• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою | Метамарфозы, ці Залаты асёл  Лонг, Апулей

    Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою | Метамарфозы, ці Залаты асёл

    Лонг, Апулей

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 284с.
    Мінск 1991
    89.24 МБ
    важдацца з нерухомым, быццам акамянелым аслом і траціць дарагі час, пераклалі мяхі на мяне і на каня, а яго, падрэзаўшы яму ўсе паджылкі і сцягнуўшы трохі з дарогі, яшчэ жывога скінулі з абрыву ў прорву.
    Разважыўшы долю свайго няшчаснага сябра, я вырашыў адкінуць усякія хітрыкі і ашуканства і, як паслухмяны асёл, служыць сваім гаспадарам. Неўзабаве я зразумеў з іхняй гутаркі, што ўжо хутка будзе прыпынак і канец усёй дарогі, што ўжо недалёка іхняе сталае месца. I сапраўды, мінуўшы яшчэ адзін не вельмі круты пад’ём, прыбылі мы нарэшце да мэты падарожжа. Там знялі з нас увесь груз і схавалі ў пячоры, а я, вызвалены ад цяжару, каб адагнаць стому, замест купання пачаў качацца па пяску.
    6.	Час і адпаведныя ўмовы вымушаюць мяне апісаць месца і тыя пячоры, дзе жылі разбойнікі. Адначасова праверу і дам вам адчуць, ці быў я аслом з розумам і пачуццямі.
    Перад намі ўзнімалася велічная, адна з найвышэйшых, гара, зарослая густымі цяністымі кустамі. Яе пакручастыя схілы акружаныя вострымі і непрыступнымі скаламі, абвітымі ў выглядзе натуральнага ўмацавання глыбокімі цяснінамі і прорвамі, зацененымі розным кустоўем. Пеністым струменем падаў уніз, сцякаючы па схіле, ручай, які браў пачатак дзесьці на вяршыні гары. Ён то ўздымаў серабрыстыя хвалі, то, раздзяліўшыся на мноства струменьчыкаў, абліваў і забалочваў цясніны, то зноў злучаўся ў акружанае берагамі возера і ператвараўся ў павольную раку.
    Над пячорай у цясніне паміж двума выступамі ўзнімалася высокая вежа, навокал якой цягнуўся частакол з моцных жэрдак, магчыма, загон для авечак. Паміж дзвюма сценамі быў вузкі праход. Гэта быў сапраўдны бандыцкі прытон, навокал якога не было ніякага жылля, апроч маленькай, наспех злепленай і накрытай трыснягом хацінкі, дзе, як я даведаўся, выбраныя па жэрабю разбойнікі вартавалі.
    7.	Дабраўшыся да месца, бандыты прывязалі нас моцнымі рамянямі каля самых дзвярэй і, скурчыўшыся, палезлі ў праход па адным, а там накінуліся з лаянкай на нейкую сагнутую цяжарам гадоў старую, на якой, відаць, ляжаў клопат карміць усіх гэтых суровых маладых мужчын. «Ну ты, нябожчыца непахаваная,— крычалі,— якой зямля не носіць і ў сябе не забірае, так ты пра нас дбаеш, седзячы тут без работы? Пасля такой небяспекі, у гэты позні час няма ў цябе чым нас накарміць? Толькі і ведаеш дзень і ночь наліваць неразбаўленым віном сваю ненажэрную вантробу!» Задрыжаўшы ад страху, старая адказвае праніз-
    лівым галаском: «Вам, малойчыкі мае верныя, кармільцы мае маладзенькія, удосталь наварана рознай смачнай ежы, усё гатова: хлеба ўволю, віна ў келіхі паналівана, гарачая вада памыцца нарыхтавана».
    Пасля такіх слоў яны зараз жа распранаюцца і, прапацеўшы перад вялікім агнём, абмыўшыся гарачай вадой і нацёршыся алеем, сядаюць за стол, застаўлены багатай ежай.
    8.	Толькі яны паселі, як раптам з’яўляецца яшчэ большая чарада маладых мужчын, у якіх можна было пазнаць такіх самых разбойнікаў. I гэтыя таксама прывалаклі здабычу з золата і з сярэбраных манет, посуду і шаўковых, затканых золатам дарагіх вопратак. Яны таксама, асвяжыўшыся мыццём, займаюць месцы на ложах сярод таварышаў, а прыслужваць за сталом даручаюць таму, на каго выпадзе жэрабя. Пасля гэтага пачынаецца жыраванне і папойка! Перапоўненыя місы апаражняюцца, вялікія боханы хлеба праз момант знікаюць, а чаркі быццам не маюць дна. Пачынаецца рогат, крыклівыя спевы, непрыстойныя жарты, зусім як у фіванскіх лапіфаў — паўчалавекаў, паўзвяроў, кентаўраў...
