• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    На гістарычных картах, дзе нанесены ўсходнеславянскія княствы і землі XII — XV стагоддзяў, тэрыторыя сённяшняй Гродзенскай вобласці пазначана нязвыклай назвай Чорная Русь. Нязвыклая яна таму, што ні ў народнай памяці, ні ў фальклоры, ні ў рэгіянальных гістарычных дакументах не прысутнічае; ужывалі яе, як будзе апавядана ніжэй, выключна
    за межамі Беларусі. На заходнееўрапейскія карты найменне Чорная Русь трапіла яшчэ ў XV стагоддзі, выкарыстоўвала яго ў сваёй дзяржаўнай палітыцы і Расія. Цікава прасачыць, які змест яно мела — занадта ж загадкавае паняцце. Быццам і шмат што вядома пра Чорную Русь, а на самой справе, калі наблізіцца да старажытных звестак і пільна да іх пры глядзецца — мала там дакладнага, ды і сам сэнс назвы ніхто яшчэ не здолеў растлумачыць пераканаўча. На столькі рэдка яна ўжывалася, што апроч спецыялістаў і начытаных ама тараў гісторыі ніхто пра яе не памятае. Нават у нас на Беларусі, дзе Чорная Русь і знаходзілася.
    Займала яна дастаткова вялікі абшар, акрэслены гарадамі Гроднам, Слонімам, Ваўкавыскам, Турыйскам, Зэльвай, Лідай, Наваградкам. Зараз мы называем гэтыя землі беларускімі, і нам здаецца, што так было заўсёды, спрадвечна. Аднак назва Белая Русь у дачыненні да цяперашняй тэрыторыі рэспублікі ўзнікла толькі ў мінулым стагоддзі, а раней — некалькі стагоддзяў таму — дапасоўвалася толькі да ўсходніх беларускіх зямель — Полацкай, Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай, Мсціслаўскай і да Смаленскай зямлі. Дарэчы адзначыць, першапачаткова (XII —XIII стагоддзі) Белай Руссю называліся толькі Уладзіміра-Суздальскія землі, а пазней найменне гэта зрушылася на захад — да Смаленска, Полацка, Віцебска — і тут замацавалася, як гэта не дзіўна, назаўжды.
    Верагодных тлумачэнняў сэнсу назваў Белая і Чорная Русь пакуль што няма. Некаторыя ранейшыя гісторыкі намагаліся, напрыклад, растлумачыць кантрастную розніцу назваў колерам вопраткі, але, натуральна, без поспеху, бо на Белай Русі, гэта значыць на Полаччыне, Віцебшчыне, Меншчыне, Магілёўшчыне, насілі такія ж прыкладна кашулі, світкі, сподні, як і на Чорнай Русі, гэта значыць на Гродзеншчыне. Ды і на Чырвонай Русі вопратка не біла ў вочы чырванню. Здаюцца няўдалымі спробы асэнсаваць кантраст назваў праз каляровую сімволіку, якой карысталіся нашы продкі ў сваім светапоглядзе. Ва ўсходнеславянскай каляровай сімволіцы белы колер асацыіраваўся з Усходам, чорны — з Поўначчу, чырвоны — з Поўднем, сіні ці зялёны — з Захадам. Усё было б зразумелым, калі б замест Чорнай была Сіняя (ці Зялёная) Русь. Да таго ж «каляровыя» найменні не могуць быць саманазвамі, бо Захад і Усход існуюць толькі для тых, хто знаходзіцца ў цэнтры. Ды і чорны колер у беларусаў, як і ва ўсіх усходніх славян, заўсёды ўспрымаўся як колер тугі, смутку, бяды, зла; штодзённая чорная вопратка нашай даўніне невядомая. Апроч гэтага, слова «чорны» раней было лаяльным і выкарыстоўвалася для акрэслення чорнакніжжа, вядзьмарства і г. д. Эпітэт «белы», наадварот, абазначаў прыгажосць і духоўную чысціню. Прыгадаем «белую» і «чорную» магіі. «Чорнымі» ж лічыліся язычнікі.
    Таму бліжэй да ісціны думка, што супрацьлегласць назваў мае ў аснове розніцу рэлігійнага стану насель ніцтва: на Белай Русі хрысціянізацыя закранула ўвесь народ і да XIII ста годдзя набыла тут пэўную шырыню; як бы моцна не трымаліся на беларускіх землях перажыткі язычніцтва, народ звыкся лічыць сябе хрысціянамі «грэчаскай веры» і гэтую новую веру прыняў за адну з сваіх адметных рыс. На Чорнай Русі язычніцтва ўсталявалася надоўга і цвёрда, бо тут сфарміраваўся асаблівы ўклад, абумоўлены тым, што пры каланізацыі
    гэтых зямель крывічамі і дрыгавічамі карэннае жыхарства ў сваёй большасці заставалася жыць поруч з чужынцамі. Безумоўна, каланізацыя напачатку вялася не мірным шляхам, аб чым сведчаць археалагічныя матэрыялы: раскопкі старажытных гарадзішчаў паказваюць, што ўсе яны былі спалены. Але гэта ніяк не азначала выгнання ці знішчэння карэннага насельніцтва — літоўцаў, прусаў, яцвягаў.
