Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
afWKHMUyv
AUM гтш,
лйнлі
ПЛ тіНЛ'
, * /
і тлніл/ІлХ^
' ■ / ж
Пагоркі Грунвальда
начэнне перамогі пад Грун2 вальдам ільга акрэсліць так: Y пасля яе на працягу пяці стагоддзяў, да 1914 года, на землі Беларусі і Літвы не ступаў узброенынемец. Чаму ў першую чаргу важна пазначыць гэты аспект Грунвальда? Таму што да 15 ліпеня 1410 года паходы крыжакоў на Вялікае княства Літоўскае, а канкрэтна, на Літву і Беларусь здараліся да васьмі разоў на год. Тыя паходы былі не толькі дзеля нажывы; стратэгія нямецкай палітыкі мела мэтай поўную асіміляцыю народаў на захопленых тэрыторыях. Такі лёс спасцігнуў славянскія плямёны бодрычаў і люцічаў; у 1157 годзе імператар Фрыдрых Барбароса перайшоў Одру; не мінула і сто гадоў, як на землях шправянаў быў заснаваны Берлін, што стаў сталіцай Брандэнбург скага маркграфства і асяродкам нямецкай каланізацыі зямель паміж Вартай і Одрай. Славянскае насельніцтва пры спробе супраціўлення знішчалася ці яго перасялялі; астатняя частка насільна анямечвалася. Так было і з літоўскім племем прусаў, ад якога, як адзначалася раней, немцы не пакінулі нічога, апроч імя, ды і тое замацавалася за немцамі,— ваяўнічае, грознае племя знікла, растварылася сярод нямецкіх каланістаў. Гэткая доля чакала таксама беларусаў і літоўцаў. Межы зямельных прэтэнзій Тэўтонскага ордэна ўвесь час пашыраліся.
Тэўтонскі ордэн узнік са злучэння двух ордэнаў: Мечаносцаў і Ордэна рыцараў чорнага крыжа дзевы Марыі.
Яны аб’ядналіся ў 1237 годзе па патрабаванні папы рымскага Грыгорыя IX. Тэўтонскі ордэн пасля заняпаду Ерусалімскага каралеўства і вяртання ў Еўропу з 1211 па 1225 год дзейнічаў у Венгрыі, але быў выгнаны адтуль і аказаўся без месца. У гэты цяжкі час яму пашанцавала — у 1226 годзе Ордэн атрымаў запрашэнне ад мазавецкага князя Конрада асесці на 26 год на Хелмінскай зямлі (Польшча) для супакойвання і хрысціянізацыі прусаў, каб за гэты час прыдбаць сабе землі ў Прусіі. Захапіўшы прускія землі, Ордэн мэтанакіравана адваяваў у Конрада важныя для сябе польскія тэрыторыі (Памор’е) і нацэліў ваенны ўдар супраць Вялікага княства Літоўскага. Неабходна адзначыць, што ў тым жа 1226 годзе магістр Ордэна заручыўся прывілеем імператара Фрыдрыха II, які ўсе тэрытарыяльныя заваёвы ў землях прусаў «перадаваў» ва ўласнасць крыжакоў. Праз два гады Конрад быў прымушаны аддаць Ордэну Хелмінскую зямлю ў «вечнае ўла данне».
Беларусь і Літва яшчэ пры Міндоўгу зазналі націск Ордэна. Неабходнасць супрацьстаяння яму прывяла ў 1325 годзе Вялікае княства да саюзу з Польшчай. Саюз змацаваўся шлюбам польскага караля Казіміра III з дачкой Гедыміна Алдонай.
3 зямель Вялікага княства для крыжакоў найбольш важкім было атрымаць Жмудзь, якая аддзяляла лівонцаў ад ордэнскай Прусіі. У выпадку аб’яднання крыжакі ўзялі б у свае
рукі ўсё Балтыйскае прыбярэжжа; для літоўцаў і беларусаў такое згуртаванне стварала смяротную пагрозу і, акрамя таго, моцна ўшчэмлівала іхнія эканамічныя інтарэсы, адбіраючы выйсце да мора. Фармальна паходы крыжакоў на Літву і Беларусь акрэсліваліся як місіянерскія — супраць язычнікаў і рускіх «недаверкаў». Вялікія князі літоўскія вымушана заключалі з Ордэнам дамовы, якія абяцалі яму Жмудзь ці нават перадавалі яе пад ордэнскую ўладу.
