• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    У нясвіжскай друкарні выдадзены і іншыя працы філосафа: «Апокрыф», «Аб зачацці сына божага», прадмова да так званай брэсцкай Бібліі. Потым друкарня перамясцілася ў Заслаўе і ў Лоск, дзе выйшлі асноўныя творы Буднага: пераклад Новага запавета з каментарыямі, «Аб галоўнейшых палажэннях хрысціянскай веры», «Аб свецкай уладзе». Яму належаць працы і на лацінскай мове. Апроч лістоў і вершаваных прысвячэнняў даследчыкі спадчыны Буднага лічаць за ім болей дваццаці надрукаваных твораў. Галоўным чынам гэта працы рэлігій нага характару, але такім быў дух XVI стагоддзя — ідэалогія яшчэ мела тэалагічную форму.
    Светапогляд Буднага належаў да эпохі Адраджэння; сам рацыянальны стыль мыслення філосафа супярэчыў артадаксальнаму тэалагічнаму мысленню.
    Выдавецкая справа, распачатая на Беларусі і Літве Скарынам і працягнутая Будным, мела і палітычнае значэнне — валоданне кнігай перастала быць прывілеяй духоўнай і свецкай эліты. Хоць бы ў сілу кошту: цана друкаванай кнігі паменшылася ў чатыры-пяць разоў, што зрабіла яе адносна агульнадаступнай і таму ідэалагічна дзейснай. На жаль, многія творы Буднага не захаваліся. Так, не дайшло да нас узгаданае «Апраўданне грэшнага чалавека перад богам» — увесь тыраж быў кінуты ў агонь у разгар Контррэфармацыі. Зберагліся лічаныя экземпляры ад іншых выданняў Буднага.
    Першы кніжны касцёр на Беларусі і Літве, арганізаваны віленскімі езуітамі, запалаў у 1581 годзе. Стыхійна такія каштоўныя акцыі не адбываюцца, знішчэнне кніг заўжды — справа падрыхтаваная: трэба скласці спіс выданняў, якія раздражняюць пэўную групоўку, скупіць іх ці на быць з вялікай, натуральна, пера платай, сабраць веруючых, распаліць іх цёмныя пачуцці, даць напрамак іхнім прымхам і фанатызму, знайсці адказных выканаўцаў і да таго падобнае. У агонь кідалі кнігі ўсіх іншаверцаў, але перш-наперш арыянскую
    літаратуру. I тут працам Буднага аддавалася перавага, бо аўтар чорным па беламу адмаўляў боскае паходжанне Хрыста, лічачы яго звычайным чалавекам, таленавітым тлумачальнікам Бібліі, героем і пакутнікам сваёй узнёслай пропаведзі, і саму Біблію трактаваў як літаратурны помнік старажытнасці. Непрызнанне спрадвечнасці Хрыста аўтаматычна прыводзіла да адмаўлення Бога, бо ў хрысціянстве Хрыстос — неад’емная частка Тройцы. Няма сына божага — няма Тройцы, першага і дру гога прышэсцяў, канца свету і г. д. Тады каму і якімі словамі маліцца? Як пазітыўна ўявіць Бога, калі касуецца яго антрапаморфная іпастась? Як дзёрзкае блюзнерства ўспрымалася і адмаўленне бессмяротнасці душы, замагільнага свету, пекла і раю. «Душа — гэта ні што іншае, як чалавечае жыццё,— пісаў Будны,— думка, што быццам існуе нейкая душа, якая пасля выпрабаванняў смерці церпіць пакуты ці весяліцца на небе, з’яўляецца байкай».
    Будны быў не адзінокі ў гэтых поглядах; таго ж меркавання трымаўся, напрыклад, яго сучаснік, выдатны французскі мысліцель, аўтар знакамітых «Вопытаў» Мішэль Мантэнь. Праўда, не яны выступілі тут адкрывальнікамі: сама ідэя канечнасці душы нарадзілася тысячагоддзем раней — у асяроддзі тлумачальнікаў Арыстоцеля. He з’явіліся новымі і ідэі Рэфармацыі; выступленні Лютэра, а потым Цвінглі і Кальвіна зусім не сталі адкрыццём. На гэты час ідэі неабходнасці рэлігійнай і царкоўнай перабудовы мелі за сабой двухсотгадовую гісторыю, сваіх шырока вядомых выразнікаў, традыцыю і прыхільнікаў.
    Асновы рэфармацыйнага вучэння заклалі філосафы Дунс Скот (1266— 1308), які даводзіў, што паміж светам і Богам няма ніякіх адносін неабходнасці, а бессмяротнасць душы — адна з недаказальных ісцін веры, a таксама Роджэр Бэкан (1214—1294) і Вільгельм Окам (1300—1349), што аддзялілі навуку ад тэалогіі, розум ад веры, лічачы немагчымым
    даказаць логікай стварэнне свету Богам і быццё Бога.
