• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    ...Гедымін пражыў восемдзесят чатыры гады, ад двух жонак меў сем сыноў і сем дачок. Ад першай, Евы, нарадзіліся: Яўнут — князь заслаўскі, Монтвід — князь слонімскі, Нарымут — князь пінскі, Карыят — князь наваградскі, Любарт — князь на Валыні. 3 другой жонкай Вольгай, Гедымін прыдбаў двух сыноў, што
    сталі найбольш вядомымі князямі: Альгерд — у Крэве, Кейстут — у Троках. Дочкі Гедыміна выйшлі замуж за суседніх валадароў: Алдона стала жонкай польскага караля Казіміра, Данміла — мазавецкага князя Вань ка, Марыя — мазавецкага князя Ба ляслава, другая Марыя — князя Дзмітрыя цверскага, Анастасія — маскоўскага князя Сімяона, сына Каліты, Бірута — князя Давыда Гара дзенскага, і сёмая дачка, імя якой засталося невядомым, была за Юры ем, князем галіцкім.
    Гедыміна на троне вялікага князя змяніў Яўнут. Аднак Альгерд і Кейстут парушылі традыцыю падпарадкавання старэйшаму брату, гвалтам змясцілі яго з княжання і далі яму малы Заслаўскі ўдзел. 3 Яўнута і ўзялі пачатак князі Заслаўскія. Самі ж Альгерд і Кейстут пачалі валадарыць разам. Але вялікім князем быў Альгерд.
    3 таго дня, як Міндоўг прышоў княжыць у Наваградак, пры жыцці яго наступнікаў, пры жыцці Гедыміна на землях Беларусі і Літвы сцэментавалася новая дзяржава, якая стала заслонай на шляху татарскай экспансіі на захад і тэўтонскай — на ўсход. Ролю гэтай заслоны выконвала агульнае беларуска-літоўскае войска, жывыя людзі, далёкія нашы продкі, што сваёй крывёй адстойвалі вольнасць роднай зямлі. У беларускай мінуўшчыне постаць вялікага князя Гедыміна займае пачэснае месца выразніка
    глыбіннай народнай зацікаўленасці ў моцным гаспадарстве, здольным аба раніць людзей ад небяспекі іншаземных нашэсцяў. Калі Даўмонт, помсцячы за крыўду, забіў у Налібоцкай пушчы вялікага князя Міндоўга, калі пачаліся міжусобіцы, Гедыміну было шэсць гадоў. На яго юнацтва выпалі жахі братазабойчых войнаў. Як паміраў князь, прашыты варожай стралой, Русь літоўская, Чорная Русь з’яўлялася цэнтрам вялікай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага. Плён жыцця Гедыміна, яго празорлівай палітыкі назаўжды застаўся ў гісторыі.
    Сярод бліжэйшых паплечнікаў Гедыміна вылучаўся князь Давыд Цімафеевіч — сын Даўмонта, які вярнуўся на радзіму з Пскова. Гедымін прызначаў яго гродзенскім старостам, аддаў яму ў жонкі сваю дачку Біруту. Давыд, як і бацька, меў выдатныя ваенныя здольнасці. 3 яго імем звязаны перамогі над крыжакамі пад Наваградкам, каля Гродна; у 1326 годзе ён удзельнічаў у сумесным з палякамі паходзе ў глыбіню нямецкіх зямель (даходзілі да Брандэнбурга) і ўзначальваў беларускія конныя палкі. Давыд стаў ахвярай крыжацкай змовы — падкуплены забойца працяў князя кінжалам уначы, калі той спаў, паклаўшыся на зямлю пад зорным небам. Здрадніка схапілі, пакаралі смерцю, толькі храбрае сэрца Давыда Гарадзенскага ўжо не білася.
    
    Сіняя Вада
    і поле Кулікова
    ругая палова XIV — пачатак W /% XV стагоддзя адзначаны трыI—X—А ма самымі буйнымі ў гісторыі сярэдневяковай Еўропы бітвамі — на Сіняй Вадзе, Кулікоўскай і Грунвальдскай. Паміж імі ёсць пэўная сувязь: перамога беларуска-літоўска-украінскага войска над ардынцамі ў 1362 годзе і вызваленне Украіны далі штуршок векавому жаданню рускіх княстваў выйсці ў поле супраць татараў, а перамога Дзмітрыя Данскога над апошнімі паскорыла разгром Тэўтонскага ордэна аб’яднанымі сіламі палякаў, бс ларусаў, літоўцаў, украінцаў, чэхаў. Сувязь паміж гэтымі выдатнымі падзеямі, безумоўна, не простая і, тым больш, пазбаўлена прамой абумоўленасці. Узмацненне Маскоўскай Русі, шырокая слава Кулікоўскай перамогі адбіліся і на дзяржаўнай палітыцы Вялікага княства Літоўскага, далі ўзор для пераймання і, магчыма, са мае галоўнае, зламалі ўсталяваны стэрэатып мыслення, што з крыжакамі трэба хітраваць, а ў вялікай бітве яны непераможныя.
