• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    дык тады Чорнай Руссю хутчэй называлі б рускія землі, сапраўды пакораныя Ардой. I галоўнае: наўрад ці знойдзецца сёння даследчык, які здолее акрэсліць на 1215 год межы Літоўскага княства. Дзе знаходзілася ягоная сталіца? Хто там княжыў? Якім чынам захопліваў? Княствам Літоўскім ніяк не магла быць сучасная Літва. Яна на той час дзялілася на шэраг зямель, якія ў летапісах упамінаюцца як Жмудзь, Дзяволта, Нальшаны і уласна Літва. Пра гэта пойдзе гутарка ніжэй, а зараз варта зазначыць, што ва ўласна Літве знаходзіўся горад Вільня, заснаваны крывічамі, а таксама Крэва, Слонім, Ліда. Паўднёвымі межамі ўласна Літвы летапісы называлі Нёман. Няма падставы гаварыць і пра захоп Чорнай Русі Літоўскім княствам, бо працэс каланізацыі меў адваротны напрамак і да 1215 года жыхарства тут было змешаным.
    Чорная Русь — назва, нададзеная гэтай тэрыторыі крыжакамі ў апраўданне сваіх крывавых «місіянерскіх» паходаў. Невыпадкова яна ўпершыню з’явілася на заходнееўрапейскіх картах, і ўжо з іх запазычвалася іншымі дзяржавамі ў палітычных мэтах. Але чым кіраваліся крыжакі? Тым, што на гэтых землях жылі рускія «схізматыкі» і літоўскія «язычнікі». 3 пункту гледжання крыжакоў, як першых, так і другіх, патрабавалася «асвятліць» сапраўднай, «рымскай» верай. Так што «захоп» Чорнай Русі Літоўскім княствам адлюстроўвае блытаніну паняццяў. Княства Літоўскае выйшла на палітычную арэну пры Міндоўгу, а тады ягонай сталіцай быў Наваградак. Сам Міндоўг паходзіў з нальшанскіх князёў, і радавое яго гняздо знаходзілася пад Ашмянамі. Інакш кажучы, Чорная Русь, княства Літоўскае, Русь Лі тоўская, Літва — геаграфічна тое ж самае.
    Але чаму можна казаць пра Чорную Русь паасобку ад Белай Русі, дзе засяроджаны найбольш вядомыя нашы гарады — Полацк, Віцебск, Менск, Слуцк, Орша, Клецк? Здавалася б, нельга, калі аб’ядноўцам бела-
    рускіх зямель выступаў Полацк са сваімі славутымі Рагвалодам і Усяславам-Чарадзеем. Гэта так, але папершае, паміж Белай і Чорнай Руссю ніколі не існавала мяжы, і розніца назваў не азначае карэннага супрацьпастаўлення інтарэсаў. Чорная Русь была створана тымі ж самымі плямёнамі крывічоў і дрыгавічоў, якія засялялі Белую Русь. Па-другое, XIII стагоддзе, пра якое тут ідзе гаворка, ніяк не пачатак Чорнай і Белай Русі, а адзін з часоў іх старажытнасці, калі палітычнае і ваеннае значэнне Полацка панізілася, землі яго падрабнелі, і на першы план выйшлі суседзі на чале з Наваградкам, што да таго трымаліся ў цяні. Але большую важкасць тут маюць знешнія абставіны, якія выявіліся ў XIII стагоддзі і былі яны такія, што змянілі ход гісторыі многіх народаў.
    У XIII стагоддзі амаль адначасна на заходніх і ўсходніх межах Усходняй Еўропы ўзніклі магутныя агрэсіўныя сілы, змаганне з якімі на паўтара-два стагоддзі стала сэнсам дзяржаўнага жыцця ўсіх тутэйшых народаў. У Лівоніі ўзнік Ордэн мечаносцаў, і без адцяжкі пачаліся ягоныя войны з літоўцамі і беларусамі. У 1223 годзе на Калцы сышліся на першую сваю бітву татары і рускія. Разгром, які напаткаў у гэтай бойцы аб’яднаныя сілы рускіх княстваў і полаўцаў, стаў пралогам да Батыева нашэсця. 3 1236 года татары на працягу пяці гадоў прайшлі з мячом амаль усе рускія землі, разбурылі Кіеў, галіцкія і валынскія гарады, ашаламілі Заходнюю Еўропу спусташэннем Венгрыі, Малапольшчы і Сілезіі. У 1237 годзе, калі гарэлі Разань, Суздаль, Уладзімір, калі татары старадаўнім салігерскім шляхам рухаліся да Вялікага Ноўгарада, дабрацца куды, на шчасце, не здолелі з-за адлігі,— у цяжкі гэты год лівонскія мечаносцы з’ядналіся з прускімі крыжакамі. Узнік Тэўтонскі ордэн, які адразу ж пайшоў у наступ на прускія, а потым на літоўскія, польскія і беларускія землі.
