Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
чею пустнл, бурячл Прусы огнем л мечем л незносный почлнллл шкоды».
Запіс гэты неканкрэтны, адзіна істотныя звесткі, якія ён змяшчае, датычаць, без сумніву, вялікай колькасці татараў і распачатку бітвы войскамі Вялікага княства. Непараўнальна больш цікавага захавала Хроніка Быхаўца:
«Кароль Ягайла co вслмл моцамл коруны Польское, а князь веллкл Влтолт co всемл слламл ллтовсклмл л русклмл, л с многлмл татары ордынсклмл; а мнстр прускн также з моцамл сволмл л co всею Режою Немецкою... й колл вжо всл войска з обу сторон былл поготове, тогды король Ягайла л князь веллкл Внтолт тягнулн ку блтве все леснымл а злымл дорогамл, а поля ровного л шлрокого не моглн метн, где бы ся ку блтве застановлтл, нлжлл толькн былл поля ровныя а веллкля под местом немецкнм Дубровным. Н бачллл то немцы, нж ляхове я лнтва з так велнкнм войскн не моглн ннгде лнде вытягнутн, только на тыя поля, л для того копалн ямы н прякрывалн землю, нж бы в ннх людн н конн падалл; н колл вжо король Ягайла н князь велнкн Внтолт з войскн свонмл перетягнулн оныя лесы н прншлн на тые Дубровенскне поля, тогды гетман был найвышшы во войску Ягайловым пан Сокол Чех, а дворны гетман был пан Спыток Спытковнч, а в Вятолтовн войску старшы гетман был князь І4ван Жедевнд, брат Ягай лов н Внтолтов, а дворны гетман пан Ян Гаштольд. 14 как почалн оные вышейпнсаные гетманове люды шнковаты, а о тых ямах ннчого не ведалн, што на ннх немцы покопалн, а так, шнкуючы войско найвышшне гетманове, князь І4ван Жедевпд н пан Сокол в ямы повпадалн н ногн собе поломалн, н велмн образллнсе, с чого ж н ломерлн; н не только однн гетманове, але н многнм людем от тых ям шкода велнкая ся стала... н почалася бнтва з поранья межы немцы я войскн лнтовскнм, л многое множество з обу сторон войска лнтовского л немецкого пало. Потом, влдячы, князь веллкл Влтолт, што войска его много слльно
побнто, а ляхове нм жадное помочы вчыннтн не хотят, н князь велнкн Внтолт прыбег до брата своего короля Ягайлы, а он мшу слухает. А он рек так: «Ты мшу слухаеш, а князн н панове, братя мон, мало не всн побнты лежат, а твон людн жадное помоцы нм вчннлтн не хотят». Н он ему пове дал: «Мшіы брате, жадным обычаем лначей вчлннтн не могу, толькн мушу дослухатн мшу», н казал гуфу своему коморному на ратунок потягнутн, которы же гуф войску лнтовскому по моч прнтягнувшн, Н ПОШОЛ 3 войскн лнтовскнмн н немец наголову поразнл, н самого мпстра н всех кунторов его до смертн побнлн, н безчнсленное множество немцев понмалн н побнлн, а нные войска ляцкне ннчого нм не помогалн, только на то смотрелн».
Адыходзіць ад праўды аўтар Хронікі Быхаўца, калі з пачуцця літоўска-беларускага патрыятызму абмяжоўвае ўдзел польскага войска ў Грунвальдскай бітве; але далёкі ад ісціны і Ян Длугаш, надаючы з пачуцця польскага патрыятызму ролю ўцякачоў войскам Вітаўта, наёмным чэхам і маравам. Што адбывалася на полі бітвы ў сапраўднасці, ніхто не ведае, і наўрад ці знойдзецца дакумент, які пралье святло на шматлікія загадкі гэтай жорсткай сечы многіх народаў. Таму ўсе версіі гісторыкаў пра ход бітвы, яе развіццё носяць гіпатэтычны характар. Але сукупнасць многіх даследаванняў і мінулага і нашага часу дазваляе ўявіць дзеянні беларускалітоўска-ўкраінскіх харугваў і татараў пад Грунвальдам з некаторай дакладнасцю.
На золку 15 ліпеня войскі Ягайлы і Вітаўта дзвюма калонамі рушылі да возера Любень, і тут стала вядома, што недалёка, за дарогай, якая злучае вёскі Таненберг і Людвікова, стаяць нямецкія харугвы. Палякі пайшлі з левага боку возера, ваяры Вітаўта — праваруч і прама з маршу пачалі перастройвацца ў баявыя парадкі. Выбраліся на ўзлессе і застылі: за паўвярсты, на затуманеных узгорках, далёка направа і налева бачыліся
закаваныя ў жалеза шырокія кліны нямецкіх харугваў.
