• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    сярод іх гетман Вялікага княства Літоўскага Канстанцін Астрожкі, адзін з самых вядомых палкаводцаў XVI стагоддзя. За наступныя некалькі гадоў да Масквы адышлі 20 гарадоў і 70 валасцей. Маскоўскаму князю сталі служыць Васіль Шчымячыч, які «адступіў» з гарадамі Рыльск і Ноўгарад-Северскі, і князь Сямён Мажайскі, што здаў Чарнігаў, Гомель,'Любеч, Старадуб.
    Сітуацыя ўскладнялася набегамі крымскіх татараў. Крымскае ханства, якое ўзнікла ў 1443 годзе пасля распаду Залатой Арды,— практыкавала паходы на Польшчу, Вялікае княства і рускія землі як надзейны сродак узбагачэння. У 1497 годзе татары абрабавалі Мазыршчыну, праз два гады спалілі Брэст, яшчэ годам пазней спустошылі Тураўскую зямлю. Летам 1502 года яны грабілі прыпяц кія землі; войска, якое ўзначаліў князь Сямён Слуцкі, і гусары Вялікага княства разбілі татараў на Ушы за Бабруйскам. У жніўні таго ж года царэвіч Баты-Гірэй захапіў пасады Слуцка, але замак узяць не здолеў. Былі абрабаваны таксама Капыль, Койданава, Нясвіж, Клецк. Наступным летам татарскія загоны зноў палілі Нясвіж, Клецк, Слуцк, Наваградак. Асобныя атрады крымчакоў хадзілі на Менск, Лагойск, дасягалі Віцебска, Полацка, Вільні. Толькі ў палон яны ўзялі больш за 100 тысяч беларусаў. Слуцкая княгіня Анастасія, жонка Сямёна Міхайлавіча, сама ўзначальвала абарону горада і, апрануўшы даспехі, вывела полк супраць татараў у поле. Потым князь Сямён дагнаў крымчакоў каля Давыд-Гарадка і разграміў.
    Праз год татары зноў вогненным смерчам пранесліся па Беларусі, на гэты раз беспакарана. Калі ж яны з’явіліся ў 1506 годзе, тут ужо ім не пашанцавала. Вось як паведамляе пра гэта летапісец: «..Латарове у землю Лятовскую вторгнулн, протнв которых за намовою Мнханла Глннского сам король Аляксандр велмн хорын рушылся з Вялнн до Лнды н оттуль з Лнды для хоробы своее дален ехатя не могучы, протнвку
    Татар отправнл вояско Лнтовское, a над ннмн гэтманом Станнслава Кншку, которын гэтман Кяшка вельмя ся расхорэлся, яж для хоробы своее н на коня ехатн не мог. Н поручнвшя врад своя гэтманскнн Мпханлу Глннскому, все вонско Лнтовское протнвку татар выправнл. А Татарове у Клецку кошом стоялп, н там же под Клецком над Цэпрою была бнтва Лнтве с Татары у Спасов пост. Н помог Бог Лнтве, нж Татаров на голову побплн, а нншые, которые втекалн, много нх в рэцэ потонуло». Трэба адзначыць, што татараў было пад Клецкам 7 тысяч, Глінскі меў 5-тысячнае войска. Гналі ворага ад Клецка дваццаць вёрст, усе палі аж да вытоку Лані былі засланыя пабітымі крымчакамі. Пераможцы ўзялі 30 тысяч коней, вызвалілі з палону 40 тысяч чалавек.
    Хутка пасля той перамогі сканаў вялікі князь Аляксандр. Пахавалі яго ў Вільні, у сутарэннях кафедральнага касцёла св. Станіслава. Дарэчы, да нядаўняга часу ў гэтым будынку месцілася нацыянальная мастацкая галерэя Літвы. Пад канец 1988 года урад Літоўскай рэспублікі па жаданні народа вярнуў старажытнае культавае збудаванне, самае старое і ma­ny емае на Літве, царкве. Адной з падстаў такога стаўлення да касцёла св. Станіслава, апроч рэлігійных, было і ёсць тое, што ў яго падзямеллі знаходзіцца пантэон выдатных дзеячаў літоўскай і беларускай гісторыі і культуры. Шэсць стагоддзяў у сутарэнні не пападалі промні сонца, тут запалены чырвоныя лампадкі, іх цьмяныя агеньчыкі ледзь высвятляюць з цемры надмагільныя камяні вялікіх князёў Вітаўта і Свідрыгайлы, славутых палкаводцаў і асветнікаў. У склеп вядуць вузкія каменныя сходы, і кожны можа спусціцца па іх, каб у непарушнай цішыні аддаць павагу тым, хто ўшанаваны надпісам на камяні, і засмуціцца сэрцам, што няма ў пантэоне многіх тых, хто не меней заслужыў перад народам і чые магілы лёс раскідаў па ўсім свеце.
