• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    Ваенная напружанасць прыводзіла, з аднаго боку, да мілітарызацыі свядомасці, з другога — стварала падставы для паланізацыі, захавання канфедэрацыі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага ў сувязі са знешняй небяспекай. За выключэннем невялічкага перыяду (дзесяцігоддзе з 1492 па 1501 год), калі кожная з дзяржаў мела свайго гаспадара, усе XV і XVI стагоддзі вялікі князь літоўскі быў адначасна і каралём польскім. Наўмысна ці выпадкова галоў-
    ным дваром зрабіўся кракаўскі, а гэта прымушала літоўскае, беларускае, украінскае панства да карыстання польскай мовай. Аляксандр і Жыгімонт Стары атрымалі каталіцкае выхаванне, зразумела, што з большай прыязнасцю яны ставіліся да каталікоў. Нават такі шчыры абаронца праваслаўя, як князь Канстанцін Астрожскі, пісаў свае лісты па-польску. Уплывовы ў той час праваслаўны баярын Іван Сапега, дзяк вялікакняжацкай канцылярыі, нейкім чынам дамогся ад рымскага папы прывілея, які дазваляў у праваслаўнай царкве, прыналежнай Сапегам, служыць абедню як па грэчаскаму, так і па лацінскаму абрадам. Паступовы ады ход ад праваслаўя заможных фамілій пазбаўляў яго магчымых фундатараў і мецэнатаў. Такім чынам, ужо на пачатку XVI стагоддзя культурная сітуацыя ў Вялікім княстве складвалася не на карысць праваслаўнай традыцыі. Да таго ж неабходную вы шэйшую адукацыю большасць здольных да навукі ўраджэнцаў Літвы і Беларусі магла атрымаць у Кракаўскім універсітэце, які апекавала каталіцкая царква. Юнакі з заможных сем’яў наогул вучыліся ва універсітэтах Заходняй Еўропы і, безумоўна, па вяртанні адчувалі значную адсталасць «рускай» кніжнай і навуковай культуры, не кажучы ўжо пра культуру гіалітычную.
    I вось на фоне такіх падзей і абставін распачалася асветніцкая дзейнасць Францыска Скарыны. Ен надрукаваў першую кніжку, калі яму было 35 гадоў. Праўда, у нашай папулярнай літаратуры беларускі першадрукар добра амалоджаны — на восем гадоў. Так падае нават энцыклапедычны даведнік, дзе гаворыцца, што Францыск Скарына на радзіўся ў 1490 годзе, у 1504-ым запісаны ў Кракаўскі універсітэт, праз два гады атрымаў там ступень бакалаўра, а яшчэ праз шэсць стаў доктарам медыцыны. Гэта значыць, у 22 гады. Адпаведна ў 27 гадоў пачаў друкаваць пераклад Бібліі. Вельмі прыгожа, але, на жаль, далёка ад праўды... Даследчык Генадзь Лебе-
    дзеў, абапіраючыся на працы польскіх і чэшскіх вучоных, крытыкуе гэтыя легкаважныя міфы. Нарадзіўся Скарына каля 1482 года; калі пачаў вучыцца ў Кракаўскай акадэміі — невядома, бо той запіс, на які звыкліся спасылацца («Францыск (сын) Лукі з П(о)лацка»), мае адносіны не да Францыска Скарыны, а да нейкага Францыска з польскага горада Плоцка. Актавы ж запіс ад 1506 года сведчыць, што «Францыск з Полацка, літвін» атрымаў ступень бакалаўра свабодных мастацтваў. Пасля таго яшчэ пяць гадоў ён вучыўся ў Кракаве на факультэце медыцыны, a ступень доктара медыцыны абараняў у Падуанскім універсітэце, які меў дастатковую колькасць спецыялістаў, каб абарону зацвердзіць. Праз пяць гадоў пасля гэтага Скарына асеў у Празе, дзе выдаў 22 кнігі са складу Бібліі.
    Францыск Скарына, безумоўна, быў усходнеславянскім першадрукаром. Аднак пачатак кірылічнаму кнігавыданню паклаў немец Швайпольт Фіёль, які ў 1491—1493 гадах у Кракаве выпусціў чатыры кнігі «рускім шрыфтом» — «Актоіх», «Часаслоў», «Трыёдзь посную» і «Трыёдзь каляровую». Арыгіналам Фіёлю, як устанавілі даследчыкі, служылі маскоўскія рукапісы. Шрыфты вырэзваў студэнт Рудольф Борсдорф. Кнігі надрукаваны на царкоўнаславянскай мове і з’яўляюцца інкунабуламі.