    Нямецкія містыкі XIV стагоддзя Экгарт і Таўлер перанеслі дамінанту богаразумення ў вобласць унутранага рэлігійнага вопыту, што зрабіла містычны змест Бога даступным кожнаму, а не толькі кліру. Гэтае вучэнне ставіла асобу чалавека побач з Богам, дазваляла іх непасрэднае — без дапамогі святара — з’яднанне. Шырокая захопленасць такімі ідэямі філосафаў і містыкаў выклікала патрэбу ў асабістым знаёмстве веруючых з Бібліяй — таму з’явіліся пераклады Новага запавета на народныя мовы і так званыя пленарыі, гэта значыць тлумачэнні евангелляў і пасланняў апосталаў таксама на народнай мове. Друкавальны станок Гутэнберга дазволіў зрабіць іх агульнадаступнымі. Але адным з галоўных пачынальнікаў Рэфармацыі быў ма нах Марсілій Падуанскі, які ў 1324 годзе абвясціў праграму неабходных перамен. Ён аспрэчваў уладу духавенства дараваць грахі, даводзіў, што апраўданне ідзе праз веру, а не праз справы, якія могуць і не выяўляць веры, патрабаваў ураўняць папу рымскага з усімі святарамі, адмовіцца ад рэлігійнага прымусу і тым больш ад крымінальнага пакарання царквой за ератызм. Падуанскі адымаў у царквы ўсю вобласць свецкіх інтарэсаў, раўнаваў недухоўных з духавенствам.
    Рэфармацыя XVI стагоддзя развіла ідэі Марсілія ў духу адносін індывідуума і царквы, а не толькі адносін дзяржавы да царквы і абшчыны да дзяржавы. Але сутнасць, зразумела, не гэтулькі ў навізне ці старадаўнасці ідэй, сутнасць — у іх інтэрпрэтацыі; у XVI стагоддзі рацыянальныя тлумачэнні свету прыводзілі да сцвярджэння якасна іншых навукі і маралі. Выкідаючы з апошняй ідэю замагільнай аддзякі, Будны тым самым мяняў аснову маральнасці. Усё мусіла трактавацца праз натуральныя прычыны. Розум ні ў чым не падпарадкуецца веры. На веру пры маецца толькі тое, што паддаецца рацыянальнаму тлумачэнню.
    Увага да Буднага, да яго філасофскай спадчыны — заслуга нашага стагоддзя. Зараз гісторыя Рэфармацыі і Контррэфармацыі, гісторыя культуры XVI стагоддзя не мысляцца без звяртання да прац гэтага смелага мысліцеля. Аналізу яго творчасці прысвечаны і многія даследаванні беларускіх вучоных.
    Будны нарадзіўся і дзейнічаў у цікавую, драматычную эпоху, яна яго выхавала, і ён задаволіў яе вышэйшыя духоўныя патрэбы. Ягонае імя і справы зніклі з культурнага ўжытку наступных пакаленняў не таму, што ён жыў раней, чым павінен быў жыць ў адпаведнасці са сваім талентам, і што жыў у «мядзвежым куце» Еўропы. Будны, які адважыўся на навуковую крытыку святога пісання, не меў бы пакою, прызнання і поспеху ў ніводнай краіне Еўропы. Больш таго, у іншай еўрапейскай дзяржаве лёс яго знаходзіўся б у большай небяспецы. На той час менавіта на Беларусі і Літве дзякуючы гістарычнаму суіснаванню дзвюх, а потым і трох цэркваў — праваслаўнай, каталіцкай, пратэстанцкай — выпрацаваліся нормы талерантнасці, па крайняй меры, рэлігійнай абыякавасці. Тут рэлігійная барацьба ніколі не прымала такіх жорсткіх формаў, як у Заходняй Еўропе, і рэлігійныя ганенні не былі такімі суровымі, як у Маскоўскай Русі, дзе панавала ідэалогія адной царквы. Тут не секлі галовы, не кідалі ў сутарэнні, не спальвалі на агні іншаверцаў. Каб адчуць гэтую розніцу, дастаткова прыгадаць Варфаламееўскую ноч у Парыжы, калі каталікі выразалі дваццаць тысяч пратэстантаў і развязалі братазабойчую вайну, што цягнулася два дзесяцігоддзі; ці трыццацігадовую вайну ў Германіі; ці драматычную барацьбу англійскіх саслоўяў са Сцюартамі; ці беспрэцэдэнтны ўчынак іспанскага караля Філіпа II, які абвясціў ерэтыкамі ўсё насельніцтва Нідэрландаў.
