• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    Чаму ж падтрымоўвалі князя Андрэя палачане, чым так не ўнаравіў ім «вялікі князь Літвы, Русі і Жмудзі»? Галоўнай прычынай стала самаўпэўненасць Ягайлы, які не палічыўся з рэлігійнымі пачуццямі і традыцыямі полацкіх жыхароў. Скінуўшы ў 1377 годзе князя Андрэя, ён прызначыў намеснікам у Полацк свайго роднага (і па бацьку і па маці) брата Скіргайлу. Апошні ў адрозненне ад Андрэя не прымаў хрышчэння, быў язычнікам. Наколькі гэты ўчынак вялікага князя абразіў палачан, сведчыць тое, што раз’юшаны натоўп пасадзіў Скіргайлу на каня задам наперад і пагнаў па вуліцах за гарадскую сцяну пад улюлюканне і свіст. Калі праз некалькі гадоў Скіргайлу зноў прыйшлося з’явіцца ў По лацку ў якасці намесніка, дык ён, каб увайсці ў паразуменне з палачанамі, хрысціўся ў праваслаўе і ўзяў імя Іван.
    Наогул, у беларускіх гарадах, асабліва на Усходняй Беларусі, прыняцце горадам князя-язычніка, тым больш іншаверца, было справай немагчымай. 3 дванаццаці сыноў Альгерда адзінаццаць хрысціліся ў праваслаўе, гэта значыць прымалі рэлі-
    гію, якая зацвердзілася ў беларусаў. Таму яны вядомыя з двума імёнамі — хрысціянскім і язычніцкім: СямёнЛінгвен, Фёдар-Віганд, Васіль-Карыгела, Дзмітрый-Карыбут, Іван-Скіргайла. Нават Ягайла мусіў перайсці ў «грэчаскую веру» і прыняць імя Якаў; канкрэтная прычына яго ўчын ку мае прамое дачыненне да Кулікоўскай бітвы, як мы ўбачым гэта ніжэй. Праваслаўныя беларусы складалі пераважную большасць у войску Вялікага княства Літоўскага, лічылі за святы абавязак абараняць свае рэлігійныя перакананні, якія атаясамліваліся з былой палітычнай самастойнасцю. Тое, што з пункту гледжання іерархаў царквы іх рэлігійныя ўяўленні з’яўляліся недарэчнай сумессю хрысціянства і язычніцтва,— справа асобная, галоўнае, што яны самі прызнавалі сябе хрысціянамі і адрознівалі свайго ад чужога па адзінай і выразнай прыкмеце — ёсць на ім крыж ці няма. Таму Андрэй Альгердавіч, вярнуўшыся ў 1379 годзе на Полаччыну, знайшоў там шырокую падтрымку. Да яго прымкнуў кіеўскі князь Уладзімір Альгердавіч, які таксама марыў пра самастойнасць. Увогуле ўсё праваслаўнае насель ніцтва Вялікага княства было незадаволена, што дзяржаўны трон заняў язычнік Ягайла, і спачувала ягоным праціўнікам. Вядома ж, патураючы такім настроям, Масква рабілася для Ягайлы тым больш варожай.
    Атрымаўшы ад разанскага князя тайнае паведамленне пра маючы быць напад Арды, Дзмітрый Данскі звяр нуўся да ўсіх рускіх княстваў за падтрымкай. He абмінулі гэтыя заклікальныя лісты і Андрэя Полацкага. Ен сабраў полк і рушыў пад Каломну, куды сцягвалася руская раць. Якую ж сілу накіраваў на поле Кулікова Андрэй? Як пскоўскі князь ён вёў полк пскавічоў. Уся Пскоўская зямля на выпадак вайны магла выставіць тысяч восем ваяроў. У далёкі паход пайшлі хутчэй за ўсё конныя добраахвотнікі. Колькасна гэты полк мо ці пераболыпваў 500—600 чалавек. Што датычыцца Полацкага княства, дык тут Андрэй як гаспадар меў магчымасць
    выдзеліць болей людзей. Полацк з’яўляўся адным з буйнейшых гарадоў Беларусі і Усходняй Еўропы: жыхарства яго на той час, як мяркуюць гісторыкі, складала прыкладна 20 тысяч. Адпаведна пры вайсковай мабілізацыі ў дзесяць працэнтаў горад мог даць дзве тысячы вояў. Такую ж колькасць мелася паслаць баярства са сваіх вотчын. Наўрад ці з Андрэем пайшлі ўсе полацкія ратнікі; бліжэй да праўды лічба, зменшаная ўдвая. Застаецца дзве з паловай — тры тысячы. Вось з такім палком і прыбыў Андрэй Полацкі да Дзмітрыя Данскога.
