• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўночны вецер для спелых пладоў  Юры Станкевіч

    Паўночны вецер для спелых пладоў

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    51.63 МБ
    — Ян Палах. Чуў пра такога?
    — Як не чуць? Я таксама студэнт.
    — I што скажаш?
    — Светлай яму памяці. Вып’ю за яго.
    Студэнт Ігнат Мазур зноў наліў сабе ў фужэр і выпіў.
    Паўза.
    — Ты, можа, нацыяналіст? — спытаў капітан з крывой усмешкай на твары. А ў арміі ты служыў?
    — А я з вамі свінню не пасвіў. Што вы мне тыкаеце?
    На мангалоідным твары маёра загулялі жаўлакі.
    — Трапіў бы ты мне ў роту, па-іншаму б загаварыў.
    — Так, — пацвердзіў капітан. — Савецкая ўласць любому хрыбет пераломіць.
    — Ну, дык гэта вам Мамай, ваш духоўны правадыр завяшчаў. Але вас, акупантаў, як таго гарбатага... нешта калі-небудзь выправіць, — занесла Ігната Мазура.
    Раптам славакі заспявалі. Тое, што яны былі менавіта славакі, студэнт Ігнат Мазур зразумеў адразу, як толькі пачуў песню. Гэта была песня з кружэлкі Святланы Конкінай, якую яны не раз слухалі разам. Ён праглынуў камяк у горле, павярнуўся тварам да століка, дзе спявалі дальнабойшчыкі, “рэднэкі”, як назваў іх у думках, і стаў падпяваць. Словы, блізкія да роднай мовы, ажылі ў яго памяці.
    Славакі раптам сціхлі і здзіўлена ўтаропіліся ў яго.
    — Гэй, братан! — з націскам на першы склад урэшце паклікаў адзін з іх. — Хадзі да нас!
    Студэнт Ігнат Мазур падумаў, урэшце выбраўся з-за століка, выслухаў услед сабе: “Яшчэ прышчучым!” — і перасеў да славакаў. Праз некалькі хвілін яны ўжо паразумеліся — зноў жа, мовы былі блізкія, і ён патлумачыў славакам, што студэнт, і што так, падтрымлівае Прагу ўсім сэрцам. А тых “акупантаў” за столік яму прыбартавала афіцыянтка.
    Але доўга сядзець і выпіваць за чужы кошт ён не хацеў, нягледзячы на ўзніклую ўзаемную прыязнасць да “рэднэкаў”. Новы прыступ раптоўнай тугі авалодаў ім, ён адчуваў ужо, што доза ап’янення і так перавышана, а таму развітаўся са славакамі, паклікаў афіцыянтку, разлічыўся і няцвёрдай хадой спусціўся ўніз.
    Але на выхадзе яго ўжо чакалі двое маладых людзей з непрыкметнымі тварамі, адзін з іх даволі моцнага целаскладу. Абодва былі апрануты ў недарагія шэрыя касцюмы айчыннай вытворчасці, але абутак, італьянскія чаравікі — пра такія студэнт Ігнат Мазур мог пакуль толькі марыць — сведчыў пра тое, што статут іх уладальнікаў быў даволі цьмяны.
    Яны заступілі шлях і адцёрлі Ігната Мазура ў бок. Мацак прытрымаў яго за рукаў пінжака.
    — Вы хто такі? — спытаў ніжэйшы ростам напарнік. — У вас ёсць пры сабе дакументы?
    Студэнт Ігнат Мазур вырваў руку і, нягледзячы, што яго хіснула, даволі акрэслена і хутка прыняў баксёрскую стойку.
    — Ну? У чым справа?
    — Дакументы.
    — А хто вы такія?
    Мацак неахвотна выцягнуў чырвонага колеру пасведчанне, разгарнуў і паднёс да вачэй студэнта Мазура.
    — Давай прадстаўляйся! Мы, заўваж, цябе ветліва просім.
    — А-а, дык вы з ГПУ! — той наўмысна ўзвысіў голас, што вельмі не спадабалася супрацоўнікам органаў.
    У адказ яго адразу схапілі за рукі, працягнулі па калідоры і ўпіхнулі ў адну з дзвярэй без шыльды і нумара. Гэта быў невялічкі пакойчык са сталом з тэлефонам, некалькімі крэсламі ля сцяны і адзіным закратаваным акном, якое выходзіла на праспект. Аператыўнікі пасадзілі яго насупраць абсалютна пустога стала. Меншы з іх сеў на той стол верхам.
    — Ну, — спытаў ён. — Дык хто ты такі?
    — Славацкі шпіён, — панесла Ігната Мазура, — і скажу шчыра — прыбыў сюды з заданнем узарваць ЦК КПБ.
    — I не менш? — нядобра пакрывіўся мацак. — Дык жартаваць будзеш у іншым месцы. Гарантуем.
    Ігнат Мазур падумаў і дастаў свой студэнцкі білет.
