• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    Перамогу рускім у бітве забяспечыла зусім не колькасная перавага,
    калі нават дапусціць, што яна мела месца, і справа наогул не ў меншай ці большай колькасці дзідаў і сякер. Татары добра ведалі, за што ідуць змагацца. У Арду з рускіх зямель цёк срэбраны ручай. Адна Масква давала ёй пяць тысяч рублёў — па тых часах неймаверныя грошы. Нездарма на Усходзе хадзілі легенды, быццам Русь засыпана срэбрам, як снегам. А яшчэ на рускіх накладалася ямская (паштовая) павіннасць, і прыціскала іх даніна натурай. Львіная частка гэтых паступленняў ішла хану, але сёе-тое перападала і кожнаму ваяру. Сродкам нажывы былі для ардынцаў і набегі на рускія землі. Па гадзіцца са стратай такой крыніцы свайго дабрабыту татары не маглі.
    Карыснае і прыемнае для татараў сталася злой бядой для рускіх, таму кожны ратнік адчуваў сябе адказным за лёс радзімы. Але не толькі моцны дух рускага войска прывёў да перамогі. Поспех з’явіўся і вынікам ваеннага таленту, які паказалі Дзмітрый Данскі і князі, што змагаліся з ім поплеч. Татары біліся не менш мужна, чым рускія, а ў адносінах вайсковай дысцыпліны, вопыту, тактыкі не са ступалі рускаму апалчэнню, хутчэй вылучаліся. Мужнасць, стойкасць, храбрасць — неабходныя ўмовы, але зыход бітвы вырашаюць не толькі яны. Храбра абараняліся рускія дружыны і на Калцы ў 1223 годзе, у сваё першае сутыкненне з манголамі, аднак славы і поспеху не прыдбалі, паляглі пагалоўна.
    Дарэчы сказаць, у трагічнай бітве на Калцы таксама ўдзельнічалі беларускія атрады. Так, у пераліку загі нуўшых там князёў летапісы называюць і нясвіжскага князя Юрыя. Відаць, не ён адзіны з беларускіх князёў хадзіў на тую сечу.
    У Кулікоўскай бітве сітуацыя карэнным чынам змянілася. Трапна, з пераважнасцю для рускіх, з улікам тактыкі татараў было абрана поле бою. Геаграфічныя памеры яго 8x9 кіламетраў, але плошча, якая падыходзіла для бітвы, складала 4 кіламетры па фронту і 5 у глыбіню. Вось на гэтых 4 кіламетрах і размясцілі-
    ся палкі — правай рукі, вялікі, левай рукі. Перадавы полк рушыў насустрач татарам, засадны засеў у Зялёнай Дуброве ў двух кіламетрах за галоўнымі сіламі, а паміж Дубровай і палком левай рукі стаў полк Дзмітрыя Альгердавіча. Пазіцыі рускага войска з правага флангу засцярагалі парэзаныя ярамі берагі ракі Ніжні Дубяк; абысці левы фланг татарам перашкаджала рэчка Смолка, і яны не мелі магчымасці скарыстаць сваю любімую тактыку акружэння, таму мусілі адважыцца на малапрыемнае лабавое сутыкненне.
    Па традыцыі сярэднявечча, якой цвёрда прытрымоўваліся і ў Заходняй і ва Усходняй Еўропе, князь прымаў непасрэдны ўдзел у бітве: ці адразу, з першых хвілін, ці пазней, калі сам вёў у бой рэзервы. Ухіленне ад гэтага непісанага закону лічылася праявай трусасці і адмоўна ўплывала на баявы дух войска. Наогул, інакш і не разумелася — князь у баі быў роўным з іншымі перад магчымай смерцю, і тое, што ён біўся з ворагам, як і ўсе, толькі сцвярджала справядлівасць. Князь служыў узорам баявых паводзін. Наколькі гэтая традыцыя была моцнай, можна меркаваць па такому выпадку. У 1552 годзе, калі рускае войска пайшло на рашучы штурм Казані і ўварвалася ў горад, у жорсткім вулічным баі настаў крытычны момант. Ваяводы, каб падняць запал ваяроў, загадалі разгарнуць каля гарадской брамы царскую харугву, «н самого царя,— як занатаваў летапісец,— хотяіца н не хотягца, за бразды коня взяв, блнз хоругвы поставнша».