    Мала гэта ці шмат? Адказ на такое пытанне можа даць толькі падлік колькасці людзей у войску Дзмітрыя. У «Сказаннях о Мамаевом поболше» руская раць акрэсліваецца ў 200—400 тысяч ваяроў. Рускія летапісцы назы ваюць меншую лічбу — 150 тысяч. Але ўсё гэта звесткі легендарныя, на іх ляжыць моцны адбітак паэтычнай вобразнасці. Армія падобных памераў з’явілася ў Расіі толькі ў Пятроўскую эпоху. У 1380 годзе Маскоўская Русь такой колькасці ваяроў ніякім чынам сабраць не магла. Па розных падставах не ўсе рускія землі прынялі ўдзел у Кулікоўскай бітве. He адгукнуліся на заклік Дзмітрыя Цверскае, Ніжнегародскае і Суздальскае княствы, Наўгародская зямля, засталіся ў баку Смаленскае княства і, як ужо гаварылася, разанскі князь Алег. Апроч непасрэдна масквічоў у склад рускага войска ўвайшлі палкі ўдзельных князёў — белазерскіх, яраслаўскіх, мурамскіх, кашынскіх, ялецкіх, мяшчэрскіх, бранскіх і гарадскія палкі з Каломны, Сярпухова, Уладзіміра, Кастрамы, Растова, Старадуба, Пераяслаўля-Залескага, Калугі, Дзмітрава і некаторых іншых. Так што сілы Дзмітрыя Данскога былі абмежаваныя. Па падліках гісторыкаў, у 1630 годзе агульная колькасць арміі рускай дзяржавы складала 93 тысячы чалавек. Паўстагоддзем раней, пры Іване Грозным, рускае палявое войска налічвала 70 тысяч ваяроў, з іх 10 тысяч — татараў і 4 тысячы — наймітоў. Такім чынам, уласна рускае войска
    ўтрымлівала ў сабе 56 тысяч. Але двумя стагоддзямі раней тэрыторыя Маскоўскай дзяржавы была ўтрая меншая; адсюль вынікае, што нават без уліку росту жыхарства Дзмітрый Данскі мог весці пад сваімі сцягамі прыкладна 20—25 тысяч ратнікаў.
    Да гэтай лічбы падводзяць і іншыя разлікі. Пад канец XIV стагоддзя насельніцтва Масквы не перавышала 20 тысяч чалавек. Пры самым напружаным прызыве (у дваццаць працэнтаў) яна магла выставіць полк у 5 тысяч вояў. Другія гарады сталічнага і пабочных княстваў былі значна меншымі — адна тры тысячы жыхароў. Калі дапусціць, што ў Радонежы, Звянігорадзе, Абаленску, Перамышлі, Рузе, Мажайску, Бароўску, Багалюбаве, Юр’еве, Дзмітраве, Пераяслаўлі жыло па тысячы, а ў Серпухове, Каломне, Мураме, Старадубе, Уладзіміры, Углічы, Калузе, Яраслаўлі — па 3 тысячы чалавек, дык пры звышнапружанай мабілізацыі з гарадскога жыхарства здолела пайсці на бітву 7 тысяч ратнікаў.
    У першай палове XVI стагоддзя сельскае насельніцтва рускай дзяржавы, як падлічыў гісторык Е. А. Разін, складала 1,1 мільёна чалавек. Сярод іх мужчын прызыўнога ўзросту было 280 тысяч. Такім чынам, пры мабілізацыі ў дзесяць працэнтаў (а для сельскай мясцовасці паказчык высокі) рускія сяляне маглі выдзеліць на вайну 28 тысяч чалавек. Гэта праз 150 гадоў пасля Кулікоўскай бітвы і пры пашыранай прасторы дзяржавы. А ў 1380 годзе Дзмітрый наўрад ці здолеў сабраць апалчэнне болей чым у 12—15 тысяч сялян. Сюды трэба дадаць абоз. Для паходу на кожныя 8—10 чалавек патрабавалася падвода. На 25 тысяч войска — 2—3 тысячы запрэжаных вазоў, што дае яшчэ 2—3 тысячы пяхоты; пэўную колькасць складалі канаводы, якія вялі запасных коней.