    Сіняя Вада пакончыла з татарскім нашэсцем на ўкраінскіх землях, Ку лікоўская бітва прадвырашыла хуткі канец татара-мангольскага гнёту на Русі, Грунвальдская перамога спыніла крыжовыя паходы на Беларусь і Літву; пасля няўдачы татараў на Сіняй Вадзе Вялікае княства стала адным з буйных гаспадарстваў у Еўропе, пасля разгрому Арды на полі Куліковым пачала мацнець Маскоўская дзяржава, Грунвальд нарадзіў
    дзяржаўнае аб’яднанне Вялікага княства з Польшчай, зафіксаванае Гарадзельскай уніяй. Есць яшчэ адна важ ная прычына, якая спрыяе казаць аб Кулікоўскай бітве, прыгадваючы Грунвальдскую і на Сіняй Вадзе. Справа ў тым, што падзеі сівой даўніны, які б арэол славы іх не атачаў, як бы шырока яны не адлюстроўваліся ў літаратурных помніках, застаюцца для далёкіх нашчадкаў таямнічымі. Лепш будзе мовіць, што ў гэтых падзеях многае ніколі не пакіне хваляваць нас недаступнай для пранікнення загадкавасцю. Увекавечаныя летапісцамі ці тагачаснымі гісто рыкамі апісанні абедзвюх бітваў — Кулікоўскай і Грунвальдскай, а яшчэ больш — на Сіняй Вадзе, падобныя адным — недакладнасцю і прыблізнасцю: па іх цяжка, a то і наогул немагчыма ўявіць ход, развіццё бітваў, колькасць палкоў, дзеянні войска, ролю гістарычных асоб і шмат чаго іншага, звязанага з ваенным бокам падзей. Колькі гісторыкаў не бралася рэканструяваць дынаміку баявых дзеянняў у летні дзень 1362 года на палях каля Сіняй Вады, ці 8 верасня 1380 года на Куліковым полі, або 15 ліпеня 1410 года ў наваколлі вёскі Грунвальд, кожны ў сваіх пошуках натрапляў на такія акалічнасці, якія дазвалялі будаваць у чымсьці новую версію, па-рознаму трактаваць і агульную колькасць войскаў, і іх склад, і ўчынкі тых ці іншых удзельнікаў гэтых пераломных падзей украінскай, беларускай і рускай гісторыі. Цікава, нарэшце, і тое.
    што былі людзі, якім надарыўся сумны лёс (нельга сказаць — пашчасціла) біцца ў абедзвюх крывавых сечах першай і другой ці другой і трэцяй. Галоўным чынам такая доля напаткала нашых продкаў — наваградцаў, гродзенцаў, палачан, літоўцаў.
    Таму варта прасачыць, наколькі гэта магчыма, непасрэдны ўдзел у Кулікоўскай бітве беларусаў і наогул асвятліць тую канкрэтную ролю, якую адыграла іх спачуванне барацьбе рускага народа супраць татарскага прыгнёту. Думаецца, нежаданне беларусаў змагацца на баку Мамая істотна паўплывала на зыход бітвы на карысць рускай зброі.
    Вайна, як вядома,— працяг палітыкі сродкамі насілля. Стратэгія панавання Залатой Арды над рускімі землямі не дапускала іх аб’яднання, удзельная раздробненасць рускіх княстваў, узаемны недавер і варожасць князёў, іх неахвота паступіцца сваім дзеля агульнай справы да зволілі татарам доўгі час стрымліваць з’яўленне моцнай рускай дзяржавы. Але феадальная цэнтралізацыя як гістарычны працэс знайшла здольных да такой няпростай, жорсткай справы людзей. Суб’ектыўна іх клопаты і ўчынкі маглі мець (і часцяком мелі) непрывабны, нешляхетны выгляд. Аб’ектыўна ж яны былі героямі гэтага працэсу.
    На пачатку XIV стагоддзя ў ролі аб’ядноўцаў рускіх зямель выступілі два самыя моцныя рускія княствы — Цверскае і Маскоўскае. Але, каб стаць аб’яднальнікам, трэба мець сілу, бо суседнія княствы і ўдзельныя князі добрай воляй падпарадкавацца, мяняць самастойнасць на становішча князёў падручных, падкаленных, падначаленых, зразумела, не жадалі. Таму галоўным і адзіным сродкам згуртавання магла быць толькі рэальная сіла — войска, якім забяспечваў і гарантаваў поспех сваёй палітыкі той, хто здзяйсняў гэты саюз — Масква ці Цвер. Яны сапернічалі. Саперніцтва тое адзначана шэрагам драматычных, a то і трагічных падзей — войнамі, інтрыгамі, здрадніцтвам, звяртаннем за дапамогай да ворагаў.