    Рэлігійнае вольнадумства не даравалася і Іванам Грозным. Аб існаванні ў Маскве двух цэркваў ці хоць бы розных плыняў праваслаўя забаранялася і мысліць. Абвінавачаны ў
    пратэстанцкіх поглядах дваранін Фёдар Башкін быў прылюдна спалены, ягоны брат Мацвей трапіў у мана стырскі астрог; з Масквы на Віцебшчыну ўцёк рэфарматар праваслаўя Фядосій Касы, дзе погляды яго распаўсюдзіліся сярод гарадского жыхарства; вядомы водца «нестяжа телей» старац Арцёмій апынуўся на Салаўках, адкуль, праўда, яму пашанцавала збегчы на Беларусь. Ен жыў у Слуцку, паблізу Клецка і Нясвіжа, і Будны меў з ім стасункі — перапісваўся, пасылаў яму свае кнігі, магчыма, яны і сустракаліся. Цікава адзначыць, што Арцёмій, сам абвеш чаны ў Маскве ерэтыком, абвінавач ваў Буднага ў жаданні «разрушнть Хрнстову веру злодейскнмн методамн дьявольского замысла н подлога». Лісты старца да Буднага захаваліся, таму некалькі радкоў з аднаго паслання варта працытаваць, каб атрымаць уяўленне пра слуцкага апанента Буднага:
    «...Днесь уже не распроснш, твоя мнлость, лнсты свонмн н пред тым устне говорнл есн, отпнсатн мн до твоей мнлостн которыя речн вашей церквн сподобалнся мне. А мы, боячнся Бога, не смеем церковню нменноватя сонмнц вашнх. Вемы бо святую соборную апостольскую церков, в которую дух святый глаголал пророкн, н свя тын апостолы научнлн, н богоноснын отцы подтверднлн, от еднного н того же святого просветавшеся духа жнвотворяіцего, которая держнт предання святых, пачеже са мого святого духа законоположенна, цела н невредна, о начала н доныне сгласно, от восток солнечных даже н до запад в всей поднебесней ндеже сбор православных хрнстнан сбнра ется. А в вашнх богопротнвных сон мнцах немаш нн еднного согласна, окром мясоедннна я еже не нметн поста по уставу церковному, по реченному: нм же Бог чрево. Вся же наука ваша ругатнся церквн хрнстовой н нстннным хрнстнаном. Для того мнозн не к тому люторы, но ругателн прозывают вас, бо всему вы божественному свягценно действу церковному ругаетеся, яко жнды н всн
    безбожнын еретнцн. 14 таковыя злыя наукн держачн, еіце хрнстнаны нменоватн ся смеете. Мы же не токмо люторов самых, но н нменуюпднх нх хрнстнаны, н тых за правднвых хрнстнан не лнчнм, которнн разум снедоша смертную трутнзну ругательскнх наук, пачеже еретнческнх: затым аіце н велнку снлу божна слова снедают, не на лепшее, но на горшее устраяется нм, не от снлы слова, но от нездравня прнемлюіцнх е...
    Прошу твою мнлость, господнна моего, еслн еіце несовершенно жндовствуешн, престанн, ругаяся церквам божнам, н прнндн, покайся к богу, оставнв, пачеже оплевав плевелосеятеля еретнческая ученна гордых человек, темное нзобретенне на погнбель душам прнемлюіцнм сна».
    На землях Вялікага княства не было нават кніжных кастроў, яны запалалі з пачаткам Контррэфармацыі, каталіцкай экспансіі. Наступ яе на Беларусі і Літве датуецца 1564 годам, калі ў Вільні з’явілася першая партыя езуітаў. Па дзіўнай выпадковасці, а можа і наўмысна, іх аказалася трынаццаць чалавек — чортаў тузін. «Чортава семя»,— называў езуітаў Будны. I сапраўды, яны выявілі незвычайную энергію. Праз дваццаць гадоў у Вялікім княстве іх ужо налічвалі 300 чалавек, сярод якіх 250 — мясцовага паходжання. На сумленні езуітаў, бясспрэчна, шмат благіх учынкаў. Але будзе няправільна акрэсліваць іх дзейнасць толькі чорнымі фарбамі. Ім належыць несумненная заслуга ў развіцці адукацыі: яны стварылі на тэрыторыі Беларусі і Літвы шырокую сетку калегій, дзе практычна маглі вучыцца ўсе, каму хацелася набыць веды. Езуіты здолелі арганізаваць і ўтрымліваць першую ва Усходняй Еўропе вышэйшую на вучальную ўстанову — Віленскі універсітэт. Ініцыятарамі адкрыцця універсітэта былі пратэстанты, але здзейсніць сваю добрую задуму ім не ўдалося. У пастаноўцы школьнай справы езуіты перасягнулі ўсіх іншаверцаў: хіба толькі арыянская Іўеўская школа не саступала іхнім калегіям. Відаць, таму, што рэктарам яе