Захопніцкія намеры тэўтонцаў, ад нак, не абмяжоўваліся Жмуддзю. У 1392 годзе Ордэн і венгерскі кароль Сігізмунд Люксембургскі пагадзіліся аб сумесным вядзенні вайны супраць Полыпчы і Вялікага княства, у выніку чаго меркавалася падзяліць тэрыторыю праціўніка наступным чынам: Ордэн атрымоўваў Жмудзь, Белую і Літоўскую Русь, Палессе, Падляшша, Мазавецкае княства, пскоўскія і наўгародскія землі, Вялікапольшчу; Сігізмунд меўся забраць паўднёвую Полыпчу і Чырвоную Русь (гэта значыць усю Валынь і Падолле).
Пры такім суседстве гаспадарскае развіццё Вялікага княства і Польшчы не магло ісці нармальна. Зруйнаванне Ордэна стала неадкладнай задачай, жыццёва неабходнай патрэбай літоўцаў, беларусаў і палякаў. Гэтую задачу і вырашыла Вялікая вайна 1409—1411 гадоў. Стратэгічнае рашэнне аб вайне было прынята польскім каралём Уладзіславам-Ягайлам і вялікім князем літоўскім Вітаўтам на тайнай нарадзе ў Наваградку ў снежні 1408 года. Першым учынкам вайны з’явілася паўстанне Жмудзі, якая тады знаходзілася пад уладай Ордэна. Па загаду Вітаўта жмудскія атрады напалі на рыцарскія замкі і высеклі крыжакоў. Паслы Ордэна, як заната ваў Ян Длугаш, неадкладна звярнуліся да Ягайлы высвятліць яго адносіны да таго, што «Аляксандр-Вітаўт, вялікі князь літоўскі, адняў у іх зямлю самагітаў (Жмудзь), нягледзячы на тое, што адкрытай граматай запісаў яе ў вечны дарунак магістру і Ордэну і выракся ад усякага права дамагацца яе, а начальнікаў яго і Ордэна
перабіў ці захапіў з ганьбай і абразай. I хоць магістр і Ордэн адпраўлялі многа пасольстваў да АляксандраВітаўта і шматразовымі просьбамі і патрабаваннямі дамагаліся вяртання захопленай зямлі і звароту палонных, аднак іхнія намаганні ніяк не паўплывалі, бо Аляксандр, князь літоўскі, пасмяяўся над імі».
Польскія паслы ў Марыенбурзе (сталіца Ордэна) у адказ на пагрозу магістра сабраць войска і напасці на Вялікае княства, адказалі: «Пакінь, магістр, палохаць нас, што пойдзеш вайной на Літву, бо, калі ты вырашыш гэтае зрабіць, дык не сумнявайся, што як толькі ты нападзеш на Літву, наш кароль уварвецца ў Прусію». Тады немцы, не марудзячы, распачалі ваенныя дзеянні супраць палякаў і захапілі Добжынскую зямлю. Баі цягнуліся нядоўга і закончыліся замірэннем Полыпчы з Ордэнам да Купалля 1410 года. Але перамір’я з Вялікім княствам Літоўскім магістр не заключыў, а гэта давала яму магчымасць працягваць ваенны націск супраць Літвы і Беларусі. Арбітрам у спрэчцы Польшчы і Ордэна ўзяўся выступіць чэшскі кароль Вацлаў; рашэнне сваё ён меўся аб вясціць у Празе 9 лютага 1410 года. Паколькі ні Ягайла, ні Вітаўт не сумняваліся, што Вацлаў выпрацуе яго на карысць Ордэна, дык аднаўленне вайны наступным летам было непазбежным.
У снежні 1409 года Вітаўт і Ягайла сустрэліся ў Брэсце, дзе абмеркавалі дэталёвы план летняга паходу на крыжакоў. На брэсцкую нараду быў запрошаны хан Джэлаладдзін, сын Тахтамыша, якому падпарадкавалася прынятае Вялікім княствам немалое залатаардынскае войска. 3 ханам заключылі дамоўленасць, што ён выводзіць на вайну пэўную колькасць войска — конніцы, а за гэта пасля вайны Вітаўт дапаможа яму вярнуць бацькоўскі пасад у Залатой Ардзе.
Забягаючы наперад, скажам: свае абавязацельствы Вітаўт выканаў. У 1411 годзе, пасля паспяховага паходу на Арду, ён пасадзіў Джэлала ддзіна на ардынскі трон, што Вялі-
каму княству было карысна, бо гэта засцерагала яго паўднёвыя межы ад татарскіх набегаў і давала саюзніка ў палітыцы ўціску Маскоўскай Русі.
На брэсцкай нарадзе Вітаўт і Ягайла абмеркавалі таксама колькасць і месца збору войска Польшчы і Вялікага княства, стратэгію ўдару, набор наёмнікаў, дыпламатычную тактыку прыцягнення магчымых саюзнікаў і нейтралізацыі мажлівых наёмнікаў Ордэна.
