Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
Да шматлікіх расчараванняў і няўдач дадаліся смерці аднадумцаў. He стала віленскага бурмістра Якуба Бабіча. Памёр фундатар віленскай друкарні Багдан Онкаў. У 1530 годзе пакінуў белы свет Канстанцін Астрожскі, адзіны праваслаўны князь на Літве, які атрымаў пасаду троцкага ваяводы, што супярэчыла артыкулам Гарадзельскай уніі. У адпаведнасці з тэстаментам яго пахавалі ў Кіева-Пячорскай лаўры. Астрожкі быў буйнейшым землеўладальнікам у Вялікім княстве, валодаў сарака тысячамі душ. Яго падтрымка праваслаўя мела пэўныя межы і наяўныя супярэчнасці. Астрожскі стаяў за пагадненне з Польшчай, бо, па яго меркаваннях, Вялікае княства само па сабе не магло супрацьстаяць Маскоўскай Русі. 3 гэтай прычыны ён варагаваў з Гаштольдамі, якія схіляліся да ідэі літоўскага сепаратызму. Але цесны саюз з Польшчай і роўнасць праваслаўнай царквы з каталіцкай, роўнасць культур і моў, як паказала жыццё, былі несумяшчальнымі з’явамі. Так што на той час Францыск Скарына застаўся без жонкі, сяброў, фундатараў, друкарні.
У 1525 годзе апошні магістр Тэўтонскага ордэна Альбрэхт Бран дэнбургскі (пляменнік вялікага князя Жыгімонта) правёў секулярызацыю Ордэна і абвясціў замест яго свецкае Прускае герцагства. Захоплены пратэстанцкім рухам магістр распачаў у Прусіі рэфарматарскія перамены, якія ў першую чаргу датычыліся царквы і школы. Для кнігавыдавецкай справы Альбрэхт запра-
сіў у Кёнігсберг Францыска Скарыну. Той прыехаў, спадабаўся герцагу, уразіў яго адукаванасцю, але надоўга там не затрымаўся. Праз некалькі месяцаў вярнуўся ў Вільню, спакусіўшы на выезд з Кёнігсберга разам з сабой двух спецыялістаў — лекара і друкара. Гэты ўчынак вельмі абразіў герцага Альбрэхта, і ён накіраваў ліст да віленскага ваяводы Гаштольда, дзе скардзіўся, што Скарына «зводніцкім нагаворам» пазбавіў горад друкара, а шматлікіх хворых — лекара, і прасіў вярнуць гэтых людзей герцагству. 3 якой мэтай Скарына забраў у Вільню лекара і друкара, застаецца нераскрытым. Магчыма, ён усё ж такі песціў яшчэ спадзею на працяг друкарскай дзейнасці.
Наступныя гады зноў прынеслі Скарыне няшчасце. Памёр брат Іван, ягоныя даўгі крэдыторы вырашылі спагнаць з Францыска і звярнуліся са скаргай да караля Жыгімонта. Тры месяцы Скарына адседзеў у Познаньскай турме, пакуль пляменнік Раман не дамогся сустрэчы з каралём, якому растлумачыў справу. Дзякуючы гэтаму з’явілася на свет прывілейная грамата, дзе былі адзначаны хітрыкі крэдытораў, а віна Скарыны адмаўлялася; яму вярнулі волю. Неўзабаве пасля той «прыгоды» Францыск Скарына выехаў у Прагу. Распаўсюджаная легенда, быццам ён займаў там пасаду каралеўскага садоўніка па запрашэнні караля Фердынанда і заснаваў славуты сад на Градчанах, не мае пад сабой грунтоўных падстаў. Чэшскія даследчыкі трымаюцца думкі, што «сад на Градзе» быў заложаны запрошанымі італьянцамі Джавані Спацыа і Франчэскам Банафардэ. Падобнасць імёнаў — Франчэска — Францыск — вось тое адзінае, з чаго нарадзілася версія пра садоўніцкую дзейнасць Скарыны. Чым займаўся Скарына ў Празе — застаецца невядомым. Хутчэй за ўсё, практыкаваў як лекар. Сканаў беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар у 1551 годзе ў сямідзесяцігадовым узросце на братняй чэшскай зямлі, дзе здзейсніў асвет-
ніцкі подзвіг, падараваўшы свайму народу друкаваную кнігу. Пакінуў Скарына сваім паслядоўнікам не толькі 25 кніг з Бібліі; яго шрыфты і гравіраваныя застаўкі з віленскай друкарні выкарыстоўваліся кнігавыдаўцамі яшчэ сто гадоў.
