Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
Незалежнасць Вітаўта ад Польшчы, зноў атрыманая ім пасля Грунвальда, дала магчымасць зрабіць спробу поўнага адасаблення Вялікага княства. Гэта выявілася ў дзеяннях па ажыццяўленню уніі цэркваў: Ві-
таўту было вельмі некарысна мець у гаспадарстве дзве супрацьлеглыя веры — праваслаўную і каталіцкую, паколькі апошняя з’яўлялася правадніком польскага ўплыву, а першая дазваляла незадаволенаму баярству азірацца на Маскоўскую Русь. У лістападзе 1415 года Вітаўт сабраў у Наваградку Сінод праваслаўнага свяшчэнства, які адхіліў ад мітрапаліцтва супярэчніка уніі цэркваў Фоція і прызначыў мітрапалітам на землях Вялікага княства Грыгорыя Цамвлака. Апошні разам з групай святароў накіраваўся для афармлення уніі на Канстанцкі сабор 1418 года.
Значэнне Вялікага княства Літоўскага, узрослае пасля Грунвальдскай перамогі, адлюстравалася і ў тым, што пад час гусіцкіх войнаў чэхі прапанавалі Вітаўту карону, і ён прыняў яе; яго ж намеснікам у Чэхіі выступаў Жыгімонт-Карыбут, які ўзначальваў у Грунвальдскай бітве адну з харугваў беларуска-літоўскага войска. Аднак не трэба памыляцца адносна шчырай прыязнасці Вітаўта да гусітаў; яго дапамога ім пяціты сячным войскам, складзеным з праваслаўнага насельніцтва Вялікага княства, была палітычным ходам у той гульні, што вялі тады моцныя еўрапейскія дзяржавы. Але каб прыняць у ёй удзел, самому трэба мець сілу і аўтарытэт.
Перамога пад Грунвальдам каталізавала рост самасвядомасці ў шырокіх колаў шляхты Вялікага княства; прывілеі для каталікоў, занатаваныя ў Гарадзельскай уніі, узнялі да актыўнай барацьбы за свае правы і беларускую шляхту, якая аддала шмат жыццяў для ўтаймавання Ордэ на. Пад канец веку Вітаўта, калі ён вырашыў вянчацца каралеўскай каронай, пачаўся яўны разрыў уніі Вялікага княства з Польшчай. Каранацыя Вітаўта паставіла б Вялікае княства ў шэраг незалежных еўрапейскіх дзяржаў. Ягайла быў вымушаны ўступіць дамаганням імператара Зыгмунта і даў згоду на каранацыю, але хутка пад уціскам каронных паноў перадумаў згаджацца, растлумачыўшы свой крок бояззю,
што.пасля смерці Вітаўта беларусы і літоўцы могуць абраць сабе гаспа дара без уліку інтарэсаў Полылчы, а гэта можа стаць прычынай дзяржаўнага разладу. Вітаўт вырашыў каранавацца супраць жадання Ягайлы і польскіх радных паноў. На вызначаны дзень у Луцк, дзе мелася адбыцца тая ўрачыстая цырымонія, са браліся запрошаныя і незапрошаныя госці. Вось як пра гэта апавядае «Летапісец Вялікіх князёў Літоўскіх».
«Н будучы у Веллклм Луцку л хотел был на себе коруну взложлтл, но непрыятелл его полякл того ему не допустллп коруны узложлтл. В тот час Влтовт прлзвал к себе короля Польского Якгела, л цэсара Рымскага н веллкого князя Васллья Московского, зятя своего, я короля Угерского с королевою, князь велнкнн Тверсклл Борнс Александровлч был, н млстр Прусклл л Ннфлянтсклл. А от нншых земль послы веллкле былл: от Нвана Царлгородского послы прлходллл, от велнкого князя Рэзанского послы прлходлля, а Одоевскпе князл самл былл, от Веллкого Новагорода в от Пскова послы прлходллл, л от ордынсклх царел л Во лохов от воеводы послы прпходллл. Н мешкалл всл тые гостл у веллкого князя Вптовта сем недель, а оброку лм выходлло на стравы ла кождыл дель по пятл сот бочок меду, по пятл сот яловлц, по пятл сот баралов, по пятл сот вепрор, по сту зубров, a no сту лосел, а нных речел л чысла не было».
