• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою | Метамарфозы, ці Залаты асёл  Лонг, Апулей

    Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою | Метамарфозы, ці Залаты асёл

    Лонг, Апулей

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 284с.
    Мінск 1991
    89.24 МБ
    10.	А другая працягвае: «А як мне цярпець майго мужа? Скурчаны, згорблены ад падагры і з гэтай прычыны вельмі рэдка бывае са мной у каханні. Большасць часу я расціраю яго пакрыўленыя, як камень зацвярдзелыя пальцы і апякаю свае рукі смярдзючымі прыпаркамі, бруднымі анучамі ды пластырамі, быццам я не законная жонка, а нанятая ся-
    дзелка. Відаць, ты, сястра, скажу адкрыта, пераносіш гэта з рабскай цярплівасцю. А што да мяне, дык я не магу трываць далей, каб гэтакі лёс дастаўся нявартай. Даволі ўспомніць, як ганарыста, як высакамерна трымалася яна з намі. Ужо тое самахвальства, выяўленае так празмерна, даказвае фанабэрыстасць яе душы. Шкадуючы, кінула нам па крошцы ад свайго бязмернага багацця і, грэбуючы нашай прысутнасцю, загадала выправіць нас. He быць мне жанчынай, не дыхаць, калі я не скіну яе з вяршынь таго багацця. Калі і цябе абурыла, у чым не сумняваюся, такое абразлівае абыходжанне, давай абмяркуем разам і вырашым, што нам рабіць далей. Падарункаў, якія мы нясём, не будзем паказваць ні бацькам, ні каму іншаму і не будзем прызнавацца, што нам вядома аб яе выратаванні. Хопіць, што мы самі бачылі тое, чаго б нам лепш не бачыць, дык не скажам бацькам і наогул нікому пра такое яе багацце. He могуць быць шчаслівымі тыя, пра багацце якіх ніхто не ведае. Хай яна зразумее, што мы не служанкі яе, а старэйшыя сёстры. Цяпер кіруймася да сваіх мужоў і да не багатых, але сумленна запрацаваных нашых набыткаў. He спяшаючыся і ўсё добра абмеркаваўшы, мы вернемся, каб пакараць ганарліўку».
    11.	Пагадзіліся зладзейкі на злачынны план, дык схаваўшы багатыя падарункі, ірвучы на сабе валасы і раздзіраючы твар, чаго яны і заслугбўвалі, зноў пачынаюць прытворна плакаць. I так напалохаўшы бацькоў, рана якіх адкрылася нанова, ашалелыя ад зайздрасці, адпраўляюцца дадому, складаючы злачынны, сапраўды небывалай гнюснасйі план супроць сваёй нявіннай сястры.
    А тым часам нябачны для Псіхеі муж зноў пераконвае яе ў начных гутарках: «Ці разумееш ты, што табе пагражае? Лёс пачаў з табой барацьбу здалёк, і калі ты не прымеш супраць яго вельмі моцных мер, дык ён у хуткім часе пачне з табой змагацца твар у твар. Як злыя ваўчыцы, усімі сіламі рыхтуюць супроць цябе злыя бабы згубныя падкопы, а галоўная іх мэта — угаварыць цябе ўбачыць маё аблічча, а я папярэджваў цябе ўжо, што калі ўбачыш, дык гэта будзе апошні раз. Дык вось, калі гэтыя нягодныя ламіі, поўныя злачынных намераў, прыйдуць сюды зноў, я ведаю, што прыйдуць, дык нічога ім не кажы. А як па сваёй прастаце і душэўнай кволасці зрабіць гэтага не зможаш, дык не слухай ніякай іхняй балбатні пра свайго мужа і не адказвай ім. У хуткім часе сям’я наша павінна павялічыцца, тваё яшчэ дзіцячае чэрава носіць наша боскае дзіця. Калі
    маўчаннем зберажэш нашу таямніцу, яно будзе бессмяротным, а калі парушыш сакрэт — смяротным».
    12.	Ад гэтай весткі Псіхея расцвіла і, вельмі ўцешаная, запляскала ў далоні, узрадаваўшыся будучым сваім плодам і пачэсным імем маці. Нецярпліва лічыць яна дні і месяцы, дзівіцца з незвычайнага цяжару і паступовага росту пладаноснага чэрава ад такога нязначнага ўколу.