    Пасля Аляксандра ўжо нікога з вя лікіх князёў не хавалі ў Вільні, таму
    і гэтае месца вечнага спачынку свед чыць пра пэўныя перамены ў гістарычным развіцці Вялікага княства Літоўскага.
    Калі Жыгімонт пасля пахавання брата выйшаў з касцёла ўжо вялікім князем, дык наўрад ці ён адчуваў шчасце ад таго, што нарэшце займае трон. Яму споўнілася сорак тры гады, у такім веку многія вялікія князі і каралі ўжо сыходзілі з жыцця. Краіну моцна спустошвалі татарскія напады і войны з Масквой, дзяржаўныя справы былі ў стане занядбаласці. На гасцінцах панавалі зладзеі, нават шмат хто з шляхты паляпшаў свой дабрабыт, рабуючы падарожнікаў. Дайшло да таго, што ездзіць з якога недалёкага павета ў Вільню зрабілася небяспечным. Паны сталі надзвычай самастойнымі, шляхта патрабавала абароны князем яе правоў, даходы вялікакняжай скарбніцы з кожным годам меншыліся. Дваццаць шэсць князёў і радных паноў мелі ў сваім валоданні трацяк сялянскіх двароў. Змагаліся паміж сабой панскія групоўкі. Да таго ж няўдача пад Клецкам не спыніла татарскага нашэсця. У 1508 годзе крымчакі зноў з’явіліся на Беларусі, але былі разгромленыя каля Слуцка. Яшчэ праз два гады нечаканы напад дазволіў ім падысці да Вільні і разрабаваць яе наваколле. Па сутнасці набегі татараў на Бела русь спыніліся толькі ў 1526 годзе, калі князь Канстанцін Астрожскі дашчэнту разбіў іх 20-тысячнае войска. Каб утаймаваць агрэсіўнасць крымскіх ханаў, ад іх адкупліваліся, для насельніцтва ўводзіўся спецыяльны падатак — ардыншчына. Вось як яна выглядала па тагачасных дакументах: «Смаленск — 2 сарока сабалёў, 2 паставы махальскіх, 2 паставы трыцкіх, 2 навагонскіх. Віцебск — сорак сабалёў, пастаў махальскі, 2 паставы трыцкіх. Менск — сорак сабалёў, пастаў лунскі, пастаў махальскі, 2 паставы трыцкіх... Брэст — пастаў махальскі а пастаў трыцкі... Вільно — 3 сарока сабалёў, пастаў лунскі, пастаў махальскі, 3 паставы трыцкіх...» (Ыяма чаго здзіўляцца, што собаль знік з нашых лясоў.)
    Адначасна з татарскім нашэсцем вяліся руска-літоўскія войны на ўсходніх рубяжах. Немалую шкоду прынёс гаспадарству мяцеж Міхаіла Глінскага, справакаваны, трэба мовіць, няўдзячнымі адносінамі да апошняга з боку вялікага князя Жы гімонта. Глінскі паходзіў з роду хана Мамая, сын якога Мансур Кілат пасля паражэння бацькі на Куліковым полі ўцёк у Вялікае княства і атрымаў горад Глінск над Сулай (адсюль і прозвішча Глінскія). Сын Мансура Кілата прыняў праваслаўе, і сам Міхаіл Глінскі быў хрышчаны ў царкве. Па звычаях веку ён вучыўся ў Італіі, і там прыняў каталіцтва. Потым дванаццаць гадоў прысвяціў ваеннай службе ў Германіі і Іспаніі, жыў пры двары імператара Максіміліяна. Князь Аляксандр высока цаніў розум і здольнасці Глінскага, зрабіў яго сваім першым дарадчыкам. Глінскі меўся праводзіць рэарганізацыю войска, стварыў першыя ў Вя лікім княстве гусарскія эскадроны. У 1501 годзе ён пазнаёміўся з каралевічам Жыгімонтам і шмат зрабіў, каб забяспечыць апошняму бацькоўскі трон. Але варожыя Глінскаму князі і паны скарысталі сітуацыю і здолелі заразіць Жыгімонта недаверам да Глінскага, з чаго ў хуткім часе паўстала паміж імі варожасць. Жыгімонт не зацвердзіў яго на пасадзе дворнага маршалка і пакрыўдзіў, калі перавёў роднага брата Глінскага з Кіеўскага княства на Наваградскае ваяводства.
