Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
чаўскія паўстанцы; яны аддалі жыцці — самае каштоўнае, што мае чалавек. I вытрывалі жорсткія выпрабаванні. He вінаватыя яны, што іх было мала, а тых, хто сядзеў на народным карку, шмат. Зробленае імі дапамагло выжыць іх сучаснікам.
У Крычаўскім паўстанні ўдзельнічала нямала і рускіх сялян. Іх з’яўленне на Магілёўшчыне не было выпадкам. Яшчэ з часоў Аляксея Міхайлавіча сюды, у Віцебскае ваяводства, на Гомельшчыну ўцякалі з Расіі стараверы. Пятроўскія ганенні на раскольнікаў выклікалі новую хвалю бежанцаў. Да таго ж пасля Паўночнай вайны тут засталася закінутай трэцяя частка ворнай зямлі. Уладары давалі на пусткі слабоды — на некалькі гадоў вызвалялі ад падаткаў тыя сем’і, якія асвойвалі пусташ. Гэта таксама падштурхоўвала рускіх сялян да перасялення на Беларусь. У 1735 годзе ўрад Ганны Іванаўны, рэагуючы на скаргі рускага дваранства, арганізаваў карную экспедыцыю на Гомельшчыну, дзе быў разбураны асяродак уцекачоў — Ветка, a 14 тысяч чалавек вярнулі ў Расію. Праз тры дзесяцігоддзі «выганку» збеглых сялян паўтарыла Кацярына II. Царскія дакументы ацэньвалі колькасць рускага сялянства, што перайшло з Расіі ў Вялікае княства, у 300 тысяч чалавек. Хоць па дамоўленасці абедзвюх дзяржаў, іх павінны былі выдаваць рускім камісарам, аднак шляхта найчасцей не прытрымоўвалася гэтага, бо асвоеныя новымі асаднікамі землі прыносілі прыбытак. Пытанне аб прытулку ўцекачоў з Расіі стала прычынай пастаянных канфліктаў, апынулася ў тым шэрагу прэтэнзій, якія царскі ўрад выказваў Рэчы Паспалітай. Другім сваім клопатам расійскія самадзержцы лічылі абарону праваслаўя ў Вялікім княстве. Пасля адыходу рускіх войск з Беларусі ў 1711 годзе уніяцтва ачулася і зрабіла пэўныя поспехі. Толькі з 1732 па 1743 год на Беларусі прызналі унію 128 праваслаўных манастыроў і цэркваў.
Але ўжо з’явіліся на свет людзі, якім было наканавана гэты працэс за-
трымаць, а потым даць яму адваротны накірунак. У першую чаргу тут маецца на ўвазе прынцэса Сафія Аўгуста Ангальт-Цэрбская і Карл-ПетарУльрых — сын дачкі Пятра I — Ганны і герцага Гальштэйн-Гаторпскага. У 1742 годзе ён прыняў праваслаўе і ператварыўся ў Пятра Фёдаравіча, будучага рускага цара Пятра III. Ужо праз два гады атрымаў ад сваёй цёткі, царыцы Лізаветы Пятроўны, тытул вялікага князя і ажаніўся на Сафіі Аўгусце, якая таксама перайшла ў праваслаўе і стала Кацярынай. У 1732 годзе нарадзіўся Станіслаў Аўгуст Панятоўскі — з 1764 года апошні польскі кароль і вялікі князь літоўскі. Яго дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў Гомелі, у замку князёў Чартарыйскіх, які стаяў над Сожам, на тым самым месцы, дзе зараз знаходзіцца палац Паскевічаў. У 1755 годзе англійскі пасланнік пазнаёміў Кацярыну з Станіславам Аўгустам. Панятоўскі спадабаўся Кацярыне, яны сталі каханкамі, і праз дзевяць гадоў гэта дапамагло Станіславу Аўгусту атрымаць польскі трон. Забягаючы наперад, можна дадаць: Кацярына ж і зняла з яго карону.
У 1757 годзе імператрыца Лізавета Пятроўна ўцягнулася ў вайну еўрапейскіх краін, якая атрымала назву Сямігадовай. Францыя і Англія варагавалі і біліся за панаванне ў калоніях і на моры. У астатніх удзельнікаў вайны інтарэсы меліся драбнейшыя. Расія вяла баявыя дзеянні супраць Прусіі, што былі адзначаны паспяховым узяццем Берліна ў 1760 годзе. Прусію, над якой навісла пагроза стратэгічнага паражэння, выратавала нечаканая смерць Лізаветы Пятроўны, бо Пётр III ставіўся з вялікай сімпатыяй да прускага імператара Фрыдрыха II і паспяшаўся з ім замірыцца.
