Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
Інакш кажучы, гаспадарства Міндоўга пачалося з Наваградскай зямлі, што мацнела і прылучала да сябе літоўскія землі, ужо часткова каланізаваныя, а потым і не закранутыя славянскай каланізацыяй. Наступнае прылучэнне да Вялікага княства іншых беларускіх зямель, а таксама ўкраінскіх і пэўнай часткі рускіх наогул стала неразбуральнай перашкодай для пашырэння літоўскага зместу дзяржавы. Найбольшае супраціўленне Міндоўг сустрэў на Літве, дзе дзеля перамогі над удзельнымі князямі быў вымушаны пайсці на прамы ваенны гвалт, на шырокае забойства непакорных. Нават блізкія яго сваякі арыентаваліся толькі на часовы саюз для адпору ворагам ці паходаў за лупамі.
У 1248 годзе Міндоўг захапіў землі сваіх пляменнікаў Таўцівіла і Эдзівіда, а іх саміх выправіў з мячом на Смаленск, абвясціўшы: «Что кто прннмет — себе держнт». Іншымі словамі, Міндоўт выгнаў іх на верную смерць: пад Зубцовам войска Таўцівіла і Эдзівіда пацярпела паражэнне ў бітве з палкамі суздальцаў, масквічоў і цвяранаў. Калі ж яны засталіся жывымі, Міндоўг, як зана
таваў летапісец, паслаў на іх «вон свое, хотя убнтн». He столькі самыя гэтыя дзеянні, колькі праяснёныя імі намеры гаспадарства Міндоўга выклі калі стварэнне супраць яго ваеннай кааліцыі, якую ўзначаліў князь Данііл Раманавіч. Наступ на Міндоўга задумваўся ў саюзе з яцвягамі, палякамі, Жмуддзю і той часткай Літвы, што працівілася Міндоўгу. У змову былі ўцягнуты і крыжакі, зацікаўленыя ў любым аслабленні суседзяў.
Сітуацыя для дзяржавы складвалася вельмі неспрыяльна, і Міндоўг наважыўся на смелы палітычны крок: ён спісаўся з магістрам Ордэна мечаносцаў Андрэем фон Стырландам і дамовіўся з ім аб сваім абарачэнні ў каталіцтва і каранацыі. Гэта каштавала яму немалых дароў, але затое вывела з ігры Ордэн; з дапамогай срэбра выступілі з кааліцыі з Даніілам і жмудскія князі. У 1250 годзе ў Наваградку магістр Ордэна каранаваў Міндоўга спецыяльна вырабле най каронай. Немцы не толькі перарвалі саюз з Даніілам, яны вылучылі Міндоўгу ваенную дапамогу, што ў той сітуацыі стала для яго выратаваннем. Ен здолеў абараніць свае землі і фактычна выйграў вайну. У 1253 годзе праціўнікі заключылі мір, замацаваўшы яго шлюбам дачкі Міндоўга з сынам Данііла Раманавіча Шварнам.
Акцыя хрышчэння, а з большай дакладнасцю, перахрышчвання з праваслаўя ў каталіцтва не была для таго часу адзінай ці ўласцівай толькі язычніцкаму самаўладцу. Прыкладна ў такой самай сітуацыі апынуўся і князь Данііл Раманавіч, які зведаў увесь цяжар татарскага прыгнёту. He маючы сіл супрацьстаяць ардынцам, ён задумаў прыцягнуць да вайны з татарамі заходняе рыцарства, арга нізаваць крыжовы паход супраць «паганцаў», што выказалі сябе вора гамі не толькі ўсходняга але і заходняга хрысціянства. Такі паход станавіўся магчымы толькі па ўхваленню і закліку да яго папы рымскага. I князь Данііл Раманавіч увайшоў у цесныя зносіны с папай Інакен-
ціем IV, выказаўшы ідэю уніі грэчаскай і рымскай цэркваў. Прапанова, якая абяцала атрымаць пад эгіду каталіцкай царквы вялікія тэрыторыі, была сустрэта, зразумела, з цеплынёй; адразу ж пры двары Данііла Раманавіча аказаліся папскі легат і дамініканскія манахі. Аднак на булы папы аб крыжовым паходзе супраць татараў заходняе рыцарства не адгукнулася, і, такім чынам, унія, не маючы самага галоўнага падмацавання — ваеннага, не адбылася. Але ў 1255 годзе Данііл, усё яшчэ спадзеючыся на якую-небудзь дапамогу, прыняў каралеўскую карону ад папскіх паслоў, не мяняючы пры гэтым веры. Каранацыя князя праводзілася ў Драгічыне. Калі ж высветлілася, што ў ваенных адносінах папа садзейнічаць не можа, Данііл Раманавіч разарваў з ім і сваім каралеўскім тытулам не карыстаўся. Палітычная гульня ў гэтым выпадку нічога яму не прынесла; Міндоўг жа сваім хрышчэннем разбурыў ваенны блок, які мог яго скрышыць.