    Дзмітрый Данскі выканаў старажытны звычай, хоць крыху і адступіў ад яго. Пад чорным вялікакняжацкім сцягам стаў апрануты ў даспехі Дзмітрыя баярын Міхаіл Брэнк, а сам князь біўся ў першых шэрагах вялікага палка. Аддаючы належнае асабістай мужнасці Данскога, трэба мовіць, што такое рашэнне Дзмітрыя з ваеннага пункту гледжання — не леп шае. Вялікі князь завязнуў у гушчы сечы як просты ратнік і пазбавіў войска адзінага кіраўніцтва. Кожны полк падпарадкаваўся сваім камандзірам,
    каардынацыі дзеянняў «зверху» не было. Нават уваходжанне ў бой рэзервовага палка Дзмітрыя Альгердавіча і засаднага, на чале якога стаялі князі Уладзімір Андрэевіч Серпухоўскі і Дзмітрый Міхайлавіч Баброк-Валынскі, цалкам залежала ад іхняй ваеннай інтуіцыі. Тыя ж нязручнасці адчувалі і начальнікі асобных атрадаў у палках. Становішча выратавала тое, што ўсе гэтыя людзі, асабліва Баброк-Валынскі, выявілі добрую кемнасць, самастойнасць ваеннага мыслення і адчуванне крытычнай хвіліны.
    У татарскім войску існавалі іншыя парадкі. Правілы бою, распрацаваныя яшчэ Чынгіз-ханам, забаранялі пад пагрозай пакарання смерцю ўдзел у бітве нават тысяцкаму. Той назіраў за дзеяннямі сваіх сотняў, а тысячам падаваў загады цемнік. Агульнае кіраўніцтва здзяйсняў хан, які займаў такое месца, каб мелася магчымасць аглядаць усё поле бою. Мамай у Кулікоўскай бітве стаяў на Красным узгорку — за пяць вёрст ад цэнтра сечы. Ягоным вачам адкрывалася ўсё рускае пастраенне — перадавы полк, тры — па фронту і полк Дзмітрыя Альгердавіча ў запасе. Ведаючы тактычную пабудову рускай раці з пяці палкоў, Мамай памыліўся, калі палічыў, што бачныя яму палкі — гэта ўсё войска Дзмітрыя Данскога. Схаваная ў Зялёнай Дуброве конніца Ба брока-Валынскага і Уладзіміра Андрэевіча засталася незаўважанай, і таму, як выявіла бітва, хан не прадугледзеў з’яўлення свежага і значнага па колькасці засаднага палка.
    Пасля паядынку асілкаў — Перасвета і Талубея — сышліся перадавыя палкі рускіх і татараў: іх бязлітасны ўзаемазнішчальны бой заняў каля га дзіны. Тут секлася беларуская дружына князя Глеба Друцкага. Ніякіх іншых звестак пра яго не захавалася. Толькі і вядома, што хадзіў на Кулікова поле — пэўна, там назаўжды і застаўся. Немагчыма вызначыць і колькасць друцкай дружыны: магло быць трыста чалавек, а мо больш ці менш. Але колькі б дручан не ўдзельнічала ў баі, наўрад ці хоць аднаму з
    іх пашанцавала застацца ў жывых — усе яны паляглі, адбіваючы першы, самы цяжкі ўдар.
    Потым зблізіліся галоўныя сілы, і татары скіравалі націск на вялікі полк, агульнавайсковую харугву. Тактыка ардынцаў абавязкова патрабавала першачарговага знішчэння гэтага палка і вялікакняжацкага сцяга, што было роўным перамозе. Апроч таго, разгром вялікага палка дазва ляў узяць у «клешчы», а потым і ў «катлы» палкі правай і левай рукі і пасекчы іх ужо паасобку. Адначасна Мамай узмацніў наступ па ўсяму фронту, адшукваючы слабіну. Узначалены Андрэем Полацкім полк правай рукі, ў якім біліся палачане, выказаў найбольшую стойкасць — страчваў людзей, але трымаўся, не саступаў.
    Цяжка ўявіць тую бітву, лепш паслухаем летапісца:
    «Льется кровь богатырская под седламл, котятся шлемы золотом под ногл конскле, а за шлемамл головы богатыров. Татары же вдвое того падают на полл Куллковым, а як веллкое л пространное место межл Доном й Мечею, але еіце л тое было тесно. От так велнкого л тесного войска н не тылко от оружля падалн, але л самл от себя разблваллся л от тесноты веллкой лншлл задыхаллся, нншнн под ногамл консклмл умлралл, а рекл кровавые теклл, мечл бллсцахуся, акн молнлл, коплл крушатся, як гром трегцатл; от третьей годлны аж до шестой блллся хрлстяане. О грозной годлны. О горкого часа. В трох бо годлнах безчлсленное множество поблто создання божля. Годлну четвертую н пятую бьючлся, не ослабевают хрлстлане, нлже татары, наставшей же шестой годнне начаша божллм попуіценнем грех радл нашлх поганым одолеватл, а хрлстлане лзнемогатл...»