Аднак жаданай кароны Вітаўт не атрымаў, бо палякі закрылі межы з Вялікім княствам і не прапусцілі паслоў, якія везлі Вітаўту асвячолую ў Рыме карону і прывілей з правамі на каралеўскі тытул. Хроніка Быхаўца паведамляе ластупнае: «Н ляхове, не жлцечы короны Ллтве, л корону в ллх (у паслоў.— К. Т.) эту отнялл л рассеклл ее на половлны л прнложллв ко корояе блскупа королевского, которая л теперь прл замку Краковском у костеле святого Станлслава есть». Састарэлы Вітаўт — яму было восемдзесят гадоў — гэтай няўдачай засмуціўся і не перапёс яе.
Пасля смерці Вітаўта ўзяць вялікакняжацкі трон на Літве і Беларусі жадаў Ягайла, але баярства і князі абралі вялікім князем ягонага брата — Свідрыгайлу, які, хоць і быў каталіком, карыстаўся павагай сярод праваслаўнага насельніцтва Вялікага княства. Стаўшы вялікім князем, Свідрыгайла неадкладна пачаў разбураць Гарадзельскую унію, асабліва тыя яе артыкулы, якія перашкаджалі праваслаўным займаць дзяржаўныя пасады, уваходзіць у раду і карыстацца прывілеямі, што мелі KaTa лікі. Апроч таго, ён адмовіўся аддаць палякам заходнепадольскія землі, якія адышлі пасля Грунвальдскай бітвы ў пажыццёвае валоданне Вітаўту. Пасля смерці апошняга палякі выгналі намеснікаў з падольскіх замкаў і занялі іх. Свідрыгайла — чалавек крутога нораву — у адказ затрымаў свайго брата, польскага караля Уладзіслава-Ягайлу, у Віленскім замку, абвясціўшы яму, што выпусціць на волю толькі пасля таго, як польскія гарнізоны пакінуць Падолле. Ягайла мусіў даслаць на Падолле такі загад.
Самастойная палітыка Свідрыгайлы прывяла да таго, што Польшча арганізавала незадаволеных ім літоўскіх паноў і князёў і тыя прапанавалі паставіць вялікім князем брата Вітаўта Жыгімонта Кейстутавіча. Пад канец жніўня 1432 года Жыгімонт напаў на Свідрыгайлу ў Ашмянах і ледзь не паланіў; Свідрыгайла ўцёк у Полацк, а пераможца адразу ж быў каранаваны. Так у Вялікім княстве сталіся два вялікія князі: у каталікоў — Жыгімонт Кейстутавіч, у пра васлаўных — Свідрыгайла. Імкнучыся здабыць сабе болей прыхільнікаў, Жыгімонт Кейстутавіч выдаў прывілеі, якія ўроўнівалі ў правах праваслаўнае баярства Чорнай Русі з каталіцкім. Белую Русь — Віцебскую, Полапкую, Смаленскую, Магілёўскую землі, і Кіеўскую Русь, якія стаялі за Свідрыгайлу, прывілеі абмінулі.
Пачалася хатняя вайна — запалалі Крэва, Трокі, Ліда, Заслаўе, Менск, Барысаў, Маладзечна. Ніводзін з спаборнікаў не жадаў уступіць
уладу; спрэчку іхнюю магла вырашыць толькі смяротная бітва, да яе ўсё і вяло.
Пасля смерці Ягайлы, у 1434 годзе, калі ў Полыпчы было бескаралеўе, Свідрыгайла задумаў даволі рэальны ход, каб вярнуць сабе карону вялікага князя. Намер яго заключаўся ў тым, каб здзейсніць намечаную Вітаўтам унію цэркваў. Як выканаўца гэтай справы Свідрыгайла мог разлічваць на падтрымку рымскага папы, а як вораг Гарадзельскай уніі — на дапамогу з боку імператара Зыгмунта і Тэўтонскага ордэна. Але для абвяшчэння царкоўнай уніі патрабавалася згода мітрапаліта Літоўскай Русі Герасіма, былога смаленскага ўладыкі. Свідрыгайла пачаў дамаўляцца з ім і адначасна разаслаў на заходнія двары лісты аб маючым быць аб’яднанні цэркваў у Вялікім княстве Літоўскім. Імператар Зыгмунт Люксембургскі адразу ж паабяцаў каранаваць яго каралеўскай каронай. Ордэн адправіў заступніцкае пісьмо ў Рым. Адтуль неадкладна прыйшлі лісты Жыгімонту Кейстутавічу, каб выпусціў з турэмнай каморы жонку Свідрыгайлы — цвярскую князёўну Соф’ю, і камянецкаму біскупу, каб замірыў двух вялікіх князёў. Але польскія радныя паны, зразумела, не маглі пагадзіцца на каранацыю Свідрыгайлы, бо гэта азначала адлучэнне Вялікага княства Літоўскага ад Польшчы, а Жыгімонт Кейстутавіч не жадаў пускаць спаборніка ў Вільню. У беларускіх гарадах, дзе Свідрыгайла лічыўся абаронцам праваслаўя, прымаць карону з рук імператара-каталіка, да таго ж немца, і абвяс ціць унію было немагчыма. Адчуваючы, што намаганні аб саюзе з каталіцкай царквой пазбавяць яго даверу сярод праваслаўных святароў, Герасім, вядома, адмовіўся дапамагаць Свідрыгайлу. Задума князя парушылася, і ён у помслівым гневе загадаў непаслухмянага мітрапаліта спаліць. Спалілі Герасіма ў Віцебску.