Акадэмік Я. Карскі ахарактарызаваў беларускага гуманіста Францыска такімі словамі: «Мы маем у асобе Скарыны адукаванейшага чалавека свайго часу, які ніколькі не саступаў тагачасным заходнееўрапейскім дзеячам ні па свайму розуму, ні па энергіі, ні па сваіх высокіх задумах... Скарына прысвяціў лепшыя гады жыцця асвеце сваіх землякоў. Выклікае здзіўленне, акрамя моцнай энергіі, імкненне да асветы, выключная бескарыслівасць і самаахвярнасць слаўнага доктара з Полацку».
Імя Францыска Скарыны даследчыкі знітоўваюць і з распрацоўкай Першага Статута Вялікага княства Літоўскага, уведзенага ва ўжытак у верасні 1529 года. Сапраўды, як сакратар віленскага біскупа, чалавек высокаадукаваны, знаўца права і некалькіх моў, Скарына мог быць сярод тых людзей, што вырашылі адысці ад рымскага права, якім традыцыйна карысталіся еўрапейскія краіны, і стварыць звод законаў, набліжаных да юрыдычнай рэальнасці Вялікага княства. Статут складаўся з тузіна раздзелаў, дзе змяшчаліся асноўныя нормы дзяржаўнага права, шлюбна-сямейнае, спадчыннае, працэсуальнае, крымінальнае, зямельнае, грамадзянскае. Згодна з законам гаспадар быў абавязаны захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць Вялікага княства, не дапускаць на дзяржаўныя пасады ў Беларусь і Літву чужаземцаў, не аддаваць ім маёнткі, прытрымлівацца старых звычаяў. Статут абвяшчаў прынцып публічнасці правасуддзя, права на абарону з удзелам адваката. Выхад гэтага да кумента адыграў значную ролю ў развіцці права. Статут стаў першым зборам законаў у феадальнай Еўропе, своеасаблівым узорам для пераймання, бо стваральнікі яго па-
клалі ў аснову новыя прынцыпы — сувярэннасці дзяржавы, прыярытэту пісанага права перад «старым обычаем».
Распрацоўка і прыняцце Статута былі б немагчымы без зацікаўленай падтрымкі з боку вялікага князя Жыгімонта Старога, а ён знаходзіўся пад моцным уплывам сваёй жонкі, каралевы Боны. (На час жаніцьбы Жыгімонт меў пяцьдзесят гадоў, Бона — дваццаць два.) Яна паходзіла з вядомага італьянскага роду Сфорца і вылучалася выдатнымі практычнымі здольнасцямі. Пасля шлюбу каралева атрымала ў асабістае ўладанне Пінскае і Кобрынскае княствы і хутка пачала скупаць землі, каб павялічыць вялікакняжацкі надзел і адпаведна свае даходы. Так Боне дасталася вялікая частка пушчы, што цягнулася ад Гродна да Коўна. У 1533 годзе яна выкупіла ў Юрыя Радзівіла гродзенскае староства, набыла землі ў Клецкім і Гродзенскім паветах. На сваіх землях каралева ажыццявіла прагрэсіўную валочную рэформу, перабудавала вёскі, упарадкавала падаткі. Гэта дало ёй магчымасць атрымоўваць штогод толькі на Беларусі 36 тысяч злотых. Пасля смерці Жыгімонта Старога Бона ад’ехала ў Італію і вывезла з сабой вялікі скарб. Шмат намаганняў яна прыклала, каб забяспечыць абранне на вялікакняжацкі і каралеўскі трон свайго сына Жыгімонта Аўгуста. Тую валочную рэформу, што пачала маці, Жыгімонт Аўгуст давёў да канца. Пры ім быў здзейснены другі «Попіс» войска Літоўскага.