    Вялікі полк пачаў прагінацца, a полк левай рукі пад націскам залатаардынскай конніцы мусіў адступаць. Сюды, на абарону вялікага палка ад флангавага ўдару, паспяшаўся са сваімі ваярамі Дзмітрый Альгердавіч. Але і бранцам стрымаць лавіну тата-
    раў не ўдалося. Бітва ішла ўжо пятую гадзіну; у вялікім палку і палку левай рукі стаяла шмат «нябыльцаў» — га лоўным чынам рамеснікаў і сялян. Большасць з іх не мела ахоўных даспехаў, нават скураных, у працяглай бітве яны непазбежна павінны былі загінуць і самі разумелі сваё трагічнае становішча; шэрагі іх таялі, пластаваліся пад татарскімі шаблямі, і настаў такі момант, калі ардынцы адкінулі полк левай рукі і палову вя лікага палка і пагналі да Няпрадвы. Мамай, відаць, святкаваў перамогу — татары ішлі па пятах уцекачоў і высякалі іх у спіну.
    Але тады, калі полк левай рукі гінуў ад ханскіх арканаў, асядаў пад татарскімі тапарамі, калі заціскаліся «клешчы» вакол палка правай рукі, тады князь Дзмітрый Баброк загадаў засаднаму палку ўступіць у бой. Ты сяч 6—7 конніцы вымчала з Зялёнай Дубровы і абрушылася на ворага. Бітва змяніла свой напрамак, перайшлі ад абароны да наступу некранутыя ўцёкамі палова вялікага палка і крыло Андрэя Полацкага. «Н побегоша татарсцнн полцн, а хрнстнаньсцнн полцн за ннмп гоняюіце, бьюіца н секуіца». Удар Дзмітрыя Баброка і Ула дзіміра Андрэевіча быў поўнай нечаканасцю. Мамай нічога не мог супрацьпаставіць гэтай, нібыта з неба сы шоўшай сіле. На ягоных вачах такая блізкая і безумоўная перамога ператварылася ў нечуванае, жахлівае для татараў паражэнне...
    Вось калі б спатрэбіліся Мамаю, больш таго, былі б неабходныя тыя 7—8 тысяч беларуска-літоўскага войска, якое вёў на бітву Ягайла. Але яны не прыйшлі, быццам праваліліся ў зямлю за дваццаць вёрст ад Кулікова поля. Чаму ж? Што спыніла іх? Што не дазволіла пераадолець апошнія кіламетры — тры гадзіны хады для конніцы — пасля шматдзённага руху? Якая ж варажба зацугляла рашучасць Ягайлы, што прымусіла здрадзіць слову, не вынуць меч, не нанесці ўдар — удар сапраўды смяротны — свайму праціўніку з Маскоўскай Русі? I як не глядзі — дзіўны, вельмі дзіўны ўчынак Ягайлы.
    Сталі б ягоныя харугвы супраць засаднага палка — і шмат чаго мелася б змяніцца: маглі б рускія і не пабачыць перамогі, магла б знікнуць сіла, якая стрымлівала Ягайлу на ўсходзе, і загінуў бы князь, прыязны да ўцека чоў з Вялікага княства Літоўскага.
    Па-рознаму тлумачылі гісторыкі гэты загадкавы эпізод у жыцці Ягайлы. Выказвалі думку, быццам ён не паспеў на бітву, спазніўся, яму не хапіла «аднаго дня». Сапраўды не хапіла. Але зусім не таму, што знахо дзіўся далёка і пераходы надарылі ся працяглыя і поўныя напружання. Пры жаданні ён мог бы злучыцца з татарамі на два дні раней. 125 кіламетраў ягонае войска адольвала дзесяць дзён — надзвычай марудныя тэмпы, паўзком — і тое выйдзе хутчэй. Спрабавалі растлумачыць спазненне Ягайлы яго асабістай баязлівасцю — нібыта ён наогул асцерагаўся бою. Гэта не так. Ягайла быў храбры чалавек, пра што сведчаць яго смелая змова супраць Кейстута і асабліва непасрэдны ўдзел у маскоўскіх паходах бацькі, у набегах на кры жакоў, польскія землі (напрыклад, на Свентакжышскі кляштар). Калі б Ягайла быў баязліўцам, ён увогуле не выступіў бы на злучэнне з Мамаем. Ці можа адмовіла яму ў рашучы момант палітычная дальнабачнасць, ваеннае мысленне? He, Ягайла меў глыбокі і цвярозы розум.