Гэтая варварская акцыя стала для Свідрыгайлы фатальнай. Спаленне мітрапаліта адбылося напярэдадні рашучай бітвы, якая здарылася nep-
шага верасня 1435 года на рацэ Святой (прыток Віліі). Жыгімонту Кейстутавічу палякі прыслалі ў дапамогу восем тысяч ваяроў. Войска Свідрыгайлы складалася з пяці праваслаўных харугваў — полацкай, віцебскай, смаленскай, мсціслаўскай, кіеўскай, чэшскіх атрадаў Жыгімонта-Карыбута, некалькіх лівонскіх і аднаго шведскага палкоў. Пакутніцкая смерць Герасіма выклікала ў праваслаўных ваяроў недавер да Свідрыгайлы, і гэта адбілася на іх баявым настроі. Бітву выйграў Жыгімонт Кейстутавіч і стаў поўнаўладным вялікім князем. Свідрыгайла ўцёк на Валынь, дзе пражыў да глыбокай старасці.
Жыгімонт Кейстутавіч у сваёй знешняй і ўнутранай палітыцы падпарадкаваўся польскаму ўплыву, a супраць незадаволеных гэтым паноў і шляхты развязаў жорсткі тэрор. Меркаванне апошніх аб Жыгімонце ў Хроніцы Быхаўца занатавана так: «...он же окаянняк велнкнй Жнгнмонт не насытнлся злостн своей н мыслнл в сердцу своем по дьявола наученяю, кабо бы весь род шляхетскнй погубнтн н кровь нх розлнтн, а поднестн род хлопскнй, псю кровь». He трэба памыляцца, думаючы, што Жыгімонт Кейстутавіч і сапраўды меў на ўвазе клопаты «хлопскага роду».
Князі і паны вырашылі звергнуць свайго душыцеля з трону. Адзіным сродкам для гэтага мелася стаць забойства. Выканаць яго ўзяўся князь Аляксандр Чартарыйскі. У Трокі, дзе замкнёна, з вялікай засцярогай жыў Жыгімонт, накіравалі абоз у трыста падвод з сенам: на кожнай хаваліся пяць ваяроў. Князь Аляксандр і блізкі да яго кіеўскі шляхціч Скабейка знайшлі Жыгімонта ў замкавай капліцы. Князь слухаў мшу (абедню), дзве-
ры былі зачынены. На стук ён мог не адчыніць. У гэтае імгненне Чартарыйскі ўбачыў, што па двары ходзіць любімы Жыгімонтаў мядзведзь, і задрапаў паўзногцямі па дзвярах. Жыгімонт падмануўся і загадаў адчыніць. Чартарыйскі і Скабейка ўвайшлі ў малельню, і апошні, схапіўшы каля печы качаргу, нанёс Жыгімонту смяротны ўдар. Па іншай версіі, Чартарыйскі прыйшоў да капліцы адзін. Жыгімонту паверылася, што скрабецца ўлюбёнец, ён падняўся з каленяў, і калі адчыніў дзверы, князь Аляксандр усадзіў яму ў грудзі нож.
Гэта здарылася ў 1440 годзе і стварыла вельмі складаную сітуацыю: жаданні літоўскай, беларускай, украінскай шляхты моцна розніліся — адны хацелі мець вялікім князем пляменніка Вітаўта Міхаіла Жыгімонтавіча, другія стаялі за запрашэнне на вялікакняжацкі пасад сына Ягайлы Уладзіслава, трэція жадалі, каб на трон зноў сеў Свідрыгайла. Скончылася ўсё тым, што вялікім князем абралі малодшага сына Ягайлы ад шлюбу з беларускай князёўнай Соф’яй Галыпанскай — трынаццацігадовага Казіміра.