    Як паведамляюць летапісы, кіеўскі князь Уладзімір, пра якога ўжо вялася гаворка, здзейсніў у 983 годзе паходы супраць вяцічаў і радзімічаў, а таксама ў заходнім напрамку — супраць яцвягаў. Аб’яднаныя сілы валынян, палян, драўлян, дрыгавічоў выступілі на Пабужжа і зрушылі ўглыб Белавежскай пушчы паўднёвую мяжу яцвягаў, што праходзіла па рэках Кшна і Мухавец. Менавіта тут, на выспах пры ўпадзенні Мухаўца ў Буг — на месцы былога яцвяжскага паселішча — вырас горад Брэст. Можна меркаваць, што і пачатковая яго назва — Бярэсце — скалькіравана з яцвяжскай: па-яцвяжску «брэста» — дрэва. Як лічыцца, паход Уладзіміра быў першым наступам на яцвягаў. Для Уладзіміра — так, але для полацкіх крывічоў і дрыгавічоў — не, яны ўжо мелі векавы кантакт з яцвягамі.
    Пра яцвягаў нашыя падручнікі гісторыі апавядаюць неяк мімаходзь. Толькі ў апошнія гады з’явіліся даследаванні, якія асвятляюць адносіны паміж яцвягамі і славянамі з дастатковай глыбінёй. I выйшла на паверхню, што яцвягі маюць самае прамое дачыненне да «пачатку» беларускага народа. Спрошчанае, «школьнае», тлумачэнне гэтых «пачаткаў» зводзілася да наступнага: пасля развалу Кіеўскай Русі на пачатку XII стагоддзя сталі ўтварацца народнасці — руская, беларуская і ўкраінская, і недзе гадоў праз трыста з’явілася беларуская этнічная агульнасць, сфарміраваліся адметныя рысы беларускай мовы. Аднак вынікі пошукаў археолагаў і лінгвістаў даюць іншы малюнак тых далёкіх падзей.
    Крывічы, дрыгавічы, радзімічы, на аснове якіх складаўся беларускі народ, прыйшлі не на пустое месца. Да іх на землях сучаснай Беларусі жылі балцкія плямёны, вядомыя яшчэ Герадоту, які называў іх неўрамі. У прыватнасці гэта: літва, аўкштоты, прусы, яцвягі, голядзь. У часы перасялення крывічоў і дрыгавічоў літоўскія і латышскія плямёны не адступалі самі па сабе да Балтыйскага прыбярэжжа, у сучасныя межы. Частка іх загінула ў бітвах з прышэльцамі, але большасць засталася жыць, дзе жыла адвеку, і паступова злівалася з славянскім насельніцтвам, прымаючы нешта ад яго і ад даючы яму ад сваіх адметнасцей, як матэрыяльных, так і моўных. Тут варта будзе прыгадаць, што дзевяноста працэнтаў назваў рэк і азёр на Беларусі захавалі сваё балцкае паходжанне: Ачоса, Бержыца, Бе седзь, Бабруйка, Балога, Важа, Вілія, Волма, Гайна, Дражня, Іпа, Клева, Ласвіда, Лоша, Іслач, Лучоса, Нароўля, Нарач, Піна, Ольса, Арэса, Уша і інш.
    Крывічы-палачане напачатку сутыкнуліся з продкамі сучасных латышоў, нават сама назва Полацка (Полотеск) запазычаная і нясе на сабе прамы адбітак латышскага паходжання. Заходнія межы дрыгавіцкай каланізацыі адзначаны гарадамі Драгічын, Мельнік, Брэст, Сувалкі, Беласток. Тут праходзіла этнічнае ўз’яднанне з яцвягамі. Пра былую прыналежнасць гэтых зямель да яцвяжскіх сведчаць назвы рэк — Груда, Ясельда, Зэльва, Зальвянка, Сегда, Кшна, Айцэва, Цэжма, Сакольда. На левым беразе Нёмана жылі яцвягі, на правабярэжжы — літоўцы. Літоўскія землі каланізавалі крывічы, аб чым сведчаць найменні гарадоў — Гродна, Крэва, Крывічы, Вільня, Слонім, Ваўкавыск, шэраг славянскіх гідронімаў.