    У рускім апалчэнні на конніцу прыпадала палова сілы; пра гэта сведчыць склад войска ў 1580 годзе, калі з агульнай яго колькасці ў 56 тысяч на памесную конніцу прыходзілася 25 тысяч. Падсумоўваючы сказанае,
    можна меркаваць, што Дзмітрый Данскі меў на полі Куліковым 15 тысяч конных ваяроў і такую ж колькасць пешых. Гэта была вялізная раць. Яна патрабавала нябачанага раней напружання сіл рускага народа, закранула ўсе гарады, кожную вёску. Менавіта таму Кулікоўская бітва і засталася ў людской памяці — рускія землі, закліканыя пабіць Мамая, далі для перамогі ўсё, што маглі даць, нічога не ўтаілі, выйшлі на поле Кулікова на мяжы сваіх вайсковых магчымасцей. Для параўнання прыгадаем: на ўзяцце Казані ў цяжкі шматмесячны паход Іван Грозны вёў 50-тысячнае войска. У самай буйной бітве XIX стагоддзя пад Барадзіном з расійскага боку ўдзельнічала 125 тысяч салдат і афіцэраў. А Кулікоўскае пабоішча адбылося на 430 гадоў раней. Так што 25 тысяч Дзмітрыя Данскога на той час з’яўляліся надзвычай вялікай раццю.
    Тым не менш, хоць і збіралася вялізнае войска, князь Дзмітрый Іванавіч не мог адчуваць сябе спакойна. Занадта было ў яго «нябыльцаў» — людзей, якія ішлі на вайну ўпершыню і не звычныя да працяглага бою. Вось чаму з удзячнасцю ўспрыняў ён (гэта адзначылі ўсе рускія летапісы) прыход братоў Альгердавічаў — Андрэя з полацкім і пскоўскім, Дзмітрыя з бранскім палкамі. Да таго ж браты мелі багаты баявы вопыт і карысталіся павагай, пра што даводзіць давер Андрэю палка правай рукі, а князю Дзмітрыю — асобнага палка рэзерву. У мастацкай форме тую пашану адлюстраваў адзін з найлепшых творах тагачаснай літаратуры — «Задоншчына»: «О, соловей, летня птнца, чтобы ты, соловей, вышекотал землн Лнтовской дву братов Альгердовнчей — Ондрей да брат его Дмнтрей Альгердовнчей, да Дмнтрей Волынскнй. Те бо суть сынове храбрнн, крчатн в ратном временн, ведомп полководцы, под трубамн н под шеломы возлелеяны, конец копня вскормлены...».
    Такое ж прыкладна войска — крыху меншае ці большае — прывёў на бітву Мамай. Міжусобіцы ў Ардзе не дазвалялі сабраць раць са значнай
    перавагай; гэта вымусіла Мамая дамагацца саюзнікаў і запрасіць най мітаў — генуэзскую пяхоту.
    3 Масквы на Каломну, дзе быў прызначаны агульны збор, рускія палкі рушылі трыма шляхамі. Чаму трыма? 3 меркаванняў зручнасці. Ка лі адмераць на адну падводу сем метраў дарогі, дык абоз у тры тысячы падвод заняў бы дваццаць адну вяр сту, а як прысумаваць сюды расцягнутыя на пятнаццаць кіламетраў конныя атрады (тры метры на каня пры трох вершніках у шарэнзе) ды яшчэ не менш пяці вёрст пад пяхотай, то паходны парадак патрабаваў бы 40—45 кіламетраў пры максімальнай шчыльнасці калоны. Аднак і тры калоны па пятнаццаць кіламетраў у глыбіню — карціна ўражлівая.
    26 жніўня Дзмітрый Данскі правёў агляд войска. Адпаведна рускай ваеннай тактыцы яно было падзелена на пяць палкоў: перадавы, правай рукі, вялікі, левай рукі, засадны. Аб колькасных суадносінах гэтых фарміраванняў дае ўяўленне роспіс рускай раці, якая ў 1562 годзе хадзіла ў Лівонскі паход: полк перадавы — 5400 чалавек, правай рукі — 4000, вялікі — 5800, левай рукі — 3400, царскі — 6200. Апошні прыкладна адпавядае засаднаму палку XIV стагоддзя.
    У апошні дзень жніўня рускае войска пераправілася цераз Аку і рушыла да поля бітвы. Ад пераправы да яго было 125 кіламетраў. На такой жа адлегласці ад Кулікоўскага поля знаходзіліся войскі Ягайлы і Алега разанскага. Мамай, хоць і стаяў бліжэй да Дону, чым астатнія, пасоўваўся марудна, чакаючы саюзнікаў. Заўвага пра аднолькавую для ўсіх бакоў сутыкнення працягласць дарогі вельмі важная, бо ўдзельнікі Мамаевай кааліцыі мелі магчымасць прыйсці на бітву ў адзін і той жа час. Ніхто з іх не быў пастаўлены ў горшае становішча па якасці шляхоў, колькасці пераходаў. Аднак Ягайла на поле не з’явіўся. Чаму — будзе апавядана ніжэй.