Можна ўявіць, як на ўзлеску, ля дарогі, што вяла да вёскі Таненберг, сыпаў загады князям і панам Вітаўт; адны ад’язджалі, падляталі галопам другія; харугвы спешна рухаліся на ўказаныя месцы. Праваруч дарогі станавіліся гуфы віленцаў і трачан. Адолеўшы луг, прымкнула да віленскага гуфа палова татарскай конніцы, узначаленая ханам Багардзінам. Прыкметныя халаты татараў узбудзілі крайні клін немцаў, які меў на штандары чырвоны крыж на белым полі. Выйшла з лесу і зарысіла ўстык з палякамі крыло Сямёна Альгердавіча — смаленскі, мсціслаўскі, полацкі, віцебскі, слуцкі, аршанскі, лідскі палкі і полк вяліканаўгародцаў. Кіеўскай харугвай князя Гальшанскага і наваградскай Жыгімонта Кейстутавіча Вітаўт замкнуў дарогу. Побач з наваградцамі стаў валынскі гуф, а паміж аршанцамі і валынца мі — харугва валкавысцаў, што больш за ўсіх рвалася ў бітву. (Валкавысцы прагнулі адпомсціць за напад немцаў на горад у вербную нядзелю — 16 сакавіка 1410 года. Па звычаю сярэднявечча ў святочныя дні, звязаныя з Хрыстом і Багародзіцай, ваенныя дзеянні не вяліся. Таму напад крыжакоў на Ваўкавыск быў па разуменні тагачасных людзей святатацтвам, а смерць мноства бяззбройных патрабавала бязлітаснага пакарання вінаватых.)
Высоўваліся наперад падольскія палкі князя Івана Жэдзевіда. Ляцелі пасланцы да Ягайлы даведацца пра дзеянні палякаў. За першай выстройвалася другая лінія палкоў, а Пётр Гаштольд парадкаваў харугвы запасу.
Немцы, на агульнае здзіўленне, у бой не ўступалі, упускаючы зручную, як усім здавалася, магчымасць пасекчы разрозненыя яшчэ палкі беларусаў і літоўцаў. Вялікі князь Вітаўт паскакаў уздоўж першай лініі войска — на паўтара кіламетра стаялі з невялікімі разрывамі чатырнаццаць харугваў. Ішла апошняя таўкатня пастраення: выязджалі перадхаругва
выя, займалі першыя шэрагі ваяры з роўным нямецкаму ўзбраеннем, старчма трымалі шасцімятровыя, таўшчынёй з руку коп’і; харужыя разгортвалі і падымалі сцягі. Вітаўт скакаў уздоўж палкоў, пазіраючы на кліны немцаў, шкадаваў, што так нечакана завязваецца бітва і няма часу пусціць у справу бамбарды, якія засталіся з абозам. Да вялікага князя з’ехаліся Іван Жэдзевід, Сямён Альгердавіч, Гаштольд, Манівід: «Гатовы!» Разам прайшлі на рысях па вуліцы між першым і другім гуфамі харугваў. Другая лінія мела іх дванаццаць — мсціслаўская, вяліканаўгародцаў, слуцкая, полацкая, брэсцкая, гродзенская, кіеўская, менская, малдаванаў, медніцкая, другая трокская і трэцяя віленская. Тут ваяры трымаліся больш бадзёра, чым у пярэдніх харугвах, якім выпала прыняць першы ўдар, схапіцца з лавінай крыжакоў.
Ягайла ніякіх звестак не падаваў, і вялікі князь памчаў да караля. Направа яму адкрываліся баявыя парадкі крыжакоў — кліны мелі па 30—40 рыцараў у шарэнзе і шэрагаў дваццаць у глыбіню; у разрывах бачыліся бамбарды, арбалетчыкі ў шыракаполых шлемах, а за імі недалёка стаяла другая паласа нямецкіх харугваў — усе пад разгорнутымі штандарамі. Ві таўт лічыў сцягі, многія пазнаваў: чорны крыж на белым полі — харугва Валенрода; шырокая белая паласа на чырвоным полі — харугва вялікага комтура Ліхтэнштэйна; белы ключ належыць харугве ордэнскага скарбніка; чырвоны воўк — гэта харугва комтурства Бальгі; белы леў з жоўтай каронай, а пад ім чорны крыж — кёнігсбергскія рыцары; пад дзвюма чырвонымі рыбамі, пэўна, займаюць пазіцыю шанзейцы; чырвоны арол на чорным полі — брандэнбургская харугва.