    У той час агульнай назвы супольнасці, што стваралі крывічы, дрыгавічы, літоўцы і яцвягі, не было, як не існавала такіх агульных назваў на ўкраінскіх ці рускіх землях, дзе мелі месца аналагічныя змешванні з
    іншымі этнічнымі плямёнамі. Княствы называліся па стольнаму гораду: Полацкае, Тураўскае, Менскае, Валожынскае, Друцкае, Лагойскае, Гродзенскае і г. д. Паступова аформіліся рэгіянальныя найменні: Палессе, Падляшша, Полаччына, а ў адносінах да тэрыторыі цяперашняй Гродзенскай вобласці — Русь Літоўская накшталт Русі Залескай, Русі Северскай, Русі Маскоўскай. Абазначала гэтая назва месцазнаходжанне Русі, у нашым выпадку на землях, якія раней называліся Літвой (ад Гродна да Наваградка, ад Ліды да Вільні).
    Пад канец XIII стагоддзя ў Полацкай, Віцебскай, Магілёўскай землях стала ўжывацца назва Белая Русь. Адбылося гэта наступным чынам. Упершыню найменне Белая Русь узнікла ў XII стагоддзі ў дачыненні да Уладзіміра-Суздальскай зямлі. У 1169 годзе князь Андрэй Багалюбскі правёў пераможны паход супраць кіеўскага князя Мсціслава. Кіеў быў захоплены, разрабаваны і разбураны.
    Парушаючы традыцыю, князь Андрэй не сеў княжыць у Кіеве, а перадаў горад малодшаму брату. Пагром уладзіміра-суздальскім войскам старажытнай сталіцы і нежаданне пераможцы браць кіеўскі пасад азна чалі, что Кіеў не меў ужо статуса сталічнага цэнтра ўсёй Русі. Асяродак рускіх зямель перамясціўся на Поўнач, на ўладзімірскія землі (пазней, у сілу розных абставін значэнне галоўнага горада рускіх зямель набыла Масква). Каб падкрэсліць другарадную ролю Кіева, патрабаваліся пэўныя ідэалагічныя меры. Андрэй палічыў, што горад страціў чысціню праваслаўя і ўвёў у свой тытул паказальную прыбаўку — «князь беларускі», гэта значыць князь Белай Русі — зямель з адзінай праваслаўнай верай.
    У 1236—1240 гадах рускія землі трапілі пад уладу татара-манголаў. I назва Белая Русь, разам з уцека чамі, перайшла на смаленскія землі, яшчэ не кранутыя ардынскай заваёвай. Але ў 1276 годзе і Смаленск
    быў захоплены татарамі. Тады Белай Руссю пачалі называць Полацкую, Віцебскую, Магілёўскую землі, якіх мангольскае нашэсце падпарадкаваць сабе не здолела. Тут найменне і замацавалася. Заходнія беларускія зем лі Белай Руссю ніколі не называліся, і няцяжка зразумець чаму. Паколькі назва мела царкоўнае паходжанне (ды і прыйшла разам са святарамі, што ратаваліся ад ардын скай няволі), дык перанесці яе на Гродзеншчыну ці Брэстчыну не дазва ляла язычніцтва, распаўсюджанае тут як сярод літоўцаў і яцвягаў, так і сярод славянскага жыхарства. Царква і капішча мірна суіснавалі ў гарадах, а на вёсцы ў той час цэркваў наогул не будавалі. Нарэшце і сама назва Белая Русь стала асэнсоўвацца як праваслаўная пасля хрышчэння Літвы ў каталіцтва.
    У мінулым стагоддзі буржуазныя гісторыкі пачалі шырока карыстацца назвай Чорная Русь, адносячы яе да зямель, якія ў летапісах называліся Літвой, а ў дакументах — Руссю Літоўскай. Паступова склалася памылковая звычка. Самой назвы Чор ная Русь ніколі не існавала. Няма сумніву, што нашыя продкі з XII — XIV стагоддзяў моцна здзівіліся б, калі б мелі магчымасць зазірнуць у тыя кнігі, дзе гэтае найменне літа ральна стракаціць на старонках. Кантраст назваў Белая і Чорная Русь выклікаў штучныя ідэалагічныя пабудовы. Так, напрыклад, была створана «тэорыя», якую абавязкова даюць у падручніках і нават у акадэмічных выданнях, быццам назва Русь Чорная ўзнікла пасля таго, як Літоўскае княства пад 1215 год захапіла землі Гродзеншчыны, а ў адрозненне ад гэтых «заваяваных» зямель Полаччына і Віцебшчына сталі называцца Белай Руссю. Цяжка зразумець, чаму гэтае створанае афіцый нымі гісторыкамі царызму «тлумачэнне» працягвае існаваць і мае багата адэптаў сярод навукоўцаў сталага веку. Яно супярэчыць рэальнасці і далёкае ад праўды, як зямля ад неба. Бо калі ўжо адшукваць падставы назвы ў захопе зямель язычнікамі,