Пад час гэтай вайны здарыўся з Міндоўгам звычайны для вайскоўца, аднак адзначаны летапісам, выпадак, загадкавасць якога сілкавала і сілкуе цікавасць многіх гісторыкаў. Сутнасць яго такая. Супраць Міндоўга ў пачатковы перыяд баявых дзеянняў выступіў Таўцівіл з войскам, складзеным з галічан, полаўцаў, яцвягаў і немцаў. «Мнндог жа,— апавядае летапісец,— собрался бе н умыслнл же себе не бнтнся с ннмн полком, но вннде во град нменем Ворута, н высла шурнна своего ноіцью, н розгнаша н Русь н ятвяга. Наутро же выехаша немцы co самострелы н ехаша на не русь с половцы н стреламн н ятвязе co сулнцамн н гонншася на полн no добно нгре». Інакш кажучы, замест асады, замест спроб узяць Варуту штурмам, лезці на сцены, разбіваць браму тарасамі, марыць абаронцаў горада голадам, замест любых звы чайных пры асадзе дзеянняў пад сценамі Варуты было праведзена спаборніцтва паміж саюзнымі атрадамі, вучэбны бой, дзе апранутыя ў даспехі немцы супрацьстаялі рускаму і яц-
вяжскаму ўзбраенню і іншай тактыцы. Аднак самае дзіўнае, што Варута засталася незахопленай. I вось чаму дзіўна. Хутка пасля гэтага Данііл Раманавіч, які сам прыбыў да тэатра ваенных дзеянняў, узяў Гродна — моцную крэпасць на Русі Літоўскай, авалодаў іншымі гарадамі. Варута ж аказалася непрыступнай. Таўцівіл толькі і знайшоўся прадэманстраваць зброю пад яе сценамі і ў бяссіллі ад’ехаў.
Што ж за горад такі Варута, які паўстае ў летапісе больш умацаваным, чым Гродзенскі замак на абрывістым высокім беразе Нёмана? Апроч працытаванага паведамлення ніякіх іншых звестак і рускія летапісы, і нямецкія хронікі пра яго не захавалі. Такая поўная невядомасць выклікала да жыцця шэраг меркаванняў і здагадак. Варуту лічылі радавым гняздом Міндоўга, ягонай «сталіцай» і змяшчалі то ў Жмудзь — у вярхоўе Дубісты пад Расены альбо ў нізоўе яе пад Эйраголу, то ідэнтыфікавалі ці з Варанянамі (на сучасным беларуска-літоўскім памежжы), ці з Лішкавам (недалёка ад Друскенікаў). На думку гісторыка Тэадора Нарбута, Варута знаходзілася на месцы Гарадзішча — паблізу Сталовічаў сучаснага Баранавіцкага раёна. Вядомы беларускі гісторык М. Ермаловіч у сваім даследаванні, прысвечаным станаўленню Вялікага княства Літоўскага, робіць здагадку, быццам слова «варута» ўтварылася ў выніку памылкі перапісчыка, які злучыў прыназоўнік з назоўнікам у адзінае цэлае. Гэта значыць, у першапачатковым запісе храніста было так: «во град нменем во Руту», што адпавядала кніжнай традыцыі нашай даўніны. Калі пагадзіцца з такой версіяй, дык крэпасць, у якой адседжваўся Міндоўг, знаходзілася непадалёку ад Наваградка, дзе і зараз ёсць некалькі паселішчаў з назвай Рута.
