Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
ка «здрадніка агульнарускай спра вы» навешана на яго безпадстаўна, без уліку рэальных умоў ягонага становішча. Калі ён і здрадзіў, дык толькі Мамаю, бо праінфармаваў Дзмітрыя аб будучым паходзе. Ка нешне, для рускага войска на Куліковым полі было б лепш атрымаць у свае шэрагі разанскае апалчэнне, але за такі крок Алега магло паплаціцца жыццём усё разанскае жыхарства — пагалоўна.
Другі саюзнік татараў — Ягайла — меў кроўную зацікаўленасць у разгроме Масквы ці, самае меншае, у ваенным аслабленні Маскоўскага княства. У гэтых адносінах ён працягваў палітыку свайго бацькі — вялікага князя літоўскага Альгерда, таму мэтанакіравана вёў лінію на пашырэнне мацнеючага гаспадарства за кошт рускіх зямель. Аднак змова Ягайлы з Ардой была палітычнай навіной. Так раней не рабілі. Наадварот, татары лічыліся ворагамі. Яшчэ добра памяталася, як бацька Ягайлы князь Альгерд здзейсніў супраць Арды некалькі пераможных паходаў: у 1362 годзе беларусы, літоўцы і ўкраінцы нанеслі паражэнне татарам на Сіняй Вадзе — тады ў іх была аднята жытніца ўсходнеславянскага поўдня Падолле; у 1365 годзе Альгерд адбіў у татараў Кіеў. Праўда, адначасна вялося далучэнне суседніх княстваў: у 1358 годзе Альгерд заняў Мсціслаўль, праз тры гады — Тарапец; да Вялікага княства Літоўскага перайшлі Бранск, Трубчэўск, Ноўгарад-Северскі, Пуціўль, Рыльск, Чар нігаў, Старадуб. Стала відавочным, што Альгерд імкнецца прылучыць смаленскія землі. Такім чынам, Масква і Вялікае княства Літоўскае непазбежна рухаліся да сутыкнення. На 1380 год варожасць бакоў мела ўжо дастатковую гісторыю, распачалася яна пасля смерці Гедыміна, калі ўла ду ў беларуска-літоўскім гаспадарстве падзялілі яго сыны Альгерд і Кейстут.
Узаемаадносіны валадарных бра тоў ад тэмы размовы — беларусы і Кулікоўская бітва — неаддзельныя. I вось чаму. Вялікае княства Літоў-
скае, пачынаючы з Міндоўга, складвалася, як было адзначана вышэй, з беларускіх, літоўскіх і жмудскіх зямель, правіў якімі самадзержац. Гады панавання Альгерда і Кейстута далі адхіленне — двоеўладдзе, і Вялікае княства падзялілася на Віленскую і Трокскую паловы. Першая належала Альгерду, другая — Кейстуту. Трокская ўключала непасрэдна Трокскае княства, Жмудзь, Падляшша, Палессе, Брэсцкую і Гродзенскую землі, большую частку Лідскай і палову Наваградскай зямель — іншымі словамі, амаль што ўвесь захад Вялікага княства. Альгердаву палову складалі, калі лічыць па гарадах, Вільня, Полацк, Віцебск, Крэва, Ашмяны, Іўе, Менск, Ігумен, Бабруйск, Барысаў. Слуцк, Орша, Магілёў, Рэчыца, Быхаў, Капыль, Крычаў, Рагачоў, Чаусы, Мсціслаўль, Бранск, НоўгарадСеверскі — інакш кажучы, усходнія землі княства. Адпаведна браты на дзялілі і сферу знешняй палітыкі і функцыі па ахове дзяржаўных межаў. Кейстут супрацьстаяў Тэўтонскаму ордэну, палякам, венграм; Альгерд дзейнічаў на ўсходніх і паўднёвых рубяжах супраць рускіх і татараў.
Гэты падзел Вялікага княства на Віленскую і Трокскую палову, на Альгердаву і Кейстутаву, стаўся цвёрдым і агульнапрызнаным, пра што сведчыць факт утварэння Віленскага і Трокскага ваяводстваў па Гарадзельскай уніі 1413 года, калі ні Кейстута, ні Альгерда ўжо не было на свеце і паўнату ўлады трымаў у сваіх руках сын Кейстута Вітаўт.
