Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
Брады былі ўмацаваны частаколамі, за імі стаяла напагатове артылерыя і атрады арбалетчыкаў, а далей — цяжкая і лёгкая конніца. Штурм брадоў абярнуўся б для саюзнікаў паражэннем, таму Вітаўт і Ягайла вырашылі абысці Дрвенцу ля вытокаў. Гэты манеўр стаўся нечаканым для крыжакоў, але яны хутка сарыен таваліся ў стратэгіі праціўніка і даволі трапна вылічылі маршрут яго далейшага руху. Шлях, якім прасоўваліся войскі Вітаўта і Ягайлы, немінуча вёў праз вёскі Грунвальд, Людвікова і Таненберг, і тут вялікі магістр вырашыў спыніць праціўніка і навязаць яму бой. Немцы прыйшлі сюды на дзень раней. Абоз крыжакоў стаў каля Грунвальда, а іхнія харугвы занялі баявыя пазіцыі паміж вёскамі Таненберг і Людвікова. Мясцовасць там узгорыстая, прыкладна як у нас пад Наваградкам; крылам войска і нават асобным палкам сачыць за дзеяннямі адзін другога практычна немагчыма. Менавіта тут раніцай 15 ліпеня і пачалася славутая бітва. Прасочым
асноўныя яе моманты па апісанні Яна Длугаша. «Як толькі загучалі трубы, усё каралеўскае войска моцным голасам запела «Багародзіцу», а потым, наставіўшы коп’і, рынулася ў бой. Войска ж літоўскае, па загаду князя Аляксандра, які не цярпеў ніякага прамаруджвання, яшчэ раней пачало бітву».
Інакш кажучы, беларуска-літоўска-ўкраінскія палкі ўступілі ў жорсткую сутычку з крыжакамі першымі, і гэта адбылося на дастатковы час раней, чым сталі біцца палякі.
Далей гісторык дае раздзел пад назвай «Літоўцы, паказаўшы тыл, бягуць да самай Літвы».
«Абодва войскі, пасля таго як сышліся, змагаліся амаль на працягу гадзіны з неакрэсленым поспехам; і як ні тое, ні другое войска не падавалася назад, з моцнай упартасцю дамагаючыся перамогі, дык нельга было ясна распазнаць, на чый бок схіляецца шчасце ці хто атрымае верх у бітве. Крыжакі, прыкмеціўшы, што на левым крыле супраць польскага войска завязалася цяжкая і небяспечная схватка (бо іх пярэднія шэрагі былі ўжо вынішчаны), звярнулі сілы на правае крыло, дзе стаяла літоўскае войска. Войска літоўцаў мела больш рэдкія шэрагі, горшых коней і зброю; і яго як больш слабае, здавалася, лягчэй будзе адолець. Адкінуўшы літоўцаў, крыжакі меліся б мацней ударыць па польскаму войску.
Аднак іхнія разлікі не зусім ап раўдаліся. Калі сярод літоўцаў, русінаў і татараў закіпела бітва, літоўскае войска, не маючы сіл вытрымаць варожы націск, аказалася ў горшым становішчы і нават адышло на адлегласць аднаго югера (каля 60 метраў.— К. Т.); калі ж крыжакі пачалі адцясняць мацней, яно было вымушана зноў і зноў адступаць і, нарэшце, кінулася наўцёкі.
Вялікі князь Аляксандр дарэмна стараўся спыніць ўцёкі пабоямі і моцнымі крыкамі. Уцякаючы, літоўцы пацягнулі за сабой нават вялікую колькасць палякаў, дадзеных ім у дапамогу. Ворагі секлі і бралі ў палон уцекачоў, гналі іх на адлегласць
многіх міляў, і лічылі сябе ўжо цалкам пераможцамі. Уцекачоў жа ахапіў такі жах, што большасць з іх апамяталася толькі дасягнуўшы Літвы; там яны паведамілі, што кароль Уладзіслаў забіты, палёг таксама і Аляк сандр, вялікі князь літоўскі, і што, звыш таго, іхнія войскі зусім знішчаны...
Аляксандр жа Вітаўт, вялікі князь літоўскі, вельмі сумуючы з-за ўцёкаў свайго войска і баючыся, што з-за няшчаснай для іх бітвы будзе зламаны і дух палякаў, пасылаў аднаго за другім ганцоў да караля, каб той спяшаўся без усякай зацяжкі ў бой; пасля дарэмных просьбаў князь спешна прыскакаў сам, без спадарожнікаў, і ўсяляк упрошваў караля пайсці ў бой, каб уласнай прысутнасцю прыдаць рыцарству болып натхнення і адвагі».