    А тыя дзве заразы, праклятыя фурыі, дыхаючы ядам гадзюкі, збіраюцца зноў пусціцца ў плаванне са злачыннай паспешлівасцю. Зноў на кароткі час з’яўляецца муж Псіхеі і пераконвае яе:
    «Вось настаў апошні дзень, асаблівы выпадак: варожы полк і кроўны вораг узяўся за зброю, выступіў з лагера, пастроіўся і затрубіў сігнал. Ужо з нарыхтаваным мячом падступаюць да твайго горла твае злачынныя сёстры. Вялікія беды пагражаюць нам, найдаражэйшая Псіхея! Аднак пашкадуй сябе, пашкадуй нас і святым устрыманнем выратуй дом, мужа, сябе і наша немаўля ад блізкай загубы. О, каб табе не давялося ні бачыць, ні чуць гэтых жанчын (якіх за смяртэльную да цябе нянавісць і пасля зганьбавання кроўных сувязяў нельга называць сёстрамі), калі яны будуць, быццам сірэны, клікаць цябе з высокай гары».
    13.	3 плачам і ўсхліпваннем адказала яму Псіхея: «Наколькі ведаю, ты ўжо меў час пераканацца ў маёй адданасці і маўклівасці, а цяпер я дам табе не меншы доказ маёй духоўнай моцы. Толькі ты загадай нашаму Зефіру выканаць яго абавязак і на замену немагчымасці бачыць твой твар дазволь мне ўбачыцца з маімі дарагімі сёстрамі.
    Заклінаю цябе гэтымі пахучымі, што ападаюць абапал твару, тваімі кучаравымі валасамі, тваімі далікатнымі, закругленымі, падобнымі да маіх шчокамі, тваімі грудзьмі, напоўненымі нейкім таямнічым агнём, няхай я хоць у нашым дзіцяці ўбачу твой вобраз! I ў адказ на мае пакорлівыя просьбы і маленні дай мне радасць абняць сваіх сёстраў, і душу вернай і адданай табе Псіхеі ўцеш гэтым шчасцем. Ані разу больш не запытаюся я пра твой твар, бо ў тваіх абдымках самая чорная цемра становіцца мне святлом».
    Зачараваны гэтай мовай і салодкімі абдымкамі, яе муж, выцершы слёзы сваімі валасамі, абяцаў усё выканаць і перад пачаткам новага дня знік.
    14.	А тым часам сёстры, звязаныя злачыннай змовай, не пабачыўшыся нават з бацькамі, проста з караблёў паспешліва накіроўваюцца да абрыву і, нават не дачакаўшыся ветру, які іх псраносіў, з нахабнай безразважнасцю кідаюц-
    чн
    
    ца ў глыбіню. Але Зефір, помнячы загады ўладара, хоць і неахвотна, прыняў іх на сваё ўлонне і лёгкім подыхам апусціў на зямлю. I яны, не марудзячы, хуткім крокам уваходзяць у дом, абдымаць сваю ахвяру, крывадушна прыкрываючыся імем сёстраў і хаваючы пад радасным выразам глыбока затоены намер ашуканства, звяртаюцца да яе лісліва: «Вось, Псіхея, ты цяпер ужо не дзяўчынка і хутка станеш маці. Ці ведаеш ты, якое дабро носіш у гэтым мяшочку? Якой радасцю ўсцешыш нашу сям’ю? Нам вялікае шчасце, што будзем няньчыць гэта залатое дзіцятка. Калі толькі, як і трэба думаць, дзіця пойдзе па бацьках, дык ты напэўна народзіш Купідона».
    15.	Так пры дапамозе паказной любові яны памалу авалодалі душой наіўнай сястры.
    Калі яны адпачылі з дарогі і асвяжыліся ў лазні, Псіхея пачала іх частаваць у пышнай сталовай дзіўнай небывалай ежай. Дасць яна знак, і зайграе кіфара, загадае флейце —■ гучыць, хору — пяе. Гэтыя цудоўныя мелодыі былі тым дзіўнейшыя, што ніхто не бачыў выканаўцаў. Аднак і ад гэтых песняў злачынныя пачуцці нягодніц не змякчаліся. Верныя свайму падступнаму намыслу, яны з хітрасцю пачынаюць дапытвацца, хто яе муж, адкуль родам і чым займаецца. А яна ў сваёй нявіннай прастаце, забыўшыся, што гаварыла першы раз, прыдумвае нанава і расказвае, што яе муж родам з суседняй правінцыі, што займаецца буйнымі гандлёвымі справамі, што чалавек ён сярэдняга ўзросту, з ледзь прыкметнай сівізной на скронях. I, не спыняючыся на гэтай тэме даўжэй, нагружае іх зноў багатымі падарункамі і перадае да адпраўкі ветру.