Атрымаўшы пасля смерці бацькі ў 1377 годзе вялікакняжацкую карону, Ягайла прыняў Віленскую палову і палітыку ваеннага ўціску на Маскву. Чаму ж у першую чаргу на Маскву, а не на саслабелую ад маскоўскіх нападаў Цвер? Для таго меліся пэўныя падставы. Маткай Ягайлы была цверская князёўна Юльяна, і вузы сваяцтва Альгерда з цесцем — князем Міхаілам Аляксандравічам — знітоўвалі ў адзінае цэлае іх непадобную ў аснове варожасць да Масквы. У 1368 і 1370 гадах Альгерд правёў паспяховыя паходы на Маскоўскае княства,
разбурыў сталіцу, асаджаў Крэмль. Аднак тыя выступленні хутчэй насілі папераджальны характар — на сурёзную бітву з Масквой Вялікае княства Літоўскае пайсці не магло, меліся акалічнасці, якія гэтага не дазвалялі. Працяглая вайна на ўсходніх межах садзейнічала б захопу крыжакамі Жмудзі і заходніх беларускіх зямель. Вялікаму княству кожны год прыходзілася адбіваць то два, a то і шэсць — восем рыцарскіх нашэсцяў. За 1345— 1377 гады Беларусі і Літве надарылася стрымліваць сто нямецкіх набе гаў і нападаў і сорак два разы абвяшчаць Пагоню — у адказ на націск крыжакоў. На тыя гады, асабліва на 70-ыя, прыпадаюць і войны з Польшчай, і паходы за лупамі на польскія землі.
У 1370 годзе Кейстут і ягоны брат Любарт напалі на польскую частку Валыні. У 1376-ым адбыўся новы паход пад вяршэнствам Кейстута. Гэтыя набегі, якія немагчыма было прадба чыць і прадухіліць, выклікалі ў асяроддзі дзяржаўных мужоў Польшчы ідэю ўтаймавання Вялікага княства шляхам дынастычнага шлюбу, што здзейсніўся пазней — праз колькі часу пасля Кулікоўскай бітвы. Таму ў гады, якія папярэднічалі жорсткаму пабоішчу, Трокская палова княства наогул забылася, што такое мір, і для напружанай барацьбы з патэнцыяльна мацнеючым праціўнікам — Масквой — Вялікае княства не мела неабходных ваенных рэсурсаў.
Нечаканая прапанова Мамая прыйшлася Ягайлу на руку: ён выра шыў скарыстаць зручны выпадак. Супраць Масквы яго распаляла яшчэ і тая дапамога, якую маскоўскі князь аказваў ягонаму брату Андрэю — полацкаму князю. Трэба адзначыць, што ў цэлым становішча Ягайлы на віленскім пасадзе было даволі ня ўстойлівым. Пераняўшы бацькава месца, ён сустрэў супраціўленне сваіх братоў, асабліва ад шлюбу Альгерда з віцебскай князёўнай Марыяй; старэйшы, Андрэй, княжыў у Полацку, Уладзімір — у Кіеве, Дзмітрый—у Бранску, Дзмітрый-Карыбут — у Ноўгарадзе-Северскім. Кожны з іх
прагнуў аддзяліцца, а Андрэй лічыў за сабой болып правоў на вялікакняжацкую карону, чым меў Ягайла. Толькі галоўным праціўнікам Ягайлы стаў яго дзядзька — стары князь Кейстут. Трымаючы ў руках палову зямель і войска, ён і думкі не дапускаў падпарадкавацца рашэнням і жадан ням свайго пляменніка. Паміж Кейстутам і Ягайлам пачалася вострая, але ў той час яшчэ скрытая вайна.
He рызыкуючы выступіць супраць стрыя адкрыта, Ягайла дамовіўся з крыжакамі, якія за абяцаную ім уступку Жмудзі пачалі разбураць землі і гарады Трокскай паловы, абмінаючы Віленскую. Усё вяло да ўзброенага канфлікту: ён выбухнуў, калі Кейстут, атрымаўшы дакументы аб саюзе пляменніка з немцамі, скінуў яго з вялікакняжацкага пасада на ўдзельны віцебскі, і скончыўся паўстаннем Ягайлы і гвалтоўнай смерцю Кейстута ў Крэўскім замку. Але драматычныя гэтыя падзеі меліся адбыцца неўзабаве пасля Кулікоўскай бітвы, а ў 1380 годзе, пад час збораў Ягайлы на Дон, узаемная нянавісць толькі выспявала. Ды і пры добрых адносінах агаліць рубяжы з крыжа камі было б вялікай рызыкай. Таму палескія, жмудскія, падляшскія, брэсцкая, гродзенская, ваўкавыская, слонімская, часткова лідская і наваградская землі не далі Ягайлу ніводнага ваяра.
