• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    нім Радзівіл, харунжы літоўскі. У Марціна аднялі маёнткі і ўсё багацце, жонцы і дзецям прызначылі ўтрыманне, а самога князя адвезлі ў Слуцкі замак, дзе ён пражыў дзесяць гадоў у даволі жорсткіх умовах: напачатку яго трымалі ў зачыненай каморы, а калі дазволілі прагульвацца па замкавым двары, дык наперадзе і ззаду ішлі дужыя вартаўнікі. Незайздросны, трэба прызнаць, лёс.
    Князь Геранім, які апекаваў звар’яцелага сваяка, таксама лічыўся дзіваком. 3 мноства ягоных «дзівацтваў» сучаснікі, як паказальнае, адзначалі, напрыклад, такое. Неяк князь, зірнуўшы ў акно, убачыў каля замка* вай брамы гайдука без занятку. Князь гукнуў яго і запытаўся, чаго ён бадзяецца па двары. Той, на сваю бяду, захацеў падлабуніцца. «Таму, ваша мосць,— адказаў ён,— што хочацца заўсёды быць на вачах князя для якой справы». «Калі хочацца,— па гадзіўся Геранім,— дык будзеш на вачах кожны дзень!» — і загадаў павесіць гайдука на варотах.
    Геранім Радзівіл з’яўляўся адным з найбагацейшых магнатаў на Беларусі. Толькі пяхоты ён трымаў 6 тысяч чалавек, а яшчэ меў атрады казакаў і гарнізоны ва ўсіх сваіх мястэчках і замках. Падаткаў дзяржаве пан Геранім не плаціў ані капейкі, даводзячы, што на час вайны выставіць усю сваю армію, што была болыпай за дазволенае рэгулярнае войска Вялі кага княства. У адрозненне ад Марціна, які ператварыў свой двор у Чарняўчыцах у прытулак яўрэеў, Гера нім свой слуцкі двор «анямечыў», усіх афіцэраў запрасіў з Курляндыі. Для немцаў князь пабудаваў у Слуц ку кірху, і службы там ішлі на нямецкай мове. Пасля падарожжа ў Парыж асабістую ахову ён арганізаваў па ўзору французскіх мушкецёраў, нават форму салдаты мелі тую ж самую. А каб яны выглядалі сапраўднымі мушкецёрамі, а можа і лепш за фран цузскіх, пан Геранім адабраў па вёсках Случчыны тры сотні самых рослых і дужых хлопцаў. Тыя выбранцы потым атрымалі зямлю ў наваколлі Слуцка, так што і па сённяш-
    ні дзень у гэтым краі жывуць нашчадкі мушкецёрскага палка.
    Як і Марцін, Геранім цаніў жаночую прыгажосць і трымаў вялікі гарэм, але сваіх «дам» і «кадзетак» голадам не марыў. Жаніўся ён тройчы, усе тры жонкі збеглі ад яго, бо тыднямі трымаў пад замком, і тыя бачылі людзей толькі праз закратаваныя вокны. Любімай пацехай Гераніма Радзівіла было паляванне; князь ставіўся да яго з вялікай сур’ёзнасцю, здабыча натавалася ў спецыяльным рэестры; дзякуючы гэтаму мы маем магчымасць даведацца, што толькі за два месяцы забілі ў слуцкіх лясах 26 мядзведзяў, 5 дзікоў, 15 ласёў, 106 ваўкоў. А ўжо розная драбяза і не лічылася.
    Геранім быў высокага росту, лысы, заікаўся, ніхто ніколі не бачыў усмешкі на яго твары. Па модзе веку трымаў дваровы тэатр; адных толькі сцэнічных прылад мелася дзесяць вазоў. Дарэчы, у Слонімскім тэатры гетмана Міхала Агінскага сцэна дазваляла паказваць конныя атакі, што іншым разам і паказвалі.
    Уласцівая князю жорсткасць асабліва выявілася пры задушэнні Крычаўскага паўстання 1741—1744 гадоў. Кіраўнікоў выступлення — Івана Карпача, Стэся Бачко, Васіля Ветра, Івана Труса, Навума Буяна, Васіля Пачаёнка, Васіля Косціна — суд па загаду князя прызначыў пасадзіць на палі (на калы). Смерць гэтая была жахлівай, бо вопытны кат так рабіў, што чалавек мог яшчэ суткі жыць, працяты колам наскрозь і пакрысе на ім асядаючы. Некалькі ўдзельнікаў паўстання павесілі, іншым адсек лі галовы, мноства шэрангавых атры мала пакаранне розгамі каля ганебнага слупа. Водцу паўстанцаў Васілю Вашчылу, войту вёскі Селішчы, удалося збегчы на Украіну, дзе ён памёр, пакуль вялося расследаванне яго паходжання і падданства.
