• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    Пастановы яго прымаліся на аснове Статута Вялікага княства Літоўскага, сесіі праводзіліся двойчы ў год у Вільні, Наваградку і Менску. Складаўся Трыбунал з 46 дэпутатаў, якія выбіраліся на адзін год на павятовых сейміках — па два прадстаўнікі ад паве та. I вось брэсцкі дэпутат падкаморы Пісаржэўскі ад імя шляхты свайго павета абскардзіў прыгавор біскупскага суда на той падставе, што апошні не мае законнай сілы, бо парушае артыкулы Статута, а менавіта той закон Вялікага княства Літоўскага, які забараняе разглядаць справу шляхціча ў духоўным судзе. Пісаржэўскі абвінаваціў біскупаў у жаданні ўвесці ў княстве іспанскую інквізіцыю. Да пратэсту далучылася разлютаваная шляхта; можа не так ужо яна хвалявалася за Лышчынскага, як не магла пагадзіцца, каб біскупы парушалі яе вольнасць. Да таго ж шляхта хоць і была рэлігійнай, аднак з пагардай ставілася да езуітаў. Літоўскі Трыбунал знайшоў пратэст справядлівым і адмяніў прысуд. У той жа момант дзверы турмы расчыніліся, і Лышчынскі выйшаў на волю.
    Цяпер не магло супакоіцца каталіцкае духавенства. Здабыча выслізнула з рук, а разам з ёй развейваліся мары пра кардынальскія мантыі і іншыя аддзякі. У дадатак выратаванне Лышчынскага пагражала выбухам вольнадумства. I ўвогуле біскупы не збіраліся цярпець такую гулкую аплявуху ад Трыбунала, гэта значыць ад усёй шляхты.
    Таму падвучаны Бжоска, для яко га нечаканае збавенне былога сябра сталася большай бядой, чым для ўсіх іншых, адвёз свой «Маніфест» і рукапіс выкрадзенага трактата на Гродзенскі сейм. Туды быў выкліканы і Казімір Лышчынскі, прысутнічаў так сама кароль Ян Сабескі. Дарэчы, апошні меўся вырашыць тут вельмі важную для сябе справу — правесці пастановай абранне сына, каралевіча Якуба, наступнікам на трон. На той момант аўтарытэт пераможцы туркаў пад Хоцінам ужо падаў у вачах шляхты. Яму не маглі дараваць няўдалы паход у Малдавію, на ўкраінскіх зем-
    лях яго неўзлюбілі за «Вечны мір» з Расіяй 1686 года, па якому Кіеў адыходзіў да Масквы. Памылкай Сабескага лічылі і прызначэнне кардыналам Польшчы маладога Міхала Радзіеўскага, чый бацька быў на баку шведаў падчас «патопу». Праціўнікі караля даводзілі шэраговай шляхце, што Сабескіх нельга пускаць на трон, бо бог не даў ім для гэтага патрэбнага розуму: палкоўнікі, гетманы з іх нядрэнныя, але ж палкоўнічы буздыган не можа замяніць галавы. Адным з зацятых ворагаў караля быў віленскі ваявода Казімір Сапега, які хацеў аддзялення Вялікага княства ад Польіачы, каб паставіць на чале княства свой род. Зразумела, што яго падтрымоўвала ўся шляхта, якая жыла на падначаленых ваяводзе землях. Бо шляхціч, хоць і лічыўся вольным чалавекам, роўным у правах з Сапегамі і Радзівіламі, адчуваў сябе такім толькі перад сялянамі, ад Сапегі ж ён залежаў не менш, чым мужык ад яго. На сеймы Казімір Сапега і іншыя магнаты прыязджалі з сотнямі, а то і з тысячнымі атрадамі гайдукоў; яны мелі па некалькі тысяч войска, часта больш, чым трымаў кароль. Апроч віленскага ваяводы ў Сабескага і каралевіча быў яшчэ адзін моцны супя рэчнік — жонка Сабескага, славутая каралева Марысенька, якая прыходзілася Якубу мачахай. Яна актыўна інтрыгавала супраць каралевіча, і мела тут багата прыхільнікаў.