    16.	Паднятыя спакойным подыхам эфіра, вяртаюцца яны дамоў і такую вядуць гутарку: «Што ты думаеш, сястра,— кажа адна,— пра такую несусветную хлусню гэтай пустышкі, якая стараецца нас абдурыць. To муж яе юнак, шчокі якога пакрывае першы пушок, то гэта чалавек сярэдняга веку, у якога паказваецца сівізна. Хто ж гэта такі, што за той кароткі час мог зрабіцца старым і пасівелым?»
    «Мне, сястра,— адказвае другая,— здаецца, што альбо нягодніца нам нахлусіла, альбо не бачыла свайго мужа ў вочы. Як бы ні было, а перш за ўсё нам трэба зрынуць яе з вышыняў дабрабыту. Калі яна не ведае твару свайго мужа, дык, магчыма, выйшла замуж за якога-небудзь бога і рыхтуецца нарадзіць боскае дзіця. А калі яна (няхай гэта не здзейсніцца) праславіцца маткай боскага дзіцяці, дык я ў той час павешуся. Але вернемся да нашых бацькоў і ў
    пачатку нашай наступнай з ёй гутаркі спляцём адпаведную хлусню».
    17.	Гэтак усхваляваныя, пагутарыўшы крывадушна з бацькамі, стомленыя ад бяссоннай ночы, бягуць яны раніцай да скалы і адтуль пры дапамозе ветру (звычайнага) спускаюцца ўніз. Пры сустрэчы з сястрой выціскаюць з сябе слёзы і пачынаюць казаць так: «Вось ты, шчаслівая, сядзіш і не ведаеш, якая навісла над табой небяспека, a мы ўсю ноч не звялі вачэй, думаючы пра твае справы, і горка пакутавалі ад тваёй бяды. Мы даведаліся напэўна і не можам ад цябе схаваць, падзяляючы тваю скруху, што тайным спосабам спіць з табой уночы велічэзны змей, вывіваючыся мноствам петляў, шыя яго напоўнена замест крыві згубнай атрутай, а пашча ягоная як бездань. Успомні прадказанне піфійскага аракула, які вываражыў табе шлюб з дзікай пачварай. I вось шмат якія паляўнічыя і сяляне, што здабываюць у акрузе звера, а таксама мноства жыхароў наваколля бачылі, як ён пад вечар вяртаўся з пашы і перапраўляўся ўброд праз недалёкую адгэтуль рэчку.
    18.	Усе кажуць, што ён будзе да той пары адкормліваць цябе, лісліва дагаджаць табе рознай ежай, пакуль не даспее твая цяжарнасць, а тады ён цябе праглыне. Цяпер выбірай: альбо паслухаешся сваіх сёстраў, якія клапоцяцца пра твой ратунак, і, пазбегнуўшы згубы, пажадаеш жыць з намі ў бяспецы, або застанешся, каб апынуцца ў чэраве гэтага бязлітаснага гада. А калі табе падабаецца адзінота, напоўненая толькі нябачнымі галасамі, ці тайныя спалучэнні прасмердлага кахання і абдымкі гэтага ядавітага гада, дык гэта твая справа, мы свой сястрынскі абавязак выканалі».
    Бедную, простую душой і кволую Псіхею ахапіла ад гэтых намоваў небывалая жудасць, і вылецелі з галавы ўсе павучанні мужа. Забыліся і ўсе яе абяцанні, яна гатова была кінуцца ў бездань і, запалоханая, збялелая, трасучыся і заікаючыся, пачынае шэптам гаварыць сёстрам:
    19.	«Вы, найдаражэйшыя сястрыцы, як і трэба спадзявацца, выконваеце свой доўг, і тыя, хто вам аб гэтым паведаміў, напэўна не схлусілі. Я ж ніколі свайго мужа не бачыла, зусім не ведаю, як ён выглядае, толькі начамі чую яго голас, і мне даводзіцца мірыцца з тым, што перад світаннем ён уцякае. Такім чынам, я цалкам магу згадзіцца з вамі, што ён нейкая пачвара. Ён часта і сурова забараняў мне старацца яго ўбачыць і пагражаў вялікай бядой, калі я пацікаўлюся яго выглядам. Калі вы можаце зрабіць штонебудзь для выратавання вашай сястры, якая апынулася ў
    такой небяспецы, дык дзейнічайце цяпер, каб далейшая бестурботнасць не знішчыла вынікаў пачатковай прадбачлівасці».
    Тады, пралезшы праз расчыненыя вароты душы сваёй наіўнай сястры, злачынныя бабы адкідаюць усякае прыкрыванне тайных хітрыкаў і, дастаўшы мячы ашуканства, нападаюць на палахлівае ўяўленне прастадушнай дзяўчыны.