    Тут адзін з іх, з выгляду дужэйшы за іншых, сказаў: «Мы ўшчэнт разнеслі дом Мілона Гіпацкага. Мы здабылі многа дабра сваёй адвагай, і ніхто не выбыў з нашага строю, ды яшчэ стала нас цяпер на чатыры пары ног больш. А вы, што хадзілі ў беоцкія гарады, вярнуліся аскубенымі і да таго страцілі Ламаха, самага адважнага нашага атамана, За яго жыццё можна было б смела аддаць усе тыя цюкі, што вы прывалаклі. Загубіла яго ўласная адвага, імя гэтага слаўнага мужа будзе пастаўлена між імёнаў цароў і знакамітых палкаводцаў. А вы ўмееце толькі, як зладзеі, дробязь красці ды па каморках старых бабуль ці па лазнях шнырыць».
    9.	Яму адказаў адзін з прыбылых пазней: «Няўжо ты адзін толькі ведаеш, што чым багацейшы дом, тым лягчэй яго абрабаваць? Хоць там і шмат чаляднікаў у прасторных пакоях, але кожны з іх больш дбае аб сваім ратунку, чым аб гаспадарскай маёмасці. А маленькія беражлівыя адзінокія людзі сваё, часта немалое багацце хаваюць далёка, ахоўваюць моцна і бароняць з рызыкай для жыцця. Mary даказаць гэта прыкладам. Як толькі ўвайшлі мы ў сямібрамныя Фівы, адразу, згодна з нашым рамяством, пачалі старанна выведваць, ці ёсць сярод жыхароў горада багатыя людзі, і, даведаўшыся, што пражывае там нейкі ліхвяр Хры-
    зерас, уладальнік вялікага багацця, які, каб не плаціць падаткаў і не выконваць грамадскіх павіннасцяў, захоўвае сваю маёмасць вялікімі хітрыкамі, вырашылі яго памацаць. У маленькай з моцнымі запорамі хаціне сядзеў ён, абдзёрты і брудны, на сваіх мяшках з золатам. Мы вырашылі зрабіць налёт на яго першага, спадзеючыся, што адзін чалавек не зможа моцна супраціўляцца, дык мы без лішніх клопатаў завалодаем яго багаццем.
    10.	Як толькі сцямнела, мы пачалі сачыць за яго дзвярамі. Здымаць з крукоў, выбіваць ці ламаць іх было нам нязручна, бо былі яны моцныя і грукат мог бы пабудзіць усіх суседзяў. Дык наш правадыр, незабыўны Ламах, разлічваючы на свой спрыт, асцярожна прасоўвае руку ў адтуліну, у якую ўкладаюць ключ, і намагаецца адцягнуць засаўку. А той Хрызерас, самы нягодны з двухногіх, не спаў і чуў усё, што рабілася. Моўчкі, нячутнымі крокамі падкраўся ён і, нечакана нанёсшы ўдар, вялікім цвіком прыбіў руку нашага важака да дзвярэй. I так, пакінуўшы яго, быццам укрыжаванага, вылез на дах хаціны і пачаў крычаць не сваім голасам, што раптоўны пажар ахапіў яго дом, клікаць на дапамогу, называючы кожнага суседа па імю. Тут кожны, напалоханы блізкай бядой, бяжыць на ратунак.
    11.	Апынуўшыся перад выбарам або ўсім загінуць, або пакінуць сябра, мы з яго згоды выкарыстоўваем незвычайны, вымушаны сродак: ударам па звязках, дзе перадплечча злучаецца з плячом, адсякаем руку нашаму камандзіру і, заткнуўшы рану жмутам ануч, каб кроплі крыві не выдалі нашых слядоў, пакідаем абрубак, а Ламаха цягнем за сабой. Пакуль навокал трывала замяшанне, а мы былі ў страху ад шуму і навіслай небяспекі, гэты слаўны моцнай воляй муж, разумеючы, што бегчы з намі не зможа і заставацца яму немагчыма, настойліва пераконвае нас, сардэчна просіць, заклінаючы правай рукой Марса, вернасцю нашаму саюзу вызваліць яго ад пакут і палону. «Як можа жыць прыстойны разбойнік,— казаў ён,— без рукі, якая забівае і рабуе?» Ён лічыў бы сябе шчаслівым, калі б загінуў ад рукі таварыша. He здолеўшы ўгаварыць нікога з нас на добраахвотнае бацьказабойства, выняў здаровай рукой свой меч, доўга яго цалаваў, а пасля моцным ударам убіў яго ўсярэдзіну сваіх грудзей. Тады мы, шануючы памяць нашага велікадушнага камандзіра, ахуталі старанна яго цела палатняным плашчом і апусцілі ў мора. Цяпер наш Ламах спачывае, пахаваны стыхіяй. Такая была яго смерць, вартая яго доблеснага жыцця.