Пяць гадоў ваеннага ліхалецця моцна падарвалі гаспадарку Расіі, казна не мела грошай на выплату жалавання войску. Дваранства наракала, што рэкруцкія наборы пазбаўляюць вёску лепшых працаўнікоў. Усе прагнулі міру, а Пётр III задумаў вая-
ваць з Даніяй за сваю Галштынію. Тут скарыстала момант Кацярына, і змова, на чале якой стаялі браты Арловы, прывяла яе на трон, а цара — да адрачэння. Праз восем дзён пасля гэтага Пётр быў задушаны ў палацы ў Ропшыне гвардзейцамі Аляксеем Арловым, Фёдарам Барацінскім, Міхаілам Баскакавым. Як і мае быць, пусцілі слых, што муж імператрыцы сканаў ад апаплексічнага ўдару. За 34 гады панавання Кацярына II зрабіла для Расіі столькі карыснага, колькі не зрабіў ніводзін «прыродны» рускі цар, не выключаючы і Пятра. Асабліва гэта тычыцца пашырэння межаў.
У 1763 годзе памёр кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст III. Пачалася барацьба паміж прэтэндэнтамі на трон — ваяводай Патоцкім, гетманам каронным Браніцкім і стольнікам літоўскім Панятоўскім. Апошняга падтрымлівалі Чартарыйскія і Расія. За групоўку Патоцкіх стаяў віленскі ваявода Караль Радзівіл. Чартарыйскія арганізавалі на Беларусі і Літве генеральную канфедэрацыю, якую ўзначаліў Міхал Бжастоўскі, канюшы літоўскі. Для падтрымкі канфедэратаў на Беларусь дзвюма калонамі ўвайшлі рускія войскі: адну князь Валконскі вёў на Менск, з другой князь Дашкоў кіраваўся на Гродна, а крыху пазней вырушыў да Варшавы для аховы Чартарыйскіх на канвакацыйным сейме. Паколькі ніхто гэтыя войскі не запрашаў, дык Чартарыйскі, Панятоўскі, Патоцкі, Замойскі, Любамірскі, Салагуб і яшчэ 16 чалавек падпісалі ўдзячны ліст Кацярыне: <Мы, хто не ўступае нікому з нашых суайчыннікаў у палымяным патрыятызме, з горыччу даведаліся, што ёсць людзі, якія жадаюць вызначыцца незадаволенасцю з прычыны ўступлення войска вашай імператарскай вялікасці ў нашу краіну, і нават палічылі прыстойным звярнуцца са скаргай на гэта да вашай вялікасці. Мэта ўступлення гэтага войска ў нашыя межы і яго паводзіны выклікаюць жывую ўдзячнасць у кожнага добранамеранага паляка, і гэтую ўдзячнасць мы палічылі сваім абавязкам выказаць вашай імператарскай вялікасці».
7 мая адкрыўся сейм. Чартарыйскія прывялі на яго 4 тысячы сваёй міліцыі, 4 тысячы салдат меў Дашкоў, 3 тысячы — Радзівіл, некалькі ты сяч — Браніцкі. Сейм працягваўся месяц і пастанавіў, што каралём можа быць абраны толькі шляхціч Рэчы Паспалітай, мясцовага паходжання па бацьку і маці, каталіцкага веравызнання. Апрача гэтага абмяжоўвалася права «ліберум вета», ствара ліся ваенная і скарбовая камісіі. Браніцкі і Радзівіл пакінулі Варшаву разам, потым раздзяліліся. Руская калона Дашкова навязала Радзівілу бой пад Слонімам і перамагла. Апошні з конным войскам, якога меў пры сабе 1200 шабель, адступіў да Магілёва, пераправіўся цераз Днепр і накіраваўся ў Малдавію. Браніцкі, таксама разбіты рускімі, адышоў у Венгрыю.
Калі ў жніўні на элекцыйным сейме Станіслаў Панятоўскі стаў каралём, літоўская канфедэрацыя па жаданні Кацярыны II адпомсціла Каралю Радзівілу: яго знялі з пасады ваяводы Віленскага і аддалі яе прыязнаму да Чартарыйскіх і Кацярыны пісару польнаму Агінскаму; на ўсе ўладанні Радзівіла быў накладзены секвестр, з яго ўзялі ў скарбніцу Рэчы Паспалітай штраф ў 40 тысяч злотых, у Нясвіж і Слуцк увялі рускія гарні зоны. Ворагаў Панятоўскага магутнай рукой былой каханкі рассеялі, каралю ўмагчымілі кіраваць Польшчай, Літвой і Беларуссю.