    Праз год пасля крывавага 26 лютага 1744 года, калі на гарадской плошчы Крычава бой барабанаў глушыў стогны насаджаных на кол, губернатар Крычаўскага староства Цялецкі атрымаў ад князя Гераніма
    Фларыяна Радзівіла, які ўжо стаўся гетманам Вялікага княства Літоўскага, ліст наступнага зместу: «Міласцівы пан кіраўнік маім Крычаўскім староствам! Я атрымаў скаргу яго прывялебнасці Ваўчанскага, беларускага біскупа, на тое, што ваша мосць нібыта дапамагае ксяндзам і прасвітарам рымска-каталіцкай веры ў гвалтоўным абарачэнні ў унію падданых майго Крычаўскага староства грэчаскай веры — не уніятаў. Паколькі вы не атрымалі на тое маёй згоды, спадзяюся, што не будзеце перашкаджаць вольнаму жаданню кожнага заставацца ў той веры, якая яму падабаецца. Рэкамендую, каб вы заўжды трымаліся далей ад спраў, якія вас не датычаць, бо веравызнанне з’яўляецца асабістай справай кожнага падданага і ніхто не мусіць абарачаць іх гвалтоўна».
    За талерантнасцю, прыгожа выка занай у лісце пана Гераніма, стаяла перасцярога супраць рэлігійнага ўціс ку, здольнага выклікаць новы выбух паўстання. Як разумны чалавек, ён добра ўсведамляў, што спыніць выступленні праз жорсткасць немагчыма,— галодны і абражаны чалавек заўсёды будзе бунтаваць. Калі нават і прымусіць яго на пакоры, дык ён адкажа дрэннай працай. Але прасачыць за парадкам ва ўсіх сваіх уладаннях князь ніякім чынам не мог. Паміж ім і сялянамі стаяла дастаткова вялікая колькасць прамежкавых людзей — эканомаў, наглядчыкаў, арандатараў, камісараў, што нажыва ліся, бязлітасна рабуючы вёску. Яны абдзіралі яе жыхароў не меней за тую харугву, якая ўжо прыгадвалася. Хоць беларускі біскуп Ваўчанскі і скардзіўся Радзівілу на прымусовае вывядзенне з праваслаўя ва уніяцтва, але праваслаўная царква таксама не была для сялянства добрай маткай. За выкананне неабходных абрадаў — хрысцін, шлюбаў, хаўтур — папы бралі з сялян і грашыма і натурай, не горш за шведаў! Сквапнасць праваслаўных святароў, як і сквапнасць езуітаў, увайшла ў народную памяць, дзякуючы якой маем мы сёння тоўсты том народных казак і баек на гэтую
    тэму. Хцівасць свяшчэннікаў — адна з прычын таго, што ў XVIII стагоддзі і сяляне, і мяшканцы гарадоў кінулі змаганне за праваслаўную царкву, бо прыкладаў заступніцтва за народ яна не дала.
    У Крычаўскім старостве за 45 гадоў Радзівілы толькі тройчы адрэагавалі на сялянскія суплікі: у 1720 годзе магнаты прыцягнулі да адказнасці арандатара Пятровіча, якога суд абавязаў выплаціць сялянам і князю 3500 талераў з прысвоеных грошай; сямі гадамі пазней яны выдалі універсал, што засцерагаў вёску ад прагнасці праваслаўных святароў; у 1728 годзе намеснік Крычаўскага староства Лукашэвіч быў зняты з пасады за гвалтоўныя паборы. Найбо лей дасталася мясцоваму насельніцтву тады, калі тыя землі арандавалі браты Гдаль і Шмуйла Іцкавічы. За час свайго гаспадарання гэтыя зладзеі ўзялі звыш інвентарных нормаў 1 мільён 300 тысяч злотых, 120 тысяч коп пянькі, 39 вазоў мёду. Шматлікіх суплікантаў хапалі на дарогах, закоўвалі ў ланцугі, збівалі да паўсмерці.
    Калі Геранім Радзівіл пасля задушэння паўстання асабіста заняўся эканомікай староства, прыгнёт крыху аслабеў, арандатары ж, якім яно зда валася на малы тэрмін за абумоўленую суму, стараліся выціснуць з на сельніцтва як мага больш грошай лю бымі сродкамі.
    Назапашаная за дзесяцігоддзі цярплівай пакоры нянавісць і вылілася ў 1743 годзе ў паўстанне. У атрадах Вашчылы налічвалася дзве тысячы чалавек. Дабіцца перамогі наўрад ці было магчыма. Сялянам супрацьстаялі 200 пешых салдат, 150 ка закаў і 50 гусараў — але гэта выпрабаваныя ў баях ваяры. На досвітку 16 студзеня 1744 года яны нечакана абрушыліся на лагер паўстанцаў і «масіраваным ружэйным агнём» прымусілі тых разбягацца. Дзвесце чалавек загінула, крыху менш трапіла ў палон.