    12.	А Алцім не мог, нягледзячы на сваю вынаходлівасць, даць рады волі злога лёсу. Узламаўшы дзверы ў нейкую хаціну, ён залез на другі паверх у спальню да соннай старой і замест таго, каб яе адразу прыкончыць, пачаў выкідаць нам праз шырокае акно яе манаткі —адну рэч за другой, а мы іх падбіралі. Выкінуўшы рэчы, ён захацеў забраць і пасцель, на якой ляжала старая. Вытрасшы яе з ложка і выцягнуўшы з-пад яе прасцірадлы, наважыўся адправіць іх тым самым шляхам, але тая нягодніца, паваліўшыся яму ў ногі, пачала ўпрошваць: «Навошта ты, сынок, аддаеш маё беднае рыззё, тыя няшчасныя анучы, суседзям багацеям, на двор якіх выходзіць гэта акно?»
    Ашуканы хітрай і прытворнай мовай, Алцім паверыў сказанаму і, баючыся, каб сапраўды праз памылку рэчы не трапілі ў чужыя рукі, нахіліўся праз акно паглядзець, якія там жывуць суседзі. Калі ён так пільна ўглядаўся, не падазраючы бяды, гэта старая, хоць і калека, хуткім і нечаканым штуршком яго, перавешанага ў акне і занятага разгляданнем двара, спіхнула ўніз галавой. Мала таго, што вышыня была вялікая, ён зваліўся на вялікі камень, што там ляжаў, і паламаў сабе скабы. Выплёўваючы на грудзі кроў, расказаў ён нам, што здарылася, а пасля, нядоўга памучыўшыся, развітаўся з жыццём. За першым прыйшлося рабіць другое пахаванне — мы адправілі яго следам за Ламахам.
    13.	Асірацелыя ад дзвюх няўдач і баючыся далей шукаць шчасця ў Фівах, мы накіраваліся ў суседні горад Платэю. Там мы пачулі шмат пра нейкага Дэмыхара, які рыхтаваўся наладзіць бой гладыятараў. Гэта быў чалавек знакамітага роду, вельмі багаты і надзвычай шчодры, ён стараўся зрабіць, каб народная забава адпавядала па сваёй пышнасці яго багаццю. He ў кожнага знойдзецца столькі здольнасці і красамоўства, каб адпаведнымі выразамі апісаць розныя бакі складанай падрыхтоўкі да свята. Вось слаўныя сваёй сілай гладыятары, вось спрактыкаваныя паляўнічыя, а там асуджаныя на смерць злачынцы, падрыхтаваныя на адкорм дзікіх звяроў. Апроч таго, узвышаюцца на палях машыны і вежы, пабудаваныя з дошак яакшталт рухомага гмаху, упрыгожаныя яскравымі малюнкамі — выдатныя сховішчы для ўдзельнікаў запланаванага палявання. А яшчэ ж такое мноства, такая разнастайнасць звяроў! Ён спецыяльна паклапаціўся прывезці здалёк гэтыя хадзячыя пародзістыя пахавальні для асуджаных злачынцаў. Але найбольш з гэ-
    тага рыхтавання здзіўляла незвычайная колькасць вялізных мядзведзяў, якіх ён здабываў, не шкадуючы затрат, дзе толькі мог. He лічачы тых, што былі злоўлены падчас яго паляванняў, не лічачы тых, якіх ён купляў за вялікія грошы, яшчэ і сябры абдароўвалі яго медзвядзямі розных масцяў, а ён усіх іх добра карміў, трацячы на гэта вялікія сродкі.
    14.	Аднак такая слаўная і такая незвычайная падрыхтоўка да ўсенароднай забавы не абышлася без згубнага ўмяшання Зайздрасці. Ад доўгага жыцця ў клетках, стомленыя летняй спёкай і доўгім сядзеннем без руху, мядзведзі раптам захварэлі на нейкую заразную хваробу і пачалі здыхаць. Ледзь не на кожнай плошчы можна было бачыць кінутыя тушы — вынік гэтай звярынай катастрофы. Тады просты люд, які змушаны крайняй беднасцю не грэбаваць ніякай ежай для напаўнення свайго заўжды пустога страўніка, пачынае збягацца да дармовага правіянту.