    Галоўнай зброяй, што процістаяла каралеўскім ініцыятывам і жаданням, з’яўляўся прынцып «Liberum veto» («ліберум вета» — «вольнае забараняю»), Да сярэдзіны XVII стагоддзя рашэнні сейма прымаліся простай большасцю галасоў, але пачынаючы з 1652 года сейм стаў залежаць ад волі кожнага дэпутата. Дастаткова было хоць аднаму крыкнуць: «Забараняю!»—і патрэбная пастанова правальвалася. Тое ж рабілася і на павятовых сейміках, дзе зацвярджэнне рашэння часам ператваралася ў сапраўдныя баі на шаблях. У мемуарнай літаратуры сустракаецца шмат апісанняў такога гвалту: крыкуноў добра асаджвалі кулакамі ці выкідва-
    лі на вуліцу, але тыя, крыху акрыяўшы, зноў з’яўляліся, зноў гучала «За бараняю!», пакуль хтосьці нецярплівы не выхопліваў шаблі. На вальных сеймах, дзе спрачаліся паміж сабой магнацкія групоўкі, заўжды гінула па некалькі чалавек, а параненых дык і не лічылі.
    Гродзенскі сейм, на якім біскупы меліся дамагчыся смяротнага прысуду Лышчынскаму, сарваў віленскі харунжы Дамброўскі, вядомы як чалавек Сапегі. Зачэпкай паслужыла неасцярожнасць караля: ён пасадзіў сына з левай рукі — як наступніка, хоць пра гэта яшчэ не гаварылі. Дамброўскі выкрыкнуў «Забараняю!», а потым растлумачыў, што кароль парушыў закон рэспублікі — у Рэчы Паспалітай улада выбарная, а каралевіч Якуб не мае заслуг, каб сядзець перад сеймам нароўні з бацькам. Нехта з каралеўскіх прыхільнікаў памкнуўся рубіць харунжага, тады сапегавы людзі пацягнулі з похваў свае шаблі — але ўсё абышлося ціха, сейм не адбыўся.
    Лышчынскаму гэты ўчынак Дамброўскага падараваў год жыцця. Хоць, магчыма, калі б справу аб атэізме брэсцкага падсудка разглядаў гродзенскі сейм, ён наўрад ці вынес бы смяротны прыгавор. Касцёл не паспеў арганізаваць свае правераныя кадры, яшчэ не сыходзіла з вусваў перамога Трыбунала над біскупамі, яшчэ не спрацавала інтрыга папскага нунцыя, у Гродна з’ехалася шмат мясцовай шляхты рознага веравызнання, і сама атмасфера ў горадзе склалася іншая, чым у Варшаве, бо і касцёлаў тут было менш, і езуіты не мелі патрэбнай падтрымкі ад насельніцтва.
    Лышчынскі вярнуўся ў Маркаўшчызну з надзеяй, што справа заглохне. Усё ж ён улічыў урокі віленскага суда і, засцерагаючы сябе, правёў некалькі падкрэслена набожных акцый — схадзіў на споведзь, прыняў прычасць, даў пэўную суму грошай на патрэбы парафіяльнага касцёла, загадаў падрыхтаваць лес на капліцу.
    Аднак пра «брэсцкага монстра» не забыліся пакрыўджаныя Трыбуналам біскупы. Год перапынку даваў ім
    магчымасць добра падрыхтавацца, і яны не ўпусцілі яе. Бжастоўскі і Паплаўскі перадалі справу ў сеймавы суд, які адпаведна Статуту разглядаў самыя цяжкія злачынствы — здраду, ерэтызм, абразу каралеўскай годнасці. На трагічны зыход працэса паўплываў папскі нунцый Кантэльмі. Да ўдзелу ў судзе былі прыцягнуты найбольш аўтарытэтныя і адораныя прадстаўнікі польскай каталіцкай царквы — кіеўскі біскуп Андрэй Залускі, набыўшы вядомасць як найлепшы тагачасны красамоўца царквы, архібіскуп львоўскі Канстанцін Ліпскі, полацкі біскуп Станіслаў Вітвіцкі. Прычыніўся да расправы і прымас каталіцкай царквы Рэчы Паспалітай Міхал Радзіёўскі. Усё гэта былі звыклыя да раскошы і ўлады, вопытныя ў інтрыгах і шантажы, ганеннях на дысідэнтаў людзі. Андрэй Залускі, апроч усяго іншага, спадзяваўся, што судовы працэс над бязбожнікам па спрыяе яму ў пераходзе з кіеўскага біскупства на больш даходнае і бяспечнае. Кіеў, як ужо адзначалася, адышоў да Расіі і, зразумела, праваслаўная царква павяла шырокі наступ на каталіцкія парафіі, падуладныя Залускаму. Гэта адбілася на грашовых паступленнях, і ніхто не мог гарантаваць, што які-небудзь казак на добрым падпітку не ўзгадае крыўды мінуўшчыны і не знясе яго мосці біскупу галавы з плеч.