Якія ж сілы меў Ягайла, калі рушыў на дапамогу Мамаю? За выключэннем трох-чатыроў цалкам літоўскіх харугваў (палкоў) войска яго складалася з усходнебеларускага насельніцтва. Але тут не было палка з Полацкага княства, які выступаў на баку Дзмітрыя Данскога. Наўрад ці Ягайла мог весці болей 8—10 тысяч вояў. 3 якіх меркаванняў паўстае такі падлік? Да нашага часу захаваліся «попісы» беларуска-літоўскага войска ад 1529 і 1564 гадоў, дакладней кажучы, коннага войска. Дык вось, на пачатку XVI стагоддзя Вялікае княства Літоўскае трымала 25 тысяч магнацкай і шляхецкай конніцы. На Віленскую палову прыходзілася, можна лічыць, 12—13 тысяч, аднак,
прымаючы пад увагу рост жыхарства з 1380 па 1529 год, гэтую лічбу трэба скараціць прыкладна на трэць, што і дае 8—9 тысяч у конных харугвах. Далёкі паход патрабаваў заводных коней, падвод для перавозкі зброі і харчоў — таму неабходна дадаць 1—1,5 тысячы чэлядзі, якая ў баі выкарыстоўвалася як пяхота. Ягайла мусіў пакінуць нейкія сілы ў гарнізонах (пры Вільні і іншых замках) — няхай агульнай колькасцю ў тысячу чалавек. Такім чынам, ён рушыў на Дон, маючы 7—8 тысяч коннага войс ка і паўтары тысячы пяхоты.
А зараз прасочым, як апынуліся пры Дзмітрыі Данскім палачане. Папярэднія Кулікоўскай бітве трынаццаць гадоў полацкім князем сядзеў Андрэй Альгердавіч. Апроч таго, ён правіў у Пскове, але не трывала і не цвёрда, паколькі пскавічам не падабалася, што Андрэй больш часу жыве ў Полацку і не выконвае свае абавязкі перад Псковам. У 1377 годзе, калі Альгерд на смяротнай пасцелі пры значыў сваім наступнікам Ягайлу, князь Андрэй палічыў сябе ўшчэмленным: па праву першародства вялікакняжацкая карона належала яму. Спроба адняць у Ягайлы трон сілай не ўдалася і няўдача прымусіла яго пакінуць Вялікае княства. Андрэй падаўся ў Маскву да князя Дзмітрыя Іванавіча, дзе ўсе літоўскія і беларускія князі-ўцекачы знаходзілі цёплы, паважлівы прыём.
У Тэты час у Маскве гасцяваў дваюрадны брат Андрэя — князь Дзмітрый Міхайлавіч Баброк-Валын скі, жанаты на сястры Дзмітрыя Данскога; родная сястра Андрэя Полацкага Алёна была жонкай дваюраднага брата Дзмітрыя Данскога — сярпу* хоўскага князя Уладзіміра Андрэевіча. Так што Андрэй Полацкі прыбыў да самых блізкіх сваякоў, і яго намер спіхнуць Ягайлу сустрэў падтрымку ў Крамлі, бо любая смута ў Вялікім княстве Літоўскім ішла на карысць Маскоўскаму вялікаму княству.
Па тагачасных законах князь, адбываючы служыць ў іншае гаспадар ства, меў пры сабе двор і атрад прыхільнага да яго баярства. У Андрэя
такое наваколле складалася з палачанаў. Зразумела, што галоўнай мэтай ад’езду ў Маскву было спадзяванне на ваенную дапамогу ў барацьбе з Ягайлам. Але Маскоўскае княства само адчувала вострую патрэбу ў ратных людзях — надыходзіла вайна з Мамаем. Да таго ж прыпала на той 1377 год паражэнне рускіх на рацэ П’яне, дзе, скарыстаўшы недысцыплінаванасць праціўніка, татары знішчылі перадавы полк маскоўскага войска. Князю Андрэю давялося паваяваць дзеля Дзмітрыя. Так, ён і яго полацкі атрад разам з Дзмітрыем Баброкам удзельнічалі ў 1378 годзе ў пераможнай бітве на Вожы, якая стала рэпетыцыяй поўнага разгрому татар на Кулікоўскім полі. Наступны, 1379 год быў для Масквы спакойны, і Андрэй Полацкі, атрымаўшы ад Дзмітрыя нейкія падмацаванні, вярнуўся на радзіму і распачаў ваенныя дзеянні супраць Ягайлы.