Гэты аповяд Длугаша стварае ўражанне, што ўцякала ўсё войска Вялікага княства Літоўскага за выключэннем трох смаленскіх палкоў, якія — тры з сарака — праявілі мужнасць. У тэксце адчуваецца наўмысная зададзенасць прыніжэння ролі беларуска-літоўскага войска і ўзвышэння ролі польскіх харугваў. Тым не менш версія Длугаша аб разгроме і ўцёках з поля бітвы войска Вялікага княства Літоўскага была ўзята на веру шмат кім з польскіх гісторыкаў і ўвайшла ў спажытак; нават Генрык Сянкевіч — аўтар славутых «Крыжакоў» — некрытычна паследаваў за трактоўкай Длугаша і зрабіў разгром беларуска-літоўска-ўкраінскіх харугваў фактам мастацкай літаратуры, гэта значыць замацаваў версію ў шырокай чытацкай свядомасці.
Аднак гэтыя разгром і ўцёкі вельмі цяжка ўявіць, паколькі яны знаходзяцца ў супярэчнасці з рэальнымі ўмовамі. Поле бою па фронту займала дзве з паловай вярсты; улічваючы прыкладную роўнасць сіл саюзнікаў, можна лічыць, што войскі Вітаўта супрацьстаялі немцам на 1—1,25 кіламетра. На такім участку маглі змагацца з крыжакамі не болып 10—11 харугваў, калі ўзяць сто метраў на
кожную, гэта значыць па 50 чалавек у шэраг, і 8—10 шэрагаў у глыбіню. Ззаду першай лініі стаялі, рыхтуючыся да бою, 11—22-ая харугвы, а за імі — 23—34-ая; яшчэ заставаўся рэзерв. Натуральна, што палкі, якія першымі прынялі ўдар, панеслі большыя страты, чым палкі другой і трэцяй чаргі; некаторыя харугвы маглі быць высечаны цалкам, рэшткі іншых — прымушаны да ўцёкаў.
Нават пры рассячэнні фронта, глыбокім прарыве, акружэнні некаторых палкоў Вітаўт меў добры запас сіл, каб здзейсніць неабходныя контрмеры. Для адыходзячых харугваў лепшым месцам абароны быў абоз — некалькі тысяч падвод, некалькі тысяч сялян, узброеных сякерамі, рагацінамі, цапамі. Супраць 40 беларуска-літоўска-ўкраінскіх палкоў і татараў немцы маглі выставіць максімум 17—22 харугвы; 17 — калі ісці за падлікам Длугаша прускага войска ў 51 харугву; тады, адняўшы ад гэтай колькасці 16 харугваў запасу, якія павёў у бой вялікі магістр у крытычны момант бітвы, атрымаем 35 харугваў, падзеленых пароўну на два крылы. На самой справе ў ордэнскім войску мелася больш харугваў, ніяк не меней 60, бо нейкая частка рыцарскіх штандараў была ўзята Вітаўтам і выстаўлена ў Віленскім кафедральным касцёле св. Станіслава, і яшчэ чатыры сцягі разбітых пад Грунваль дам харугваў вывесіў у капліцы пад Таненбергам наступны магістр Ордэна Генрых фон Плауэн. Дваццаць дзве харугвы складалі траціну рыцарскага войска — прыкладна 10—12 тысяч воінаў; ім супрацьстаяла палова саюзных войскаў — не менш 20 тысяч.
Думка аб горшым, чым у палякаў і крыжакоў, узбраенні войска Вітаўта не мае важкага абгрунтавання; ва ўсялякім выпадку гэтая розніца не была вырашальнай. Пацвярджэннем служыць парад беларуска-літоўска-ўкраінскіх харугваў, спецыяльна арганізаваны Вітаўтам і каралём для венгерскіх пасрэднікаў, якія разам з мірнымі ініцыятывамі выконвалі і разведвальныя функцыі на карысць Ордэна. Наўрад ці Вітаўт і Ягайла
меліся дэманстраваць ордэнскім выведнікам свае недахопы; так што самі яны лічылі войска Вялікага княства не слабейшым за рыцарскае.