    Варшаўскі сейм распачаў пасяджэнні 17 снежня 1688 года. За два месяцы ён нічога не зрабіў: групоўкі Паца і гетмана Вялікага княства Казіміра Сапегі не знайшлі агульнага рашэння па ніводнаму пытанню. Скарыстаўшы гэтыя спрэчкі і сваркі, біскупы дамагліся ад караля і рады дазволу на арышт Лышчынскага. Кароль наіўна спадзяваўся, што справа «аб атэізме» з’яднае дэпутатаў сейма. Блізкі сябра Лышчынскага брэсцкі земскі пісар Людвік Пацей прапанаваў судзіць яго ўсім складам сейма, што давала магчымасць скарыстаць «ліберум вета»». He згадзілася на гэта біскупскае крыло, і таму вырашылі, што справу будзе весці сеймавы суд. 15 лютага перад дэпутатамі і судом
    выступіў інстыгатар Вялікага княства Літоўскага Шыман Куровіч. Вось некалькі паказальных урыўкаў з той вялізнай прамовы:
    «Я абвінавачваю яго (Лышчынска га — К. Т.) у тым, што ён адважыўся на 265 старонках не толькі паказаць пана бога як неіснуючае стварэнне фантазіі, сляпую выпадковасць і скі нуць яго з надзвычайнай і недасягальнай вышыні, але і асмеліўся прыпісаць уладу і кіраванне зямлёй і небам натуральнай прыродзе; самога ж пана бога азначыў выдумкай, пачварай, пустой святасцю, чалавечым стварэннем, існасцю, створанай у марах, не маючай быцця, а тых, якія вераць у бога, назваў рабамі бажаства, ідалапаклоннікамі, стваральнікамі бога; настаўнікаў жа святой каталіцкай веры, багасловаў — рамеснікамі пустазвонства, паўзунамі, невідушчымі, якія лгуць, што нібыта бачаць у цемры, называючы іх не настаўнікамі, а спакуснікамі, не філосафамі, а падманшчыкамі, абаронцамі бязглуздасці, памылак, састарэлых хітрыкаў. Ен бязбожна абражаў іх, пяром самога д’ябла пісаў бясконцыя блюзнерствы супраць прасвяцейшай тройцы, божага ўсаблення, паўстання з мёртвых. Кнігу сваю, напісаную дагматычна, з дапамогай сілагізмаў, супраць наяўнасці і існасці бога такімі словамі скончыў уласнай рукой: «Такім чынам, бога няма»... Давялі Лышчынскага да гэтага язычніцкія сафізмы, чытанне твораў, забароненых божай царквой і выдадзеных недзе за морам рознымі атэістамі ў пякельнай друкарні з удзелам самога Люцыфера. Ен да таго начытаўся гэтых кніг, што звар’яцеў, бо разумеючы мала, жадаў пазнаць шмат, але не спыніўся на тым, што сам стаў бязбожным атэістам. Яго варожасць супраць бога ўзрастала, бо такую асаблівасць мае адступніцтва, яно ідзе ўсё далей...
    Ён спустошыў неба, засяліў месца жыцця бога хімерамі, разумныя і бессмяротныя людскія душы параўнаў са свінскімі; зблытаў і змяшаў парадак кіравання ўсім светам, прызначаны самім панам богам у выглядзе та
    кіх розных класаў, улад і манархій, жадаючы мець свет без улады, гарады без начальнікаў, народы без валадароў, касцёл без ксяндза, капітолій без суддзі; сумленныя шлюбныя сувязі і дзявочы сорам ператварыў у адну прыродную сабакарню свабоднай сувязі і дазволіў усякае кровазмяшэнне як натуральны закон...
    Ён вінаваты ў абразе божай велічы, здрадзе і змове супраць бога, павінен ў блюзнерстве, абразе вашай каралеўскай вялікасці, бо крыўда бо га распаўсюджваецца і на ягонага намесніка, павінен перад хрысціянскай Рэччу Паспалітай, у якой святыя нашыя продкі ў касцёлах агалялі сваю зброю падчас чытання Евангелля з тым, каб паказаць і абвясціць, што за бога і святую веру гатовы памерці. Ен вінны больш, чым у бацьказабойстве, бо забіў агульнага айца неба і зямлі, з-за чаго здрыганулася сама смерць, прызначаная для выкуплення чалавечых грахоў богам... О лютая і шалёная злосць супраць бога, ты сабе ўжо лішак дазволіла, мяжу свайго азлоблення перайшла, бо колькі сшыткаў — столькі зарадаў, колькі чарніла — столькі пораху, колькі сказаў — столькі куль, адным словам, колькі слоў — столькі абраз выстралена па пану богу! I таму не мне мелася стаяць на гэтым месцы, а святому Міхаілу і, узнёсшы двухбаковавостры меч над галавой атэіста, выгукнуць: «Хто, як не бог?>, каб адразу не стала ні атэіста, ні справы...».