    Аператыўнікі зірнулі і адклалі яго на стале ў бок.
    — Многа выпіў?
    — Нармальна.
    — А месца жыхарства? Дзе жывеш?
    — Ды побач. У інтэрнаце, — з прыхаванай злосцю і неахвотна адказаў студэнт Ігнат Мазур і дадаў:
    — Ды не цісніце вы на мяне. Бачыце — шмат выпіў. Mary і званітаваць.
    — Чаго да замежнікаў падсеў?
    — Запрасілі. На іх не пазначана, што з-за мяжы. А калі і адтуль? Вы б іх у рэстаран, дарэчы, не пускалі. A то вам работы...
    — Пра што гаварылі? Яны чым-небудзь цікавіліся?
    — Так. Колькі ў нас танкаў і летакоў. Я сказаў — тры мільёны.
    — Ну-ну, жартуй! Але сёння табе не да жартаў будзе.
    Аператыўнікі пераглянуліся.
    — А з армейскімі афіцэрамі таксама ні пра што?
    — А хіба я арыштаваны? Гэта допыт?
    — Ну, які допыт, сам падумай. У нас усё па-добраму. Проста паразмаўляем. Ты калі-небудзь наведваў Чэхаславакію?
    — Ды каб наведваў, насіў бы чаравікі фірмы “Цэба”. Альбо, як у вас. A то, бачыце, бабруйскія. Адпусцілі б, a то мне ў Бабруйск і трэба.
    — Бачым, бачым, што ты дасціпны. Але часам язык варта трымаць за зубамі. Што ты гаварыў пра Яна Палаха?
    — Дык пра нябожчыкаў — толькі добрае. Хіба не так прынята?
    Тэлефон на стале неспадзявана звягнуў. Мацак зняў слухаўку і нешта выслухаў. Потым звярнуўся да свайго напарніка.
    — Заканчваем. Выклікаюць.
    — Ну, тваё шчасце! — сказаў напарнік Ігнату Мазуру. — Вось твой білет, але сюды, у гэтае месца больш не заходзь. Так табе лепш для здароўя будзе. А каб навучыўся язык прытрымліваць, мы цябе на кароткі адпачынак усё-такі ўладкуем.
    Ён усміхнуўся, набраў нумар і сказаў:
    — Дашлі нарад, тут ваш кліент сумуе.
    Паўза.
    Праз некалькі хвілін пратэстуючага Ігната Мазура запіхнулі ў міліцэйскі “уазік” і адвезлі ў пастарунак, дзе аформілі пратакол, адабралі асабістыя рэчы, грошы, у тым ліку і саксонскі талер, і змясцілі ў камеру часовага ўтрымання.
    Назаўтра суддзя, маладая жанчына з пакрытай лакам, высока ўзбітай прычоскай, і вачыма, якія нічога не выяўлялі, аб’явіла яму прысуд — трое сутак арышту за дробнае хуліганства.
    * * *
    Праз трое сутак раніцай яго выпусцілі за браму ізалятара.
    Было ўжо даволі холадна, з закаваных у асфальт дрэваў там-сям ападала лісце. Горад абуджана шумеў рухавікамі і незмаўкальным ні днём, ні ноччу шолахам шын. На небе некалькі перыстых белых аблокаў перакрыжаваў інверсійны след ад летака.
    Студэнт Ігнат Мазур з агідай адчуў характэрны пах ізалятара, які ўеўся яму ў вопратку, і зноў абмацаў кішэні. Усе дробныя асабістыя рэчы яму вярнулі. Акрамя пачка цыгарэтаў і грошай. I самага істотнага — саксонскага талера. Спрачацца не мела сэнсу. Безбілетнікам ён праехаў некалькі прыпынкаў на трамваі, а потым пайшоў пешшу. У інтэрнаце ён планаваў прыняць душ, а потым трэба было вяртацца ў роту. Ён ужо спазняўся на суткі і разумеў, што дабром гэта для яго не скончыцца, але яму ўжо было наогул на ўсё напляваць. Толькі вось не варта падстаўляць узводнага, лейтэнанта Дзямідчыка. Тут трэба нешта pa61 ць і недкладна, думаў студэнт Ігнат Мазур.
    Ля ГУМа ён звярнуў направа і праз некалькі крокаў убачыў раптам бледна-жоўтую бочку на колах і каля яе невялікую ранішнюю чаргу мужчын. Віно! Таннае белае сухое віно. I ніводнай манеты ў кішэнях. He так ужо і шмат яму зараз трэба, у роспачы падумаў студэнт Ігнат Мазур, усяго толькі шклянку віна і цыгарэту.
    Сціснуўшы зубы, ён стаяў і па другім разе правяраў кішэні: раптам што засталося — урэшце і аднаго рубля ў яго прыкрым становішчы было б дастаткова.
