• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    Цяжка гадаць, як склаўся б у далейшым гістарычны лёс Вялікага княства і Польшчы, якімі кіравалі браты, але ў 1444 годзе польскі кароль Уладзіслаў — старэйшы брат Казіміра — загінуў пад Варнай у бітве з туркамі, і Казімір па просьбе радных паноў заняў польскі трон. Так Вялікае княства і Полыпча зноў з’ядналіся пад уладай аднаго гаспадара, што ў Польшчы быў каралём, а ў Вялікім княстве Літоўскім — вялікім князем. Казіміру жыццё наканавала завяршыць канчатковае разбурэнне Ордэна, так удала распачатае пад Грунвальдам.
    JUJfKflW, Ш C&HMV 0ЛЛСННМ
    Глосы да часоў Жыгімонта Старога
    лосай, у прамым значэнні гэтага грэчаскага слова, называецца памета на палях кнігі ці рукапісу, тлумачэнне незнаёмага паняцця, пэўная заўвага. Такое найменне ў данным канкрэтным выпадку ўжываецца з дастатковай умоўнасцю — бо чаго адзін не спасцігне ўсё жыццё, другі ведае з дзяцінства. Напрыклад, калі аўтар вучыўся ў школе, дык і словазлучэння гэткага не чуў — «гісторыя Беларусі», а зараз кожны школьнік трымае ў руках падручнік з такой назвай. Як ён напісаны — добра ці блага — справа іншая. Але даўней і таго не мелі, і толькі ў сталым веку аўтар стаў цікавіцца роднай гісторыяй. Чытаючы гістарычныя выданні нашага часу — бо іншых у звычайных бібліятэках няма — меўся адзначаць тыя моманты, якія нявольна ці наўмысна пададзены цьмяна, выклікалі, мякка кажучы, здзіўленне. Раней, ды яшчэ і сёння, многія перыяды нашага старажытнага і нядаўняга мінулага паказваюцца даследчыкамі так, што настойліва патрабуюць гласарыяў — слоўнікаў цяжказразумелых паняццяў ці акрэсленняў. Можна спадзявацца, што з цягам часу яны з’явяцца, а пакуль шырокія колы чытачоў, да якіх аўтар залічвае і сябе, вымушаны самастойна, саматужна выпраўляць хібы і недаробкі школьнай асветы, адшукваць адказы на простыя пытанні з даўніны свайго краю ў мностве кніжак, каб хоць троху адчуваць сябе культурнымі сярод людзей.
    Ніжэй будзе моўлена крыху пра выдатнага еўрапейскага гуманіста, нашага вялікага асветніка, славутага Францыска Скарыну. Чаму крыху? Таму, што да 500-ых угодкаў з дня нараджэння беларускага першадрукара, якія адзначаліся пад эгідай ЮНЕСКА ва ўсім культурным свеце, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» падрыхтавала і вы дала энцыклапедычны даведнік «Францыск Скарына і яго час». У ім апрача шматлікіх артыкулаў змешчаны фотаздымкі ўсіх прадмоў і пасляслоўяў Скарыны да ягоных выданняў. Адно ўжо гэта дае шырокае ўяўленне пра асобу вядомага беларускага дзеяча. Падаецца таксама і вялікая колькасць мастацкага матэрыялу, скарыстанага ў кніжках, якія падараваў усходнім славянам Францыск Скарына. Даведнік усебакова асвятляе жыццё і творчасць вучонага, пісьменніка, мастака, яго велічную постаць і вечнае значэнне кнігавыдавецкай дзейнасці для беларускай культуры і самасвядомасці беларусаў.
    Але задаволіцца адной толькі спасылкай на энцыклапедычнае выданне было б няправільна, бо Скарына моцна паўплываў на культуру XVI— XVII стагоддяў, і некалькі момантаў, хоць ужо і агульнавядомых, пазначыць варта. Яго асветніцкая дзейнасць, поспехі і няўдачы з’явіліся вы нікам пэўных абставін, у іх адлюстраваўся і стан грамадскай думкі, палітычнага, сацыяльнага быцця ў Вялікім княстве Літоўскім, і тагачас-
    ная ваенная сітуацыя. Усе людзі ў рэальным жыцці больш моцна звязаны адзін з другім, чым здаецца. «Люд паспаліты» залежыць ад тых, хто трымае ўладу, геній — ад згуртаваных цемрашалаў ці схаластаў, воля чалавека суадносіцца з законамі, якія яе абмяжоўваюць, часцяком з вялікай несправядлівасцю, і г. д. Кожны імкнецца да праўды, але заўсёды, нават у лепшыя часы, яе не хапае. Што ж можна мовіць пра благую гадзіну, калі святкуе крыўда?