    Інкунабуламі называюць кнігі, што выдадзены да 1501 года. Кнігадрукаванне, як вядома, пачалося ў 1444 годзе. Прыкладна за першае паўстагоддзе існавання еўрапейскай друкарскай справы чытачы краін Заходняй Еўропы атрымалі болей за 40 тысяч назваў агульным тыражом 10 мільёнаў экземпляраў. Толькі ў Венецыі дзейнічалі 150 друкарань; яны зафіксаваны на той час у 260 гарадах Заходняй Еўропы. Так што, калі Скарына вучыўся ў Кракаўскай акадэміі, кніга ўжо была нармальнай з’явай жыцця, і бібліятэкі маглі прапанаваць шырокі выбар як духоўнай, так і свецкай, навучальнай літаратуры.
    Другая друкарня, якая карысталася кірылічным шрыфтам, існавала ў сталіцы чарнагорскіх валадароў Црноевічаў. Захоп Чарнагорыі туркамі ў 1499 годзе спыніў тут кнігавыдавецкую справу. Але некалькі кніг усё ж выйшла, і Скарына, безумоўна, з імі знаёміўся.
    Выданне кнігі, нетаннае і сёння, у тыя часы тым больш было справай няпростай, патрабавала вялікіх выдаткаў на паперу, станкі, шрыфты, фарбы, аплату друкароў. Мецэнатамі Скарыны выступалі Багдан Онкаў, Якуб Бабіч, князь Канстанцін Астрожскі. Відаць, дапамог сродкамі і брат Іван. Усе яны, дарэчы, рызыкавалі, бо Скарына з’яўляўся рэфарматарам. Ен зрабіў пераклад Бібліі на зразумелую «люду паспалітаму» мову, што, безумоўна, сапраўдны культурны подзвіг; парушыў шматвяковую традыцыю выкарыстання канфесіянальнай, царкоўнаславянскай мовы з яе зкамянелымі формамі; ужыў лексіку і граматычныя формы жывой беларускай мовы. Падхопленая і развітая паслядоўнікамі Францыска Скарыны, гэтая тэндэнцыя прывяла да таго, што на беларускай мове з цягам часу сталі весціся набажэнствы ва уніяцкай і праваслаўнай цэрквах на Беларусі. Пражскія выданні, калі меркаваць з таго, што яны друкаваліся адно за адным, мелі добры попыт. Можа, Скарына і ягоныя прыхільнікі не дужа разбагацелі, але і не збяднелі. Гэты практычны момант нельга не браць пад увагу, бо ў рэальным жыцці чалавек заўжды жадае звязаць прыемнае з карысным. Скарына не быў настолькі заможным, каб не думаць пра грошы. Яны давалі магчымасць друкаваць кнігі Бібліі, вызвалялі час для перакладаў, наогул, рабілі незалежным ад службы.
    У 1520 годзе Скарына з нейкай нагоды перабіраецца ў Вільню. Што падштурхнула яго на такі крок, ніхто не ведае, таму і нам не варта гадаць. Тут ён працягвае кнігавыдавецкую дзейнасць, але яна ўжо не была такой бурлівай, як у Празе. У Вільні пабачылі свет дзве кнігі — «Малая па-
    дарожная кніжка» і «Апостал». У адрозненне ад пражскіх віленскія старадрукі выдадзены на царкоўнаславянскай мове ў беларускай рэдакцыі. Пэўна, пакупнікоў на іх аказалася менш, чым меркавалі Скарына і кола людзей, якія фінансавалі выданні і здзяйснялі іх продаж. Кніга наогул каштавала дорага, часам як двац цаць-трыццаць кароў; набыць выданне мог толькі заможны чалавек, таму галоўнымі пакупнікамі выступалі царква, манастыры, багатая шляхта, суполкі гараджан. Спроба збываць кнігі ў Маскоўскай дзяржаве не мела поспеху, маскоўскія адказныя духоўныя асобы бачылі ў іх ерась — па-першае, моўную, паколькі праваслаўная царква ў Маскоўскай Русі зацята трымалася царкоўнаславянскай мовы; па-другое, Скарына насыціў свае выданні свецкімі звесткамі, што артадаксальнае мысленне не магло ўспрыняць інакш, як здзеклівы гвалт над святыняй. Захаваўся дакумент ад 1552 года — інструкцыя Жыгімонта Аўгуста свайму паслу А. Крычку ў Рыме, пры папскім двары, змест якой датычыцца знішчэння друкаванай «Бібліі» ў Маскве:
    «Гэта добра ведалі папы Аляк сандр IV і Леў X, таму, калі Васіль III, бацька таго, хто зараз кіруе маскавіцянамі, таксама як цяпер гэты (маецца на ўвазе Іван Грозны.— К. Т.), але з яшчэ большай упартасцю і ў больш сталым узросце з намерам адправіўшы ў Рым бліскучае пасольства, дамагаўся ад іх кароны (і шмат паабяцаў ім, і гэтак жа спрыялі яму кароль Максіміліян і некаторыя іншыя хрысціянскія князі), аднак нічога не атрымаў. Таму што, апрача лжывых абяцанняў, яны не выявілі ні ў яго, ні ў каго іншага з маскавіцян ніякіх прыкмет прыхільнасці да каталіцкай рымскай царквы, і нават калі пры панаванні нашага боскага бацькі (Жыгімонта I) нейкі яго падданы, кіруючыся набожным жаданнем і вырашыўшы надрукаваць і вы даць на рускай мове Святое Пісанне, прыбыў да маскавіцян, гэтыя кнігі былі публічна па загаду князя спалены, таму што былі выдадзены пад-
    даным рымскай царквы і ў месцах, якія падлягаюць яе ўладзе. Такая ўселеная ў гэты народ непрыязнасць да лацінскага і рымскага імені...»
    Есць ускосныя звесткі, што і сам Скарына ездзіў у Маскву з нагоды продажу сваіх выданняў, аднак быў арыштаваны і ледзь выратаваўся. Што б там ні сталася, але шырокага попыту віленскія кнігі на Маскоўскай Русі не атрымалі. He нашмат лепш, відаць, ішлі справы з кніжным гандлем на Беларусі і Украіне, бо друкарскі станок у камяніцы, аддадзенай Якубам Бабічам пад друкарню, з 1525 года заціх. У тым годзе памёр Юры Адвернік, адзін з фундатараў кнігавыдавецкай дзейнасці Скарыны ў Вільні, і Францыск (на той час меў сорак тры гады) ажаніўся з яго ўдавой, Маргарытай. Сямейнае жыццё Скарыны — будзем думаць, шчаслівае — цягнулася чатыры гады. Маргарыта сканала ў 1529 годзе, пакінуўшы на руках мужа немаўля. Да тужлівай адзіноты дадалося сумнае ўсведамленне малой зацікаўленасці яго выдавецкай справай з боку адукаваных колаў насельніцтва Вялікага княства. Ды і само гэтае кола было яшчэ занадта вузкім. Каталіцкая царква друкарскую дзейнасць Ска рыны сустрэла непрыязна. He падтрымалі яго ініцыятывы і праваслаўныя светары, што змагаліся супраць рэфармацыйных павеваў, a праца першадрукара, безумоўна, мела на сабе адбітак такіх ідэй. Друкарні, якая б выдавала кнігі лацінкай, Вялікае княства не мела. Але паслугамі Скарыны віленскі каталіцкі капітул не карыстаўся, хоць Францыск быў католікам і служыў сакратаром і прыдворным лекарам у біскупа віленскага Яна, пазашлюбнага сына Жыгімонта Старога. Сапраўды, цяжка стаць прарокам у сваёй Айчыне.
    Бяздзейнасць праваслаўнай царквы ў Вялікім княстве, яе арыентаванасць на старадаўнюю традыцыю, сляпое і неразумнае супрацьстаянне «лацінянам» нават у адносінах адукацыі, асветы, падрыхтоўкі ўласных святароў, балюча адгукнуліся ёй у
    недалёкай будучыні. Мусіць, калі б сярод тагачасных дзеячаў праваслаўя ў Вялікім княстве знайшліся разумныя людзі, здольныя ўбачыць той духоўны плён, які можа даць друкаваная кірыліцай кніга, дык не было б такога працяглага перапынку ў беларускім кнігавыданні, якое ўзнавілася пасля Францыска Скарыны толькі гадоў праз трыццаць, ужо ў адказ на кніжную ручаіну з каталіцкіх і пратэстанцкіх друкарань. Гэтая няўвага сучаснікаў не магла не ныклі каць у Скарыны пачуцця горычы.