• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    Есць шмат прычын, якія абумовілі развіты рэфармацыйны рух на беларускіх землях. Тыя, хто прымаў рашэнні аб распаўсюджанні і матэрыяльнай падтрымцы кальвінізму, займалі самыя высокія пасады ў Вя лікім княстве. Мікалай Радзівіл Чорны, як вядома, быў канцлерам, гэта значыць меў вышэйшую пасаду пасля вялікага князя. Па яго смерці канцлерам стаў Мікалай Радзівіл Руды.
    Аднадумцамі братоў Радзівілаў вьь ступалі: князь Стэфан Збаражскі — ваявода троцкі, Васілій Тышкевіч — ваявода смаленскі, Павел Сапега — ваявода наваградскі, Стась Пац — ваявода віцебскі, Юры Тышкевіч — ваявода брэсцкі, Юры Осцік — ваявода мсціслаўскі, Гаўрыла Гарнастай — ваявода менскі, Ян Хадкевіч — стараста жмудскі і земскі маршалак, Астафі Валовіч — кашталян троцкі і падканцлер, Мікалай Тальваш — кашталян менскі, Юры Зяновіч — кашталян полацкі і інш.
    Кіравалі гэтымі ўплывовымі людзьмі даволі такі практычныя меркаванні. Па-першае, карысныя: секулярызацыя царкоўнай маёмасці адчыняла панам доступ да вялікіх зямельных уладанняў каталіцкіх кляштараў і касЦёлаў. Нават дробная шляхта дамагалася тут выйгрышу, прымушаючы сялян працаваць і ў святочныя дні. Спачувала Рэфармацыі ніжэйшае святарства, якое імкнулася да незалежнасці ад вярхушкі кліра. Пазбаўлення ад умяшання царквы ў свецкія справы жадалі магнаты. Такія магчымасці прапанаваў жанеўскі ўзор пратэстанцкай суполкі, дзе дзве трэці кіруючых месцаў займалі недухоўныя.
    Другая прычына, а магчыма, яна з’яўлялася галоўнай, заключалася ў тым, што Радзівіламі валодала ідэя адасаблення Вялікага княства ад Польшчы і абвяшчэння цалкам самастойнай дзяржавы. Гэта было б маларэальным пры захаванні на Беларусі, Літве і Украіне двух супрацьлеглых веравызнанняў — каталіцкага і праваслаўнага, бо кожнае з іх, пра што ўжо адзначалася, паняволі шукала дапамогу ў Польшчы або Масквы. Унія цэркваў, як паказаў вопыт, прыхільнікаў мела няшмат. Рэальны ідэалагічны грунт адасаблення магла даць рэфарматарская царква — аддаленая і ад польскай і ад маскоўскай.
    Якія ж шанцы меў Мікалай Радзівіл Чорны, каб стаць самому ці замацаваць фамілію на чале самастойнага гаспадарства? У XVI стагоддзі Радзівілы з’яўляліся самым
    магутным родам Вялікага княства Літоўскага. Напрыклад, у коннае войска яны выстаўлялі ЭЗОвершнікаў, роднасныя ім Осцікавічы — 337, разам амаль 1300, у той час як князі Гальшанскія — 154, Сапегі — 153, Гаштольды — 466, Кішкі — 224, князі Слуцкія — 478, князі Лукомльскія — 65, Астафі Валовіч — 207, Гаўрыла Гарнастай — 49, Мікалай Тальваш — 37 і г. д. Разам са сваякамі і прыхільнікамі Радзівілы трымалі пад кантролем большую палову ўзброеных сіл дзяржавы. Аб іх уладалюбівых планах дазваляе думаць і незвычайная ўдача гэтай сям’і: дваюрадная сястра Мікалая Радзівіла Чорнага Барбара была жонкай караля Жыгімонта Аўгуста — каралевай Полыпчы і вялікай княгіняй літоўскай.
    Наўрад ці Сымон Будны хоць аднойчы бачыў Жыгімонта Аўгуста, а тым болей Барбару, але гісторыя адносін гэтых людзей паўплывала і на яго лёс. Роўна як ніколі ён не бачыў Івана Грознага, Малюту Скуратава, крымскага хана Даўлет-Гірэя, аднак іхнія дзеянні адбіліся на ягоных поглядах і публіцыстычнай творчасці. Ужо так складвалася жыццё, што значныя асобы ці людзі высокай пасады сваімі ўчынкамі абумоўліваюць учынкі, поспехі і няўдачы іншых. Якая б, здавалася, узаемасувязь паміж лёсам кальвінізму на Беларусі і Літве і паспяховымі паходамі Івана Грознага на мусульманскія Казань і Астрахань? На жаль, вельмі адчувальная. Перамога над Нагайскай Ардой паспрыяла Маскоўскай Русі ў 1558 годзе распачаць вайну за прыбалтыйскія землі, a яна — Лівонская вайна — прывяла да нечаканых вынікаў, якія зрабілі ўплыў на жыццё Буднага, а таксама тысяч другіх людзей, аб чым будзе моўлена ніжэй.