    Самае цяжкае сутыкненне адбылося ў 1327 годзе, калі маскоўскі вялікі князь Іван Каліта хадзіў паходам на Цвер разам з татарскім войскам і, як адзначана ў летапісе, «положнл Тверскую землю пусту». Гэтая межавая ўзаемная варожасць не астывала яшчэ паўстагоддзя. Толькі паход Дзмітрыя Данскога ў 1375 годзе даў Маскве перамогу над Цверру. Цверскі князь Міхаіл Аляксандравіч быў вымушаны заключыць з Дзмітрыем мір, па ўмовах якога прызнаваў сябе «малодшым братам» маскоўскага вялікага князя і абяцаў яму дапамагаць сваім апалчэннем супраць татараў. Такі значны поспех Данскога быў невыпадковым. Рыхтуючыся да паходу на Цвер, Маскоўскае княства здолела падпарадкаваць сабе ніжагародскага,галіцкага, растоўскага,старадубскага князёў і такім чынам значна павялічыла сваю тэрыторыю і, што больш важна, свае ўзброеныя сілы.
    У наступным годзе Дзмітрый рушыў на камскіх балгараў і пасля пераможнай бітвы абавязаў іх заплаціць выкуп. Акрамя таго, да балгараў сеў заструга (зборшчык даніны) ад Масквы. Такой смеласці не дазваляў сабе раней ніводзін рускі князь.
    Поспехі і мэта накіраванасць па літыкі маскоўскага княства занепакоілі Мамая, і ён вырашыў спыніць Дзмітрыя, падрэзаць яму крылы. Летам 1378 года на Маскву выправілася татарская раць на чале з Бегічам. Рускія і татарскія палкі сышліся на рацэ Вожы, 11 жніўня адбыўся бой, у якім татары ўпершыню за гісторыю свайго панавання на рускіх землях панеслі поўнае паражэнне. Зразумела, што яны не маглі пагадзіпца, каб такая акцыя Маскоўскага вялікага княства стала прэцэдэнтам, а ваяўнічы князь пазбегнуў адпаведнага пакарання. Мамай пачаў рыхтаваць карны паход на Маскву. Але ў гэты час становішча Залатой Арды было не лепшым. Татарскую дзяржаву раздзірала смута. На ардынскім троне ханы змяняліся, можна мовіць, імгненна: не паспеў сесці — як ужо забіты, ці сагнаны, ці сам саступіў, баючыся чарговага саперніка. За кароткі Tap-
    мін ханскую шапку насілі Бердыбек, Кульпа, Наврус, Хідыр, Цяміз-Хазя, Арзу-Менік, Кізільбек, Белаз, Амурат. Ад Залатой Арды практычна адышлі густанаселеныя землі Ніжня га Паволжа. Варожыя адносіны склаліся ў Мамая з ханам Кіпчацкай Арды Тахтамышам, што быў нашчадкам Чынгіз-хана і ўзначаліў кіпчакоў у 1376 годзе з дапамогай знакамітага Тамерлана. Пры такіх абставінах трываць узмацненне Маскоўскага княства, дзеянні якога ўшчэмлівалі эканамічныя і ваенныя інтарэсы Арды, было б раўназначна самазабой ству.
    Жыццёвай патрэбай для Мамая стаў пошук саюзнікаў супраць Масквы, і ён адшукаў іх ў асобах вялікага князя Літоўскага Ягайлы і разанскага князя Алега. Нявыгаднае становішча разанскіх зямель паміж маскоўскімі і ардынскімі патрабавала ад Алега асцярожнасці і палітычнай гнуткасці. Адказаць Мамаю на прапанову саюзу супраць Дзмітрыя рашучым «не» было немагчыма — назаўт ра ж ардынцы пайшлі б на яго княства з агнём і мячом. У гэтым не прыходзілася сумнявацца. У 1365 годзе Разань зведала набег хана Тагая. У 1373, 1377, 1379 гадах Арда зноў спусташала Разанскае княства, гэта значыць зусім напярэдадні Задоншчыны. Адмова залатаардынцам азначала неадкладны, бязлітасны напад. He пазбаўляла Алега ад такой пагрозы і магчымае паражэнне Масквы ў сутыкненні з татарамі. Роўна як не гарантавала бяспекі і мажлівая перамога Масквы — Разанскае княства ў любым выпадку заставалася парубежным, адчыненым для набегаў. 3 другога боку, для Алега не мелася сэнсу пагадняцца з Масквой, бо любая падтрымка абарочвалася выдаткамі для незалежнасці княства, якой Алег прагнуў. Сітуацыя для князя складвалася вельмі драматычная, нават, можна мовіць, трагічная, як заўжды бывае, калі слабаму выпадае стаяць паміж двума волатамі, якія б’юцца. I Алег выказаў зразумелую гнуткасць: Мамаю даў згоду, Маскве абяцаў свой нейтралітэт. Так што бір-