Меркаванне М. Ермаловіча здаецца пераканаўчым, калі зірнуць на мэту хавання Міндоўга ў Варуце з ваеннага пункту гледжання. Разва жаць тут можна так. Калі Варута была дробным умацаваннем, дык
дзеянні атрадаў саюзнікаў на чале з Таўцівілам не падаюцца асэнсаванню, бо колькасна яны перавышалі войска Міндоўга, пра што сведчыць ягонае рашэнне пазбегнуць палявой бітвы. Калі ж яна з’яўлялася магутным абарончым збудаваннем, тады ніводнае мяркуемае гісторыкамі месцазнаходжанне Варуты нельга прымаць у разлік, паколькі і Лішкаў, і Вараняны, і Рута, і Эйрагола былі дробнымі замачкамі, няздольнымі абараніцца ад вялікага войска. У Літве XIII стагоддзя буйных замкаў наогул не існавала, яны ўзніклі стагоддзем пазней. Чорная Русь мела моцныя крэпасці, у першую чаргу гэта Наваградак і Гродна. Але іх захапіў Данііл Раманавіч праз год пасля малапаспяховага паходу Таўцівіла; толькі тады, адціснуты на ўласна літоўскія землі, Міндоўг пайшоў на мір з праціўнікам. Таму ёсць усе падставы сцвярджаць, што Варута зна ходзілася на Русі Літоўскай і ўяўляла сабой невялікае ўмацаванне, альбо за гэтай назвай хаваецца горад з моцным замкам. А мо Міндоўг зачыніўся ў Наваградку. Ці атрад Таўцівіла быў нешматлікім, і Міндоўг сустрэў яго з яшчэ меншай дружынай і схаваўся ў першае трапіўшае на вочы ўмацаванне, чакаючы падыходу другіх палкоў. Таўцівіл жа, не разлічваючы на дапамогу, вырашыў за лепшае адыйсці. Аднадзённая асада Міндоўга ў Варуце — дробны эпізод, які застаўся ў памяці, дзякуючы «турніру» паміж немцамі і рускімі і яцвяжскімі рыцарамі.
Але Міндоўг не пакінуў без увагі пададзены яму ўрок адзінства заходніх і паўднёвых суседзяў і парушыў яго прыняццем кароны і срэбрам. За некалькі наступных спакойных для князя гадоў Ордэн паспрабаваў спагнаць сваё за паслугу хрышчэння. Міндоўг вымушана даў Лівонскаму ордэну прывілей, адпісаўшы на карысць яму свае землі. (Сем падобных прывілеяў крыжакі падрабілі.) Грамата служыла знакам васальнай залежнасці Міндоўга ад немцаў і патрабавала пэўных мер ў яе апраўданне і ў апраўданне атрыманай ка
роны хрысціянскага валадара — у першую чаргу мер па хрысціянізацыі язычніцкага жыхарства дзяржавы, будаўніцтву каталіцкіх храмаў, прыёму місіянераў і г. д.
З’яўленне нямецкіх святароў на Літве і чарнарускіх землях выклікала, безумоўна, у насельніцтва вострае незадаволенне Міндоўгам; але ён і сам, як паказалі наступныя падзеі, не збіраўся трываць тое становішча, што яму навязвалі кры жакі. Спакваля Міндоўг рыхтаваўся да наступлення на Ордэн — і на Літве і ў Прусіі. Аднак паўстанне супраць крыжакоў і разрыў з каталіцтвам, які лічаць заслугай князя, знаходзяцца ў розных плоскасцях. Само па сабе каталіцтва было для Міндоўга зручным, нават неабходным; пашырэнне яго дазваляла князю пазбягаць уціску як з боку рускіх зямель, дзе спавядалі праваслаўе, так і з боку дастаткова моцнай Жмудзі, дзе панавала язычніцтва. Паколькі большасць рускіх зямель апынулася пад татарскім прыгнётам, праваслаўе не мела ў Вялікім княстве дастатковай сілы, каб перамагчы. Прыняцце каталіцтва ставіла Міндоўга на адзін узровень з заходнімі суседзямі. Паказальна, што свайго сярэдняга сына Руклю ён таксама хрысціў у каталіцтва і абвясціў каралевічам. Таму адмова ад каталіцтва перад паўстаннем з’явілася палітычным крокам, разлічаным на супакоенне прускіх і жмудскіх князёў.
Паўстанне пачалося ў 1260 годзе з разгрому ордэнскага войска каля возера Дурбэ. Паражэнне ў гэтай бітве стала такой нечаканасцю для крыжакоў і было такім моцным, што Ордэну спатрэбілася пятнаццаць гадоў, каб вярнуць ранейшую сілу. Паўстанне захапіла ўсю Прусію і працягвалася там амаль чвэрць стагоддзя. Міндоўг сам вадзіў супраць нямецкіх рыцараў 30-тысячнае беларуска-літоўскае войска. Колькасць яго, здаецца, занадта перабольшана храністамі; 30-тысячнае войска з’явілася ў Вялікім княстве толькі на пачатку XV стагоддзя, калі дзяржава распасцёрлася ад Балтыйскага да Чорнага мораў.