    Галоўным ворагам Глінскага быў Ян Забярэзінскі. Глінскі сабраў харугву ў 800 вершнікаў і рушыў пад Гродна. Па дарозе пасватаўся да слуцкай княгіні Анастасіі, удавы Ся мёна Міхайлавіча. Тая адмовіла, і Глінскі папаліў Слуцк, як два гады назад тое ж зрабілі татары. Пра далейшыя падзеі яскрава сведчаць нататкі храніста: «...князь Мнхайло Глннскнн Заберезннского забнл такнм способом, нж вндел Гллнскнй, же был от вснх опугцон, с тое неласкн королевское маючы сэрцэ скрвавенае протнв Яновн Заберезннскому, розумеючы то з его прычыны бытн. Скоро
    король выехал з Лнтвы насэнм до Петрыкова, зостал в Лнтве угледевшы свон час, зі>ехал на Яна Заберезннского, маршалка велнкого, до двора его, которьш есть через рэку от места Городна концу моста, о першон годнне в ноч взял его з ложа у одной кошулп н казал стятн Турчыну, своему слузе, голову его, через место Городно на древцу нестн казал потом у озеро в колку мнлях укмнено. Розумел тому Глннскіш, нж порушыл короля н паны Лнтовскнн, прнятелн небожчыковы, протнв собе...»
    Так, разумеў Глінскі, што гэты ўчынак яму не даруюць. Ен вярнуўся ў Тураў, якім валодаў, і тут прыйшла да яго прапанова ад князя Васіля ад’ехаць у Маскву. Глінскі згадзіўся. Першым дзеяннем здрады стаў захоп Мазыра, дзе ён прынёс прысягу вялікаму маскоўскаму князю. Але вайсковай дапамогі ў той час Глінскі ад Масквы не атрымаў і мусіў уцякаць. У 1512 годзе пачалася вайна паміж Васілём і Жыгімонтам. Маскоўскае войска аблажыла Смаленск, і Глінскі спрыяў таму, што горад быў зда дзены рускім. Аднак стасункі яго з маскоўскім князем Васілём складваліся, відаць, не зусім так, як яму хацелася, ды і цвёрдая цэнтралізацыя, характэрная для Маскоўскай Русі, мусіць, раздражняла бурлівую, вольную натуру князя Глінскага. У 1514 годзе, напярэдадні новай вайны Масквы з Вялікім княствам, ён увайшоў у тайную перапіску з Жыгімонтам, агаворваючы ўмовы, на якіх вернецца на радзіму. Але пасланца ягонага схапілі, намер Глінскага стаў вядомы, і князя кінулі ў астрог.
    8 верасня 1514 года 30-тысячнае беларуска-літоўскае войска, якое ўзначальваў гетман Канстанцін Астрожскі, нанесла паражэнне пад Оршай 80 тысячнаму маскоўскаму войску. Гэтая вялікая няўдача князя Васіля адбілася і на лёсе Міхаіла Глінскага. Пераможцу ў бітве пад Оршай у 1507 годзе князю Астрожскаму пашчасціла вырвацца з маскоўскага палону, праўда, праз парушэнне дадзенай прысягі. Глінскаму ж пагражала пакаранне смерцю, але ён
    здолеў адшукаць выйсце з цяжкага становішча. Князь выказаў намер вярнуцца ў праваслаўе. Настаўляў яго ў веры мітрапаліт Варлаам. Жыццё сабе Глінскі выратаваў, але вольны свет убачыў толькі ў 1526 годзе. Дорага каштавалі яму галава Забярэзінскага і ўцёкі ў Маскву.
    Вынікам перамогі пад Оршай было замірэнне Вялікага княства з Маскоўскай Руссю, але не трывалае. Руска-літоўскія войны працягваліся амаль усё XVI стагоддзе, не скон* чыліся яны і ў наступным. Пастаянная і напружаная барацьба з крымчакамі і рускай дзяржавай стрымлівала сацыяльнае і культурнае развіццё Вялікага княства, бо патрабавала вялікіх сродкаў, не кажучы ўжо аб стратах людзей і разбурэннях. Пасля няўдачы на Ведрашы, дзе выявіліся недахопы паспалітага рушэння, былі праведзены некаторыя вайсковыя рэформы. У практыку ўвайшлі «попісы» служылых людзей, а ў войску з’явіліся наёмнікі. Жыгімонт давёў колькасць апошніх да пяці тысяч. Апроч ардыншчыны з насель ніцтва пачалі збіраць падаткі на ўтрыманне рэгулярнага войска. Узмацніліся і дзяржаўныя патрабаванні да вайсковай павіннасці. Заканадаўча зацвярджалася, што той, хто ў вызначаны тэрмін не з’явіцца на месца збору войска, падлягае штрафу ў сто рублёў. Спазненне на тыдзень, самавольны адыход з войска пад час вайны цягне за сабой пакаранне смерцю. У 1522 годзе Гарадзенскі сейм пастанавіў адымаць вотчыну ці ўладанне ў тых паноў і шляхты, якія парушаюць вайсковую дысцыпліну.