    Постаць аднаго з мужчын у сярэдзіне чаргі прыцягнула яго ўвагу. Нешта быццам няўлоўна знаёмае: сутула-
    ватая спіна ў шэрым пакамечаным пінжаку, зрэзаная патыліца, кароткая стрыжка і твар, калі той павярнуўся, — з шырокім ілбом, нібы ў старажытнага рымляніна, — так, гэта быў Пётра Мацкевіч, выкладчык палітэканоміі, які калісьці цудоўным чынам прыняў у яго іспыт.
    Студэнт Ігнат Мазур зрабіў крок бліжэй і нягучна павітаўся:
    — Добрай раніцы, Пётр Антонавіч!
    Выкладчык Пётра Мацкевіч павярнуўся тварам да яго і некалькі секунд моўчкі ўглядаўся. Ды раптам цёпла ўсміхнуўся, працягнуў руку. “Пазнаў, — здзіўлена падумаў Ігнат Мазур, — добры знак”.
    — Ігнат? Выбачай, прозвішча запамятаваў.
    — Мазур. Я здаваў вам іспыт.
    —А-а, дык гэта мы з табой абмяркоўвалі футбольныя жарсці? “Бітву пры Бёрне”? Пачакай, а чаму ты ў такім выглядзе? Непаголены і пах нейкі дзіўнаваты ад цябе? Прабач, канешне... Добра, пасля раскажаш. Можа, не адмовішся ад шклянкі віна? Калісьці вы, студэнты, мяне ад душы пачаставалі. To зараз, зараз...
    — Буду ўдзячны.
    Выкладчык Пётра Мацкевіч замовіў і заплаціў адразу за два разы па шклянцы, і яны адышліся ў бок.
    — Ну, расказвай.
    I, нібы на споведзі ў святара, Ігнат Мазур расказаў выкладчыку Пётру Мацкевічу амаль усё: і пра тое, што заблытаўся з жанчынамі. I пра зборы. I пра рэстаран у гатэлі, і пра славакаў і сутычку з аператыўнікамі, урэшце пра суткі і што цяпер, па сутнасці, знаходзіцца ў самаволцы. “Прыход” ад віна мякка ўдарыў яму ў галаву. Цыгарэта дадала астатняе. He распавёў ён толькі самае балючае: пра Святлану Конкіну, “блэкаў”, ды яшчэ пра Байкова з гранатай. Але, што ўзводны паручыўся за яго, і цяпер, да слова, ён таго, лічы, падставіў — расказаў.
    Яны адышлі ў найбліжэйшы скверык і прыселі на лаўцы.
    — Тут справы няпростыя, — пасля роздуму пачаў выкладчык Пётра Мацкевіч. — Каб цябе сапраўды з іх дурноты не выкінулі на вуліцу без дыплома, варта паварушыцца. I галоўнае — не губляць часу. Давай з гэтай нагоды параімся. Калі ты сёння ж вернешся ў роту, напішаш якое тлумачэнне, і калі ўзводны цябе прыкрые — то, можа, усё і абыдзецца. Тут яшчэ, як ваш дэкан Парэцкі да ўсяго паставіцца. Калі з міліцыі папера на цябе яму не прыйдзе, то тваё шчасце. Але гэта сумнеўна, хоць, пачакай — гэта ж мой раён, а ў мяне там, у мясцовым райаддзеле, ёсць знаёмы. Бяру на сябе. Ды не дзякуй, рана яшчэ. А вось у дэканат я больш не хадок. Персона нон-грата.
    	?.
    — Неўзабаве пасля тых іспытаў мяне папрасілі. За паводзіны, нявартыя педагога. Гэта за наш пікнік і іспыты. Так што я больш не выкладаю. А “залажыў” мяне нехта з вашых, цябе я выключаю. У маім узросце ўжо крыху кемлю ў людзях. Застаюцца двое: не памятаю іх прозвішчы.
    — Гужын і Зялёнка.
    — Ну, і па-твойму?
    — Гужын. Болып няма каму.
    — Ну, вось і вызначыліся. Урэшце, да люстрацыі нам далёка. Так што няхай усё будзе як ёсць.
    Паўза.
    — Хачу ўсё кінуць, — вырвалася раптам у Ігната Мазура. Шчырасць выклікаў алкаголь. — Навокал — як у памыйным вядры. Гноеадстойнік. Цяжка мне чамусьці.
    — Гэх, Ігнат! Большасць людзей навокал —рабы. Хцівыя, зайздрослівыя, хлуслівыя. Выжыць сярод такіх — ужо праблема. Уцякаюць звычайна ў большасці выпадкаў не ад голаду, войнаў, землятрусаў і паводкаў, не — уцякаюць ад свайго ж народа. Ты вось, такі малады, шчыры, разумны, а таму і павінен быць асабліва абачлівым — інакш прападзеш. Надта не давярай нікому. Заўсёды знойдуцца замаскіраваныя пад добразычліўцаў паразіты, якія паспрабуюць выкарыстаць цябе ў сваіх мэтах. Ты вось, пэўна, за-