны не заклікаюць. Жаданне карыстацца «цудоўнай, асаблівай воляй» заўжды ёсць выклік. У пэўным сэнсе выклікам стала і незадаволенасць Буднага тымі прагматычнымі мэтамі Рэфармацыі, што ставіў Мікалай Радзівіл. Тут самы час задацца пытаннем, ці была наогул патрэба канцлеру Вя лікага княства Літоўскага ў змене рэлігій, у пераходзе ў кальвінізм, калі ўсе ягоныя продкі з 1386 года, з моманту хрышчэння язычніцкай Літвы, паказвалі сябе калі не дбайнымі, дык зусім лаяльнымі каталікамі. Якой мэты ён дасягаў, падтрымоўваючы ў дзяржаве рэлігійную смуту, уцягваючы ў змену веравызнання сваю радню, шырокія колы беларускіх і літоўскіх паноў, шляхты. Што прывабіла апошніх ў кальвінісцкім вучэнні, якое было накіравана на развіццё індывідуальнай свядомасці і рэлігійнасці, адмаўлялася ад культу Багародзіцы і святых, пакланення рэліквіям, зароку бясшлюбнасці для духавенства, патрабавала роспуску манаскіх ордэнаў, прыніжала ролю духоўных асоб у царкве, вылучалася этычным рыгарызмам. Кальвіністы больш сур’ёзна, чым любы іншы напрамак у хрысціянстве, успрынялі словы апостала Пятра: «Хто не працуе, той не есць!». Кальвінізм з’яўляўся рэлігіяй «падлеткавай» яшчэ буржуазіі, што лічыла кожную капейку і вельмі высока ставіла асабістую працу ў любой справе.