Доказам роўнасці ўзбраення беларуска-літоўска-ўкраінскіх палкоў і варожых з’яўляецца памылковае меркаванне польскага рыцарства, якое спачатку не адрозніла нямецкія ха ругвы ад Вітаўтавых: «Большая частка каралеўскіх рыцараў, забачыўшы войска пад шаснаццаццю сцягамі, палічыла яго за варожае (як гэта і было), астатнія ж, схільныя па слабасці чалавечай спадзявацца на лепшае, прынялі яго за літоўскае войска з-за лёгкіх коп’яў, інакш суліц, якія яно мела ў вялікай колькасці...»
Такім чынам, ніводнай рэальнай умовы, неабходнай для разгрому войскаў Вялікага княства, і тым больш для ганення іх на шмат міляў (міля — 4 кіламетры), не бачыцца.
Пра тое, што разгрому і ўцёкаў не было, сведчыць і сам Длугаш, калі апісвае асаду войскамі саюзнікаў ордэнскай сталіцы Марыенбурга: «Польскае войска кароль размясціў у верхняй частцы замка на ўсход і поўдзень, літоўскае ж паставіў ніжэй, апроч таго, у асобнае месца, на поўдзень ад замка, ён вывеў воінаў свайго каралеўства — Падоллі і Русі... Пастаўлены былі і бамбарды сярод літоўскага войска: уздоўж гарадскіх сцен, напачатку маста, спаленага з другога берага Віслы; з усіх іх моцна білі па замку з чатырох бакоў».
Але вернемся да таго апісання бітвы Длугашам, якое тычыцца баявых дзеянняў польскага войска. «У гэты ж час (гэта значыць у час так званых уцёкаў войска Вітаўта.— К. Т.) кінулася бегчы і харугва св. Георгія на каралеўскім крыле з чэшскіх і мараўскіх наёмнікаў, якую далі весці чэху Яну Сарноўскаму. 3 усімі чэшскімі і мараўскімі рыцарамі харугва пайшла ў гай, дзе Уладзіслаў, кароль Польшчы, дараваў верных воінаў рыцарскімі пасамі, і стаяла ў гэтым гаі, не думаючы ўвязвацца ў бой. Пад градам папрокаў падканцлера каралеўства харугва ўсё ж такі вярнулася на поле бою.
...Пасля таго як літоўскае войска пусцілася наўцёкі і страшны пыл, што засцілаў пабоішча і ваяроў, быў прыбіты невялікім прыемным дажджом, у розных месцах зноў усчынаецца жорсткая бойка паміж польскімі і прускімі войскамі. Між тым, як крыжакі пачалі напружваць усе сілы для перамогі, вялікі сцяг польскага кара ля Уладзіслава з белым арлом... пад варожым націскам падае на зямлю. Аднак дзякуючы вельмі вопытным і знакамітым рыцарам, якія знаходзіліся пры ім і адразу затрымалі яго падзенне, сцяг вярнулі на месца... польскія шэрагі, адкінуўшы сумнівы, пад многімі штандарамі абрушваюцца на ворагаў, што стаялі пад шаснаццаццю сцягамі (да іх таксама сышліся і другія ўцалелыя ваяры з харугваў, разбітых пад іншымі сцягамі), і знаходзяцца з імі ў смяротным баі. I хоць ворагі яшчэ некаторы час аказвалі супраціўленне, аднак, акружаных, іх пабіла каралеўскае войска; амаль усе воіны, што змагаліся пад шаснаццаццю штандарамі, былі пасечаны ці ўзяты ў палон».
Вось, бадай і ўсё, што прыводзіць Длугаш канкрэтнага і істотнага пра дзеянні палкоў польскага войска. Звернемся зараз да другіх крыніц — беларуска-літоўскіх, дзе некалькі іншы позірк на ход бітвы. «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» паведамляе так:
«...Потым вдарено в котлы, в сур мы л зараз ллтва з татарамн з веллкою прудкостю скочллл на немцл л сточллл з нлмл блтву, же конь об коня боком отярался. Влтолт н сам бегаючл, сволх напомлнает л шлкл поправует, поляцл тож с кролем своям, прлпавшл, взялл немцев на палашл... а потым влдят немцы, же юж лх много трупов лежлт по полю, почалл утекатл, а полякл л ллтва з татарамл гоннлн лх, блючл, стреляючл, рубаючл, колючн, на кллка млль, а зацнейшнх офлцеров лмалл л вязалл, самого млстра пруского Улрлка простый драб оіцепом проблв. В той вой не не все нашн блллся, друглй л шаблн не добывал, бо было поле тесное. А Влтолт татар з ллтвою охо