Як і дзе гэта адбывалася, дае ўяў ленне даведка ад 10 мая 1567 года. Есць сэнс яе працытаваць: «Попнс войска земского Вел. кн. Лнт., которые збнралнся за уфалою сойму Городенского на местцо, через лнсты короля его мостп назначоное, к Молодечну; которому збнранью час был од короля его мостн зложон на 7-ю суботу недавно прошлую. А почалн збнратн н подпнсыватн в Красном Селе перед его моста паном гетманом, паном Грнгорьем Александровнчем Ходкевнча, паном внленскнм, гет
маном нанвышшым Вел. кн. Лнт.». Сышліся на «местцо назначоное» 27 780 конных і 7200 пешых ваяроў. Мястэчка Краснае і сёння раскінулася там, дзе стаяла ў XVI стагоддзі, недалёка ад Маладзечна. Калі прыехаць сюды, падняцца на пагорак і даць волю ўяўленню, дык убачацца і тыя конныя, і пешыя паны, шляхта, драбы, шматлікія агні, дзесяткі тысяч коней на пожнях. Розную сілу мелі тагачасныя паветы. Шляхта Лідскага павета выстаўляла 800 вершнікаў, Менскі павет — 220, Наваградскі — 450, Брэсцкі — 420, Пінскі — 234, Гродзенскі — 714. Праходзілі перад гетманам і зДпісваліся татарскія харугвы: Магмета Юхновіча ў 147 ко ней, Магмета Якубовіча ў 85, Мортуза Алішкевіча ў 50, Абдрахмана Войніча ў 53 кані і інш. Побач з князем Радзівілам, які адзін выстаўляў 540 вершнікаў, стаяла шляхта, што не мела коней; такіх шляхцічаў адзначана ў «попісу» 1518 чалавек. Можа ім і не надта хацелася ісці пад Маладзечна на «попіс», паказвацца беднасцю, ды патрабаваў закон — за год да гэтага быў прыняты Другі Статут, і ўжо стваралася камісія для падтыхтоўкі чарговага, новага.
Узначалілі камісію выдатныя дзяржаўныя дзеячы — Астафі Багданавіч Валовіч, канцлер вялікі літоўскі, і Леў Іванавіч Сапега, пісар вялікі літоўскі, а потым падканцлер. Трэці Статут, 1588 года, аформіў захаванне Вялікага княства Літоўскага насуперак рашэнням і акту Люблінскай уніі, па якому яно павінна было зліцца з Польшчай у адзіную дзяржаву — Рэч Паспалітую. Аднак Беларусь і Літва дамагліся іншага — сумесна з Польшчай яны ўтварылі новую дзяржаву, у якой і Польшча і Вялікае княства заставаліся самастойнымі гаспадарствамі з уласнымі тэрыторыямі, заканадаўствам, скарбніцамі і войскам. На рубяжы паміж імі па-ранейшаму бралася мыта (пошліна), толькі за ўраджэнцамі Вялікага княства захоўвалася права займаць дзяржаўныя і судовыя пасады.
Складальнікі не ўнеслі ў Статут ніводнай нормы, якая б магла быць выкарыстана супраць дзяржаўнай самастойнасці Вялікага княства Літоўскага. Усюды падкрэслівалася яго адасобленасць. Галоўнай асобай ва ўсёй сістэме дзяржаўных органаў прызнаваўся вялікі князь. Пасля Люблінскай уніі вялікія князі літоўскія адначасна з’яўляліся каралямі Польшчы і агульнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай. Аднак свае паўнамоцтвы вялікі князь выконваў не адзінаўладна, а з удзелам рады і сейма.
Трэці Статут быў напісаны на старабеларускай літаратурнай мове, грунтаваўся на беларускай прававой лексіцы. У Заходняй Еўропе юрысты карысталіся лацінскай мовай, а гэты звод законаў разумела ўсё жыхарства Вялікага княства. У якасці моўнага прыкладу варта прывесці тут невялічкі артыкул, які мае назву «Хто бы в голод челядь свою выгнал»:
«Теж уставуем, естлн бы хто в голод челядь свою невольную выбнл з дому прочь, не хотечн нх кормнтн в переховыватн н тая челядь сама себе у голод перекормнла, таковые вжо не мають бытн невольные але вольнымп, а ведь же тым обычаем, нж колн тую челядь выб’ьет, тогды онн оповедатн то мають вряду к гродскому того повету або врядннком местскнм бурмнстром, або меіцаном, нж пх выбнл, а пан тое челядн не оповедает н не заплшет не вряде утеченья
нх, то вжо тая челядь вольна маеть бытн вечнымп часы».
Трэці Статут канчаткова зама цаваў беларускую мову ў якасці афіцыйнай, дзяржаўнай мовы Вялікага княства; тыя ўрачыстыя словы, напісаныя Львом Сапегам і зацверджаныя воляй сейма чатыры стагоддзі таму назад, нельга не прыгадаць: «...пнсар земскнй маеть по руску лптерамн н словы рускнмп всп лнсты, выпнсы п позвы пнсатн а не нншнм езыком п словы». Можна зразумець гонар Сапегі, які пісаў у прадмове да Статута: «Не обчнм якнм языком, але свонм власным права спнсаные маем н каждого часу чого нам потреба ку отпору всякое крывды ведатн можем». Праца над Статутам і яго выданне ў віленскай друкарні Мамонічаў — вялікая заслуга Льва Caneri перад нашай культурай і народам.