    Здаралася і такое, калі шмат што залежала ў нашай гісторыі ад колькасці сыноў вялікага князя. У Вітаўта іх не было, і Вітаўтавічы не займалі віленскі трон. Больш шчаслівы лёс у гэтых адносінах напаткаў Ягайлу, які заснаваў дынастыю. Ен меў, як памятаем, двух сыноў — Уладзіслава і Казіміра. Уладзіслаў загінуў у бітве. Смерць маладога караля прывяла да ўзнаўлення персанальнай уніі — польскія радныя паны абралі на каралеўскі трон Казіміра і такім учынкам выратавалі карысны для іх саюз Польшчы з Вялікім княствам Літоўскім.
    У Казіміра, як і ў ягонага дзеда Альгерда і прадзеда Гедыміна, было 13 дзяцей — шэсць сыноў і сем дачок. Дзве дачкі памерлі ў немаўляцкім узросце, астатнія болып-менш удала выйшлі замуж за нямецкіх князёў. Першы сын Казіміра, Уладзіслаў,— з 1471 года — кароль чэшскі, з 1490 года — кароль венгерскі. Другі сын, Казімір, памёр, пражыўшы дваццаць пяць гадоў, нічога значнага зра біць не паспеў. Трэці, Ян Ольбрахт, у 1492 годзе стаўся пераемнікам бацькі на польскім троне, на якім знаходзіўся па 1501 год — да сваёй смерці. Аляксандр, маладзейшы за брата на два гады, у 1492 годзе быў абраны вялікім князем літоўскім, a з 1501 па 1506 год з’яўляўся адначасна і каралём польскім. У 1467 годзе нарадзіўся Жыгімонт, які заступіў Аляксандра на кракаўскім і вілен скім тронах. Малодшы сын Казіміра, Фрэдэрык, пайшоў па духоўнай лініі і ў 1493 годзе стаў кардыналам Польшчы.
    Казімір трымаў польскі трон амаль паўстагоддзя, а вялікім князем літоўскім прабыў пяцьдзесят два гады. Як кароль ён большы час мусіў жыць у Кракаве, і віленскі вялікакняжацкі пасад заставаўся па сутнасці пусты. Справы вырашала Рада Вялікага княства. Пры Казіміры пачалася паланізацыя Літвы і Беларусі. Сам ён не меў вялікай ахвоты да дзяржаўнага кіравання, больш па душы яму былі «рыцарскія заняткі», у першую чаргу — паляванне і ловы. Аднак менавіта пры ім Тэўтонскі ордэн канчаткова заняпаў і трапіў у залежнасць ад Польшчы. «Паляваў» Казімір і на ўсходніх межах. Вось як падаецца гэта ў «Летапісцы вялікіх князёў Літоўскіх»: «Тое ж пак знмы княз велнкнн Казнмер сам будучы у Смоленску послал воевод свонх князен н панов Лнтовскнх протнв того воеватн Московское землн. 14 звоевалн Козелеск, Верею, Калугу, Можанско н много лнха вчыннлн Московскон землн н много людел у полон повелн у Лнтовскую землю. 14 Моск внчы собравшыся за девать днен погналнся за Лнтвою н догоннвшы бнлнся з Лнтвою. 14 помог Бог Лнтве, нж побнлн много Москвнч Лнтва, н много жнвых понмалн н прывелн нх к Смоленску ко князю велнкому Казнмеру. 14 вчыннлн тогды князн н панове велнкую честь князю велнкому Казнмеру королевнчу. А Московского князя велнкого не было в тот час на Московскон землн: ходнл к Муромлю бнтнся с царем Махметем н з сыном его Монтяком. 14 там тэж побнлн Москвнч на голову, н самого князя Васнля Московского, н Можанского князя Нвана понмалн, н нных князен н бояр много побнлн, а нных жывых понмалн. А была нм бнтва на Суздалн у манастыра святого Спаса, н была тогда Москва у велнком страху. А потом цар Махмет н сын его Монтяк далн князя велнкого Московского на окуп н взялн за него велнкое множество рублев н соболен, н мнр з Москвою в тот час взялл.
    Того ж году князь велнкнн Казнмер з Московскнм перемнре взял
    н прысягу промежку себе вчыннлн нж покою межы нх землямн бытн».
    I праўда, быў пакой да часу смерці Казіміра.