    Час быў змрочны, выпрабаванні, што выпалі на долю народам, выклі-
    калі да дзейнасці людзей вялікай духоўнай моцы: на Беларусі і Літве — гэта князь Міндоўг, у Галіцка Ва лынскай Русі — князь Данііл Раманавіч, ва Уладзіміра-Суздальскай Русі — Аляксандр Неўскі. Усе яны былі людзьмі гераічнай натуры, дзяржаўнага мыслення і ўвайшлі ў гісторыю значнымі справамі.
    3 Міндоўгам настолькі цесна звязаны найважнейшыя падзеі беларускай і літоўскай гісторыі, што няма ніводнай даследніцкай працы пра тую эпоху, якая б абышла ўвагай незвычайную асобу князя. Ен — першы аб’ядноўца часткі беларускіх і некаторых літоўскіх зямель у адзінае гаспадарства — Вялікае княства Літоўскае, пры ім атрыманы значныя перамогі над немцамі і татарамі, ён акрэсліў палітыку адносін Вялікага княства з Ордэнам крыжакоў, якой трымаліся ўсе ягоныя пераемнікі аж да 1410 года, калі Ордэн пацярпеў паражэнне ў славутай Грунвальдскай бітве.
    Навуковыя спрэчкі пра паходжанне Міндоўга не спыняюцца па сённяшні дзень, што можна растлумачыць мізэрнасцю гістарычных звестак пра яго. Упершыню імя Міндоўга ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1219 год у пагадненні галіцкіх князёў з літоўскімі аб сумесных дзеяннях супраць палякаў. Міндоўг называецца там ў ліку старэйшых князёў літоўскіх, імёны якіх летапісец паведамляе ў наступным парадку: «Жывінбуд, Даўян, Даўспрунк, брат яго Міндоўг...». Потым звесткі пра яго сустракаюцца праз шаснаццаць гадоў, і зноў размова ідзе пра адносіны паміж Галіцкай Руссю і Польшчай. Згаданы вышэй Данііл Раманавіч варагаваў тады з князем Конрадам Мазавецкім і ў 1235 годзе, як занатаваў храніст, «возведе на Кондрата Лнтву Мнндовга н Нзяслава Ново городского» (Наваградскага). Гэты кароценькі запіс захоўвае мноства тайнаў. Але да іх мы звернемся пазней, а зараз неабходна падкрэсліць, што з саракавых гадоў і Міндоўг, і Наваградак становяцца аб’ектам пільнай увагі летапісаў і хронік.
    3 Наваградкам звязаны галоўныя справы і сталыя гады жыцця Міндоўга. Але адкуль ён прыйшоў у Наваградак і ў якой якасьці, чаму зрабіў гэты горад сталіцай новастворанага гаспадарства, у якіх адносінах быў з літоўскімі плямёнамі і рускімі княствамі — усё гэта тлумачыцца неадназначна, часцей супярэчліва.
    Асабістыя прыхільнасці гісторыкаў дазвалялі выстаўляць Міндоўга то жмудзінам, то злітавізаваным беларусам з роду полацкіх князёў, то абруселым літоўцам, то запрошаным князем Наваградка, то заваёўнікам яго і г. д. Калі меркаваць, што ў дамове 1219 года названы менавіта ён, а не іншы князь з такім жа імем, дык у гэтым выпадку актыўная палітычная, дзяржаўная і ваенная дзейнасць Міндоўга ахоплівае вялікі пра межак часу — амаль паўстагоддзя. Трэба сапраўды нарадзіцца пад шчаслівай зоркай, каб ва ўмовах феадальнай варожасці, змоў, бясконцых ваенных паходаў заставацца жывым і паспяхова здзяйсняць свае задумы: сфарміраваць жыццяздольнае, моцнае гаспадарства, задаць яму ідэі, сэнс на прышлае існаванне і развіццё.