    Падобна гэтаму каханне Барбары і Жыгімонта, якое панегірысты Радзівілаў у наступным стагоддзі параўноўвалі з трагічным каханнем Рамео і Джульеты, не прайшло бясследна для дзяржаўнага жыцця і для людзей, звязаных з Радзівіламі.
    Пачынаўся раман супраць правілаў (па правілах яго ніяк не павінна было быць). Бо абодва — зусім не пара: ён — наступнік трона, яна — маладая ўдава троцкага ваяводы. Стаць адной са шматлікіх каханак каралевіча Барбары не дазваляла прыналежнасць да магутнай фаміліі Літвы, для каралеўскай нявесты ёй не хапала знатнасці. Але віленскія палацы закаханых знаходзіліся адзін насупраць другога на берагах Віліі, і Жыгімонт прыходзіў на спатканні з Барбарай тайна. Браты Радзівілы не замарудзілі ўказаць каралевічу, што яго заляцанні да іхняй сястры кідаюць цень на гонар сям’і і яму не трэба наведваць палац у іх адсутнасць. Каралевіч падпарадкаваўся. Але аднойчы, калі, як прынесла Жыгімонту пагалоска, Радзівілы выправіліся на паляванне, ён парушыў слова. Апоўначы дзверы спальні адчыніліся і ўвайшлі браты Чорны і Руды, трымаючы рукі на эфесах шабель. За іх спінамі стаяў ксёндз... Шлюб быў тайны; для сваёй сям’і і польскай дзяржавы Жыгімонт заставаўся халастым. Але калі пасля смерці бацькі рашэннем сейма ён атрымаў карону, і паўстала пытанне аб шлюбе маладога караля, дык аказалася, што Польшча павінна сустрэць каралеву — літвінку з толькі што спечанай княжацкай сям’і (Радзі вілы сталі князямі па грамаце папы рымскага, і гэта добра ім каштавала), ваяводскую ўдаву. Раптоўнае з’яўленне нежаданай нявесткі засмучае ці раз’юшвае любую сям’ю; няцяжка ўявіць пачуцці вярхоў гаспадарства, для якіх шлюб манарха заўсёды датычыцца разлікаў самай высокай палітыкі. Жаніцьба Жыгі монта нічога не прынесла Польшчы; атрымалася, што Полыпча ўвайшла ў саюз не з другой дзяржавай, не з каралеўскай фаміліяй, а параднілася з Радзівіламі; гонар палякаў быў ушчэмлены відавочнай няроўнасцю, бессэнсоўнасцю гэтага шлюбу з пункту гледжання дзяржаўных інтарэсаў. Але маткай Жыгімонту даводзілася каралева Бона — рашучая італьянка з сямейства Медзічы; яна вырашыла
    сітуацыю па звычаю свайго роду — у справу пайшла атрута, і хутка ненавісная ёй нявестка згарэла, як свечка.
    Хоць і нядоўга, але (па жаночай лініі, «па кудзелі», як тады казалі) Радзівілы пабылі на каралеўскім троне. Так што яны мелі падставы паспытаць шчасця і «па мячу» — па мужчынскай лініі. Барбара сканала ў 1551 годзе, двума гадамі пазней Радзівіл адчыніў періпы каль вінісцкі збор (царкву) у Вільні, у 1557 годзе сабраўся ўстаноўчы сінод беларуска-літоўскіх кальвіністаў, а ў 1563 годзе на Віленскім сейме яны дамагліся ў Жыгімонта прывілея, які зраўноўваў у правах з каталікамі шляхту і баяр як «рускай, так і ўсякай хрысціянскай веры», гэта значыць і ўсіх пратэстантаў. У якасці свецкай і таннай царквы пратэстантызм адпавядаў жаданням гарадскога жыхарства, прапаведнікі яго сустракалі разуменне і падтрымку рамеснікаў і купецтва. I каб усвядоміць, чаму яна была танная, варта звярнуцца да апісання віленскага збора: «Уся зала, прызначаная для малення, была зацягнута чорнай тканінай з белым крыжам пасярэдзіне і другім, які вісеў на сцяне. На стале стаялі два падсвечнікі*. I усё. Hi золата, ні срэбра, ні скульптуры — нічога каштоўнага, раскоіпнага, што з’яўлялася абавязковым атрыбутам касцёла і што пратэстанты кпліва называлі «дубовымі багамі>, «ліпавымі Ісусамі», «балванамі».
    Але без заможных апекуноў, без людзей, згодных фінансаваць будаўніцтва збораў, утрымліваць прапаведнікаў, настаўнікаў, катэхізістаў, адчыняць друкарні, зацвярджаць новую, няхай і больш танную царкву было б немагчыма. Для яе патрабаваліся святары, тэолагі, паэты — не любыя, а адукаваныя, энергічныя, а такія не бываюць паслухмя нымі функцыянерамі. У рэальным жыцці ўсё моцна пераплятаецца асабістыя жаданні могуць набываць сілу дзяржаўных інтарэсаў, апошнія ж прыцягваюць энтузіастаў, якія мысляць інакш, чым пачынальнікі і
    куратары руху, і без боязі парушаюць акрэсленыя ім межы дзеля сцвярджэння сваіх ідэй.