Вялікі магістр Юнгінген, Валенрод, Куна фон Ліхтэнштэйн, комтуры стаялі на ўзгорку. Глядзелі на шпаркае, напружанае пастраенне з правай рукі польскіх, з левай — літоўскіх і беларускіх харугваў. Ранішняя трывожная боязнь, што кароль і Вітаўт не пажадаюць прыняць бой
на гэтых пагорках, зноў адарвуцца, як было на брадах, і рушаць наперад, спальваючы на сваім шляху замкі і гарады, развеялася. Кліны праціўніка ўжо знаходзіліся насупраць ордэнскіх, бітва была непазбежнай; лічаны час аддзяляў войскі ад сутыкнення, а ад перамогі — тыя некалькі гадзін, якія спатрэбяцца, каб пасекчы палякаў, русінаў і літву. 3 прыемным пачуццём перавагі магістр думаў, што не яны — ён навязвае бой, а Ягайла і Вітаўт вымушаны падпарадкавац ца ягонай задуме бітвы, што яны не чакалі яго тут падрыхтаваным да бою і калі не прыгнечаныя, дык, па меншай меры, збянтэжаныя гэтай сустрэчай у лоб.
Ворагі пастроіліся, трапечуцца пад ветрам іхнія сцягі, паласа непрымятай зеляніны шырынёй з палёт арбалетнай стралы адмяжоўвае іх ад лепшых нямецкіх мячоў. Няхай ірвануцца, няхай, разгоньваючы коней, пяройдуць бурую стужку дарогі з Людвікова ў Таненберг, за якой іх чакаюць прыкрытыя дзёрнам глыбокія воўчыя ямы, утыканыя вострымі каламі. Увесь учарашні вечар тысяча кнехтаў рыхтавала гэтыя пасткі, вывозіла за вёскі пясок. Зроблена дыхтоўна: ніхто не прыкмеціць, быццам не людзі, а бог наўмысна стварыў тут пад дзірваном пустату. Калі іхнія перадхаругвавыя з крыкамі жаху праваляцца на калы, а зверху на іх паляціць другі шэраг, а трэці перакоціцца па іх галовах і ўтопча, і зломіцца ўдар, а чацвёртыя, пятыя рады пачнуць асаджваць коней, тады на іх рушаць стальныя калоны Валенрода і Ліхтэнштэйна — сорак чатыры адбор ныя, буйныя харугвы, выстаўленыя комтурствамі, біскупамі і гарадамі. А сотня бамбард узмоцніць урачыстасць хвіліны ядзерным градам, прымусіўшы ваяроў праціўніка шарахацца, панікаваць, сутыкацца і, абганяючы адзін аднаго, уцякаць. А тады да тых абцугоў, у якія возьмуць літву і палякаў Валенрод і Ліхтэнштэйн, дададуць свае сілы шаснаццаць харугваў запасу.
Ягайла тым часам закончваў апяразваць рыцарскім пасам маладых
воінаў. Потым стаў спавядацца падканцлеру Мікалаю Тромбу, які, як кракаўскі канонік, меў права на дара ванне грахоў.
Вітаўт, што знаходзіўся ў гэты момант сярод сваіх харугваў, здзівіўся нечаканаму і незразумеламу ўчынку немцаў — кліны іхнія раптам павярнуліся і закрочылі на ўзгоркі, агаляючы бамбарды і іх прыкрыццё. Пушачная прыслуга паднесла да запалаў факелы — цішыню разарваў грукат, над полем паляцелі ядры і рэдка ўпалі на палкі. «Жэдзевід! — крыкнуў Вітаўт.— Рубі іх»,— і паскакаў да татараў. «Багардзін! — гукнуў хану.— Наперад! Сячы пешак!». Уся лёгкая конніца сярэдзіны і тысяча татараў сарваліся ў галоп і, узняўшы мячы, пускаючы стрэлы, памчалі на крыжакоў.
Князь сачыў, як разгортваюцца ў лаву лёгкія сотні. Бачыў, як прыўстаў на страмёнах і ўзнёс меч Іван Жэдзевід. Раптам ён згінуў, і яшчэ некалькі дзесяткаў людзей — там, там, там — разам з коньмі нейкім чарадзействам пайшлі ў зямлю. «А-а,— здагадаўся князь,— выкапалі пасткі!» Зірнуў — колькі, як часта? Заўважыў, што атака не сарвалася, харугвы амаль што не парадчэлі, і павесялеў.