    Гераізм людзей, якія свядома ідуць насустрач смерці,— адваротны бок трагедыі. Трагедыя ж і вырашаецца праз гераічныя ўчынкі. Кроў,
    пралітая крычаўскімі паўстанцамі за справядлівасць, дадала прыгонным пачуцця годнасці, якое адзіна і адрознівае чалавека ад раба. Тыя героі Крычаўшчыны, што пакутавалі на калах за прагу да волі, засталіся жывымі — зрок наш сёння працінае завесу часоў, каб убачыць іх, аддаць пашану, павучыцца ў іх духоўнай моцы. Яны жылі, не губляючы свой гонар, і нашчадкам далі урок: воля аплочваецца крывёй, рабскае жыццё— бояззю, а выбар робіць сумленне.
    Тут варта паразважаць пра няпростае пытанне нашай гістарычнай памяці. Яна ад бацькоў дзецям, на жаль, з генамі не перадаецца, як і іншыя чалавечыя адметнасці — мова, сумленне, веды. Кожны чалавек нанава асвойвае абсягі даўніны з яе велічнымі асобамі народных герояў і пакутнікаў і жахлівымі постацямі забойцаў народа, здраднікаў, з перамогамі, здабыткамі, стратамі і гаркотай. Гэтую памяць выхоўваюць апавяданні бабулі і маці, помнікі, назвы вуліц, святыя для народа мясціны, словы настаўніка, калі ён мае што сказаць. На Беларусі, як не крыўдна, такое выхаванне з розных прычын бы ло зведзена амаль на нуль. Вуліцы Грунвальдскай у нас няма нават у тых гарадах, якія пасылалі сваіх сыноў на бітву з тэўтонцамі. He існуе і вуліцы Лышчынскага. Хіба ж мысліцель не заслужыў? А хто бачыў на дамах шыльдачкі з імёнамі Афанасія Філіповіча, Усяслава Чарадзея, Давыда Гарадзенскага, князя Аль герда, Канстанціна Астрожскага, Андрэя Полацкага? Імя Глінкі ўшанавана ў назвах вуліц дзевяці беларускіх гарадоў, а вось Манюшка забыты нават у Менску, дзе ён нарадзіўся і ствараў музыку, дзе, дарэчы, жылі ўсе пакаленні ягоных продкаў. I ўжо зусім не паддаецца разуменню, чаму імя генералісімуса, графа Рымнікскага, князя італійскага A. В. Суворава нададзена вуліцам у 35 беларускіх гарадах і 24 мястэчках, 23 калгасам, а імя беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, вучо нага, мысліцеля, гуманіста — толькі 7 вуліцам і аніводнаму калгасу. Між
    тым Скарына праславіў Беларусь, a Сувораў хадзіў па ёй з войскам, пагашаючы народныя паўстанні. Безумоўна, ён геніяльны палкаводзец, але нельга асэнсаваць такое нізкае схіленне галавы перад ваенным талентам аднаго з душыцеляў Пугачоўскага паўстання і ўсвядоміць, што дазваляе аддаваць забыццю ці цьмяна асвятляць выдатных дзеячаў уласнай гісторыі. Спіс такіх, мякка кажучы, недарэчнасцей можа заняць шмат старонак. Чаму ў Бабруйскім і Смар гонскім раёнах ёсць калгасы імя Аляксандра Неўскага, а ў крычаўскім ні адзін не носіць імя кіраўніка народнага паўстання Васіля Вашчылы?
    Тлумачыцца гэта нашай неадука ванасцю, духоўнай лянотай, абыяка васцю да роднай даўніны, хоць усе мы разам і кожны паасобку маем на сабе нябачны, але моцны адбітак усёй папярэдняй беларускай гісторыі, таго добрага і благога, што стварылі і зведалі нашы далёкія і блізкія продкі. Мы жывём, не ведаючы будучыні, але ведаць мінулае павінны, бо гэта засцярагае, так мовіць, карабель жыцця ад рыфаў, дзе ўжо зазналі жахі крушэння тыя, хто плыў на ім paHeft. Сёння, дзякуй Богу, мы ўсведамляем, што агульначалавечыя каштоўнасці пераважаюць над дзяржаўнымі і тым больш над ідэалагічнымі, але разуменне такой спрадвечнай ісціны далося няпроста і, на жаль, пад пагрозай ядзернага і экалагічнага знішчэння чалавецтва. Уважлівы позірк на мінуўшчыну прыводзіць да такой думкі: годнасць народа ці нацыі ствараецца не тым, колькі яны прыдбалі, а тым, колькі пакінулі ў скарбніцы сусветнай культуры для справы разняволення чалавека. Тут Беларусь далёка не на першых месцах, але ўсё ж Скарына даў кнігу, Будны — філасофскую крытыку Бібліі, Лышчынскі — распрацоўкі навуковага атэізму, Семяновіч — шматступенчатую ракету, ваяры пад Грунвальдам — сваю кроў. Дае шчодры, бярэ жабрак. Сярод лепшых сыноў Беларусі, якія лічылі за годны абавязак адорваць, а не жабраваць, былі і кры-