Адпаведна плану ў апошнія дні мая 1410 года ў Гродна пачалі сцяг вацца палкі з беларускіх і літоўскіх зямель і княстваў. Адсюль рушылі яны да вытокаў ракі Нараў, дзе быў прызначаны збор усіх сіл Вялікага княства. Затым войскі Вітаўта зрабі лі пераход цераз мазавецкія землі, выйшлі да Чэрвеньска на Вісле і там сустрэліся з польскімі харугвамі. Гэта было напачатку ліпеня, а праз два тыдні здарылася Грунвальдская бітва, якая стала кульмінацыяй усёй вайны 1409—1411 гадоў і вызначыла яе зыход.
У шэрагу буйных бітваў Грунвальдская вылучаецца як колькасцю войскаў, што прынялі ў ёй удзел, так і незвычайнымі вынікамі. Ордэн, які яшчэ раніцай 15 ліпеня 1410 года быў адным з магутных гаспадарстваў Еўропы, увечары стаў амаль што нічым і яму пагражала знікненне з палітычнай карты. Хоць пазней тэўтонцам удалося паўстаць і падужэць, паражэнне іх у Грунвальдскай бітве змяніла палітычны і ваенны клімат у Еўропе і вывела Полыпчу і Вялікае княства Літоўскае ў лік дзейсных краін, з якімі мусілі лічыцца.
Таму няцяжка зразумець глыбокую цікавасць да гэтай бітвы з боку многіх пакаленняў гісторыкаў Польшчы, Літвы, Беларусі, Германіі, Чэхіі, Расіі. Сярод іх—Я. Длугаш, М. Стрыйкоўскі, А. Каяловіч, Т. Нарбут, I. Лелевель, А. Лявіцкі, Ю. Крашэўскі, А. Шайноха, А. Прохазка, А. Барбашоў, М. Каяловіч, Я. Гейсман, Г. Зуціс, Г. Дэльбрук, М. Ра зін, А. Строкаў, У. Пашута, М. Лапін, А. Цірчынскі і інш. Найбольш глыбока шэраг звязаных з Грунвальдам
праблем даследаваў сучасны польскі гісторык С. Кучыньскі, які абагульніў свае вынікі ў фундаментальнай працы «Вялікая вайна з Ордэнам крыжакоў у 1409—1411 гадах».
На пагорках Грунвальда змагаліся харугвы з усіх беларускіх зямель і княстваў, ваяры ўсіх гарадоў удзельнічалі ў той жорсткай сечы і, бясспрэчна, вельмі цікава прасачыць па прамых і ўскосных сведчаннях, якім жа быў гэты ўдзел.
Польскае войска прыйшло на бітву ў складзе 50 харугваў — з іх 7 выставілі падначаленыя Польшчы ўкраінскія землі. Длугапі пералічвае наступныя ўкраінскія палкі: Львоўскі, Холмскі, Галіцкі, Перамышльскі і тры Падольскія; у двух харугвах меліся наёмныя рыцары з чэхаў, мараваў, сілезцаў. Такім чынам, польскіх харугваў выступіла сорак адна.
Вялікае княства Літоўскае вывела на поле 40 харугваў: 30 з іх мелі на сцягах «Пагоню» — герб Вялікага княства; 10 — герб «Калоны» — белыя слупы на чырвоным фоне. Апроч іх з Вітаўтам прыбыла конніца хана Джэлаладдзіна. Длугаш у сваёй «Гісторыі Польшчы» акрэслівае коль касць татараў, якія ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве, у 300 чалавек. Лічба, безумоўна, у шмат разоў заніжана. Паводле паданняў беларуска-літоўскіх татараў, іх прыйшло ў Вялікае княства Літоўскае 40 тысяч. Таму думкі даследчыкаў былі вельмі супярэчлівыя. Адны лічылі, што ў па ходзе 1410 года прыняло ўдзел каля 30 тысяч татараў, другія сцвярджаюць, што Джэлаладдзін выставіў для бітвы 10—15 тысяч вершнікаў, нека торыя абмяжоўваюць колькасць та тарскай дапамогі Вітаўту 1—2 тысячамі. He маючы дакладных звестак, цяжка пагадзіцца з любой думкай, але ўскосныя сведчанні дазваляюць канстатаваць, што Джэлаладдзін далучыў да войска Вялікага княства не менш 5 тысяч вершнікаў. Такі вывад напрошваецца на падставе таго, што ардынцы, якія прыйшлі ў Вялікае княства з Тахтамышам, былі размешчаны ў шматлікіх беларускіх і літоўскіх паветах; і далей — аднаў-