Аднак на шляху рэформаў, якія Панятоўскі і Чартарыйскія хацелі правесці для ўмацавання краіны, дружна сталі Прусія і Расія. Прускі кароль Фрыдрых II пісаў Кацярыне: «Многія з польскіх магнатаў жадаюць знішчыць «ліберум вета» і замяніць яго большасцю галасоў. Гэты намер вельмі важны для ўсіх суседзяў Рэчы Паспалітай. Згодны, што нам няма чаго непакоіцца пры каралі Станіславе, але пасля яго? Калі ваша вялікасць згодзіцеся на гэтую перамену, дык маеце раскаяцца, і Польшча мусіць зрабіцца дзяржавай, небяспечнай для сваіх суседзяў, тады як, падтрымліваючы старыя законы дзяржавы,
якія вы гарантавалі, у вас заўсёды будзе сродак учыняць перамены, калі вы палічыце гэта патрэбным. Каб не дазволіць палякам аддавацца першаму энтузіязму, лепш за ўсё пакінуць там рускія войскі да заканчэння сейма».
Прусія і Расія прапанавалі сейму ўраўняць у правах дысідэнтаў і каталікоў. Сейм адмовіўся гэта выканаць. Намаганнямі пасла Кацярыны II Рапніна стварыліся Слуцкая праваслаўная і Таруньская пратэстанцкая канфедэрацыі дысідэнтаў. Караль Радзівіл, які вярнуўся з эміграцыі, стаў на чале канфедэрацыі каталіцкай шляхты прарасійскага накірунку. Імператрыца ўзмацніла канфедэратаў 40-тысячным войскам, якое шчыльным карэ акружыла сейм 1767 года ў Варшаве і той мусіў адмяніць усе законы супраць дысідэнтаў і забяспечыць ім права ўдзельнічаць у сейміках і займаць пасады. Сейм таксама надзяліў Кацярыну II паўнамоцтвамі засцерагаць дысідэнтаў і саму Рэч Паспалітую. Заста лося ў сіле і «ліберум вета».
Праз тры месяцы ў Бары на Падоллі ўзнікла канфедэрацыя насуперак рашэнням варшаўскага сейма за незалежнасць дзяржавы. Супраць барскіх канфедэратаў выступілі KasaKi Жалязняка і Галоты. Яны захапілі мястэчка Смелае і Умань, дзе знішчылі 6 тысяч чалавек. Рэагуючы на гэтую крывавую разню, Кацярына загадала задушыць паўстанне і разагнаць канфедэратаў. Генерал Крачэтнікаў разбіў казакаў, Галота і Жалязняк трапілі ў палон. Апошняга саслалі ў Сібір, Галоту пакаралі пакутлівай смерцю. 3 барскай канфедэрацыяй, да якой на Беларусі далучылася брэсцкая, ваўкавыская, ашмянская, ар шанская, браслаўская, мсціслаўская шляхта, так лёгка расправіцца не ўдалося. Увосень 1768 года канфедэраты панеслі паражэнне пад Дзярэчынам, але наступным годам іх брэсцкія харугвы атрымалі перамогу над рускімі ў бітвах пад Слонімам, Бераставіцай, Мышшу. Каля Менска і Радашковічаў дзейнічаў шматлікі атрад Шымана Касакоўскага. Бок
канфедэратаў прыняў вялікі гетман літоўскі Міхал Казімір Агінскі. Яго харугвы перамаглі царскія палкі пад Нясвіжам, рускіх загінула ў жорсткім баі 800 чалавек.
Кацярына замест няздольнага генерала Веймарна прызначыла камандаваць экспедыцыйнымі войскамі адоранага генерал-маёра Бібікава, a той даручыў утаймаванне канфедэратаў A. В. Сувораву. Гетман Міхал Агінскі быў храбры чалавек, але ягоны ваенны талент не мог ісці ў параўнанне з сувораўскім. Ноччу на 23 верасня рускія ўзялі рэванш за Нясвіж. Трохтысячнае войска Агінскага стаяла пад Сталовічамі. Колькасна меншы атрад Суворава напаў раптоўна і перамог — у баі 2 тысячы кан федэратаў загінулі, тысяча трапіла ў палон. Сам гетман ледзь выратаваўся, нават пакінуў на полі бою сваю шкатулку з каштоўнасцямі і пісьмамі. Праз год Сувораў адбіў у канфедэратаў старажытную сталіцу Полыпчы Кракаў.