    Да праваслаўнай царквы вялікі князь прыхільнасці не адчуваў і таму прыклаў намаганні, каб адбылася унія заходняй і ўсходняй цэркваў. Гэты саюз выклікаў незадаволенне не толькі сярод праваслаўных святароў, але і сярод праваслаўных князёў і паноў. А прамым вынікам неадабрэння стала змова, якая мела мэтай забойства Казіміра. Князі Міхаіл Алелькавіч Слуцкі, Фёдар Іванавіч Бельскі і Іван Юр’евіч Гальшанскі распрацавалі план замаху на жыццё караля і вялікага князя. Адпаведна плану замах намячаўся адбыцца 15 красавіка 1481 года на вяселлі Фёдара Бельскага з князёўнай Ганнай Кобрынскай у Кобрынскім замку. Князі ўлічылі звычкі Казіміра і прадумалі два варыянты забойства — адзін на паляванні, другі ў замку. Перасцярог Казіміра нейкі шпалернік, які абіваў шпалерамі замкавыя пакоі і знайшоў схаваную ў фрамугах зброю. Падслухаўшы гутарку змоўнікаў, ён пераказаў усё пачутае князю Казіміру. Пачалі сачыць, упэўніліся, і Міхаіл Слуцкі з Іванам Гальшанскім былі схоплены. Фёдару Бельскаму пашанцавала ўцячы ў Маскву да Іва на III. Але ў Вялікім княстве за сталася яго жонка, з якой ён прабыў пасля вянчання адну ноч. Тры месяцы працягвалася следства. Высветлілася, што акрамя рэлігійных пачуццяў Міхаілам Слуцкім рухала асабістая крыўда на Казіміра. У 1480 годзе кіеўскім намеснікам прызначылі Іва на Хадкевіча, хоць князь Міхаіл лічыў за сабой больш правоў на гэтую пасаду, бо Кіеўскае княства перад тым трымаў ягоны бацька. Прысуд вынеслі Слуцкаму і Галынанскаму жорсткі — пакаранне смерцю праз адсячэнне галавы, што і было споўнена ў Вільні пры вялікім натоўпе народу. Бельскі ж назаўжды застаўся ў Маскве, дзе атрымаў уладанне. Жонку яго вялікі князь Казімір у Маскву не вы пусціў, не згадзіўся на гэта потым і ягоны пераемнік, князь Аляксандр.
    Пасля дваццаці гадоў дарэмнага чакання Бельскі ажаніўся з пляменніцай Івана III.
    Тут варта адзначыць, што шчаслівы уцёк Бельскага меў месца праз год пасля вядомай бітвы на Угры, калі Маскоўская дзяржава канчаткова скінула татарскае ярмо і атрымала магчымасць вырашаць свае палітычныя задачы. Адной з іх была барацьба з Вялікім княствам Літоўскім за землі, узятыя Казімірам і яго папярэднікамі. Збеглы Бельскі не толькі выратаваў уласнае жыццё, але падаў і пэўны прыклад іншым князям, землі якіх суседнічалі з Маскоўскай Руссю. У 1487 годзе да Масквы далучыўся князь Іван Варатынскі, потым (разам з землямі) — князь Іван Бялеўскі, за ім — Дзмітрый Варатынскі. У 1492 годзе, адразу пасля смерці Казіміра, маскоўскае войска спаліла блізкія да памежжа гарады Мцэнск, Любутск, Масольск, заняло некалькі валасцей. Потым у Маскву адступілі князі Міхаіл Мядзецкі і Андрэй Вяземскі. Выбухнула вайна, для Вялікага княства вельмі няўдалая; па мірнай дамове да Масквы адышлі ўсе вотчыны князёў Навасільскіх, Адоеўскіх, Вяземскіх, Перамышльскіх, Бялеўскіх, горад Казельск. Пагадненне замацавалі шлюбам вялікага князя літоўскага Аляксандра з дачкой маскоўскага князя Івана III Аленай. Але дарэмна Аляксандр разлічваў атрымаць мір праз сваяцтва з Масквой. Зачэпкай для ваенных дзеянняў станавілася ўсё, што можна было скарыстаць у гэтых мэтах: нежаданне Аляксандра называць Івана «царом», ці непрызнанне з боку дыпламатыі Вялікага княства правамоцтваў Івана ўводзіць у свой тытул шматзначныя і пагрозлівыя словы «Всея Русп», ці уніяцкія тэндэнцыі, якія маскоўскі вялікі князь трактаваў як уціск на праваслаўную веру сваёй дачкі Алены. У ліпені 1500 года маскоўскае войска рушыла на землі Вялікага княства і паблізу Дарагабужа, на рэчцы Вядрошы, нанесла паражэнне літвінам. Перамога рускіх была значнай, у палон тра піла шмат знакамітых літвінаў, і