    Але перш чым працягваць гаворку пра Міндоўга і створаную ім дзяржаву, неабходна вытлумачыць некаторыя геаграфічныя назвы. Пра Чорную і Белую Русь мы ўжо крыху гаварылі, але апроч гэтага ёсць шмат чаго іншага, пра што трэба мець хоць якое ўяўленне, бо інакш цяжка будзе правільна зразумець шэраг важкіх падзей беларускай старажытнасці. Літву XIII стагоддзя нельга атаясамліваць з сучаснай; тады на цяперашняй тэрыторыі рэспублікі развіваліся некалькі племянных аб’яднанняў. Іпацьеўскі летапіс падае іх так: Жамойты (Жмудзь), Рушковічы, Булевічы, Дзяволтва; яны мелі пэўныя адрозненні ў мовах, асабліва Жмудзь, і захоўвалі дастатковую самастойнасць. У даследаваннях па гісторыі Літвы, што абапіраюцца на рускія летапісы, нямецкія хронікі і на тагачасныя дакументы, карціна складу Літвы выглядае некалькі інакш: яна прадстаўлена дзвюма буйнымі аблас-
    цямі — Жэмайціяй і Аўкштотай. Жмудзь займала тэрыторыю ад Балтыйскага прыбярэжжа да ракі Нявежы — правага прытоку Нёмана. На ўсход ад яе ляжала Аўкштота, якую складалі землі: Дзяволтва, Нальшаны і ўласна Літва; межы апошняй пра ходзілі па рэках Мерачанка, Вілія, Нёман. Галоўнымі паселішчамі Нальшанскай зямлі былі Ашмяны, Эйшышкі, Меднікі, Варняны, Свіраны, Свянцяны, Крэва. За Нальшанамі і ўласна Літвой знаходзілася Дзяволтва.
    Іпацьеўскі летапіс мяжу паміж Літвой і Наваградскім княствам праводзіў па Нёману: на левым беразе — Наваградак, цераз раку — Літва. Гэта вынікае з паведамлення аб будаўніцтве сынам Міндоўга князем Войшалкам манастыра: «...н прнде опять в Новогородок н учннн собе манастырь на реце на Немне межн Лнтвою н Новымгородком». Раней ужо прыгадвалася, што Наваградак быў пабудаваны на літоўскіх землях на месцы захопленага паселішча Жоўны. За два стагоддзі, як бачна, землі так аславяніліся, что летапісец ужо забывае пра былую іх прыналежнасць. Але насельніцтва заўсёды мае лепшую памяць. Паколькі землі Русі Літоўскай сталі цэнтрастваральным ядром новага гаспадарства, дык за імі замацавалася іх старая назва, карэнная, геаграфічная — Літва. Дзяржаўнае аб’яднанне беларускіх, дзяволтскіх, нальшанскіх, літоўскіх зямель атрымала назву Вялікага княства Літоўскага, а пасля прылучэн ня Украіны і Жмудзі пачала называцца Вялікім княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. Правільная расшыфроўка гэтага наймення наступная: Літоўскае — западная частка Беларусі, Аўкштота, Рускае — усход Беларусі і Украіна, Жамойцкае — Жмудзь (захад сённяшняй Літвы).
    Наогул, з назвамі Літва, літвін, літовец не ўсё так проста, як здаецца сучаснаму чалавеку. Для масквічоў XVI—XVII стагоддзяў кожны прышэлец з Вялікага княства Літоўскага, незалежна ад таго, хто ён быў — беларус, жмудзін, украінец, заставаў-
    ся літвінам. Напрыклад, літвінам называлі Пятра Мсціслаўца. Пад час войнаў войска Вялікага княства менавалася праціўнікамі агульнай назвай — літоўскае войска, часам і прасцей — літва. Упамянёныя ў летапісах набегі літвы на смаленскія, наўгародскія землі не азначаюць, што здзяйснялі іх толькі этнічныя літоўцы; нападалі з Літвы, а Літвой зваліся землі ад Гродна да Наваградка і ад Вільні да Палесся. «Літва, айчына мая!» — пісаў яшчэ і ў XIX стагоддзі Адам Міцкевіч у паэме, якую прысвяціў справам Наваградскага павета, а род Міцкевічаў паходзіў з-пад Ліды. Жыхароў Жмудзі ніколі ў той час не называлі літоўцамі, як у нашыя дні, а выключна жмудзінамі. Адпаведна для беларусаў рускія з Маскоўскай Русі былі «маскавітамі», «маскалямі», гэта значыць таксама, як для апошніх першыя былі літвой, літвінамі.
    Але зноў звернемся да геаграфіі. На поўдзень ад Русі Літоўскай зна ходзілася Палессе — пачатковая вобласць рассялення дрыгавічоў — з галоўнымі сваімі княствамі Тураўскім і Пінскім. Лясы і балоты Палесся і Брэстчыны аддзялялі Русь Літоўскую ад Галіцка-Валынскай Русі, ствараючы «прыродную» перашкоду для яе імкненняў аб’яднаць усе паўднёвыя і заходнія рускія землі. Русь Літоўская і ўласна Літва мелі свае планы наконт аб’яднання наваградскіх, гродзенскіх, літоўскіх і беларускіх зямель і аказаліся спаборнікамі галічан і валынцаў. Гэтае спа борніцтва адзначана і ваеннымі сутыкненнямі, і папераменнымі поспехамі. Ускраіннае становішча галіцка-валынскіх княстваў, ваенны на ціск татараў, венграў, палякаў не дазволілі ім выканаць сваю злучальную місію, і ў наступным стагоддзі знач ная частка іхніх зямель была далучана больш моцным сапернікам — Вялікім княствам Літоўскім.