    Адносіны да пратэстанцтва, наогул мэты і сэнс жыцця Буднага і ягоных мецэнатаў на Беларусі — Радзівіла, Валовіча, Дарагастайскага, Кішкі — былі розныя. На нейкі тэрмін іх інтарэсы сутыкаліся, але застацца абмежаваным выканаўцам Будны не збіраўся: як натура творчая, ён меў патрэбу ў самавыяўленні, а вернасць ісціне лічыў за вышэйшую годнасць.
    Але адна справа адчуваць душэўную нязгоду з тым, што ёсць, дзівіцца лёгкаважкасці ці абсурднасці многіх дагматаў веры, і другая — выказаць свае пачуцці і думкі ў пазітыўнай сістэме. Першае лёгка пераходзіць у скептычную абыякавасць, другое патрабуе крапатлівай працы. Будны праслужыў катэхізістам два гады і не змарнаваў гэты час. Праўда, і ўмовы ягонай службы былі не самымі горшымі: заняткі ён праводзіў у нядзелю, аўторак і пятніцу па шэсць гадзін пасля абеду, за што атрымліваў дзесяць злотых на месяц і стол у міністра (прапаведніка). Так, Будны жыў у бядоце, але меў дастаткова часу для чытання, роздуму і навуковых спрэчак. Тут, у Вільні, ён адкрыў для сябе прыступныя месцы хрысціянскага веравучэння, на якіх засяродзіўся ў галоўных сваіх працах.
    У 1560 годзе Буднага прызначаюць міністрам у Клецк, што належаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму, і з тае пары яго жыццё праходзіла ў маленькіх беларускіх гарадах і мястэчках — Клецку, Лоску, Нясвіжы, Заслаўі, Хоўхлаве, Іўі.
    Дарэчы, да нашых часоў захаваліся будынкі друкарні ў Нясвіжы, дзе Будны працаваў. Шмат што, на жаль, знікла. Толькі куча камянёў абазначае месца Лоскага замка, у якім таксама была друкарня, што выдала лепшыя кнігі беларускай Рэфармацыі. Маецца адзіная выява Сымона Буднага ў кнізе езуіцкага аўтара, шаржыраваны партрэт у профіль — Будны ў пекле, у хвалях кі-
    пячай серы. Але, відаць, нейкае падабенства гэты твор зберагае, аўтар ведаў Буднага асабіста. У сённяшнім выяўленчым мастацтве ёсць ужо шэрагі жывапісных і графічных работ, прысвечаных мысліцелю, а таксама скульптура — у Нясвіжы стаіць абок кафедральнага касцёла паблізу былой друкарні.
    Пасада міністра ў Клецку была, несумненна, павышэннем. Будны меў права на пропаведзь, «дарослую» аўдыторыю, да лепшага змянілася яго матэрыяльнае становішча: ён атрымаў ва ўладанне двор з сялянамі, уласны дом, прыслугу, дастатак. У дваццаці вярстах ад Клецка знаходзіўся Нясвіж, які пры Мікалаі Чорным набыў правы другой сталіцы Вялікага княства Літоўскага, паколькі Радзівіл дамогся каралеўскага прывілея на ўтрыманне ў сваім замку дзяржаўнага архіва. Больш часу Будны праводзіў менавіта ў Нясвіжы, дзе жылі яго асвечаныя аднадумцы — міністр нясвіжскага збору Крышкоўскі і браты Кавячынскія — прызначаныя Радзівілам кіраўнікі горада і замка. Гэта былі людзі дзелавыя, і разам з Будным узяліся за кпіга выданне. Мікалай Радзівіл Чорны выдзяліў сродкі, і хутка ў Нясвіжы ўзнікла друкарня — трэццяя ў Вя лікім княстве пасля скарынаўскай і другая на ўласна беларускіх землях (першая друкарня на Беларусі пачала працаваць у Брэсце ў 1558 годзе, таксама належала Радзівілам). Тут у 1562 годзе выходзяць кнігі: «Катэхізіс, гэта значыць навука старажытная хрысціянская ад святога пісьма для простых людзей мовы рускай, у пытаннях і адказах сабраная» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад богам» — абедзве на старабеларускай літаратурнай мове; двума гадамі пазней — «Размова святога Юстына філосафа і пакутніка з Тры фанам Іудзеем» — на польскай. Галоўным аўтарам гэтых твораў выступіў Будны. У аснову «Катэхізіса» ляглі канспекты тых урокаў, якія ён даваў у сталічнай кальвінісцкай школе (віленская кальвінісцкая суполка была беларускай па свайму складу).